Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
Зь беларускіх дзеячаў на сталае жыцьцё сюды пераехалі Франак Шаўроўскі, Лёнгіна і Ўладзімер Брылеўскія, некаторы час у Маямі жыў Кастусь Мерляк, заснавальнікі ЗБАДК і БККА Мікалай Шчорс (Маўнт-Дора) і Іван Ермачэнка (ДэлрэйБіч), дачка й зяць Радаслава Астроўскага Галіна й Мікалай Мінкевічы (Маямі). У Гейнсьвіле на стала пасяліліся Ян і Аліцыя Пятроўскія, што заснавалі ў гэтым горадзе — а фактычна ў сваім доме — Беларускі харытатыўны фонд. У СанктПітэрсбэргу жыў пісьменьнік Алесь Змагар. Часам некаторыя беларусы набывалі ў Фларыдзе свае дамы, куды перабіраліся на зіму. Як, напрыклад, старшыня Рады БНР (1982-1996) Язэп Сажыч з Эн-Арбару (Мічыган), ці Ліза Літаровіч, Віталь і Ірына Цярпіцкія з Саўт-Рывэру. Усяго ж у Фларыдзе ў другой палове XX ст. жылі каля 40 тыс. беларусаў390.
Нягледзячы на дастаткова вялікую грамаду, спробы Ўладзімера й Лёнгіны Брылеўскіх заснаваць у штаце беларускую апалітычную арганізацыю культурніцка-дапамаговага характару пацярпелі паразу. Адной з прычынаў была раскіданасьць нашых суайчыньнікаў па ўсім штаце (плошча якога складае 150 тыс. квадратных кілямэтраў, што раўняецца 3/4 тэрыторыі Беларусі), але галоўнае: нашы суайчыньнікі індыфэрэнтна, а то й варожа паставіліся да такой ініцыятывы391. Таму Брылеўскія, якія прывыклі браць самы актыўны ўдзел у беларускім жыцьці ў Саўт-Рывэры (сяброўстваў ЗБАДК, БККА,
389 Цвей Лана. Пенснонная Флорнда. [Русскне часы как лекарство от старостн]. Раднопрограмма на Русской службе Бн-Бн-Сн. http://news.bbc. co.uk/hi/russian/life/newsid_6932000/6932939.stm.
390 Кіпель В. Беларусы ў ЗША... Статыстычныя зьвесткі, зьмешчаныя на вокладцы кнігі.
391 Брылеўская Л. Сьцежкі жыцыія // Адзінец А. Паваенная эміграцыя... С. 193.
царкоўным камітэце парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай), шукалі магчымасьці дзейнасьці ў іншых сфэрах. Уладзімер Брылеўскі пісаў нарысы пра свае сустрэчы зь дзеячамі беларускага нацыянальнага руху (Радаславам Астроўскім, Вінцэнтам Гадлеўскім, Кастусём Езавітавым і г. д.), супрацоўнічаў з парыскай «Культурай» Ежы Гедройца. Лёнгіна Брылеўская выконвала абавязкі прадстаўніка БККА на Фларыду. Як і ў іншых штатах, дзейнасьць прадстаўніка абмяжоўвалася зваротамі да губэрнатара Фларыды ці — што найчасьцей — мэру Маямі — з просьбай абвясьціць 25 сакавіка Беларускім Днём, прадстаўніцтва беларускай групы ў этнічных арганізацыях ці этнічных імпрэзах.
Уладзімер Брылеўскі, Галіна і Мікалай Мінкевічы, Лёнгіна Брылеўская.
Акрамя таго, Лёнгіна Брылеўская ўваходзіла ў Камітэт паняволеных народаў на Паўднёвую Фларыду, які аб’ядноўваў уцекачоў з СССР і эўрапейскіх краінаў савецкага блёку. Камітэт пастаянна ладзіў пікеты, дэманстрацыі, імпрэзы, якія найчасьцей праходзілі ў Маямі. Апроч сям’і Брылеўскіх, актыўны ўдзел у такіх мерапрыемствах бралі Галіна і Мікалай Мінкевічы.
3 часам дзейнасьць камітэту стала згасаць: не было прытоку маладых кадраў і пэрспэктывы дзейнасьці — парады, імпрэзы, адозвы паўтараліся з году ў год, але на зьмяненьне міжнароднай сытуацыі й становішча саміх беларусаў ніякім чынам не ўплывалі. У адным зь лістоў да Івана Касяка Лёнгіна Брылеўская крытычна ацаніла й сваю дзейнасьць у Камітэце паняволеных народаў у Фларыдзе, і ў цэлым дзейнасьць Камітэту паняволеных народаў у ЗША:
Да Камітэту Паняволеных Народаў Паўдзённай Фларыды я належу як прадстаўніца ад БККА. 3 году ў год аплачвала сяброўскія складкі із сваёй кішэні, якія ў апошнім годзе дайшлі да $50.00. Фактычнымі сябрамі Камітэту зьяўляюцца прадстаўнікі наступных народаў: Беларусі, Кубы, Чэхаславаччыны, Эстоніі, Латвіі, Летувы, Мядзяршчыны (Rt. Rv. Джон-Пол Надзь — старшыня), Польшчы, Румыніі і Ўкраіны. Усяго разам дзесяць прадстаўнікоў. Дзейнасьць камітэту зводзіцца толькі да адсьвяткаваньня Дня Паняволеных Народаў у ліпені месяцы, раней дэманстрацый у парку ці кавалькадай самаходаў па вуліцах Маямі — сягоньня толькі да зладжаньня акадэміі ў залі і разасланьнем мэмарандумаў сякім-такім кангрэсмэнам і сэнатарам у Вашынгтоне.
Пастор Надзь быў першы, які залажыў Камітэт Паняволеных Народаў у Маямі на просьбу Ласла Пастора, а я там апынулася па рэкамэндацыі Анатоля Плескачэўскага. 1986 г. быў апошнім годам майго там удзелу. Сп. Надзь прыехаў у Амэрыку ў 1936 г., шукаючы працы. Цяпер у Маямі мае малую парафію рэфармаванай царквы, а Камітэт Паняволеных Народаў ужывае для сваёй асабістай кар’еры. (...)
Цяпер, пасьля прачытаньня арыткулу Thomasa A. Lane у газэце The Wanderer ад ліпеня 1974 г. (пры гэтым залучанага) ліцьвіну Сіласу зрадзілася думка стварыць уплывовую арганізацыю Паняволеных Народаў, г. зн. ахапіць 450.000 усіх прыехаўшых у Амэрыку Ды-Пі і іх сем’яў, што дало б сілу ў некалькі мільёнаў чалавек. Гэта (на маю думку) marzenia scietej glowy. Пра тое, што сп. Дабранскі зьяўляецца Галоўным Старшынём Паняволеных Народаў ніхто тут ня ведае і ніякога лістовага кантакту зь ім не ўтрымоўвае.
Камітэт Паняволеных Народаў Паўдзённае Фларыды не пастараўся нават быць камітэтам на цэлую Фларыду, ахапіўшы толькі малыя групкі людзей у Сэнт-Пітэрсбургу, акрузе Тампа, Арланда, Палм-Біч, Дэлрэй, дзе жывуць прадстаўнікі паняволеных народаў.
У суме ўсё зводзіцца (як характэрна для нас усіх) да высокіх палётаў, пафосных дыскусіяў, высакародных плянаў, а ў кан-
Лёнгіна Брылеўская на маніфэстацыі падчас Тыдня паняволеных народаўу Маямі.
цы — да поўнай імпатэнцыі. Сябры нашага тут камітэту — гэта прадстаўнікі старэйшага пакаленьня зь вельмі сьціплымі ведамі ангельскай мовы ў канвэрсацыі, а тым больш у пісьме, уключна із самім рэвэрэндам Надзем. 3 нагоды сьвята Ўваскрасеньня Хрыстовага нашы найлепшыя пажаданьні да Вас і для Вашай Пані Крыстыны. Хрыстос Уваскрос!3’2
Сыход Лёнгіны Брылеўскай са складу камітэту амаль не адбіўся на жыцьці беларускай грамады ў Фларыдзе й яе стасунках з уладамі штату й іншымі этнічнымі гру-
памі. Дзейнасьць прадстаўніцтва прыпынілася ў першай палове 1990-х, пры новым старшыню БККА Расьціславе Завістовічы, які адмовіўся ад інстытуту прадстаўнікоў у тым ліку й таму, што Беларусь атрымала незалежнасьць і патрэба ў Беларускім дні на ўзроўні гораду ці штату прапала — беларусы перасталі Быць паняволеным народам. Тым ня менш, Нью-Джэрзі, НьюЁрк і надалей адзначаюць Тыдзень паняволеных народаў.
Пасьля спыненьня дзейнасьці аддзелу БККА ў Каліфорніі Іван Касяк паспрабаваў арганізаваць у штаце хаця б прад-
392 Ліст Лёнгіны Брылеўскай да Івана Касяка ад 15 красавіка 1987 г. 3 архіву Івана Касяка.
стаўніцтва арганізацыі. Па II Кангрэсе беларусаў Амэрыкі ён зьвярнуўся да Часлава Найдзюка як кіраўніка аддзелу ЗБАДК з просьбай падаць кандыдатуры «для працы ў аддзеле БККА». Часлаў Найдзюк адказаў, што такіх асобаў няма393.
На Вашае пісьмо, першае ў гэтай справе, ня даў Вам адказу таму, што:
1. He было ў мяне кандыдатаў, заінтэрэсаваных быць такімі раднымі.
2. Аддзел наш не зьяўляецца поўнасьцю актыўнай арганізацыяй, ня маючы пазытыўнага падтрыманьня яе з боку большасьці ейных сяброў, аб чым я ўжо заявіў у сваім лісьце да БЦР (Прэзыдэнту Астроўскаму) на просьбу аб прысланьні дэлегата на пленум БЦР.
3. He ўважаў, што пры такім арганізацыйным стане ў нас нашыя радныя мелі б нейкае практычнае значэньне для Вас394.
Нечакана ў справу ўмяшаўся яшчэ адзін жыхар ЛосАнджэлесу, пісьменьнік Уладзімер Клішэвіч. Яго зьняважыла, што стаць прадстаўніком Кангрэсавага камітэту на штат Каліфорнія прапанавалі Чаславу Найдзюку, а не яму. Уладзімер Клішэвіч у лісьце да Івана Касяка абвінаваціў свайго «канкурэнта» ў тым, што ён -— рыма-каталік.
Паважаны I. Касяк!
«Як ты ваўка ні кармі, а ён у лес глядзіць», — гаворыць прыказка. Такім ёсьць Ч[аслаў] Найдзюк. Найдзюк — каталік-фанатык. У яго справы рэлігійныя вышэй за нацыянальныя. Ён католік большы нават за самога Папу рымскага.
Доўгі час ён шукаў сабе жонку і толькі [падкрэсьленьне У. Клішэвіча. — А. Г.] каталічку. Ажаніўся на беларусцы-каталічцы3*5, якая да прыезду ў Амэрыку працавала ў «Бацькаўшчыне». Па сваіх палітычных поглядах яна зьяўляецца заядлым абрамчыкаўцам.
3,3 Ліст Часлава Найдзюка да Івана Касяка ад 26 студзеня 1958 г. 3 архіву Івана Касяка.
394 Тамсама.
3,5 Маецца на ўвазе Юзэфа Брэчка.
Хутка пасьля жаніцьбы (1956) Найдзюк пачаў выказваць крыўду на астроўшчыкаў за тое, што яны надта неталерантна адносяцца да каталіцызму і глыбока закранаюць рэлігійныя пачуцьці католіка Найдзюка. Мне здаецца, што ён пісаў у Цэнтральнае Кіраўніцтва скаргі на I. Касяка за ягоную «Гісторыю праваслаўнай царквы беларускага народу»396, на нябожчыка Сабалеўскага і на а. Лапіцкага.
Тут яго пачалі падпякаць абрамчыкаўцы-каталікі: «Як гэта ты церпіш! Тваю веру так апаганілі, а тым маўчыш і працуеш разам зь імі. Сеў ты не ў свае сані».
Гэта яшчэ болей падліло масла ў агонь. Паступова на тармазох пачаў ён спускацца. Будучы старшынёй камітэту, ён ня мог пайсьці адразу на супрацоўніцтва, ды тады яшчэ аддзелу БАЗ’ы не было.
Цяпер у яго разьвязаныя рукі, і ён як прыватная асоба ідзе на супрацоўніцтва, і на якое?
(...)
Найдзюк і раней нічога не зрабіў, а зараз дашчэнту разбурыў тое, што сам некалі клеіў, і гэтым самым паказаў свой сапраўдны твар, твар не беларуса, а каталіка. Безумоўна, ён тут зрабіў паскудную справу, ён сваімі паводзінамі ўбіў нож у сьпіну астроўшчыкаў.
Але надта праймацца гэтым ня варта. Ці мала такіх «малойчыкаў» скачуць з аднае палітычнае плыні да другое. Час — найлепшы доктар. Пачакаем і пабачым, што тут адбудзецца далей, бо я думаю, Найдзюка гладзілі, пакуль запраглі: «Кось, кось, пакуль у аглоблі, а там і пугу пакажуць...»397
У адказ на ліст Уладзімера Клішэвіча Іван Касяк... чарговы раз прапанаваў Чаславу Найдзюку стаць прадстаўніком БККА на штат Каліфорнія. Той, магчыма, каб не дапусьціць да старшынёўства таго ж Клішэвіча, пагадзіўся. Напэўна, вырашальным у справе стала не канфэсійная прыналежнасьць абодвух грамадзкіх дзеячаў, а ранейшае, яшчэ па Віленскім унівэрсытэце, сяброўства й супрацоўніцтва Часлава Найдзюка й Івана Касяка, працягнутае за часам нямецкай акупацыі, калі
396 Выйшла ў 1956 г.
397 Ліст Уладзімера Клішэвіча да Івана Касяка ад 1 кастрычніка 1959 г.
3 архіву Івана Касяка. Поўны тэкст ліста чытайце ў Дадатку.