Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
Выдавецкая дзейнасьць БККА
Выдавецкая дзейнасьць была адным з важных кірункаў актыўнасьці Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, як і іншых значных эміграцыйных арганізацыяў. Дзякуючы друкаваным выданьням магчыма было ня толькі пашыраць свае погляды на тыя ці іншыя падзеі ў жыцьці дыяспары ці мэтраполіі, але й трымаць няспынную лучнасьць зь беларускай грамадой, існаваць у супольнай інфармацыйнай прасторы. Нездарма пытаньне выданьня сталага друкаванага органу арганізацыі ўздымалася ад самага пачатку яе існаваньня413.
Праблема аднаўленьня беларускае газэты ці заснаваньня новага пэрыядычнага выданьня некалькі разоў абмяркоўвалася на
411 Запруднік Я. Як гэта ўсё пачалося... С. 2.
412 Таксама.
413 3 1956 г. у ЗША выдавалася «Беларускае слова»— фактычна друкаваны орган БЦРаўцаў. Асобы, што мелі непасрэднае дачыненьне да выданьня газэты — А. Арэхва, Я. Кіпель, Ю. Віцьбіч — не жадалі даваць слова М. Шчорсу і БККА, таму было ўзьнятае пытаньне пра новы орган. Заўв. Вітаўта Кіпеля дарукапісу кнігі ад 11 сьнежня 2007 г.
нарадах БККА, але не знаходзіла свайго вырашэньня. Справа зрушылася пры канцы 1950-х, калі 29 лістапада 1959 г. на нарадзе ў Саўт-Рывэры прысутнічаў ледзь ня ўвесь грамадзкі актыў гораду й ваколіцаў: Лёнгіна Брылеўская, Ксенафонт Вайцяхоўскі, Лявон Галяк, Антон Даніловіч, Сымон Жамойда, Расьціслаў Завістовіч, Іван Касяк, Сяргей Казакоў, Вітаўт Кіпель, Язэп Лешчанка (Міхась Кавыль), Нікандар Мядзейка, Міхась Палюховіч, Уладзімер Пеляса, Анатоль Плескачэўскі, Міхась Сенька, Барыс Шчорс, Лявон Шурак414. Удзельнікі сходу пастанавілі выдаваць не газэту, а часопіс, які адпаведна з ідэямі БККА, павінен быў падтрымліваць пастановы I і II кангрэсаў, але ў той жа час заставацца незалежным ад любой партыі ці арганізацыі. Для забесьпячэньня рэгулярнага выхаду часопісу ў пачатку 1960 г. было створанае Выдавецкае таварыства, зь якога, у сваю чаргу, вылучыліся рэдкалегія й адміністрацыя выданьня. Канчатковае рашэньне аб заснаваньні пэрыёдыку прынялі на нарадзе грамадзкага актыву 14 сьнежня 1959 г.415.
Грамадзка-палітычны й літаратурна-мастацкі часапіс «Беларуская думка» (меў паралельную назву на ангельскай мове Byelorussian Thought), выйшаў амаль праз год, у кастрычніку 1960 г. Ён меў фармат крыху меншы за А4 і быў выдадзены на 32 старонках, а месцам выданьня пазначаліся Нью-Ёрк і Саўт-Рывэр.
У першы склад рэдакцыйнай калегіі ўвайшлі Антон Даніловіч (галоўны рэдактар), Леанід Галяк, Міхась Кавыль, Іван Касяк, а. Мікалай Лапіцкі, Мікалай Шчорс. Адрас рэдакцыі — як і некалі ў «Беларускай трыбуны», асобнага офісу не было — пазначаўся па месцы жыхарства галоўнага рэдактара, Антона Даніловіча, у Гайлэндпарку — гарадку, разьмешчаным за
некалькі кілямэтраў на поўнач ад Жорж Навумчык. Здымак Саўт-Рывэру416. Калі Антон Даніловіч 1996 г.
414 Ініцыятыўная група па выдачы беларускага часапісу. 3 архіву БККА.
415 Тамсама.
416 A. Danilovich, 111 So Fourth Ave, Highland Park, N. J.
перабраўся ў блізкалеглы Мілтаўн, у якасьці адрасу рэдакцыі стаў пазначацца гэты гарадок.
Першы нумар «Беларускай думкі» адкрываўся зваротам «Ад рэдакцыі», дзе акрэсьлівліся мэты й кірункі працы часопісу:
Беларуская палітычная эміграцыя, якая пасьля другой усясьветнае вайны пераехала зь лягероў ДП у Нямеччыне на сталае жыцьцё ў ЗША, у першыя гады свайго асяленьня на вольнай зямлі Вашынгтона шмат увагі аддавала і друкаванаму слову. Варта ўспомніць хоць бы такія выданьні, як: рататарныя — «Беларус у Амэрыцы», «Беларускае Слова ў Амэрыцы», «Віці», «Шыпшына», друкаваныя — «Беларус», «Беларуская Трыбуна», «Беларускае слова», «Конадні», «Запісы БІШМ», «Веда»417 і інш., кабпераканацца ў гэтым. Аднак усе вышэй названыя выданьні, пратрымаўшыся даўжэй ці карацей, спынілі сваё існаваньне. I цяпер, у апошнія дватры гады, беларуская эміграцыя ў ЗША ня можа пахваліцца сваім друкам: яна амаль ня мае пэрыядычнага выданьня грамадзкага характару.
Ніхто ня будзе аспрэчваць, што адсутнасьць пэрыядычнага друку — зьява непацешная і непажаданая. Каб хоць у невялікай меры прычыніцца да ліквідацыі гэтай прыкрай зьявы, група амэрыканцаў беларускага паходжаньня, працаўнікоў на грамадзкай беларускай
417 Пра «Беларуса ў Амэрыцы» і «Беларускую трыбуну» распавядалася вышэй. «Беларускае слова ў Амэрыцы»— грамадзка-літаратурны часопіс. Выдаваўся ў Нью-Брансўіку, рэдактар — Сьвятаслаў Коўш. Выйшлі два нумары: у студзені і сакавіку 1950г. «Віці» выдаваліся Згуртаваньнем беларускай моладзі й Беларускім студэнцкім таварыствам з чэрвеня 1952 г. па люты 1957 г. Усяго дзесяць нумароў. «Шыпшына» выходзіла з 1946 па 1950 г. (дзевяць нумароў). «Беларускае слова» (рэдактары: А. Русак, Ю. Стукаліч, Ю. Сабалеўскі) выдавалася з 17 сьнежня 1948 г. па 25 сакавіка 1954 г. у Нямеччыне, ад сьнежня 1956 г. (першы нумар рабілі Я. Кіпель і а. Мікалай Лапіцкі) па красавік-чэрвень 1958 г. — у Саўт-Рывэры. Шэсьць нумароў «Конадняў» пабачылі сьвет у 1954-1958 гг. Аднак апопші, сёмы, нумар выйшаў у 1963 г. у Мюнхэне, г. зн. праз тры гады пасьля напісаньня адозвы. Натуральна, што аўтары адозвы не Mami ведаць пра пляны ў аднаўленьні «Конадняў». «Веда» (рэдактар Янка Станкевіч) выходзіла з 1951 г. па 1954 г. Адноўленае выданьне ў 1973 г., выйшлі толькі два нумары. «Беларус» не выходзіў ад 20 верасьня 1958 г. да лістапада 1961 г. Першыя шэсьць нумароў «Запісаў» зьявіліся з 1952 г. да 1954 г. у Нью-Ёрку. Ад 1962 г. да 1970 г. выданьне як орган БІНІМу аднавілася ў Мюнхэне. Потым — ізноў Нью-Ёрк. Ад № 25 (2001 г.) — гэта сталы менска-нью-ёрскі праект.
ніве, на сваіх сходах дыскутавала справу аднаўленьня пэрыядычнага беларускага друку. У выніку гэтых дыскусіяў у пачатку 1960 году арганізавалася Беларускае Выдавецкае Таварыства, якое не залежыць ні ад якое палітычнае партыі ці групы як з ідэалягічнага, так і з матэрыяльнага (фінансавага) боку. Засноўваючы Беларускае выдавецкае таварыства, ініцыятыўная група ня ставіць сваёй мэтаю абмяжоўвацца тою ці іншаю колькасьцю сяброў: сябрам БВТ можа быць кожны дарослы беларус ці беларуска, сталыя жыхары ЗША, якія заплоцяць гадавую складку ў памеры 10 дал.
На першых сваіх сходках Беларускае выдавецкае таварыства вырашыла выдаваць грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часапіс «Беларуская Думка». Першы нумар яго БВТ і прапануе чытачу.
Звычайна кожны новы часапіс ці газэта ў першым нумары інфармуе чытачоў аб сваіх мэтах і заданьнях, акрэсьлівае сваю пляцформу. Свае мэты і заданьні мае і наш часапіс. Выказаць іх коратка можна словамі: служыць Беларускаму Народу, беларускай нацыянальна-вызвольнай ідэі і справе дэмакратыі. Заданьне нялёгкае, і выканаць яго наш часапіс зможа толькі тады, калі ўсе сьведамыя беларусы памогуць нам. Помач гэтая можа быць у выглядзе артыкулаў аб беларускіх праблемах, аб жыцьці беларусаў на эміграцыі і на Бацькаўшчыне і аб усім, што можа цікавіць беларусаў і тых чужынцаў, якія цікавяцца беларускімі праблемамі. Гэтая помач можа быць таксама ў выглядзе прапановаў, заўвагаў і здаровай крытыкі, накіраваных на палепшаньне працы часопісу. А хто ня можа памагчы нам у вышэй азначаны спосаб, няхай паможа фінансава: або ўступіўшы ў сябры Беларускага Выдавецкага Таварыства, або прысылаючы падпіску ці грашовую ахвяру на часапіс418.
Зьмешчаныя ў першым нумары матэрыялы ў некаторай ступені абагульнялі тагачасны стан беларускага жыцьця на чужыне ў розных сфэрах, былі знакавымі для фармаваньня своеасаблівай ідэалёгіі выданьня. Сярод такіх адметных найгалоўнейшым быў артыкул «За дзесяць год: Бляскі й цені беларускага грамадзкага жыцьця ў 3. Г. Амэрыцы» аўтарства М. Панямонскага (відаць, псэўданім Мікалая Шчорса). У тэксьце характарызавалася гісторыя беларускай палітычнай эміграцыі ў Амэрыцы, яе раскол і плыні. Коратка пералічыўшы дасягненьні паваеннай эміграцыі, найперш у галіне кулыуры й кантактах з прадстаўнікамі амэрыканскага кангрэсу, найболь-
418 Ад рэдакцыі // Беларуская думка. № 1. 1960. С. 1.
204 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1957-1989 гг. шую ўвагу аўтар надаў нэгатыўным рэчам, якія рабілі шкоду агульнай справе, перадусім палітычнаму расколу. Мікалай Шчорс крытыкаваў як палітычны, так і царкоўны падзел эміграцыі.
Вельмі часта тварыліся арганізацыі ці рабіліся пачынаньні ў абставінах, згары выключаючых іх дамэтнасьць, жыцьцёвасьць і працаздольнасьць, не з патрэбы ці карысьпі апошніх, а толькі насуперак сваім праціўнікам. Вынік быў да прадбачаньня — дзьве стараны на пэўным часе клаліся на лапаткі, народ дэмаралізаваўся, а справа цярпела. Эмацыяналізм ды нездаровая рэвалізацыя зацямнялі пачуцьцё рэальнасьці, адбіралі здольнасьць ацэны пяршэнства патрэбаў і карысьці іх, даводзячы напр. да таго, што пасуседзку маюцца аж 2 праваслаўныя могільнікі [у Саўт-Рывэры і Іст-Брансўіку. — А. Г.], якія замарозілі тысячы даляраў для даслоўна 11 нябожчыкаў, а няма народнага дому на культурныя патрэбы для сотняў моладзі4”.
Важным матэрыялам у першым нумары «Беларускай думкі» быў артыкул В. Мікалаені (псэўданім Леаніда Галяка) «На рэлігійным адцінку». Тэкст быў пазначаны як дыскусійны, хоць яго хутчэй варта было назваць сэнсацыйным. Леанід Галяк— актыўны прыхільнік аднаўленьня Беларускай аўтакефальнай царквы як у паваеннай Нямеччыне, так і стварэньня яе структураў у ЗША, — спасылаючыся на дакумэнтальныя крыніцы, заявіў, што БАПЦ Васіля (Тамашчыка) ня ёсьць юрыдычна аўтакефальнай, паколькі была зарэгістраваная ў 1952 г. уладамі штату Нью-Ёрк як Украінская праваслаўная царква. Заяву на рэгістрацыю падалі беларускія дзеячы, што пераважна належалі да кіраўніцтва БАЗА (Мікола Гарошка, Мікола Дарашэвіч, Янка Ніхаёнак, Павал Бунчук, Аляксандар Орса420 ды інш. Зрэшты, Леанід Галяк крытыкаваў ня толькі БАПЦ, але й іншы беларускі праваслаўны праект у ЗІПА — парафіі ў юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярха, за тое, што яны ня раз спрабавалі дамовіцца з былымі беларускімі ярархамі БАПЦ.
419 Панямонскі М. За дзесяць год: бляскі і цені беларускага грамадзкага жыцьця ў 3. Г. Амэрыцы// Беларуская думка. № 1. Кастрычнік 1960. С. 9-14.
420 Між іншага, брат Пятра Орсы. Такім чынам родныя браты былі ў процілеглых палітычных лягерах — БНР і БЦР.
Трэці знакавы тэкст першага нумару «Беларускай думкі» — рэфлексія на 500-ты нумар газэты «Бацькаўшчына»— меркаванага канкурэнта на сьціплым беларускім эміграцыйным мэдыярынку. Аддаючы належнае доўгатрываласьці «Бацькаўшчыны» й яе дасягненьням найперш у літаратурнай галіне ды інфармаваньні пра жыцьцё ў Беларусі, рэдкалегія «Беларускай думкі» скрытыкавала газэту за яе непрымірымае стаўленьне да палітычных апанэнтаў і «фальшаваньне гісторыі беларускай эміграцыі»: