Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
Зьезд Беларусоў Амэрыкі й Канады падтрымлівае імкненьні праваслаўных беларусаў Амэрыкі й Канады да царкоўнага аб’еднаньня й стварэньня аднэй Праваслаўнай Беларускай Царквы Амэрыкі й Канады на кананічных асновах.
Зьезд зьвяртаецца да ўсіх беларускіх праваслаўных цэркваў па справе скліканьня ў бліжэйшым часе агульна-праваслаўнага зьезду па справе рэалізацыі гэтага аб’еднаньня339.
Але з розных прычынаў, найперш праз агульнае зьніжэньне грамадзкай актыўнасьці й недахоп людзкіх рэсурсаў, справа аб’яднаньня расьцягнулася на доўгія гады340. Зьезду папярэднічалі захады па хіратоніі ў япіскапы Беларускай праваслаўнай царквы ў Паўночнай Амэрыцы ераманаха Язэпа Строка341 — былога ігумена манастыра сьв. Ануфрыя ў Яблачыне (у той час Люблінскае ваяводзтва, Польшча).
Менавіта на Язэпа Строка ўскладаліся надзеі, што ён узначаліць Беларускую праваслаўную царкву ў Паўночнай Амэрыцы. Але супраць яго хіратоніі запратэставала Польская праваслаўная царква, якая абвінаваціла сьвятара ў злоўжываньнях у Яблачыне, а таксама заявіла пра тое, што беларусы ня
339 Рэзалюцыя III Зьезду беларусаў ЗПІА і Канады. 3 архіву БККА.
340 Найдзюк Я., Касяк 1. Беларусь учора і сяньня... С. 355.
341 Язэп Строк нарадзіўся ў 1904 г. у Шыловічах (сёньня Слонімскі р-н Гарадзенскай вобл.). У 1927 г. скончыў праваслаўную сэмінарыю ў Вільні, дзе атрымаў сьвятарскія пасьвячэньні. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Барысаве. Некалькі разоў наведваў Менск дзе і пазнаёміўся з а. Мікалаем Лапіцкім.
Пасьля прыходу савецкіх войскаў быў арыштаваны й высланы на пяць гадоў на Салаўкі. Па вызваленьні сьвятарстваваў у Рослаўлі (Смаленская вобл.) і адначасова вучыўся ў духоўнай акадэміі ў Ленінградзе. Пасьля таго, як адмовіўся ад супрацоўніцтва з КДБ, быў пазбаўлены месца сьвятара. Урэшце ў 1959 г. рэпатрыяваўся ў Польшчу, узначаліў манастыр у Яблачыне. Праз закалоты ў манастыры выехаў у 1968 г. у ЗША. Больш падрабязная біяграфія ў кн.: Garbinski J., Turonek J. Bialoruski ruch chrescijanski w XX wieku... Warszawa, 2003. S. 408.
162 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1957-1989 гг. мусяць мець сваіх структураў, а «павінны падпарадкоўвацца Маскоўскай патрыярхіі». Выступіла супраць Язэпа Строка й Маскоўская патрыярхія342.
Пасьля няўдачы з высьвячэньнем архімандрыта Язэпа была зробленая чарговая спроба навярнуць у беларускую царкву архіяпіскапа Філафея й архіяпіскапа Апанаса (Мартаса), што знаходзілісяўюрысдыкцыіРЗПЦ.(Першыятакіяспробырабіліся ў ЗША яшчэ ў 1950-х.) На пасаду разглядаўся таксама япіскап ПАПЦ на чужыне Мацьвей (Канстанцін Сямашка)343, які жыў у Лёндане й у тым ліку апекаваўся мясцовымі праваслаўнымі
342 Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора і сяньня... С. 355.
343 Мацьвей (Mateusz) (Кансганцін Сямашка, 1894-1985). Нарадзіўся 22 кастрычніка 1894 г. у в. Бабіцэ Білгорайскага павету (сёньня — паўднёва-ўсходняя Польшча) у сям’і праваслаўнага сьвятара. Скончыў гімназію ў Хэлме (1912), вучыўся ў мясцовай праваслаўнай духоўнай сэмінарыі, з 1914 г.— у Варшаўскім унівэрсытэце. У 1915 г. эвакуаваны ў Нежын Чарнігаўскай губэрні, дзе скончыў Гісторыкафілялягічны інстытут. Працаваў у гімназіі. Ад чэрвеня 1919 г. да лютага 1920 г.— паручнік артылерыі ў Добраахвотніцкай арміі ген. Дзянікіна. 3 1920 г. — у Польшчы, жыў у Аляксандраве-Куяўскім. Узяў шлюб з Ганнай Карпікавай, у 1922 г. нарадзілася дачка Ірына. Працаваў у мясцовай гімназіі, з красавіка 1921 па чэрвень 1922 г.— рэфэрэнт праваслаўнай мітрапалітальнай кансысторыі ў Варшаве. 25 чэрвеня 1922 г. высьвячаны на сьвятара мітрапалітам Варшаўскім Юр’ем (Ярашэўскім). Служыў настаяцелем у Тарнагродзе (Білгорайскі павет). У красавіку 1925 г. Міністэрствам вайсковых справаў прызначаны акруговым капэлянам у штабе Акруговага корпусу ў Кракаве, з 1932 г. — дэкан праваслаўнага душпастырства ў Акруговым корпусе ў Львове. 12 лістапада 1938 г. пастрыжаны ў Пачаеўскай Лаўры ў манахі пад імем Мацьвей (Матэвуш) — з 1923 г. ён быў удаўцом, 28 лістапада атрымаў тытул біскупа Браслаўскага і дапаможнага біскупа Віленскага. Са сьнежня 1938 г.— фактычны кіраўнік Віленскай япархіі (быў заступнікам захварэлага Віленскага архіяпіскапа Феадосія), зьяўляўся кіраўніком управы Праваслаўнага навукова-выдавецкага інстытуту ў Горадні, са студзеня 1938 г. выдаваў на польскай мове «Двухтыднёвік Праваслаўны».
3 пачаткам II Сусьветнай вайны жыў у Рызе, зь лістапада 1939 г. — у Францыі, дзе ўвайшоў у эміграцыйны ўрад Уладзіслава Сікорскага. Са студзеня 1945 г. жыў у Англіі, служыў у чыне палкоўніка протаярэя ў Міністэрстве нацыянальнай абароны, быў шэфам праваслаўнага душпастырства I корпусу Войска Польскага ў Шатляндыі. Затым пераехаў у Лёндан. Ад 1948 г. лічыўся біскупам ПАПЦ на эміграцыі. Памёр 13 сакавіка 1985 г.
беларусамі. Кандыдатура Мацьвея была больш зручная, бо ён знаходзіўся ў юрысдыкцыі экзарха канстантынопальскага патрыярха ў Англіі, таму дазвол іншых цэркваў на ачольваньне беларусаў не патрабаваўся. Але найлепшым варыянтам на пасаду кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы ў Паўночнай Амэрыцы быў архіяпіскап Апанас (Мартас). Народжаны на Нясьвіжчыне344, у адрозьненьне ад сваіх калегаў-ярархаў ён пачуваўся беларусам і прыхільна ставіўся як да беларускіх арганізацыяў, так і да беларусізацыі праваслаўнай службы. У 1950-1960-х гг. архіяпіскап Апанас ахвотна наведваў беларускія асяродкі, ліставаўся з грамадзкімі дзеячамі. Адыгрывала ролю й яго клясычная адукацыя, паступовае пераадоленьне ўсіх прыступак ерархічнай лесьвіцы, бездакорная рэпутацыя ў вачох іншых царкоўных дзеячаў. Праўда, у 1960-х у архіяпіскапа ўзьніклі свае праблемы. Ягоная прынцыповасьць у арганізацыі царкоўнага жыцьця, нежаданьне зьвязвацца з палітычнымі сіламі сярод расейскай эміграцыі выклікалі нелюбоў і непрыманьне ў пэўнай часткі кіраўніцтва РЗПЦ345. Разам з архіяпіскапам Філафеем
344 у тоц час Наваградзкі павет.
345 «Узьніклі таксама праблемы й на месцы, у Аргентынскай япархіі ў Буэнас-Айрэсе, куды быў пераведзены архіяпіскап з Аўстраліі ў 1956 г., «паклёпнікі зьбіралі матэрыялы супраць мяне зь першага дня майго прыезду ў Аргентыну. Мая віна перад духавенствам япархіі заключалася ў тым, што я выдаў цыркулярнае распараджэньне з патрабаваньнем праводзіць Набажэнствы па ўстаноўленым парадку і ня ўносіць сваіх зьменаў пры служэньні розных багаслужбовых малітвасловаў: малебнаў, паніхід і інш. У сваім цыркуляры я пазначаў нават падрабязны парадак гэтых набажэнстваў. Маёй спробай было ўвесьці аднастайнасьць у царкоўна-богаслужбовую практыку і пазьбегнуць разнабою, які я засьпеў у гэтых адносінах у Аргентынскай япархіі. Нябожчык архіяпіскап не зьвяртаў увагі на гэта, і сьвятары прывыклі да сваёй практыкі. «Вось нябожчык уладыка быў добры і ўважлівы да духавенства, а гэты, прыежджы, іншьі, кепскі». Паўтаралі вернікам сьвятыя айцы даверанай мне япархіі, асабліва двое зь іх, пра якіх папярэджвалі мяне яшчэ ў Аўстраліі: мітрафорны протаярэй Т. Соін і памянёны протадыякан. Знайшліся нелянівыя людзі, якія сталі распаўсюджваць чуткі пра цуды нябожчыка архіпастыра і называлі яго сьвятым. Пісалі ў газэтах пра гэта, але папулярнасьці ня мелі. Рабілі гэта, вядома, насупраць мяне, але я не зьвяртаў увагі на выхадкі такога характару. Хутка ўсё заглухла, і пра цуды забыліся. Супакоіліся Архіяпіскап Апанас (Антон Мартас)» (цыт. паводле: Архіяпіскап Апанас (Антон Мартас). На ніве Хрыстовай...
Беларуская царква сьв. Эўфрасіньні Полацкайу Саўт-Рывэры, 2006 год.
Апанас нават выказваў намер перайсьці ў юрысдыкцыю Амэрыканскай праваслаўнай мітраполіі, што ў свой час вылучылася з РЗПЦ. Але мітрапаліт Лявонці адмовіў ім у гэтым346.
Даведаўшыся пра захады архіяпіскапа Апанаса, беларускія дзеячы, і найперш а. Мікалай Лапіцкі, зрабілі новыя спробы пераканаць ярарха ўзначаліць беларускую япархію. Рабілася гэта й праз БККА, і падчас зьездаў беларусаў ЗША й Канады. Так, дэлегаты царкоўнага беларускага зьезду, што прайшоў 25 сьнежня 1964 г., зьвярнуліся да архіяпіскапа Апанаса з просьбай узначаліць парафіі Паўночнай Амэрыкі. Ярарх вітаў такое імкненьне, але зазначыў, што ажыцьцяўленьне пастановы аб арганізацыі БПЦ на чужыне, для якой ён апрацаваў статут, вымагае даўжэйшага часу347.
Новая хваля цкаваньня архіяпіскапа Апанаса ў РЗПЦ узьнялася пасьля выхаду ў 1966 г. на расейскай мове кнігі «Белорусь
346 Гарбінскі Ю. Уступнае слова II Архіепіскап Апанас (Антон Мартас). На ніве Хрыстовай... С. 16.
347 Лапіцкі М. У служэньні Богу й Беларусі... С. 302.
в нсторнческой государственной н церковной жнзнн». Расейскія чытачы-шавіністы ўгледзелі ў ёй антырасейскасьць і беларускі шавінізм. Нападкі прывялі да таго, што ярарха пазбавілі аргентынскай катэдры ды вярнулі ў Аўстралію, а ў 1970 г. наагул перавялі па-за штат, пазбавіўшы й катэдры ў Сыднэі. Распаўсюд манаграфіі быў афіцыйна забаронены Сынодам РЗПЦ. Цкаваньне й даносы не канчаліся. Архіяпіскапа таксама вінавацілі ў тым, што ён загадвае выносіць з цэркваў расейскія сьцягі й здымаць нацыянальныя стужкі зь лямпадаў перад іконамі348.
На гэтым фоне наперад ізноў выйшаў «беларускі фактар». 27 і 28 сакавіка 1970 г. у Саўт-Рывэры адбыўся прадстаўнічы царкоўны зьезд духавенства й вернікаў. Удзельнічалі шэсьцьдзесят дэлегатаў ад парафіяў у Нью-Ерку (Рычманд-Гіл, сьв. Кірылы Тураўскага), Таронта (сьв. Эўфрасіньні Полацкай), Чыкага (сьв. Юр’я), Саўт-Рывэру (сьв. Эўфрасіньні Полацкай). Ад кіраўніцтваў парафіяў бралі ўдзел а. Язэп Строк (Таронта), Алег Мірановіч (Чыкага), а. Мікалай Лапіцкі й дыякан Алег Махнюк (Саўт-Рывэр) і а. Сьвятаслаў Коўш. Адным з арганізатараў зьезду быў старшыня БККА Іван Касяк, а вітаў дэлегатаў тэлеграмай экзарх Канстантынопальскай патрыярхіі, архіяпіскап Якавас. Старшынём зьезду быў абраны а. Мікалай Лапіцкі, сакратарамі — віцэ-старшыні БККА Кастусь Мерляк і Міхась Сенька349.
Дэлегаты праслухалі справаздачу з усіх чатырох парафіяў і абралі Раду Беларускай праваслаўнай царквы ЗША й Канады, у якую ўвайшлі аа. Мікалай Лапіцкі, Алег Мірановіч, Язэп Строк, Сьвятаслаў Коўш, дыякан Алег Махнюк і па чатыры прадстаўнікі ад парафіяў. На другі дзень галоўным пытаньнем парадку дня была «справа аднаўленьня Беларускага епіскапату ў Вольным сьвеце». Ідэю ўхвалілі, і дэлегаты зьезду зьвярнуліся з мэмарандумам да сусьветнага патрыярха Атэнагора з прось-