Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
VII. БЕЛАРУСКІ КАНГРЭСАВЫ КАМІТЭТ АМЭРЫКІ
Ў1990-Я
Арганізацыйныя зьмены
Ha XI Кангрэсе беларусаў Амэрыкі (2 чэрвеня 1990 г., Саўт-Рывэр) новым старшынём БККА быў абраны Расьціслаў Завістовіч.
Расьціслаў Завістовіч нарадзіўся 1 верасьня 1928 г. У 1944 г. разам з бацькамі выехаў зь Беларусі. Яго бацька, Міхаіл Завістовіч, у паваеннай Нямеччыне быў актывістам Беларускай Цэнтральнай Рады. Напрыклад, у траўні 1948 г. ён браў удзел у пленуме БЦР у Эльвангене, на якім была адноўленая дзейнасьць арганізацыі. У тым жа годзе сям’я Завістовічаў перасялілася ў ЗША й асела ў ваколіцах Саўт-Рывэру.
Ад канца 1940-х Расьціслаў Завістовіч быў акгывістам моладзевых арганізацыяў. У пачатку 1950-х — прызваны ў амэрыканскае войска. Служыў у Нямеччыне, страціў вока. Па дэмабілізацыі Расьціслаў Завістовіч вярнуўся ў ЗША, вучыўся ў Ратгерскім унівэрсытэце (Нью-Джэрзі), пасьля сканчэньня якога пераехаў працаваць у Вашынгтон. Там прайшоў усе прыступкі кар’еры, урэшце спыніўшыся на кіраўніцтве аддзелам на інжынэрным прадпрыемстве. Перакладаў звароты БККА на ангельскую мову, рыхтаваў тэксты ў беларускай тэматыцы для Congressional Record — запісы прамоваў амэрыканскіх кангрэсмэнаў. Зь сярэдзіны 1960-х адышоў ад грамадзкай працы й вярнуўся толькі ў 1990 г.
У Кангрэсе бралі ўдзел 20-25 чалавек, старшыняваў Кастусь Мерляк, сакратарамі былі Міхась Сенька й Васіль Шчэцька440. Дэлегаты прынялі рэзалюцыю пра сучасны момант і задачы БККА на будучыню, у якой выказалі жаданьне ўсталяваць кантакты зь беларускімі дэмакратычнымі арганізацыямі ў мэтраполіі441:
Мы, амэрыканцы беларускага паходжаньня, як прыехаўшыя, так і тут народжаныя, ужо ўрасьлі ў структуру амэрыканскага быту, акліматызаваліся і шчыра працуем амаль ва ўсіх галінах амэрыканскага, грамадзкага, рэлігійнага жыцьця. Аднак мы, эмігранты, ня можам забыць краіну нашага паходжаньня Беларусь. Глыбокім сумам і абурэньнем напаўняе нашы сэрцы і думы той стан, у якім Беларусь знаходзіцца. Чырвоныя акупанты «сувэрэнную» БССР здэнацыяналізавалі, а дзесяцігодзьдзямі тэрарызаваны народ давялі да галечы і духовага заняпаду. Праступна-абыякавыя адносіны маскоўскіх сатрапаў і іх услужлівых беларускіх рэнэгатаў да чарнобыльскай катастрофы спрычыніліся да таго, што пасьля чатырох гадоў беларусы змушаны жыць на заражанай радыянуклідамі тэрыторыі. Штучна паўстрымоўваньне перасяленьня з заражанай зоны і сьвядома-хлусьлівыя інфармацыі аб велічу «чорнай сьмерці» вечна ня могуць трываць: ужо стала вядомым, што ў забруджаных раёнах Беларусі значна павысіліся захворваньні, асабліва сярод дзяцей.
Мы выказваем сваё глыбокае спачуваньне беларускаму народу, асабліва суродзічам, якія пацярпелі ў чарнобыльскай катастрофе, a таксама жадаем посьпеху ў аднаўленьні сувэрэнных правоў.
Са свайго боку мы будзем старацца, па меры нашых магчымасьцяў, падтрымліваць БНФ «Адраджэньне» і іншыя патрыятычныя арганізацыі на Беларусі, дапамагчы ахвярам Чарнобылю ў форме мэдыкамэнтаў, мэдычных прыладаў і іншым.
440 Колькасьць удзельнікаў Кангрэсу падаецца паводле ацэнак Вітаўта Кіпеля, паколькі пратаколу XI Кангрэсу беларусаў Амэрыкі няма ні ў архівах БЦР у Саўг-Рывзры, ні ў архівах Івана Касяка, што захоўваюцца ў Ратгерскім унівэрсытэце, хоць у ягоных паперах аказаліся дакумэнты БККА 1990-х, перадзеныя сваякамі і калегамі пасьля яго сьмерці. Няма пратаколу XI Кангрэсу і ў архівах Расьціслава Завістовіча, перададзеных летам — восеньню 2007 г. аўтару гэтае кнігі.
441 У кастрычніку 1988 г. у Менску быў створаны Беларускі Народны Фронт, грамадзкая арганізацыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў «Мартыралёг Беларусі», у 1990 г. паўсталі наступныя дэмакратычныя партыі: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя, Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі, Народна-дэмакратычная партыя.
Зважаючы на заходзячыя перамены на Бацькаўшчыне, заклікаем усіх беларусаў і амэрыканцаў беларускага паходжаньня падтрымаць змаганьне Беларускага Народу за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэньне ўсімі магчымымі сродкамі.
Жыве Беларусь!442
Прыход Расьціслава Завістовіча ў БККА першапачаткова актывізаваў жыцьцё арганізацыі, дзейнасьць якой патрабавала пэўнага рэфармаваньня пасьля стагнацыі апошніх гадоў старшыняваньня Івана Касяка. Неабходна было найперш упарадкаваць структуру кіраўнічых органаў БККА. Паводле стану на 1988 г.,укіраўніцтваКамітэтуўваходзілібольшза60 чалавек443. Пераважная бальшыня займала пасады намінальна, і асаблівай дзейнасьці не вяла. Ha XI Кангрэсе беларусаў Амэрыкі ў кіраўнічыя органы арганізацыі былі абраныя толькі пяць асобаў: Віталь Цярпіцкі й Міхась Бахар— віцэ-прэзыдэнты, Ірэна Рагалевіч-Дутко— віцэ-прэзыдэнт у грамадзка-культурных справах, Міхась Сенька — сакратар, Леў Высоцкі — скарбнік. Крыху пазьней была створаная рэвізійная камісія, куды ўвайшлі Нік Касьцюк, Міхась Палюховіч, Люда Махнюк. Яшчэ празь некаторы час адноўленая дзейнасьць Рады пры БККА, у склад якой увайшлі: Мікалай Каленік, Мікалай Манцывода, Жорж
442 Рэзалюцыя XI Кангрэсу Беларусаў Амэрыкі, прынятая 2 чэрвеня 1990 г., Саўт-Рывэр, Н. Дж. II Беларуская думка. № 36. 1991. С. 4.
443 Іван Касяк — прэзыдэнт; Міхась Бахар, Віталь Цярпіцкі, Жорж Навумчык — віцэ-прэзыдэнты; Міхась Сенька — сакратар; Леў Высоцкі — скарбнік. Сябры прэзыдыюму: Жорж Арцішэнка, Мікалай Манцывода, Кастусь Мерляк, Андрэй Мінчук, Уладзімер Пеляса, Васіль Пунтус, Ігар Шчорс, Кастусь Вайцяхоўскі, Робэрт Цупрык. Рэвізійная камісія: Аляксандар Банкет, Аркадзь Евец, Ян Марахоўскі. Рада: Антон Даніловіч — старшыня, Лёля Касоўская — сакратар. Сябры: сьвятары Святаслаў Коўш, Пётра Саўчыц, В. Санчык, дыякан Алег Махнюк, Жорж Арціпіэнка-малодшы, Аляксандар Дарафейчук, Адам Горбат, К. Юрцэвіч, В. Камянкова, Міхась Кавыль, П. Клінцэвіч, С. Касьцюк, Ян Казьлякоўскі, Люда Махнюк, Пётра Мельяновіч, Жорж Міжэвіч, Сьцяпан Навумчык, Міхась Палюховіч, Ян Шымчык, Кастусь Вайцяхоўскі, Пётра Захаркевіч, Пётра Зыбайла. Прадстаўнікі БККА: Лёнгіна Брылеўская (Фларыда), Валянціна Ковэт, Мікалай Вайцяхоўскі (Паўночная Караліна), Н. Кучура (Канзас), Мікалай Латушкін (Ілінойс), Часлаў Найдзюк (Каліфорнія), Аркадзь Сацэвіч (Агаё), Янка Супрунюк (Мэйн), Сымон Жамойда (Нью-Джэрзі), Васіль Шчэцька (Нью-Ёрк).
Антон Шукелойць, Міхась Сенька і Віталь Цярпіцкі падчас антыкамуністычнай дэманстрацыі.
Навумчык, Уладзімер Пеляса, Кастусь Вайцяхоўскі, Лёнгіна Брылеўская, Робэрт Цупрык444. Такім чынам, у першай палове 1990-х кіраўнічыя органы БККА налічвалі ўжо толькі 15 чалавек.
3 часам з прычыны фізычнага адыходу людзей старэйшага пакаленьня эміграцыі паступова занепадаў інстытут прадстаўнікоў БККА ў розных штатах. Зрэшты, пасьля здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці ў жніўні 1991 г.445 адпала ранейшая матывацыя зваротаў да губэрнатараў і мэраў гарадоў з просьбай прызнаць 25 сакавіка Беларускім Днём
444 Сьпіс прыводзіцца паводле блянкаў запросінаў, што рассылаліся БККА зь віншаваньнем з 76-й гадавінай абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі (1994).
445 Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі ў складзе абноўленага СССР была прынятая 27 ліпеня 1990 г., але форму Канстытуцыйнага акту набыла паводле рашэньня пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету БССР 25 жніўня 1991 г. 18 верасьня 1991 г. БССР стала называцца Рэспубліка Беларусь, a 19 верасьня 1991 г. была зацьвержаная нацыянальная сымболіка — бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня».
Незалежнасьці. Засталася патрэба абвешчаньняў, каб напамінаць, што беларусы зьяўляюцца аднымі з будаўнікоў ЗША, што беларусы жывуць тут здаўна й шануюць сваіх продкаў.
Фактычна, у 1990-х колькасьць сяброў управы БККА стала паступова адпавядаць рэальнай колькасьці ўдзельнікаў арганізацыі. У 1994 г. у адказ на запыт генэральнага консула Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку Леаніда Каравайкі Расьціслаў Завістовіч падаў сьпіс сяброў БККА, якім «трэба пасылаць запрашэньні на рознага роду сустрэчы, імпрэзы альбо прыняцьці, ладжаныя прадстаўніцтвам Рэспублікі Беларусь пры Аб’еднаных Нацыях у Нью-Ёрку»: Міхась Бахар, Віталь Цярпіцкі, Міхась Сенька, Леў Высоцкі, Жорж Навумчык, Сьцяпан Навумчык, Лявон Літаровіч, Робэрт Цупрык, Мікалай Касьцюк, Алег Махнюк, Рыгор Арцішэнка, Генры Яцэвіч, Жорж Арцішэнка, Антон Даніловіч, Уладзімер Пеляса, Джым Міжэвіч, Мікалай Грэбень446. Усе пералічаныя ў сьпісе асобы, за выняткам Мікалая Грэбня, пражывалі ў штаце Нью-Джэрзі й горадзе Нью-Ёрку (Мікалай Грэбень— у блізкаадлеглай Пэнсыльваніі). Па-за гэтымі рэгіёнамі жыла толькі нязначная колькасьць сяброў БККА: Часлаў Найдзюк— у Каліфорніі, Мікалай Вайцяхоўскі й Валянціна Вайцяхоўская-Ковэт — у Паўночнай Караліне, Лёнгіна Брылеўская — у Фларыдзе.
Праўда, рэгіянальныя прадстаўніцтвы з часам таксама працягвалі зьнікаць. Хоць можна згадаць і некаторыя часовыя ўсплескі актыўнасьці на месцах. Прыкладам, у 1990-х гг. каліфарнійскі аддзел БАЗА ўзначаліў сябра ўправы БККА Кастусь Вайцяхоўскі, які быў прыхільнікам БЦР. Але ж са сьмерцю Часлава Найдзюка ў 1995 г. канчаткова спыніла дзейнасьць і прадстаўніцтва БККА ў Каліфорніі.
На некаторы час узьнікла неафіцыйнае прадстаўніцтва БККА ў Вашынгтоне. Расьціслаў Завістовіч сам жыў за пяць кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад амэрыканскай сталіцы, у гарадку Танталон. Блізкасьць да Белага Дому й абумовіла характар дзейнасьці трэцяга старшыні БККА, пры якім кантакты з амэрыканскім кангрэсам сталі яшчэ шчыльнейшыя.
446 Ліст Расьціслава Завістовіча да Леаніда Каравайкі ад Млістапада 1994 г. Архіў Расьціслава Завістовіча.
Новыя тэндэнцыі міжнародных дачыненьняў і дзейнасьць БККА
Паміж сьмерцю Івана Касяка ў сакавіку 1989 г. і прыходам на пасаду старшыні БККА Расьціслава Завістовіча ў чэрвені 1990 г. на міжнароднай арэне шмат зьмянілася. Па краінах Усходняй Эўропы пракаціўся шэраг аксамітных рэвалюцыяў: быў зрынуты або зьнік камуністычны рэжым у ГДР, Польшчы, Чэхаславаччыне, Вугоршчыне, Румыніі. Фіналам стаў разбор у лістападзе 1989 г. Бэрлінскага муру, які сымбалізаваў жалезную заслону паміж Захадам і Усходам. Пачаліся дэмакратычныя працэсы ў СССР, хоць гэта быў вельмі марудны шлях да ўсталяваньня дэмакратыі й пазбаўленьня ад камуністычнай спадчыны. Усё гэта справакавал а зьмену задачаў эміграцыі ў шэрагах нацыянальных арганізацыяў, у тым ліку БККА. Ранейшая непрымірымасьць у дачыненьні да СССР, камуністычнай ідэалёгіі ды пратэсты супраць русіфікацыі адыходзілі на другі плян.