• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

    Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

    Алег Гардзіенка

    Памер: 536с.
    Смаленск 2007
    102.57 МБ
    У выніку актыўнай дзейнасьці асобных беларускіх паваенных эмігрантаў на невялікай тэрыторыі аднаго штату ЗША сканцэнтравалася даволі значная група беларусаў. Яны вызначаліся даволі высокім (у параўнаньні з імігрантамі папярэдніх хваляў) узроўнем нацыянальнай сьвядомасьці. Гэта давала трывалы грунт для стварэньня беларускіх арганізацыяў і наладжваньня грамадзкага жыцьця беларусаў у розных яго праявах.
    116 У Нью-Брансўіку / Гайлэнд-парку і Дораці былі цэрквы БАПЦ, у СаўтРывэры — парафія ў юрысдыкцыі канстантынопальскага (сусьветнага) патрыярха, у Пасэйку — царква на «раздарожжы», што не прымкнула ні да тых, ні да другіх. Гл. падрабязьней: Кіпель В. Беларусы ў ЗША... С. 221-228.
    III.	ПАЧАТКІ ГРАМАДЗКАЙ ДЗЕЙНАСЫД БЕЛАРУСАЎ У ЗША ПА II СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНЕ
    Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт (ЗБАДК)
    Як адзначалася вышэй, у ЗША беларускія імігранты прыехалі ўжо падзеленымі паводле палітычных прыхільнасьцяў і менавіта згодна зь імі пачалі ствараць свае арганізацыі: грамадзкія, моладзевыя, спартовыя, жаночыя ды інш.
    Прыхільнікі БЦР заснавалі Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт, а прыхільнікі Рады БНР — Беларускаамэрыканскую дапамогу;
    прыхільнікі БЦР утварылі Аб’яднаньне беларускаамэрыканскай моладзі, прыхільнікі Рады БНР — Згуртаваньне беларуска-амэрыканскай моладзі;
    прыхільнікі БЦР мелі Арганізацыю беларускіх вайскоўцаў, прыхільнікі Рады БНР — Згуртаваньне беларускіх вэтэранаў;
    прыхільнікі БЦР стваралі парафіі ў юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярха, прыхільнікі Рады БНР — прыходы БАПЦ (у Брукліне, Гайлэнд-парку, Кліўлэндзе, у 1960-х гг. —у Дэтройце);
    прыхільнікі БЦР мелі Арганізацыю беларускіх жанчын, прыхільнікі Рады БНР— жаночую сэкцыю пры Беларускаамэрыканскім задзіночаньні.
    Часам палярныя арганізацыі ствараліся сынхронна. Але самую першую паваенную арганізацыю беларусаў у ЗША — Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт (ЗБАДК) — заснавалі менавіта БЦРаўцы.
    Месцам стварэньня й легальна-юрыдычнага афармленьня першых беларускіх арганізацыяў у ЗІІІА стаў Нью-Ёрк. Сюды зь Нямеччыны адным зь першых вядомых грамадзкіх дзеячаў перабраўся доктар Іван Ермачэнка.
    Іван Абрамавіч Ермачэнка нарадзіўся 1 траўня 1894 г. у в. Капачаўка (сёньня Барысаўскі р-н Менскай вобласьці) у сялянскай сям’і. Неўзабаве сям’я пераехала ў Маскву, дзе галава сям’і працаваў на чыгунцы. Іван Ермачэнка скончыў гімназію, паступіў на электратэхнічны факультэт, але вучобу перапыніла Першая сусьветная вайна. I. Ермачэнка скончыў школу прапаршчыкаў і быў накіраваны на фронт, дзе даслужыўся да паручніка. Меў некалькі ўзнагарод. У 1918 г. трапіў у палон, адкуль уцёк. Далучыўся да Белага руху, быў ад’ютантам генэрала Урангеля ў званьні палкоўніка. У 1920 г. эвакуаваўся ў Канстантынопаль (Стамбул), дзе па даручэньні ўраду БНР выконваў функцыі генконсула БНР на Балканах. У 1922 г. пераехаў у Прагу. Скончыў мэдыцынскі факультэт Карлавага ўнівэрсытэту (1929). Займаўся лекарскай практыкай, зрабіў выдатную кар’еру. Займаўся грамадзка-палітычнай дзейнасьцю. Узначальваў беларускі аддзел таварыства «Сокал»,
    фундаваў розныя беларускія праекты, напр. часопіс «Іскры Скарыны». У 1925 г. разам са старшынём Рады БНР Пётрам Крэчэўскім, Васілём Захаркам, Тамашом Грыбам не прызнаў рашэньняў Бэрлінскай беларускай канфэрэнцыі, дзе аб’явілі пра роспуск ураду БНР. У 1939 г. наладзіў кантакты з бэрлінскімі чыноўнікамі. Разам з Васілём Захаркам апрацаваў мэмарандум да Гітлера, у якім яны прасілі зьвярнуць пільную ўвагу на вырашэньне беларускага пытаньня.
    У 1940 г. заснаваў у Празе Беларускі камітэт самапомачы, стварыў уласнае прыватнае выдавецтва, што выпусьціла пяць кніг117. 22 кастрычніка 1941 г. міністар усходніх акупаваных тэрыторыяў
    Іван Ермачэнка. Здымак 1969 г.
    117 Ермачэнко Я. Пранцы (сыфіліс). Прага, рататар, карэспандэнцыйныя курсы беларусаведы, 1941.— 10 с; Станкевіч Я. Курс беларускай мовы. Прага, рататар, карэспандэнцыйныя курсы беларусаведы, 1941. Лекцыя першая. — С. 1-12. Лекцыя другая. — С. 13-20; Станкевіч Я. Курс гісторыі Крывіі — Беларусі. Прага, рагатар, карэспандэнцыйныя курсы беларусаведы, 1941. Лекцыя першая.— С. 1-7; Лекцыя другая. —С.8-21;Лекцыятрэцяя. —С.22-31;ДабрынскаяЗ. Арытмэтыка. Ад вучэньня ў школе й дома. Для 3 аддзела. Прага, 1942. — 84 с.; Як правільна гаварыць і пісаць па-беларуску. Пастановы зборкаў чысьціні беларускай мовы. Прага. Беларускія карэспандэнцыйныя курсы ў Празе. Сш. 1. — 13 с. // Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Мінск, 2002.
    прызначьгў Ермачэнку старшынём Беларускай народнай самапомачы ў Менску. БНС задумвалася акупацыйнымі ўладамі як дабрачынная арганізацыя для апекі над беднымі слаямі насельніцтва. Але дбаньнем самога Ермачэнкі ўдалося стварыць агульнабеларускую арганізацыю, якая займалася ня толькі сацыяльнымі праблемамі, але й пытаньнямі школьніцтва, культуры, грамадзкага жыцьця. У чэрвені 1942 г. пры БНС быў створаны Вольны корпус беларускай самааховы для барацьбы з партызанамі. Шэфам корпусу быў прызначаны таксама Ермачэнка ў чыне палкоўніка. Таксама ў чэрвені пры БНС было створана выдавецтва, пад грыфам якога былі выпушчаныя тры кнігі"8.
    У сакавіку 1943 г. на зьезьдзе акруговых кіраўнікоў і актывістаў БНС быў прыняты мэмарандум да нямецкіх уладаў, у якім патрабавалася даць Беларусі незалежнасьць зь беларускім прэзыдэнтам, міністэрствамі, войскам узамен на нямецкі патранат. Праўда, некалькімі месяцамі раней супраць Ермачэнкі распачало працу СС у Бэрліне, пабачыўшы ва ўзвышэньні гэтага дзеяча пэўную небясьпеку. Дзейнасьць Вольнага корпусу самааховы была згорнута, a каб не надаваць справе палітычнага адценьня, праведзеная фінансавая праверка БНС, вынікам чаго стала абвінавачаньне Ермачэнкі ў фінансавых злоўжываньнях і рэарганізацыя БНС у Беларускую самапомач, якая цялер мусіла займацца выключна дабрачыннай дзейнасьцю. Ужо ў канцы красавіка 1943 г. Ермачэнка быў выдалены ў Прагу пад нагляд гестапа. Між іншым, пасьля забойства Кубэ 22 верасьня 1943 г. ён быў арыштаваны па падазрэньні ў датычнасьці да забойства свайго былога шэфа, прыяцеля, аднадумца.
    Пры канцы вайны Ермачэнка пакінуў Прагу і перабраўся ў Нямеччыну. Пасьля капітуляцыі працаваў у структурах ЮНРРА. Тады ж займеў добрыя дачыненьні з амэрыканскімі акупацыйнымі ўладамі, у тым ліку дзякуючы сяброўству з адным з кіраўнікоў амэрыканскай вайсковай адміністрацыі ў Нямеччыне, падпалкоўнікам Ярамірам Посьпішылам, зь якім пазнаёміўся падчас знаходжаньня ў Стамбуле. Пры канцы 1947 г. — на пачатку 1948 г. пераехаў у Нью-Ёрк.
    Адразу пасьля пераезду ў ЗША Іван Ермачэнка разам зь лекарскай пракгыкай распачаў і актыўную грамадзкую працу. У траўні 1948 г. ён быў прызначаны паўнамоцным паслом БЦР у ЗША. Пабачыўшы складанасьці ў справе дапамогі ў прыезьдзе беларускіх Ды-Пі й цяжкія ўмовы іх жыцьця ў Нямеччыне, Іван Ермачэнка зрабіў спробу наладзіць сувязі са старой бе-
    118 Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Мінск, 2002. С. 20-21, С. 35^10.
    ларускай эміграцыяй і пераканаць яе дапамагаць суродзічам у Эўропе, на ўзор украінскай, польскай, рускай дыяспараў.
    Дзеяч зьвярнуўся да старой эміграцыі праз рускамоўную прэсу й заклікаў стварыць у Амэрыцы беларускую грамадзкую арганізацыю — зямляцтва, мэтай якога будзе дапамога суайчыньнікам у Нямеччыне запрашэньнямі, грашыма, працай і жыльлём.
    От лменл нняцлатнвной группы новопрнехавшлх белоруссов, совместно co старымн белоруссамя — амеряканцамл, мы обраіцаемся ко всем белоруссам с прлзывом прннять участне в работе по оказанню помоіцн нашлм страдаююцнм братьям в Германнл, Австрлн, Францнн л Нталнн. В Нью-Йорке, Брукллне н СаутРлвер, мы собралн яняцяаторов для органлзацлн обіцеамернканского белорусского землячества.
    Для многнх неясно, для чего создавагь еіце одну органнзацяю, раз суіцествует уже много благотворятельных руссклх органлзацнй.
    Как бывшлй в теченле двух лет члновнлк УННРА, я знаю, как пролзводлтся дело помоіцл в лагерях Дл-Пл. Во всех лагерях амерлканской, англлйской л французской зон все беженцы Дл-Пл зареглстрлрованы по местам рожденля л автоматлческл разблты на нацлональные лагеря. Таклм образом вознлклл польскле, укралнскле, русскне, чешскле л белорусскле лагерл. Каждый лмеет свое самоуправлелле.
    Все нацлональные групплровкл за гранлцей л главным образом лз Амерлкл помогают сволм лагерям, но нашлм белоруссклм лагерям, которых во всех зонах 14, нлкто не помогает, потому что здесь, в Амерлке, белоруссклх органлзацлй нет.
    Разве вйноваты землякй йз Мйнской, Вйтебской, Вйленской й другйх губернйй Белоруссйй, что йх амерйканцы счйтают отдельной народностыо й выделшш в отдельныелагеря? Развемы ймеем право отказать йм в помоіцй только за то, что онй счйтают себя белоруссамй? [вылучана А. Г.] Мы должны понять это траглческое положенле нашлх земляков л здесь образовать землячество, которое задастся целью облегчлть лх тяжелую судьбу.
    Одлн нз амернканскнх белоруссов на мою ему благодарность за оказанную помоіць одному старому л больному белоруссу в Германля напнсал мне такле слова: «Доктор! Вы не благодарлте меня за то, что я делаю, что мне подсказывает моя совесть! Ведь делать добро так прлятно!» Побольше бы таклх пнсем!
    Как облдно нашлм людям, которые впдят, что, напрлмер, к русскям нлл украннцам прнезжают нх землякя нз Амернкя, что оня поддержнвают лх словом н делом я спрашнвают: «Разве нет в Амернке нл одного богатого белорусса, который бы прлехал бы
    сюда к нам н порадовал нас, что у нас есть людн, которые думают н заботятся о нас?»
    Мы, недавно прнехавшне в Амернку, убеднлнсь, что здесь больпшнство старой эмнграцнн — людн белорусского пронсхождення, н нам непонятно, как же это онн, прнехавшне сюда много лет тому назад, забоілн, что онн сыны своей роданы н не хотят прнзнавать своей к зтерн — Белорусснн.
    Помоіць должв з быть скорая н действнтельная. По новому закону о Дн-Пн некоторое колнчество внз может прнйтнсь н на белорусскне лагеря. Для этого необходнмо, чтобы желаюіцне помочь свонм землякам нашлн нм работу н помегценне. За предоставленную работу н квартнру нашн людн, которые пронсходят в большннстве нз крестьян н ремесленннков, отблагодарят честным трудом!