• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

    Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

    Алег Гардзіенка

    Памер: 536с.
    Смаленск 2007
    102.57 МБ
    Арганізацыі, што ўваходзілі ў БККА
    У 1960-1970-х гг. да Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі належалі некалькі арганізацыяў. Частка зь іх дзейнічала ў Саўт-Рывэры і часам дублявала працу адна адной.
    Найбольшай па колькасьці ўдзельнікаў была арганізацыя Амэрыканскія прыхільнікі БЦР. Лічылася, што асобы, якія ўваходзяць у Беларускую Цэнтральную Раду, як прадстаўніцтва беларускага народу на эміграцыі, не маглі прымаць амэрыканскага грамадзянства, паколькі зьяўляліся грамадзянамі Беларускай Народнай Рэспублікі й сябрамі законнага прадстаўніцтва беларускага народу на эміграцыі— БЦР. Арганізацыя Амэрыканскіх прыхільнікаў БЦР была заснаваная 30 лістапада 1957 г. на XV Пленуме БЦР у Саўт-Рывэры. Спачатку стварылі
    ініцыятыўную групу ў складзе Бэрнарда Букаткі, Эмануіла Ясюка й Ксенафонта Вайцяхоўскага, што заняліся рэгістрацыяй сяброў, падрыхтоўкай статуту й скліканьнем арганізацыйнага сходу402. У 1958 г. была аформленая арганізацыя Амэрыканскіх прыхільнікаў БЦР, якая паводле сваёй дзейнасьці зьяўлялася прадстаўніцтвам БЦР на амэрыканскім кантынэнце, асабліва пасьля пераезду сюды ў 1960 г. на пастаяннае месца жыхарства Радаслава Астроўскага403.
    Пры канцы 1950-х да арганізацыі належалі 24 чалавекі: Анатоль Плескачэўскі (старшыня), Эмануіл Ясюк, Бэрнард Букатка, Мікалай Карповіч, Барыс Шчорс, Ксенафонт Вайцяхоўскі, Расьціслаў Завістовіч, Мікалай Новік, а. Сьвятаслаў Коўш, а. Мікалай Лапіцкі, Васіль Місюль, Рыгор Арцюшэнка, Іван Ермачэнка, Уладзімер Траскевіч, Аркадзь Арэхва, Нікіфар Кавалёў, Васіль Пунтус, Фёдар Пагуда, Янка Лічко, Янка Шымчык, Аўген Занкавіч, Пётра Орса, Хведар Высоцкі, Яўхім Цыган, Віталь Цярпіцкі, Аляксей Шудзейка404. Часам сяброўства ў арганізацыі было выключна фармальным, паколькі пераважна пералічаныя людзі былі задзейнічаныя ў іншых арганізацыях.
    Арганізацыя Амэрыканскіх прыхільнікаў БЦР уваходзіла ў Кангрэс беларусаў Амэрыкі й БККА ад 1960 г. да канца свайго існаваньня. Дзейнасьць яе спынілася па сьмерці ў 1976 г. Радаслава Астроўскага, а таксама найбольш актыўных сяброў Эмануіла Ясюка (1977 г.) ды Анатоля Плескачэўскага (1980 г.). А падчас прэзыдэнцтва Міхася Зуя (1987-1995) база БЦР наагул перамясьцілася ў Аўстралію.
    У першай палове 1970-х у Саўт-Рывэры было створанае Літаратурна-мастацкае й навуковае аб’еднаньне, якім кіраваў Антон Даніловіч (Янка Золак). Аб’еднаньне, якое зьяўлялася нашчадкам створанага ў 1950 г. Антонам Даніловічам Культурна-мастацкага й навуковага аб’еднаньня, займалася ладжаньнем мастацкіх выставаў у Беларускім грамадзкім цэн-
    402 Ліст прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы да Уладзімера Пелясы. 3 архіву Ўладзімера Пелясы, што захоўваеода пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрзі, ЗША).
    403 У адрозьненьне ад Канады, Аўстраліі, Нямеччыны, у ЗША не было агульнай дэлегатуры (г. зн. прадстаўніцтва) на гэтую краіну.
    404 Сьпіс сяброў Амэрыканскіх прыхільнікаў БЦР. 3 архіву Анатоля Плескачэўскага, што захоўваецца пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрзі, ЗША).
    тры ў Саўт-Рывэры, на якіх дэманстраваліся вырабы беларускіх мастакоў (як прафэсіяналаў, так і аматараў) у розных формах жывапісу, скульптуры й г. д.405. Як дэлегат ад аб’еднаньня Антон Даніловіч браў удзел у кангрэсах БККА ў 1970-х гг. Можна меркаваць, што дзейнасьць аб’еднаньня канчаткова прыпынілася ў пачатку 1980-х.
    Беларуска-амэрыканскі грамадзкі цэнтар у СаўтРывэры (БАГЦ) быў арганізаваны адначасова з пабудовай царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Ён займаў асобны будынак ля царквы — з падвалам для друкарні, заляй са сцэнай, буфэтам, кухняй. Паводле законаў штату, парафіяльны камітэт ня меў права на адкрыцьцё бару, таму стараньнямі Барыса Шчорса паўстаў асобны камітэт БАГЦ, які атрымаў такі дазвол разам з правам продажу алькагольных напояў. Афіцыйнае адкрыцьцё Цэнтру адбылося 30 ліпеня 1972 г. Пасьля сьмерці Барыса Шчорса яго абавязкі кароткі час выконваў Леў Высоцкі, а зь верасьня 1975 г. старшынём быў абраны інжынэр Міхась Бахар.
    Менавіта ад 1972 г. у памяшканьні Беларуска-амэрыканскага грамадзкага цэнтру, замест ранейшай Залі Шакаў, сталі праводзіцца кангрэсы БККА, сходы Саюзу амэрыканскабеларускіх вэтэранаў, Саюзу беларуска-амэрыканскай моладзі, ладзіліся грамадзкія чытаньні, канцэрты, мастацкія імпрэзы. Здаваўся Цэнтар у арэнду й іншым — небеларускім — арганізацыям гораду406. У хуткім часе кіраўнічы камітэт Цэнтру
    Будынак Беларускага грамадзкага цэнтруў Саўт-Рывэры. Здымак 2006 г.
    405 Найдзюк Я. Касяк I. Беларусь учора і сяньня... С. 358.
    406 Памятная кніга. 1950-1975...
    пачаў адыгрываць прыкметную ролю ў беларускім жыцьці ня толькі Саўт-Рывэру, але й Нью-Джэрзі, а кіраўнікі БАГЦ сталі пастаяннымі ўдзельнікамі кангрэсаў беларусаў Амэрыкі. У ІХКангрэсе беларусаў Амэрыкі (7 красавіка 1979 г.) з дваццаці дэлегатаў тры рэпрэзэнтавалі Грамадзкі цэнтар: Міхась Бахар, Віталь Цярпіцкі й Жорж Навумчык. БАГЦ адыграў важную ролю і ў падрыхтоўцы беларускіх фэстываляў штату ў Цэнтры мастацтваў у 1976, 1977, 1979 іт. Там адбываліся генэральныя пробы, у якіх удзельнічалі 110-150 выступоўцаў. На фэстывалях, куды зьбіраліся тысячы беларусаў, маральную падтрымку даваў і БККА407. У Беларускім Цэнтры адбываліся таксама сустрэчы з прадстаўнікамі як мясцовай адміністрацыі, гэтак і прадстаўнікамі Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый.
    14 верасьня 1964 г. у Пасэйку (поўнач штату Нью-Джэрзі) было заснаванае Беларускае вайсковае аб’еднаньне, якое ў 1965 г. зьмяніла назву на Саюз амэрыканска-беларускіх вэтэранаў (САБВ). Сярод ягоных кіраўнікоў былі Андрэй Мінчук, Мікалай Партлезьнік, Сымон Жамойда408. 27 верасьня 1966 г. суполка Саюзу была закладзеная таксама ў Саўт-Рывэры. Андрэй Мінчук прапаноўваў утварыць вайсковы камітэт як складовую частку БККА, але атрымаў адмову сгаршыні Кангрэсавага камітэту. Іван Касяк у сваім адказе адзначыў, што згодна са статутам, Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі зьяўляецца парасонавай структурай, якая яднае пад сваёй шыльдай некалькі арганізацыяў. Старшыня БККА прапанаваў Саюзу беларускаамэрыканскіх вэтэранаў увайсьці ў склад сваёй арганізацыі. Андрэй Мінчук пагадзіўся, і да пачатку 1980-х сябры САБВ выяўлялі актыўнасьць у БККА ды жыцьці беларускай дыяспары ў штаце Нью-Джэрзі. Найперш гэта тычылася рэпрэзэнтацыі беларусаў на розных маніфэстацыях, парадах ляяльнасьці, тыднях паняволеных народаў і г. д. Так, сябры САБВ узялі актыўны арганізацыйны ўдзел у пахаваньні прэзыдэнта БЦР у СаўтРывэры, што прайшло ў кастрычніку 1976 г.409.
    407 Ліст Вітаўта Кіпеля да аўтара кнігі ад 3 сьнежня 2007 г.
    408 Кіпель В. Беларусы ў ЗША... С. 186.
    40919 верасьня 1973 г. у Нью-Джэрзі была створаная яшчэ адна вэтэранская арганізацыя — Згуртаваньне беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў (Сяргей Гутырчык, Пятро Кажура, Віктар Дубяга, Лявон Шурак). Яна яднала прыхільнікаў БАЗА і плятформы Рады БНР. Гл.: Кіпель В. Беларусы ў ЗША... С. 186.
    Працягвалі дзейнасьць у складзе БККА таксама Саюз (Аб’еднаньне) беларуска-амэрыканскай моладзі, створаны пры ім Беларускі спартовы клюб «Нёман», Беларускае выдавецкае таварыства, якое апекавалася беларускай друкаванай прадукцыяй, часопісам «Беларуская думка» і г. д. Дзейнасьць гэтых арганізацыяў была заўважнай у 1950-1960-я гг.
    Некаторы час працавалі створаныя пры Украінскім работніцкім саюзе беларускія страхавыя аддзелы (рэгістрацыя ўласна беларускіх арганізацыяў такога кшталту была даволі складаная). Ініцыятыва стварэньня страхавых аддзелаў належала яшчэ Мікалаю Шчорсу ў 1950 г. Яны паўсталі ў Пасэйку, Саўт-Рывэры, Нью-Ёрку, Чыкага. Спачатку была дасягнутая вусная дамова з украінцамі, што калі беларускія страхавыя саюзы трывала стануць на ногі, яны адасобяцца ад УРС. Украінцы дамовы не датрымалі, і беларускія саюзы не змаглі выйсьці зь іх са сваімі фондамі. У выніку, праца беларускіх страхавых саюзаў была згорнутая. Хоць, прыкладам, Уладзімер Пеляса да 1980-х браў удзел у розных беларускіх імпрэзах менавіта як прадстаўнік беларускага страхавога аддзелу. Меркавалася, што беларускія страхавыя аддзелы здолеюць на пачатковым этапе забясьпечваць суайчыньнікаў падчас няшчасных выпадкаў або аказваць неабходную фінансавую дапамогу ў выпадку пераезду ў ЗША, уладкаваньня на новым месцы, пры розных сямейных абставінах і г. д.
    Кожная са згаданых арганізацыяў мела сваю гісторыю й абсяг дзейнасьці, частку якой — вонкавую рэпрэзэнтацыю беларусаў перад амэрыканскімі ўладамі ды іншымі нацыянальнымі групамі, браў на сябе Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі. У сваю чаргу, самі арганізацыі, што ўваходзілі ў БККА, у няспынным супрацоўніцтве паміж сабою праводзілі рэпрэзэнтацыйныя й іншыя мерапрыемствы на мясцовым узроўні.
    Ад 1973 г. у Саўт-Рывэры, у новазбудаваным побач з царквой Беларускім грамадзкім цэнтры, пачалі праводзіцца штогадовыя выставы беларускага мастацтва й народных вырабаў. Ідэю падалі прадстаўнікі старэйшага пакаленьня, сябры БККА Іван Касяк, Ксенафонт Вайцяхоўскі, Антон Даніловіч, Барыс Шчорс410. Ініцыятыву падтрымала выпускніца мастац-
    410 Запруднік Я. Як гэта ўсё пачалося. Прадмова // Беларускія мастакі ў замежжы: Памяткавы альбом пра 25 гадавых выставак беларускага мастантва і народных вырабаў у Беларускім Грамадзкім Цэнтры ў Саўт-Рывэры (1973-1997). Брыджўотэр — Сомэрсэт, 2001. С. 2.
    кага каледжу ў штаце Пэнсыльванія Ірэна Рагалевіч-Дутко (у 1980-1990-я — сяброўка ўправы БККА, віцэ-старшынька ў пытаньнях культуры й мастацтва), якая ўвесь час і зьяўлялася кіраўнічкай выставак411. Традыцыйна мастацкая імпрэза адкрывалася ў Беларускім грамадзкім цэнтры за тыдзень да гадавіны 25 Сакавіка.
    На першы паказ у 1973 г. было сабрана хто што меў, і экспанатаў набралася даволі, каб пераканацца, што насамрэч паказваць ёсьць што. Першая выстаўка сагрэла сэрца і арганізатарам, і наведнікам. Пасьля яе людзі пачалі знаходзіць у сабе іншыя цікавыя рэчы. I на далейшыя паказы экспанатаў набіралася ўжо нават больш, чымся хапала месца на сьценах і сталох разьмяшчэньня іх. Давялося рабіць адбор412.
    А ўсяго за два з паловай дзесяцігодзьдзі ў выстаўках узялі ўдзел каля двухсот чалавек, прычым ня толькі з ЗША й Канады. Да традыцыі далучыліся прадстаўнікі новай хвалі эміграцыі 1990-х, а таксама мастакі зь Беларусі, як, напрыклад, Анатоль Кляшчук і Міхась Раманюк.