Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Прадстаўніцтвы БККА
Прадстаўніцтвы Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі дзейнічалі ў штатах, дзе не было беларускіх арганізацыяў, але жылі нашыя суайчыньнікі. Найчасьцей прадстаўніцтвы ўзьнікалі ў зьвязку зь пераездам у той ці іншы штат з прычыны вучобы ці працы пэўнага грамадзкага дзеяча. Мэханізм «адкрыцьця» такіх структураў БККА быў наступны: Іван Касяк па атрыманьні інфармацыі пра перамяшчэньне якойсьці грамадзка значнай асобы дасылаў прапанову стаць прадстаўніком БККА. Пасьля згоды дзеяч атрымліваў фірмовыя блянкі Кангрэсавага камітэту, пячатку, камплект друкаваных матэрыялаў, а надалей інфармацыйную падтрымку ад Галоўнай управы.
Адной з галоўных функцыяў, што выконваў прадстаўнік БККА, былі звароты да губэрнатара штату й мэра адпаведнага гораду з просьбамі пра абвяшчэньне (г. зн. выданьне праклямацыі) беларускага Дня Незалежнасьці. Такая праклямацыя азначала аўтаматычнае прызнаньне штатнымі ўладамі існаваньня беларускай этнічнай групы. На Дзень 25 Сакавіка перад будынкам мэрыі (City Halt) побач з амэрыканскім уздымаўся бел-чырвона-белы сьцяг, а галоўнае беларускае нацыянальнае сьвята ўносілася ў рэестар сьвятаў штату ці гораду. Прадстаўнік БККА быў абавязаны інфармаваць грамадзкасьць штату — найперш перад беларускімі нацыянальнымі сьвятамі й важнымі датамі — аб становішчы ў Беларусі, кантактаваць зь іншымі этнічнымі групамі й рэпрэзэнтаваць беларусаў на розных этнічных і агульнаамэрыканскіх сьвятах. Пагатоў палітыка амэрыканскіх уладаў — як на фэдэральным, так і на лякальным узроўні — зводзілася да заахвочваньня дзейнасьці такіх этнічных групаў. Амэрыканцы лічылі, што калі чалавек атаясамлівае сябе з краінай сваіх бацькоў, паважае іх былую
радзіму, бярэ ўдзел у працы этнічных суполак, ён будзе паважаць і сваю новую радзіму Амэрыку й будзе прыносіць ёй карысьць. Ліза Літаровіч згадвала:
...нам гаварылі: «Людзі, якія шануюць свае абрады Roots of origin, будуць добрымі для Амэрыкі. Бо хто не піануе сваёй роднай краіны і мовы, ня можа любіць сваю прыдбаную краіну Амэрыку». Гэта назаўсёды нам прывілося378.
Зь пераездам у Нэбраску Янкі Шыбута, старшыня БККА прапанаваў яму стаць прадстаўніком Кангрэсавага камітэту на гэты штат. Той пагадзіўся, хоць і ўсьведамляў, што ягоная дзейнасьць вельмі ўмоўная:
Пераехаўшы379 ў Нэбраску, тут беларусаў не спаткаў380. Як людзі пытаюць пра Беларусь, дык іх і інфармуем. Працуючы псыхолягам, гэта здараецца часта381.
Больш прыкметнай была дзейнасьць беларусаў у штаце Каларада™ — сем’і Калошаў і Шыбутаў. Сям’я Хведара Шыбута, вядомага дзеяча ў Заходняй Беларусі, пераехала ў Каларада ў пачатку 1950-х і пасялілася ў Пуэбла — горадзе, які знаходзіцца ў паўднёвай частцы штату. Ад канца 1950-х Хведар Шыбут стаў выконваць абавязкі прадстаўніка БККА ў Каларада. 19 сакавіка 1961 г. у Пуэбла, у пратэстанцкай царкве, адбылося сьвяткаваньне Дня незалежнасьці Беларусі. Хведар Шыбут праінфармаваў прысутных (30 чалавек, зь беларусаў была толькі сям’я Шыбутаў) аб Акце 25 Сакавіка, 43-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці БНР, сучасным становішчы ў Беларусі й эміграцыі зь яе пасьля II Сусьветнай вайны. Паведамленьні аб гадавіне Акту 25 Сакавіка двойчы гучалі на мясцовым ра-
378 Ліст Лізы Літаровіч да Алега Гардзіенкі ад 12траўня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
379 Ліст Янкі Шыбута да Алега Гардзіенкі ад 3 студзеня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
380 Паводле Вітаўта Кіпеля, у Нэбрасцы пражывае каля 5 тыс. выхадцаў зь Беларусі, што сапраўды вельмі мала, і прысутнасьць нашых суайчыньнікаў амаль незаўважная.
381 ЛістЯнкіШыбутадаАлегаГардзіенкіадЗ студзеня2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі
382 Найбуйнейшыя гарады: Дэнвэр, Каларада-Спрынгс, Пуэбла.
182 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1957-1989 гг. дыё, а матэрыял аб сьвяткаваньні быў надрукаваны ў мясцовай рэгіянальнай газэце383.
У 1963 г. Іван Касяк, задаволены супрацоўніцтвам з Хведарам Шыбутам, зьвярнуўся да яго з просьбай не спыняць працы. 66-гадовы беларускі дзеяч пагадзіўся, але са свайго боку выказаў засьцярогу:
Шчьгра дзякую за давер і абавязкі прадстаўніка К-ту. Буду старацца па меры маіх магчымасьцяў выканаць — аднак вельмі прашу не зьмяшчаць майго прозьвішча на фармуляры К-ту — a то дзеля таго, што на Бацькаўшчыне асталіся мае трох братоў і сястра — маю весткі, што яны на месцы — аднак пасьля толькі аднаго лістка ад сястры і майго адказу на яе ліст — братом былі робленыя прыкрасьці — сястра больш ня піша і я таксама — і я таксама не жадаю спрычыніцца да іх няшчасьця — і дзеля гэтага яшчэ раз прашу прозьвішча майго не зьмяшчаць — за гэта шчыра дзякую384.
Згаданыя вышэй акалічнасьці рэпрэзэнтацыйнай дзейнасьці БККА й іншых беларускіх арганізацыяў і супрацьдзеяньні савецкай прапаганды дазваляюць зразумець засьцярогі Хведара Шыбута385. Тым ня менш ён да самай сьмерці ў 1985 г. сумлен-
383 Сьвяткаваньне 25 Сакавіка ці 43-іх угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ў Каларада. 3 архіву Івана Касяка. Цалкам тэкст дакумэнта можна прачытаць у Дадатку.
384 Ліст Хведара Шыбута да Івана Касяка ад 3 сьнежня 1963 г. 3 архіву Івана Касяка ў Аляксандраўскай бібліятэцьі Ратгерскага ўнівэрсытэту (Нью-Брансўік, штаг Нью-Джэрзі, ЗША). Пасьля правядзеньня кожнага Кангрэсу беларусаў Амэрыкі Іван Касяк паўторна зьвяртаўся да тых ці іншых асобаў з просьбамі надалей выконваць абавязкі прадстаўнікоў БККА ў тым ці іншым штаце (так вымагаў стаіут). У архівах захаваўся толькі адказ Хведара Шыбута ад 3 сьнежня 1963 г., хоць як сведчаць іншыя дакумэнты, абавязкі прадстаўніка БККА ён выконваў ад канца 1950-х.
385 Хведар Шыбут браў удзел у беларускім грамадзкім жыцьці падчас нямецкай акупацыі і таму меў прычыны баяцца за сваякоў. Іншыя дзеячы вялі перапіску з роднымі праз знаёмых у Польшчы. Дасылалі туды лісты, там іх знаёмыя перакладвалі ў чыстыя капэрты, перападпісвалі адрасы й перасылалі ў Беларусь. Прыкладам, Вінцэнт Жук-Грышкевіч, старшыня Рады БНР у 1970-1982 гг., які і дня ня быў пад нямецкай акупацыяй (у 1939 г. ён быў рэпрэсаваны, высланы на эўрапейскую поўнач Расеі, у 1942 г. далучыўся да Арміі Андэрса і ўдзельнічаў у барацьбе з нацыстамі) калі пісаў у Беларусь сваякам, падпісваўся імем Віктар, таксама праз боязь за лёс сваякоў.
на выконваў свае абавязкі прадстаўніка БККА. На жаль, пра сваю дзейнасьць, як і пра жыцьцё беларусаў у Каларада, ён не пакінуў успамінаў. Даведацца пра гэта можна зь яго ўласных лістоў або лістоў сына.
. ..Мой бацька, Хведар, як штатны прадстаўнік БККА, зьвяртаўся да губэрнатара і да кіраўнікоў гораду Пуэбла, дзе жылі, каб яны выдавалі праклямацыі на ўгодкі 25 Сакавіка. (...) У Каларада было трохі нашых людзей, аднак пра Беларусь было мала інфармацыі. Дык вось як былі міжнародныя спатканьні, бацька і матка надзявалі народны касьцюм ды прымалі людзей, [расказваючы] пра Беларусь. Я, як быў студэнтам ва ўнівэрсытэце ў Каларада, дык належаў да інтэрнацыянальнай групы, дзе мы часта інфармавалі людзей пра свае краіны386.
Натуральна, што плёнам працы Хведара Шыбута былі праклямацыі ўладаў Каларада. Адна зь іх была выдадзеная да 25 сакавіка 1984 г. набб-югадавінуабвяшчэньнянезалежнасьці БНР губэрнатарам Рычардам Ламам.
Загад
Абвяшчэньне Беларускага Дня Незалежнасьці 25 Сакавіка 1984 г.
Улічваючы, што 25 Сакавіка адзначаецца гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі; і
Улічваючы, што Беларуская Народная Рэспубліка ўзьнікла пасьля распаду царскай Расейскай Імпэрыі, але была акупавана ўрадам савецкай Расеі; і
Улічваючы, што людзі беларускага паходжаньня, якія жывуць у Каларада, зацікаўленыя ў вызваленьні Беларусі,
Улічваючы, што каларадцы цэняць індывідуальную свабоду і незалежнасьць,
У гэты момант, Рычард Лам, губэрнатар штату Каларада, абвяшчаю дзень 25 Сакавіка 1984 г. Беларускім Днём незалежнасьці
У штаце Каларада.
Дадзена маёй рукой і галоўнай пячаткай
20 сакавіка 1984 г.
386 Ліст Янкі Шыбута да Алега Гардзіенкі ад 3 студзеня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
Рычард Д. Лам, губэрнатар387.
Са сьмерцю Хведара Шыбута ўсякая беларуская дзейнасьць у Каларада спынілася. Іван Касяк паспрабаваў зьвярнуцца да іншага грамадзкага актывіста ў Пуэбла Івана Калошы з прапановай стаць прадстаўніком БККА. Але той адмовіўся, спаслаўпіыся на слабы стан здароўя388.
387 Executive order
Proclamation
Byelorussian Independence Day
March 25, 1984
Whereas, March 25th marks the anniversary of the proclamation of inde­pendence of the Byelorussians Democratic Republic; and
Whereas, the Byelorussian Democratic Republic was established follow­ing the collapse of the Tsarist Russian Empire but was subsequently an­nexed by the government of the Soviet Union; and
Whereas, people of Byelorussian descent living in Colorado share a con­cern for the liberation of Byelorussia; and
Whereas, all Coloradoans value individual freedom and national inde­pendence;
Now, THEREFORE, I. Richard D. Lamm, Governor of the State of Colorado, do hereby proclaim March 25,1984, as Byelorussian Independent Day in the State of Colorado
Given under my hand and the Executive Seal of the State of Colorado, this twentieth day of March, A. D. 1984
Richard D. Lamm, Governor
388 «Паважаны сп. Касяк!
Атрымаў вашае пісьмо і прапанову ад 28 студзеня 1986 г. і як найхутчэй стараюся даць адказ.
Ёсьць многа прычынаў, чаму я не змагу прыняць на сябе так вялікую адказнасьць — як прадстаўніка Кангрэсавага камітэту на штат Colorado.
Мажліва, найбольшая ізь іх— гэта тое, што я знаходжуся, із-за стану сэрца, пад строгім кантролем доктара, які даў мне дырэктыву, каб я ўнікаў наваг малейшага «excitement» [хваляваньня], калі хочу яшчэ пажыць пару год.
3 маім характарам пры такой функцыі ад такога стану ўнікнуць немагчыма. Ёсьць яшчэ і другія прычыны (вы самі добра ведаеце), могуць сёньня прынесьці для маёй сям’і непрыемны час.
Я шчыра вам дзякую за давер’е, але, як бачыце самі, змушаны катэгарычна адказацца».
(Цыт. паводле: Ліст Івана Калошы да Івана Касяка ад 4 лютага 1986 г. 3 архіву Івана Касяка.)
У Фларыдзе беларускія эмігранты зьявіліся, як і ў іншых штатах, у пачатку XX ст. Ад 1960-х сюды сталі пераяжджаць прадстаўнікі паваеннай хвалі, якія жылі ў паўночных штатах (Нью-Ёрк, Нью-Джэрзі, Мічыган, штаты Новай Англіі). Паводле сёньняшняе статыстыкі, у Фларыду перабіраецца кожны восьмы амэрыканец, які дасягнуў пэнсійнага ўзросту. Штат прыцягвае законам аб адсутнасьці падатку на даходы, круглагадовым цёплым кліматам, высокім узроўнем мэдыцынскага й сацыяльнага абслугоўваньня389.