• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

    Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

    Алег Гардзіенка

    Памер: 536с.
    Смаленск 2007
    102.57 МБ
    Дня 8-га кастрычніка 1963 г. Беларускі Кангрэсавы К-т Амэрыкі пастанавіў выдаць «Гісторыю Беларусі» ў ангельскай мове. У апошнія гады выйшлі ў чужых мовах дзьве кніжкі:
    Е. Engelhardt — Weissruthenian, 1943, Deutschland
    N. Vakar — Belorussia, 1956, USA
    Гэтыя кніжкі, напісаныя чужынцамі, далёка няпоўна і ў значнай меры суб’ектыўна насьвятляюць жыцьцё і падзеі, якія адбываліся на гістарычным шляху беларускага народу. Адсутнасьць праўдзівых і поўных выданьняў з гісторыі Беларусі ў чужых мовах (асабліва ангельскай), служыць на карысьць нашых суседзяў — захопнікаў, якія цьвердзяць, што Беларусь не зьяўляецца апрычонай нацыяй і што свайго дзяржаўнага жыцьця яна ніколі ня мела.
    Беларускі Кангрэсавы Камітэт уважае, што выданьне «Гісторыі Беларусі» ў ангельскай мове на сяньняшні дзень зьяўляецца адным з найгалаўнейшых заданьняў беларускай эміграцыі. Дзеля ажыцьцяўленьня гэтага заданьня будзе створана адмыслсвая калегія, у склад якой будуць запрошаныя асобы, найбольш кампэтэнтныя ў гэтай галіне і тыя, якія былі жывымі ўдзельнікамі ў гістарычных падзеях астатняга пэрыяду— як прэзыдэнт БЦР
    424 У 1960 г. з аналягічнай ініцыятывай выступіла Беларуска-амэрыканскае акадэміцкае таварыства, якое заклікала выдаць гісторыю Беларусі па-ангельску. Сярод меркаваных аўтараў былі: Янка Станкевіч, Вітаўт Тумаш, Юры Станкевіч, Пётра Манькоўскі, Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, Антон Шукелойць, Антон Адамовіч, Мікола Куліковіч. Але кніга ня выйшла: Vitaut Kipel, Zora Kipel. Belarusian Publishing in the West... P. 219.
    Радаслаў Астроўскі і іншыя дзеячы. Асновай гэтага выданьня будзе кніга Язэпа Найдзюка «Беларусь учора і сяньня».
    Найтруднейшай праблемай у ажыцьцяўленьні гэтага заданьня зьяўляецца недахоп сродкаў. На пераклад і друкаваньне гэтай кнігі (прыпушчальна 300 бачын), паводле нашага падліку, патрэбна найменш 2 500 даляраў, якіх БККА ня мае.
    Мы пераконаныя, што шырэйшыя колы беларускай эміграцыі, асабліва сьведамая беларуская інтэлігенцыя ў ЗШ А і іншых краінах вольнага сьвету, поўнасьцю зразумеюць наш намер і падтрымаюць нас, як маральна, так і фінансава425.
    BYELORUSSIA
    HISTORICAL OUTLINE by Iran Katiat.
    Тым ня менш, выданьне кнігі расьцягнулася на два з паловай дзесяцігодзьдзі. Доўгі час ішла апрацоўка й пераклад на ангельскую мову часткі Язэпа Найдзюка, атаксама напісаньне Іванам Касяком разьдзелаў пра часы II Сусьветнай вайны й паваеннае эміграцыі. Урэшце, калі падрыхтоўка тэксту цалкам была скончаная (пачатак 1980-х), зьявіліся праблемы з друкаром у Англіі (друкаваць там каштавала таньней), што зацягнула справу на некалькі гадоў.
    Кніга пабачыла сьвет толькі ў 1989 г. пад назвай Byelorussia: historical outline. Historical material collected, reviewed and prepared for publication by Ivan Kasiak, i наўрад яе пабачыў сам Іван Касяк, які памёр 13 сакавіка 1989 г. А ў 1993 г. кніга выйшла па-беларуску ў Менску пад агульным аўтарствам Язэпа Найдзюка й Івана Касяка пад назвай «Беларусь учора і сяньня». На жаль, ангельскамоўны варыянт меў нешчасьлівы лёс — значная частка накладу не была распаўсюджаная. Больш за 400 асобнікаў гэтай кнігі працягваюць захоўвацца ў прыцаркоўным архіве ў Саўт-Рывэры.
    Для разгортваньня болып шырокай выдавецкай дзейнасьці ў Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі не было дастат-
    425 Зварот да беларускай грамадзкасьці. 3 архіву БККА.
    ковых інтэлектуальных і матэрыяльных сродкаў, таму пераважна тое, што ўсё ж выходзіла намаганьнямі арганізацыі й яе сяброў, мела прагматычную скіраванасьць, абслугоўвала найбольш істотныя патрэбы беларускай грамады.
    Аднак апошнімі гадамі як у колах БККА, гэтак і БАЗА, a таксама ў БЦР і БНР назіраецца тэндэнцыя супрацоўніцтва ў галіне кнігавыдавецтва зь Беларускім інстытутам навукі й мастацтва, што ёсьць пазытыўным і карысным для беларускае культуры. Гэткія выданьні БІНІМу, як «Архівы БНР» ці кніга «У служэньні Богу й Беларусі» айца Мікалая Лапіцкага, •— добрыя довады карыснага супрацоўніцтва.
    «Справа» Лофтуса
    У першай палове 1980-х жыцьцё беларусаў Амэрыкі было скаланутае «справай» Джона Лофтуса. У траўні 1982 г. у праграме «60 хвілінаў» на папулярным тэлеканале CBS было паказанае інтэрвію з— як высьветлілася пазьней— былым супрацоўнікам Бюро спэцыяльных расьсьледаваньняў (OSI — Office of Special investigations') пры Дэпартамэнце юстыцыі Джонам Лофтусам. Ён заявіў, што па вайне Злучаныя Штаты аказалі спрыяньне пры пераезьдзе ў краіну беларусам, якія падчас нямецкай акупацыі актыўна супрацоўнічалі з нацыстамі: служылі ў паліцыі або займалі высокія чыноўніцкія пасады. Джон Лофтус «выявіў» некалькі соцень такіх асобаў, якія па прыезьдзе ў ЗША былі завербаваныя амэрыканскай выведкай. Сярод абвінавачаных у супрацоўніцтве з нацыстамі апынуліся Антон Адамовіч, Станіслаў Станкевіч, Радаслаў Астроўскі, Эмануіл Ясюк, Сьвятаслаў Коўш, Франц Кушаль, Вітаўт Тумаш ды інш. памерлыя й жывыя лідэры беларускага грамадзкага жыцьця ў ЗША.
    У праграме было прадэманстраванае таксама інтэрвію з грамадзкім дзеячам Антонам Адамовічам, які падчас нямецкай акупацыі працаваў у афіцыйнай «Беларускай газэце» і ўзначальваў прэсавае выдавецтва «Менск», а той «нібыта» гэтага факту не адмаўляў426.
    426 Інтэрвію Антона Адамовіча пакладзенае ў аснову дакумэнтальнай драмы Лявона Юрэвіча «Сакрэт Антона Адамовіча» (Урачыстасьць у садзе. Драматургія беларускай эміграцыі XX стагодзьдзя. Мінск, 2007. С. 283-310).
    БККА адрэагаваў на праграму «60 хвілінаў» ужо 14 чэрвеня 1982 г., калі выпусьціў адпаведную рэзалюцыю з адмаўленьнем абвінавачаньняў427. Але празь некалькі месяцаў згаданы сюжэт на CBS быў прадэманстраваны зноў, а ў 1983 г. выйшла кніга Лофтуса The Belarus Secret, пабудаваная вонкава на дакумэнтах, якія сьведчылі пра дзейнасьць беларускіх дзеячаў падчас нямецкай акупацыі на пасадах бурмістраў, а таксама адміністрацыйных, прапагандысцкіх пасадах або ў вайсковых фармаваньнях. У Амэрыцы зь яе моцным габрэйскім лобі й непрыманьнем розных праяваў нацызму гэта было значным ударам па беларусах. Кніга The Belarus Secret карысталася такой папулярнасьцю, што праз год яна была перавыдадзеная, а ў 1985 г. на тэлеканале CBS прайшоў паліцэйскі баявік «Беларускі файл (дасье)» (Kojak: The Belarus File). У аснову фільму быў пакладзены сюжэт, зьвязаны з жыцьцём паваеннай беларускай эміграцыі. Нью-ёрскі інспэктар паліцыі ў сваёй працы сутыкаецца з шэрагам таямнічых забойстваў і пачынае ўласнае расьсьледаваньне, якое прыводзіць яго ў шэрагі беларускай дыяспары, дзе высьвятляецца, што яе прадстаўнікі былі зьвязаныя з нацысцкім рэжымам у Беларусі. Кансультантам фільму быў Лофтус.
    18 лютага 1985 г. Джон Лофтус выступіў на канфэрэнцыі ў Роклэндзе (штат Масачусэтс), дзе яшчэ раз паўтарыў свае тэзы: амэрыканская выведка дала прытулак некалькім сотням нацысцкіх злачынцаў зь Беларусі428. Ён таксама абвінаваціў настаяцеля царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры а. Сьвятаслава Каўша ў тым, што той быў нацысцкім чыноўнікам падчас II Сусьветнай вайны. Журналісты зьвярнуліся па камэнтар да а. Каўша. Той быў катэгарычны: «Гэты хлопец Лофтус — манюка. Чаму калі мы былі антыкамуністамі, Дэпартамэнт юстыцыі лічыць, што мы былі нацыстамі?»429 А. Сьвятаслаў Коўш заявіў, што ён падчас нямецкай акупацыі толькі цягам шасьці месяцаў быў чыноўнікам (county clerk) у беларускім Засульлі430. Але сьвятар, відаць, прызабыў мінулае: у парафіі Засульле Стаўпецкага раёну ён працаваў да
    427 Vitaut Kipel, Zora Kipel. Belarusian Publishing in the West... P. 401.
    428 Papers list S. River priest as Nazi aide // The Home News (New Branswiuk).
    Tuesday, February 19, 1985.
    429 Тамсама.
    430 Тамсама.
    214 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1957-1989 гг. пачатку вайны ў 1938-1939 гг. Падчас жа нямецкай акупацыі Сьвятаслаў Коўш працаваў у адміністрацыі Стаўпецкага павету, пра што было добра вядома Лофтусу, як і ўсёй беларускай дыяспары, а таксама савецкім прапагандыстам у Менску. Настаяцелю парафіі ў Саўт-Рывэры, напэўна, ня варта было адмаўляць факту свайго кіраваньня паветам. ЗША ўжывалі захады толькі супраць тых, хто насамрэч быў вінаваты ў ваенных злачынствах.
    У сваіх высновах Джон Лофтус базаваўся на рэальных дакумэнтах, але інтэрпрэтаваў іх па-свойму. Па-першае, ён проста ня ведаў, што войска рабіла свае скрынінгі, грунтуючыся не на іміграцыйных законах, а на аснове ўнутраных паняткаў. У часе вайны войска прывозіла палонных у ЗША, а тыя потым там і заставаліся.
    Апроч таго, падчас канфэрэнцыі ў Роклэндзе Лофтус прадэманстраваў тры дакумэнты, якія, на яго думку, пацьвярджалі наяўнасьць у ЗША нацысцкіх злачынцаў зь Беларусі. Згодна з дакумэнтам «А», у Саўт-Рывэры да 1954 г. іх пражывала сто чалавек. Насамрэч, гэта быў проста сьпіс беларусаў, што па вайне перабраліся ў Саўт-Рывэр. Дэманструючы дакумэнт «В» (1948), Джон Лофтус сьцьвярджаў, што гэта сьпіс трыццаці «кіраўнікоў беларускай эміграцыі, што знаходзіліся ў лягерах для перамешчаных асобаў у амэрыканскай і брытанскай зонах акупацыі Нямеччыны й сярод якіх былі нацысцкія злачынцы». Насамрэч, гэта быў сьпіс дэлегатаў Аднаўленчага зьезду БЦР у Эльвангене. I нарэшце дакумэнт «С», які ўяўляў сабой, на думку Лофтуса, «мірнае пагадненьне» паміж беларускімі эмігрантамі — нацысцкімі злачынцамі і ўрадам ЗША 1952 г. На самай справе — праект супрацоўніцтва Радаслава Астроўскага й БЦР з Амэрыканскім камітэтам вызваленьня народаў Расеі.
    Нягледзячы на яўнае скажэньне фактаў, інфармацыю, агучаную Джонам Лофтусам, падхапіла мясцовая амэрыканская прэса. Цытаваныя вышэй The Home News некалькі разоў надавалі ўвагу «Беларускаму сакрэту». Колькі публікацыяў былі прысьвечаныя беларускім могілкам у Саўт-Рывэры, дзе, паводле Лофтуса, быў пахаваны «нацы-прэзыдэнт» Радаслаў Астроўскі. Таксама былі зладжаныя лякальныя «паляваньні на вядзьмарак». Прыкладам, высьветлілася, што жыхар ІстБрансўіку Васіль Арцюшэнка падчас нямецкай акупацыі служыў у паліцыі ў Хойніках. У выніку той быў пазбаўлены
    амэрыканскага грамадзянства. Дзеля справядлівасьці трэба зазначыць, што гэта быў адзіны факт выяўленьня «нацысцкага злачынцы» ў Саўт-Рывэры й яго ваколіцах.
    Тым часам разгубленасьць, незадаволенасьць запанавалі ў значнай часткі эмігрантаў. Часлаў Найдзюк пісаў да Івана Касяка: