Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
294 Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 342.
295 Тамсама. С. 342-347.
296 Тамсама. С. 349.
Вынікам трохгадовага супрацьстаяньня стаў сыход Мерляка й ягоных верных прыхільнікаў з бруклінскай парафіі на Атлянтык-авэню, 401 і заснаваньне 10 лістапада 1968 г. яшчэ адной парафіі сьв. Кірылы Тураўскага на той жа самай вуліцы (Атлантык-авэню), але ў іншым яе канцы, у раёне Кўінзу — Рычманд-Гіл. Гэтая парафія вырашыла перайсьці ў юрысдыкцыю канстантынопальскага патрыярха, і па першым часе яе ўзначаліў а. Сьвятаслаў Коўш297. Уласную царкву скончылі будаваць толькі праз 15 гадоў, і 30 кастрычніка 1983 г. япіскап Мікалай (Сьміско) высьвяціў яе298.
Адразу па сваім заснаваньні й БАА, і новая парафія сталі актыўна наладжаваць супрацоўніцтва з БККА, а актывістам навастворанай парафіі стаў Іван Касяк, які жыў непадалёк. Як вынік, у 1969 г. на VI Кангрэсе Камітэту ў склад БККА былі прынятыя БАА й парафія сьв. Кірылы Тураўскага ў РычмандГіле. Дэлегатамі ад БАА й парафіі на Кангрэсе былі Кастусь Мерляк, Васіль Шчэцька, Васіль Юрцэвіч, Сяргей Рагалевіч, Сьвятаслаў Коўш, Ян Казьлякоўскі, Васіль Захаркевіч, Пётра Саўчыц, Леанід Ляўковіч, Пятро Мельяновіч299.
Пасьля сыходу з бруклінскай парафіі групы Кастуся Мерляка й заснаваньня новага прыходу сьв. Кірылы Тураўскага рэлігійныя ўрачыстасьці ў гонар 25 Сакавіка сталі адбывацца ў Саўт-Рывэры й Рычманд-Гіле, а летнія імпрэзы, найчасьцей, сталі адбывацца ў набытым у 1963 г. селішчы БелэрМенск у штаце Нью-Ёрк. Найперш тут сьвяткавалі гадавіны II Усебеларускага кангрэсу, Дзень беларускага жаўнера, Дзень незалежнасьці ЗША. Прыяжджалі беларусы з Кліўлэнду, Чыкага, атаксамаКанады —даБелэр-Менску ім было дабірацца бліжэй, чым да Саўт-Рывэру. Іншыя сьвяты — восеньскія,
297 Пазьней настаяцелямі былі: Віктар Нікіфараў (ліпень — жнівень 1977), Юльлян Троцкі (жнівемь— верасень 1977, 16—31 кастрычніка 1977), Сяргей Няпрыл (верасень— кастрычнік 1977, студзень— сакавік 1980), Пётра Саўчыц (лістапад 1977— студзень 1980), Язэп Строк (сакавік 1980 — лістапад 1981), Віталь Сагайдакіўскі (лістапад 1981 — сакавік 1982), Грыгоры О’Кіф (сакавік 1982 — сярэдзіна 1990-х).
298 Кіпель В. Беларусы ў ЗША... С. 227. Падрабязьней пра парафію таксама ў кнізе: Памятка высьвячэньня Царквы сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычмонд-Гіл, Нью-Ёрк. 30 кастрычніка 1983 г. Нью-Ёрк, 1983 г.
299 Пратакол Шостага Кангрэсу Беларусоў Амэрыкі. 29 лістапада 1969 г., які адбыўся ў Саўт-Рывэры, Нью-Джэрзі. 3 архіву Івана Касяка.
зімнія й вясновыя— ад сярэдзіны 1970-х сталі традыцыйна ладзіцца ў Саўт-Рывэры. 3 аднаго боку, старэйшае пакаленьне, якое канцэнтравалася ў сярэдняй частцы Нью-Джэрзі, стала менш мабільным, цяжэй было выбірацца на агульныя імпрэзы ў Нью-Ёрк. Зь іншага — у 1972 г. у Саўт-Рывэры побач з царквой быў пабудаваны Беларуска-амэрыканскі грамадзкі цэнтар, дзе можна было ладзіць мерапрыествы без аплаты арэнды памяшканьня. Так, прыкладам, у 1985 г. асноўныя мерапрыемствы сьвята 25 Сакавіка прайшлі менавіта ў Саўт-Рывэры, тады як у Рычманд-Гіле Дзень Незалежнасьці адзначаўся толькі парафіянамі.
24 сакавіка папаўдні ў залі Беларускага кулыурнага цэнтру ў Саўт-Рывэры сабралася значная колькасьць мясцовых беларусаў, каб адзначыць традыцыйны Дзень 25 Сакавіка.
Урачыстасьць адчыніў інж. Міхась Бахар. Пасьля адсьпяваньня ўсімі прысутнымі амэрыканскага нацыянальнага гімну цікавы рэфэрат прачытаў паэт Масей Сяднёў. Наступна Міхась Бахар даў слова мэру гораду Саўт-Рывэру Рыгісу Вылюду, які зачытаў сваю «Праклямэйшэн». Аналягічныя Вылюдавай былі атрыманы, як сказаў М. Бахар, праклямацыі ад губэрнатараў: Нью-Джэрзі, НьюЁрку і Пэнсыльваніі.
У Мастацкай частцы гучэлі галасы паэтаў. Янка Золак прачытаў тры новыя моцныя патрыятычныя вершы, Міхась Кавыль выступіў з новай гістарычнай паэмай, Масей Сяднёў завяршыў мастацкую частку мастацкімі вершамі і паэмай.
Апрача мэра Вылюды на ўрачыстасьці прысутнічалі: начальнік Саўт-Рывэрскай паліцыі, беларус з паходжаньня, Джордж Сыракваш і карэспандэнтка газэты «Гоўм Ньюс» Катлін Дзеляк.
Адсьпяваньнем Беларускага нацыянальнага гімну закончылася ўрачыстасьць, а затым інж. М. Бахар запрасіў прысутных на гарбату і на «айрыш коффі»300.
Відавочна, што на геаграфію й зьмест сьвяткаваньняў няўдалыя спробы супрацоўніцтва БККА з палітычнымі апанэнтамі накладалі свой адбітак. Яшчэ ў 1963 г., пакуль канфлікт унутры БАЗА не дасягнуў найвышэйшай кропкі, кіраўніцтва БККА спадзявалася на тое, што й новае кіраўніцтва тае арганізацыі будзе ісьці на супрацоўніцтва. Пра гэта сьведчаць рашэньні IV Кангрэсу БККА 31 жніўня 1963 г. у Саўт-Рывэры, калі была ўхваленая праграма далейшага
300 67-ыя сакавіковыя ўгодкі II Беларуская думка. 1985. № 30. С. 25-26.
супрацоўніцтва з БАЗА. Прынялі прапанову аб сумесным з БАЗА ўдзеле ў Міжнароднай выставе ў Нью-Ёрку й нават стварылі адмысловы камітэт, куды ўвайшлі прадстаўнікі Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня й БККА301. Аднак паступова супрацоўніцтва было згорнутае. 5 студзеня 1964 г. старшыня Галоўнай Управы БАЗА Станіслаў Станкевіч даслаў кіраўніцтву БККА ліст, у якім абвінаваціў кіраўніцтва Кангрэсавага камітэту ў дэструктыўных паводзінах і сабатаваньні супрацоўніцтва, тым самым фактычна адмовіўшыся ад сумеснай працы302.
Такім чынам, намаганьні БККА ў аб’яднаньні зноў не прынесьлі вялікага плёну. Адколатая ад БАЗА частка беларусаў, што далучылася да БККА, ня вырашыла праблемы неабходнасьці шырокага аб’яднаньня сілаў дыяспары ў рэпрэзэнтацыі сваіх інтарэсаў перад амэрыканскім урадам. Актуальнасьць праблемы не была зьнятая. Таму ў 1974 г. паўстала чарговая спроба навязаць супрацоўніцтва «для каардынацыі дзейнасьці навонкі» паміж БАЗА й БККА. I зноў яна скончылася нічым. Кіраўніцтва БККА сьцьвярджала, што БАЗА пакінула іх просьбу без увагі.
301 Пратакол 4-га Кангрэсу Беларусаў Амэрыкі, які адбыўся 31 жнівеня 1963 г. у Саўт-Рывэры. 3 архіву Івана Касяка.
302 «Вось жа дазвольце зьвярнуць Вашую ўвагу на тое, што гэтая Вашая матывацыя не адказвае праўдзе. У мінулым 1963 г. у праводжаньні Сакавіковага сьвяткаваньня прыймаў актыўны ўдзел і навет адкрываў Сакавіковую Акадэмію Архіяпіскап БАПЦарквы Васіль, які, паводле Вашай фармуліроўкі, ужо й тады працаваў для прыватнага Амэрыканскага камітэту ў той жа самай форме, у якой «працуе» і адзін з вызначаных намі прадстаўнікоў у супольны Сьвяткавальны камітэт. Ня думаем, каб гэты факт ня быў Вам тады ведамы. У сувязі з выйшэйшым, высоўванае цяперака Вашае «прынцыповае дамаганьне» із спасылкай на тое, што было «стасаванае» ў 1963 г., можа быць разгляданае ня чым іншым, як спробай сарваць супольнае сьвяткаваньне Акту 25 Сакавіка ў 1964 г. Таму яшчэ раз заклікаем Вас перагледзець Вашую пастанову й даць нам пісьмовы адказ да пятніцы 10 студзеня сёлета, бо на гэты ж дзень ужо вызначанае паседжаньне Галоўнай Управы БАЗА ў справе Сакавіковага Сьвяткаваньня. Неатрыманьне да гэтага тэрміну ніякага адказу з Вашага боку або адмоўны адказ будзе разглядацца як Ваш канчальны зрыў усякіх захадаў дзеля наладжаваньня супольнага сьвяткаваньня 25 Сакавіка» (цыт. паводле: Ліст Станіслава Станкевіча да старшыні БККА ад 5 студзеня 1964 г. 3 архіву Івана Касяка).
Яго міласьці
Паважанаму спадару Р. Гарошка, Старшыні Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня
Глыбакапаважаны спадар Гарошка!
Мы выслалі Вам ліст дня 5 сакавіка 1974 г., прапануючы нядзелю 21 красавіка 1974 г., 1:00 дня ў Беларускім Асяродзьдзі пры 401 Атлянтык Авэню, — для спатканьня прадстаўнікоў Галоўнае У правы БАЗ А з прадстаўнікамі Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі па справе каардынацыі дзейнасьці навонкі, з жаданьнем Вашае згоды на названую дату, пару і мейсца спатканьня.
Паведамляем Вас, што да сягоньня мы не атрымалі ад Вас весткі аб Вашай згодзе на вышэйпададзенае. Калі Вашае паведамленьне аб згодзе не будзе намі атрымана на тыдзень перад днём 21 красавіка б. г., то будзем уважаць, што гэтае спатканьне Вамі адхіляецца.
3 пашанай,
I. Касяк, старшыня303.
Цікава, што Станіслаў Станкевіч і Кастусь Мерляк паміж сабою памірыліся ў 1973 г., калі галоўны рэдактар «Беларуса» завітаў на сьвяточную акадэмію з нагоды Дня 25 Сакавіка (праводзілася 1 красавіка 1973 г.), ладжаную ў Рычманд-Гіле Беларуска-амэрыканскім аб’яднаньнем304.
Годам пазьней Станіслаў Станкевіч зрабіў спробу памірыцца й з прэзыдэнтам БЦР Радаславам Астроўскім і дэ-факта прызнаў свае памылкі канца 1940-х гг.:
Наш пагляд на дзейнасьць Беларускай Цэнтральнай Рады ў часе нямецкай акупацыі й на Другі Ўсебеларускі Кангрэс мы выказалі ў артыкуле «На 30-я ўгодкі Другога Ўсебеларускага Кангрэсу» ў чэрвеньскім нумары «Беларуса» сёлетняга году. Гэты пагляд і ацэна пазытыўныя. Я перакананы, што дзейнасьць БЦР і ў Нямеччыне напрыканцы мінулае вайны была пазытыўная таксама. Аднэй з найбольшых ейных заслугаў у гэным часе было тое, што яна не дапусьціла да фарсаванага Немцамі падпарадкаваньня беларускіх вайсковых адзінак арміі генэрала Ўласава.
У новай палітычнай сытуацыі пасьля заканчэньня вайны й перамогі заходніх хаўрусьнікаў БЦР выявіла свой палітычны ро-
303 Ліст Р. Гарошку 2 красавіка 1974 г. 3 архіву Івана Касяка.
304 Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 400.
зум, калі на сваім пленуме ўвосень 1945 г. у баварскай вёсцы пад Вюрцбургам у Заходняй Нямеччыне на Вашую прапанову аднагалосна пастанавіла спыніць сваю дзейнасьць.
(...) Прымеце, Спадар Астроўскі, словы запраўднае пашаны305.
Нягледзячы на разуменьне неабходнасьці сумеснай рэпрэзэнтацыйнай дзейнасьці ад імя беларусаў і актыўныя спробы аб’яднаньня намаганьняў у гэтай галіне з боку кіраўніцтва БККА станоўчы вынік так і ня быў атрыманы. Кангрэсавы камітэт пад кіраўніцтвам Івана Касяка працягваў сваю працу па-ранейшаму, абапіраючыся толькі на адно «БЦРаўскае» кола беларускіх імігрантаў у ЗША.
Умовы дзейнасьці БККА ў 1960-1980-х гг.
Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, як і раней, галоўную ўвагу надаваў міжнароднаму кірунку працы306. На дынаміку гэтай дзейнасьці істотна ўплывалі ўнутраныя працэсы ў грамадзтве ЗША. Падчас прэзыдэнцтва Джона Ф. Кенэдзі (1961-1963) і Ліндана Б. Джонсана (1963-1968) дабрабыт амэрыканцаў — а значыць і нашых суайчыньнікаў у краіне — істотна ўзрос. Сярэдні прыбытак амэрыканскіх сем’яў у 1960-х павялічыўся на 85%, а колькасьць насельніцтва, што жыло ніжэй за ўзровень пражытковага мінімуму, зьнізілася з 17% у 1965 г. да 11% у 1973 г.307. Гэтыя якасныя зьмены закраналі найперш сем’і імігрантаў, якія традыцыйна мелі меншы ўзровень дабрабыту. Тыя, хто ня змог вывучыцца ці перакваліфікавацца пасьля пераезду ў ЗША, стараліся забясьпечыць атрыманьне адукацыі сваімі дзецьмі, каб тыя самі будавалі сваю амэрыканскую мару. Як згадвалася вышэй, посьпехі інтэграцыі ў мясцовае грамадзтва часта ішлі на шкоду працы нацыянальных арганізацыяў, паколькі іх сябрам даводзілася рабіць выбар: або займацца «палітыкай», або будаваць уласную кар’еру.