Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
Сэймур Галпэрн зьявіўся й на наступным сьвяткаваньні, з нагоды 48-й гадавіны БНР (1966). Гэтым разам БККА ладзіла мерапрыемства ў гатэлі «Асторыя» супольна зь Беларускаамэрыканскім аб’еднаньнем.
...Урачыстую акадэмію, якая адбылася 20сакавіка ў гатэлі «Астор» на Таймз-Сквэры ў Нью-Ёрку і на якой прысутнічала каля 300 удзельнікаў, папярэдзілі багаслужбы ў царкве БАПЦ сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне і ў царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры.
Акадэмію, якою кіраваў сп. К. Мерляк — старшыня Беларускаамэрыканскага аб’яднаньня, распачалася Амэрыканскім і беларускім гімнамі ў выкананьні жаночага хору «Каліна» з Саўт-Рывэру. Рэфэраты на тэму дня былі зачытаны: па-ангельску— студэнтам права і палітычных навук Аўг. Дубовікам, а па-беларуску А. Даніловічам.
281 Pratakol pasiedzannia pradstaUnikou BAZA i BKKA й spravie supolnaha sviatkavannia 25-ha sakavika 1965 hodu, jakoje adbylosia na kvatery sp. U. Pielesy, 9-ha studzienia 1965 hodu. Prysutnyja: sp. Anatol PleskaCeuski, Kastus Mierliak, Vasil Scecka, Jurka Stankievic, Uladzimier Pielesa. 3 архіву Івана Касяка.
28247-ыя ўгодкі незалежнасьці Беларусі // Беларуская думка. № 7. 1965.
С. 31.
Пасьля рэфэрату выступіў з прамоваю кангрэсмэн Сэймур Галпэрн, які гаварыў аб змаганьні беларускага народу за сваё вызваленьне і незалежнасьць і аб каляніяльнай палітыцы Савецкага Саюзу ў адносінах да Беларусі. (...)
.. ,У канцэртнай частцы цудоўна сьпяваў жаночы хор «Каліна» пад мастацкім кіраўніцтвам кампазытара Ксаверыя Барысаўца. Хор выканаў некалькі народных песьняў на словы беларускіх паэтаў: Н. Арсеньневай,М. Кавыля, А. Русака,Л. Геніюш,А. Бачылы,музыка да якіх напісана кампазытарамі: К. Барысаўцом, М. Куліковічам, Любанам, Семянякам, Цітовічам. Танцавальны гурток Згуртаваньня беларускай моладзі Амэрыкі, пад кіраўніцтвам А. Дубовіка, выканаў беларускія народныя танцы «Крыжачок» і «Мікіта»283.
У сярэдзіне 1960-х здарыўся таксама раскол у парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, вынікам якога стаў сыход групы парафіянаў на чале з Кастусём Мерляком. Прычынай стаў канфлікт з архіяпіскапам БАПЦ Васілём (Тамашчыкам) і даўнія супярэчнасьці паміж ім і Мерляком284.
283 Рэха 25-га Сакавіка. 48-ыя Ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларусі // Беларуская думка. № 9. 1966.
284 3 непаразуменьнямі паміж Мерляком і Васілём у фінансавай спрэчцы сярэдзіны 1950-х знаёмімся ў аўтабіяграфіі К. Мерляка, напісанай ад трэцяй асобы:«Аднаго разу (...) яму [Кастусю Мерляку] удалося дастаць ад Амэрыканскага камітэту [вызваленьня народаў Расеі — вызваленьня ад бальшавізму] пэўную суму грошай на пакрыцьцё коштаў прыезду М. Абрамчыка ў Амэрыку па справах Парыскага блёку і VIII сэсіі Рады БНР, якая мела распачацца 23 верасьня 1956 г. Тут Ул. Васіль паважна заявіў выплаціць яму палову гэтай сумы. Такое дамаганьне Кастуся моцна зьдзівіла, але ён запытаўся, чаму плаціць і каму? Ул. Васіль паясьніў, што перад самым саборам [БАПЦ] у Канстанцы ў чэрвені 1948 г. быў зроблены дагавор між ім і Радай БНР, што атрыманыя звонку беларускага засягу дзеяньня Радай БНР фонды будуць падзелены на роўныя часыіі між ім і Радай БНР. Кастусь запытаў, роўная палавіна мае быць выплачана асабіста Ўладыку ці епархіяльнай кансысторыі? «Нікому іншаму. а толькі мне», — адказаў Уладыка. Кастусь сказаў, што ён ня верыць, каб такі дагавор быў зроблены людзьмі, думаючымі падзяржаўнаму, і ў даным выпадку ён не прызначыць нікому грошы, атрыманыя на канкрэтную мэту. Грошы мусяць быць выдаткаваныя па прызначэньню. Грошы былі выдадзеныя на аплату выдаткаў М. Абрамчыка, на арганізацыю VIII сэсіі Рады БНР, а рэшта ўручаная Абрамчыку перад ад’ездам дадому ў Парыж» (цыт. паводле: Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 333-334).
Калі ў сярэдзіне 1950-х канфлікт япіскапа Васіля й Кастуся Мерляка ўдалося прытушыць, то ў 1965 г. ён выплыў на паверхню ў выглядзе закалоту ў бруклінскай парафіі БАПЦ імя Кірылы Тураўскага. Гэты канфлікт храналягічна ішоў сьледам за зьмяшчэньнем Кастуся Мерляка з пасады старшыні Галоўнай управы БАЗА, выкідваньня яго зь нью-ёрскага акруговага аддзелу БАЗА й заснаваньня ім і ягонымі прыхільнікамі Беларуска-амэрыканскага аб’еднаньня, пра што размова вялася вышэй.
Нягледзячы на тое, што Мерляк і яго паплечнікі пакінулі ўсе структуры БАЗА й заснавалі БАА, яны складалі немалую актыўную частку парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Пагатоў пры Мерляку —■ калі ён узначальваў нью-ёрскі аддзел БАЗА — і быў набыты будынак царквы на Атлянтык-авэню, 401, які стаў лічыцца саборам— асноўным храмам БАПЦ уЗША.
14лістапада 1965 г. на чарговым агульным сходзе вернікаў сабору сьв. Кірылы Тураўскага была пераабраная царкоўная рада парафіі. У яе склад увайшлі: Янка Казьлякоўскі — стараста, Каслусь Мерляк — намесьнік, Васіль Шчэцька — сакратар, Даніла Клінцэвіч— скарбнік, Васіль Захаркевіч— царкоўны стараста, Васіль Місюль, Пятро Мельяновіч, Васіль Юрцэвіч, Міхась Бразоўскі — сябры рады285. У адрозьненьне ад управы, абранай 7 лістапада 1963 г., у склад не ўвайшлі Міхась Тулейка, Аляксандар Міцкевіч і Барыс Данілюк286. Новая рада цалкам складалася зь сяброў Беларуска-амэрыкаскага аб’еднаньня ў Ныо-Ёрку, што выйшла са складу БАЗА. 3 такім становішчам не хацеў мірыцца япіскап БАПЦ Васіль (Тамашчык)287.
27 лютага 1966 г. уладыка Васіль аб’явіў, што не прызнае абранай 14 лістапада 1965 г. управы. Ён сфармаваў са сваіх прыхільнікаў царкоўную раду, якую ўзначалілі Аляксандар Міцкевіч, Барыс Данілюк, Янка Ніхаёнак, і зьвярнуўся да амэ-
285 Панькоў М. Хроніка беларускага жыцьця на чужыне... С. 175; а таксама Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 261.
286 Панькоў М. Хроніка беларускага жыцьця на чужыне... С. 162.
287 Апроч таго, пасьля сьмерці 29ліпеня 1960 г. настаяцеля парафіі Хведара Данілюка япіскап Васіль выконваў абавязкі настаяцеля. У красавіку 1964 г. з просьбай аб высьвячэньні і прызначэньні ў парафію зьвярнуўся дыякан Юры Абрэмскі. 12 жніўня 1964 г. ён быў рукапакладзены ў сьвятары, але настаяцелем парафіі не прызначаны. Гл.: Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 339.
рыканскіх уладаў, у гэтым выпадку паліцыі, «каб яго ахоўвалі ад людзей, апанаваных злымі духамі»288.
8 траўня 1966 г. у саборы сьв. Кірылы Тураўскага адбыўся надзвычайны сход дзеля ўрэгуляваньня непаразуменьняў паміж уладыкам Васілём і царкоўнай радай289. На сходзе прысутнічалі 90 з 135 парафіянаў290. 86 чалавек прагаласавалі за рэзалюцыю, у якой выказваўся поўны давер абранай 14 лістапада 1965 г. царкоўнай радзе, пастанаўлялася даручыць ЦР прыняць захады ў нармалізацыі жыцьця парафіі, а ўладыку Васілю перадаць ЦР усе парафільныя дакумэнты. Надзвычайны сход прызнаў Юр’я Абрэмскага, паколькі шэсьць гадоў парафія існавала без настаяцельства, за настаяцеля царквы сьв. Кірылы Тураўскага291. Апошнім пунктам рэзалюцыя зазначала: «Сход дамагаецца, каб наша парафія была вольнаю, як і ўсе іншыя парафіі япархіі. Іншыя парафіі вядуць сваё жыцьцё, тады, калі ў нас уладыка Васіль уважае парафію за нейкую сваю ўласнасьць. Сяньня людзі ня ёсьць уласнасьць ніякага іншага другога чалавека, а таму павінна скончыцца гэта практыка тых, хто на гэта пасягае»292.
Канфлікт патушыць не ўдалося. Ня вырашыў яго й III епархіяльны сабор БАПЦ 26 лістапада 1966 г. у Таронта293. Аднак на наступныя некалькі месяцаў спрэчка прыцішылася. У царкве Кірылы Тураўскага суіснавалі дзьве рады й рэальна дзьве
288 Рэзалюцыя, прынятая на надзвычайным агульным сходзе прыхаджанаў парафіі Катэдральнага сабору сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, дня 8 травеня 1966 г. у залі, 401, Атлянтык Авэню, Бруклін, Нью-Ёрк // Беларуская думка. 1966. № 9. С. 26.
289 Да нас пішуць: Прысутны. Агульны надзвычайны сход прыхаджанаў парафіі Катэдральнага сабору сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, БАПЦII Беларуская думка.1966. № 9. С. 25.
290 Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С 337.
291 Рэзалюцыя, прынятая на надзвычайным агульным сходзе прыхаджанаў...
292 Тамсама.
293 На ім у знак пратэсту супраць ініцыятывы Васіля (Тамашчыка) — замест выбараў самому прапаноўваць кандыдатаў у епархіяльную ўправу — пакінулі паседжаньне настаяцель Кліўлэндзкай парафіі Аляксандар Крыт, дэлегаты Кліўлэнду, а таксама ў знак салідарнасьці дэлегаты царквы сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне на чале з а. Юр’ем Абрэмскім. Гл.: Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С.339340.
140 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1957-1989 гг. царкоўныя плыні: адным служыў Ю. Абрэмскі, другім — япіскап Васіль. Гром грымнуў у кастрычніку 1967 г., калі ўладыка Васіль перад чарговым выбарчым сходам парафіі адлучыў ад царквы Кастуся Мерляка й Васіля Юрцэвіча, забараніўшы ім прыходзіць. Але перадвыбарчы агульны сход парафіі, што прайшоў 29 кастрычніка 1967 г., выбраў у склад царкоўнай управы наступных асобаў: Янка Казьлякоўскі — старшыня, Кастусь Мерляк — заступнік старшыні, Васіль Шчэцька — сакратар, Пятро Мельяновіч — скарбнік, Леанід Ляўковіч — стараста, Васіль Юрцэвіч, Міхась Бразоўскі, Пётра Саўчыц, Васіль Захаркевіч — радныя. Рэвізійная камісія — Леанід Галяк, Аўген Протас, Янка Юхнавец294.
Уладыка Васіль ня толькі не прызнаў новай царкоўнай рады, але прызначыў часовую камісію — у складзе Барыса Данілюка, Пётры Манькоўскага, Аляксандра Міцкевіча, Міхася Тулейкі, Янкі Яновіча — да часу скліканьня новага сходу вернікаў, пазбавіў сьвятарскага сану Юр’я Абрэмскага, а сябрам царкоўнай рады забараніў уваходзіць у царкву, заявіўшы, што ад 12лістапада 1967 г. царква будзе зачыненая. Сябры царкву адчынілі, аЮры Абрэмскі, каб захаваць сан, перайшоў у юрысдыкцыю Ўкраінскай праваслаўнай царквы. У адказ уладыка падаў у сьвецкі суд (суд штату Нью-Ёрк) на а. Юр’я Абрэмскага й царкоўную раду295. Суд імкнуўся прымірыць абодва бакі, таму 1 жніўня 1968 г. прыняў саламонавае рашэньне: выбары царкоўнай рады ад 29 кастрычніка 1969 г. прызнаць сапраўднымі, адлучэньне ад царквы неправамерным. Але суд вызначыў вярнуць у парафію Васіля Тамашчыка. Уладыка Васіль, які адмаўляўся служыць у адным будынку зь Юр’ем Абрэмскім, надаў паўторна ў суд. Паўторнае рашэньне зноў прадпісвала вярнуць Васіля Тамашчыка ў парафію. Тыя, хто ня бачыў сваёй будучыні зь япіскапам Васілём, на надзвычайным сходзе парафіі 12 кастрычніка 1968 г. зьвярнуліся да ўладыкі Андрэя (у лютым 1968 г. Аляксандар Крыт быў высьвячаны ў япіскапы БАПЦ) з просьбай прыняць апеку над парафіяй. Андрэй (Крыт) не пагадзіўся, раячы дамовіцца з уладыкам Васілём296.