Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
183 Справаздача аб дзейнасьці I Кангрэсу беларусаў Амэрыкі за 1951­1956 гг. 3 архіву Івана Касяка.
Сярод сфармуляваных задачаў БККА на найбліжэйшы час была спроба стварэньня Беларускай рэдакцыі радыёстанцыі «Голас Амэрыкі»184 для «інфармаваньня амэрыканскага грамадзтва пра жыцьцё ў СССР і жыхароў БССР пра жыцьцё ў вольным сьвеце»185.
Раней увядзеньня беларускіх перадачаў дамагаўся сам Мікалай Шчорс. «3 усіх паняволеных маскоўскім імпэрыялізмам народаў толькі наш беларускі да гэтага часу ня мае магчымасьці пачуць у роднай мове аб тым, чым жыве, што робіць і думае дэмакратычны сьвет вонкі жалезных заслонаў»186, — пісаў ён у адным зь лістоў у Дзярждэпартамэнт. Аднак пэрсанальныя звароты плёну не давалі. Каб быць пачутымі, неабходна было прамаўляць ад імя арганізацыі ці шэрагу арганізацыяў. Ад 1951 г. такім калектыўным голасам беларусаў у справе радыёперадачаў і стаў БККА. Ён здолеў падключыць і іншыя арганізацыі. Меркавалася павялічыць колькасьць зваротаў як ад цэнтральных структураў, так і аддзелаў, каб праблема стала ярчэйшая. У звароце, разасланым прыязным БККА арганізацыям, падаваліся «рэкамэндацыі», як правільна складаць звароты:
Паводле думкі БКК ёсьць вельмі пажаданым, каб усе існуючыя беларускія арганізацыі, незалежна ад геаграфічнага палажэньня тэрэну дзеяньня, улучыліся ў гэтую важную акцыю: 1) пішучы ад імя арганізацыі ўматываваныя мэмарыялы-дамаганьні аўдыцыяў у
184 Радыёстанцыя «Голас Амэрыкі» заснаваная кангрэсам ЗША ў 1942 г. напачатку дзеля трансьляцыі на нацысцкую Нямеччыну. Першая перадача выйшла ў этэр 24 лютага 1942 г., радыёперадачы вяліся на нямецкай мове. Пасьля 1945 г. праца «Голасу Амэрыкі» была перапрафіляваная на краіны, што трапілі пад камуністычны ўплыў ці акупацыю. Напр. першая перадача Украінскай рэдакцыі выйшла ў сьнежні 1949 г. (першы рэдактар Украінскай службы — Нікіфар Грыгор’еў), па-расейску — у 1957 г. Цяпер, у 2009 г., «Голас Амэрыкі» (www.voanews.org) трансьлюе на 44 мовах, маючы штодня 1 тыс. гадзінаў этэрнага часу. Mae інтэрнэт-сайты нацыянальных рэдакцыяў, а таксама тэлеканал. Напрыклад, Украінская служба «Голасу Амэрыкі» штотыдзень мае пяць этэрных гадзінаў радыёпраграмаў і тры гадзіны тэлепраграмаў на ўкраінскай мове.
185 Беларуская трыбуна. № 5 (8). 30 верасьня 1951.
І86Ліст Мікалая Шчорса ў аддзел ЗБАДК у Нью-Ёрку ад 07.10.1951.
3 архіву БККА, што захоўваецца пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрзі, ЗША).
беларускай мове і 2) уплываючы на сваіх сяброў у напрамку складаньня індывідуальных дамаганьняў ды дапамагаючы апошнім у тэхнічным правядзеньні гэтае справы (мова і г. д.).
Трэба закідаць дэцыдуючыя ўстановы пісьмамі-дамаганьнямі і пісаць ня раз, а сыстэматычна аж да пазытыўнага выніку.
Паводле БККА пісаць трэба міністру Ачэсону [кіраўнік Дзярждэпартамэнту. — А. Г.].
Department of State, Washington DC, USA. Копіі высылаць: Mr Foy Kohler abo Mr A. Puhan IBD, 250 57 st. New York, NY™.
Аналягічныя захады ў стварэньні Беларускай рэдакцыі «Голасу Амэрыкі» рабілі й дзеячы БАЗА, Рада БНР, БІНІМу, Згуртаваньне беларускай моладзі ў Амэрыцы.
Тым ня менш, высілкі так і не далі плёну188. У амэрыканскай статыстыцы беларусы, у адрозьненьне ад украінцаў, да 1980 г. ня ўлічваліся як асобная нацыянальная ка-
Выступае Мікалай Шчорс. тэгорыя, і амэрыканцы ня бачылі неабходнасыц выдаткоўваньня грошай на беларускія радыёперадачы. Акрамя таго, ад 20траўня 1954 г. у Мюнхэне пачала трансьляцыю Беларуская рэдакцыя радыё
187Ліст Мікалая Шчорса ў аддзел ЗБАДК у Нью-Ёрку ад 07.10.1951. 3 архіву БККА.
188 Вітаўт Кіпель зазначае: «Значна пазьней, у гадох 1975-1985, калі мне давялося шмат актывізавацца па лініі рэспубліканскай ды сустракацца часта з афіцыйнымі бюракратамі ў Вашынгтоне, давялося пачуць, што на самым пачатку арганізаваньня «Голасу Амэрыкі» супраць увядзеньня беларускае мовы ў праграмы асабліва войстра паставіліся літоўцы. Сам першы рэдактар літоўскіх перадачаў — ён, дарэчы, размаўляў і па-беларуску, аўтарытэтна, пераконліва заявіў амэрыканцам — беларускамоўных перадач не патрэбна». (Ліст Вітаўта Кіпеля да аўтара кнігі ад 4 сьнежня 2007 г.) Тым ня менш, весткі пра Беларусь падае ў расейскай праграме Аркадзь Чарапанскі (мае 15-хвілінны выпуск) — былы беларускі дыплямат, які вырашыў застацца ў ЗША.
«Вызваленьне» (сёньняшняе радыё «Свабода»), якая таксама існавала на грошы амэрыканскага ўраду, стварэньне асобнай беларускай сэкцыі «Голасу Амэрыкі» з улікам адзначанай «нябачнасьці» аўдыторыі не было мэтазгоднае. Трэба ўлічваць і тое, што амэрыканскія чыноўнікі арыентаваліся ў сытуацыі ў БССР, ведалі пра дэбеларусізаванае й саветызаванае насельніцтва, якое добра разумее па-расейску, а таму ня мае патрэбы ў яшчэ адной радыёстанцыі.
На абазнанасьць амэрыканскага чынавенства, палітыкаў і грамадзтва наагул у праблемах беларусаў у СССР, між іншага, уплывала й актыўная інфармацыйная дзейнасьць Беларускага кангрэсавага камітэту. Яго сябры складалі мэмарыялы, мэмарандумы, пісалі даведкі зь беларускай гісторыі, асабіста кантактавалі з грамадзкімі дзеячамі, навукоўцамі. Адной з формаў інфармаваньня сталі сьветчаньні пра бальшавіцкія рэпрэсіі перад камісіямі й падкамісіямі кангрэсу ЗША, якія займаліся дасьледаваньнем злачынстваў камунізму.
Першае такое сьветчаньне прайшло 15 ліпеня 1953 г. у падкамісіі замежных справаў Палаты прадстаўнікоў. Нагодай стала рэзалюцыя № 58 аб навязаньні непасрэдных дыпляматычных стасункаў Злучаных Штатаў з БССР і УССР. Рэзалюцыя, падрыхтаваная кангрэсмэнам Лорэнсам Г. Сьмітам, пасьля абмеркаваньня ў парлямэнце й Дзярждэпартамэнце была скіраваная ў падкамісію замежных справаў. Яе ўзначальвала Фрэнсіс П. Болтан. Дзеячы ўкраінскай і беларускай эміграцыі падтрымалі ратыфікацыю дакумэнту, даказваючы, што беспасярэднія дыпляматычныя стасункі — а не праз трыбуну ААН — могуць паспрыяць у палепшаньні становішча беларускага і ўкраінскага народаў у СССР, а таксама ў наладжваньні кантактаў з замежжам і аслабленьні ўплыву Масквы.
У слуханьнях 15 ліпеня 1953 г. узялі ўдзел адмірал Г. Мэнц, старшыня Ўкраінскага кангрэсавага камітэту Амэрыкі прафэсар Леў Дабранскі, доктар Мэнінг, доктар А. Граноўскі, доктар Раман Смаль-Стоцкі, доктар М. Пап, доктар I. Рэшэтар — усе, апроч адмірала Мэнца, украінцы. Ад беларускага боку ўдзельнічаў толькі Мікалай Шчорс як дэлегат БККА й БЦР. Доктар Шчорс заўважаў:
Шматлікія амэрыканцы нават, на глыбокі жаль, у гэтым ліку прадстаўнікі навукі й палітыкі, упрошчваючы праблему Усходняй Эўропы, скідаюць усё, што мае тыя ці іншыя да яе дачыненьні,
у адзін супольны кацёл, зачыняючы апошні векам з надпісам «Расея» й не ўнікаючы глыбей у тое, што ўласьціва пад гэтым векам знаходзіцца. Ёсьць і такія, якія геапалітычную й эканамічную структуру СССР празь бескрытычную аналёгію ўтажсамляюць із структурай Злучаных Штатаў Амэрыкі, прыраўноўваючы Ўкраіну да Пэнсыльваніі, Беларусь да Ілінойс, а іншыя савецкія рэспублікі да іншых штатаў Вялікага Саюзу, якім зьяўляюцца Злучаныя Гаспадарствы Амэрыкі189.
Мікалай Шчорс даводзіў, што ўхваленьне рэзалюцыі будзе карысным як ЗША, так і Беларусі з Украінай, бо найперш аслабіць савецкую прапаганду: «Яна [рэзалюцыя] выкажа фікцыйнасьць рэклямаванай Крамлём «незалежнасьці» гэтых рэспублікаў і пэрфідную190 ману аб быццам справядлівым разьвязаньні нацыянальнага пытаньня ў Савецкім Саюзе»191.
Падтрымалі рэзалюцыю Кангрэс палякаў Амэрыкі ды іншыя арганізацыі выхадцаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Рэзка супраць выступілі прарасейскія арганізацыі: Нацыянальнапрацоўны саюз, Расейскі народны рух, Саюз барацьбы за свабоду Расеі, Саюз барацьбы за вызваленьне народаў Расеі. Яны склалі калектыўны пратэст да кангрэсмэнаў ЗША, зазначаючы, што спачатку неабходна перамагчы бальшавізм, а потым ужо дзяліць СССР і займацца нацыянальнымі пытаньнямі. Урэшце прарасейскае лобі як больш магутнае перамагло, і рух рэзалюцыі быў спынены. Дыпляматычныя стасункі ЗША й Беларусі былі наладжаныя толькі ў 1992 г., ужо пасьля здабыцьця незалежнасьці.
Больш пасыіяховым стала супрацоўніцтва БККА са Спэцыяльнай камісіяй дасьледаваньня бальшавіцкіх рэпрэсіяў у дачыненьні нерасейскіх народаў СССР (камісія кангрэсмэна Чарлза Керстэна). Ініцыятыва ў гэтай справе таксама належала Мікалаю Шчорсу. У 1954 г. ён наведаў камісію з дакумэнтамі, якія пацьвярджалі рэпрэсіі з боку камуністычнай Масквы ў дачыненьні беларускага народу. Да дакумэнтаў былі далучаныяадмыслованапісаныяўспамінысьведкаўіахвяраўрэпрэсіяў у СССР ды матэрыялы з гісторыі Беларусі, напісаныя Леанідам
185 Тэкст сьветчаньня старшыні Беларускага Кангрэсавага Камітэту перад падкамісіяй замежных справаў Палаты рэпрэзэнтантаў // Беларуская трыбуна (Нью-Ёрк). 1953. № 3 (17).
190 Ад анг. perfidy ‘вераломны’, ‘здрадніцкі’.
191 Тэкст сьветчаньня старшыні БеларускагаКангрэсавага Камітэту...
Галяком, Мікалаем Шчорсам і Іванам Касяком192. У выніку ў 1955 г. пад патранатам амэрыканскага кангрэсу была выдадзеная брашура «Захоп і акупацыя Беларусі камуністамі»193. Праўда, зьяўленьнем гэтага выданьня былі сур’ёзна абураныя літоўскія эміграцыйныя арганізацыі, якія вінавацілі беларусаў у шавінізьме (справа тычылася прэтэнзіяў на спадчыну ВКЛ і Вільню)194.
Зь іншых ініцыятываў БККА варта згадаць зварот у 1956 г. да Іміграцыйнай службы (Immigration and Naturalization Service) з мэмарандумам аб прызнаньні беларускай нацыянальнасьці пры атрыманьні амэрыканскага грамадзянства. Аднак вырашэньне гэтага пытаньня зацягнулася на некалькі дзесяцігодзьдзяў.
На першым этапе сваёй дзейнасьці БККА сапраўды здолеў аб’яднаць намаганьні прыхільнікаў БЦР у рэпрэзэнтацыі інтарэсаў беларусаў у амэрыканскім грамадзтве. Захоўваючы самастойнасьць у сваёй дзейнасьці, арганізацыі каардынавалі й праз Кангрэсавы камітэт скіроўвалі свае высілкі ў найбольш важных напрамках. Акрамя таго, сам БККА, яго кіраўніцтва часта выступалі ініцыятарамі важных для рэпрэзэнтацыі беларусаў у ЗША мерапрыемстваў. Ня ўсе захады прыносілі плён, ня ўсе ўспрымаліся адназначна іншымі эміграцыйнымі арганізацыямі, аднак найбольш важным было тое, што былі навязаныя важныя кантакты ў палітычных колах ЗША. Быў створаны грунт для далейшай рэпрэзэнтацыйнай працы беларусаў, бо амэрыканскія грамадзкія й палітычныя дзеячы «заўважылі» іх.