Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
першы займаў грамадзкія пасады, а пазьней працаваў судзьдзём у Вялейскай акрузе, на радзіме Касякоў. У Вялейскай акрузе падчас нямецкай акупацыі працаваў таксама брат Івана Касяка, Кастусь, які, у сваю чаргу, выратаваў ад сьмерці Барыса Кіта, блізкага супрацоўніка Часлава Найдзюка398.
Пасьля вайны сяброўства Івана Касяка й Часлава Найдзюка працягнулася, апошні падтрымаў аднаўленьне БЦР, узяўшы ўдзел у пленуме 9 траўня 1948 г. у Эльвангене.
Уладзімер Клішэвіч, аднак, меў рацыю, напісаўшы, што «час — найлепшы доктар». Акурат Клішэвіч ужо ў 1960-х гг. пачаў паціху адыходзіць ад беларускіх справаў, мінімізаваўшы кантакты зь беларускім асяродкам у Каліфорніі ды наадварот, наладзіўшы шчыльныя стасункі з прасавецкімі арганізацыямі ў Амэрыцы, а потым і з БССР. Вершы Ўладзімера Клішэвіча сталі рэгулярна зьяўляцца на старонках беларускай савецкай прэсы, а ў 1973 г. у Менску (бібліятэка «Голасу Радзімы») выйшаў зборнік вершаў «Сьняцца сны мне залатыя» ды сам аўтар наведаў БССР. Але ворагаў гэтым Уладзімер Клішэвіч сабе ў Каліфорніі не здабыў. Беларусаў хутчэй пераймала тое, што ён аддаліўся ад грамадзкага жыцьця і наагул стаў закрывацца ў сабе, чым ягоныя кантакты з савецкай амбасадай і афіцыйным Менскам. Таму сьмерць пісьменьніка ў
398 Барыс Кіт згадваў: «У 1943 г. я ў трэці раз у жыцьці трапіў у турму. Гэтым разам мяне выратаваў толькі цуд. Я вяртаўся ў Паставы зь Лебедзева. Вёз з сабою пакункі з харчамі, што насьцярожыла немцаў — можа, нейкі спэкулянт? Пачалі правяраць кішэні, а ў іх— поўна нямецкіх прапускоў. Гэта была мая найвялікшая памылка, якая амаль мяне не загубіла. Аўтаматычна я падпаў пад самае жудаснае падазрэньне — у сувязі з партызанамі. Трыццаць дзён я праседзеў у склепе птыбоцкай турмы, трыццаць начэй 25 чалавек, падазроных у сувязях з паргызанамі, расстрэльвалі, а я заставаўся ў шчасьлівай пяцёрцы... Як я потым даведаўся, за мяне стараўся беларускі актыў. Празь месяц мяне ў ланцугох перавезьлі ў галоўную цэнтралю гестапа ў Вялейцы. А ў гэтым горадзе працаваў у адміністрацыі мой вучань Кастусь Касяк, брат Івана й Лявона Касякоў. Менавіта ягонымі намаганьнямі я вырваўся з пасткі сьмерці. Яго таксама замардавалі, толькі Саветы, павесіўшы хлопца [у 1944 г.] на шыбеніцы на цэнтральнай плошчы Вялейкі». Кіт Б. Агідна было глядзець, як зьнічтожвалі Радаслава Астроўскага // Адзінец А. Паваенная эміграцыя... С. 537-538.
1978 г. была ўспрынятая як страта шанаванага беларускага дзеяча399.
Што да дзейнасьці прадстаўніка БККА ў Каліфорніі, то яна заключалася, як і ў іншых штатах, у рассыланьні мэмарандумаў да ўладаў штату, зваротаў да губэрнатара й мэра Лос-Анджэлесу з просьбамі прызнаваць беларускі Дзень Незалежнасьці, супрацоўніцтве зь іншымі этнічнымі групамі ў Каліфорніі, падтрыманьні беларускага жыцьця ў штаце. У 1959 г. у Лос-Анджэлесе быў створаны каліфарнійскі аддзел Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, і меркавалася, што пэўны час паміж ім і прадстаўніцтвам БККА будзе канкурэнцыя. Гэтага не адбылося.
У сакавіку 1961 г. Часлаў Найдзюк і кіраўнік аддзелу БАЗА Язэп Арцюх адначасова зьвярнуліся да мэра Лос-Анджэлесу з просьбай выдаць праклямацыю з нагоды чарговай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Мэр падтрымаў беларусаў і адаслаў праклямацыі... паблытаўшы капэрты. Зварот на
3"Часлаў Найдзюк у лісьце да Івана Касяка (ліст ад 3 сьнежня 1978 г.) напісаў: «14. XI. памёр тут Ул. Клішэвіч. На просьбу ўдавы былі з жонкай на паніхідзе ў расейскай царкве. 16.XI. пахованы Нябожчык на сэрбскім могільніку. На паніхідзе каля царквы было якіх 20 асоб. Удава прывіталася з усімі каля царквы. Амаль усе прысутныя бьілі беларусы. Аб паховінах і памінках ведаем толькі з расказаў другіх. Памёр ён каля свайго дому, па дарозе да суседкі, калі яму раптам зрабілася нядобра, і ён упаў мёртвым. Перад гэтым ён адбыў дарогу аўтам да Сан-Францыска да свайго сына. Малодшы сын ягоны вельмі рослы і прыгожы хлопец. Усе тры сыны былі на паховінах».
Аналягічна выказаўся й Янка Золак на старонках часопісу «Беларуская думка»: «Ці выслужыўся ён перад бальшавікамі. г. зн. ці быў ён рэабілітаваны пасьля сьмерці Сталіна, як некаторыя іншыя паэты Савецкай Беларусі? Хто ведае! Нам ведама толькі, што да самае сьмерці Ул. Клішэвіч жыў у ЗША, дзе распаўсюджвалася кніжачка ягоных вершаў «Сьняцца дні мне залатыя», выдадзеная ў 1973 г. у «Бібліятэчцы газэты «Голас Радзімы». Гэты неабдуманы (а можа, з чыйгосьці прымусу) разрыў зь беларускай эміграцыяй і зьявіўся, мабыць, для Клішэвіча прычынаю ў апошнія гады ягонае настальгіі. Амаль штогадовыя турыстычныя паездкі Клішэвіча ў СССР і БССР ня толькі ня вылечылі настальгіі, а яшчэ паглыбілі яе, бо ён бачыў, што звароту на бацькаўшчыну для яго няма. У выніку, у красавіку 1978 г. — першы сэрцовы прыпадак, а ў лістападзе — другі фатальны (паводле: Яз. Дольны [Янка Золак]. Памёр Ул. Клішэвіч // Беларуская думка. № 21-22. 1977-1978. С. 32).
імя БККА прыйшоў аддзелу БАЗА:
...у залучэньні перасылаю Вам атрыманыя мною адказы (копіі) ад губэрнатара і мэра, з каторых відаць, чаму няма праклямацыяў. На мэраўскім адказе няма й адрасу да мяне, бо ёсьць яшчэ правадная паперка, якая, як ні сьмешна, задрасавана на імя БАЗА, а канвэрт быў на маё імя. Ня ведаю, што тут атрымалі базаўцы. Пакуль што гэта я скрыў ад людзей400.
Магчыма, гэты выпадак падштурхнуў да супрацоўніцтва аддзел БАЗА й прадстаўніцтва БККА. У 1963 г. высілкі абедзьвюх структураў былі аб’яднаныя, напярэдадні 45-й гадавіны БНР утвораны
Часлаў Найдзюк разам з мэрам Лос-Анджэлесу з нагоды абвяшчэньня Беларускага Дня ў горадзе.
сьвяткавальны камітэт, які
ўзначаліў кіраўнік каліфарнійскага аддзелу БАЗА Язэп Арцюх. Намаганьнямі камітэту й было наладжанае ўрачыстае адзначэньне гадавіны 25 Сакавіка:
Сёлетняе сьвяткаваньне 45-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларусі адбылося ў Лос-Анджэлесе ў залі Humanity Calls у нядзелю 24-га сакавіка. Праграмаю кіраваў Я. Арцюх як старшыня сьвяткавальнага камітэту, сябрамі каторага былі і Ю. Найдзюк і В. Стус.
Праграма пачалася амэрыканскім гімнам і малітваю «Магутны Божа». Былі прачытаныя прывітаньні: ад мэра г. ЛёсАнджэлесу, сакратара Кікеля, БККА, БАЗА ды інш. Рэфэрат аб Акце 25-га сакавіка 1918 г. на фоне гісторыі барацьбы беларусаў за сваю дзяржаўную незалежнасьць прачытаў К. Вайцяхоўскі. 3 дэклямацыямі вершаў выступілі дзеткі: Аня і Люся Вініцкія, Ядзя Найдзюк ды Ірэна і Нюся Стусы. Ю. Найдзюк прачытала верш айца Я. Гэрмановіча «Сон аўтара». Верш Янкі Купалы «Гэй, на-
400 Ліст Часлава Найдзюка да Івана Касяка ад 10 красавіка 1961 г. 3 архіву Івана Касяка.
перад» прадэклямаваў Ч. Найдзюк. Ядзя Найдзюк пратанцавала зь лялькай польку «Янку» пад акампанэмэнт А. Мяленьцева на акардэоне. Праграма закончылася амэрыканскім і беларускім гімнамі.
У сьвяточным сямейным настроі адбыўся і пачастунак. Агульнае ўражаньне са сьвята добрае. Найболып вясёласьці праявілі дзеці, асабліва сваімі груповымі спантанічным скокамі401.
I надалей беларусы Каліфорніі (сем’і Вініцкіх, Канановічаў, Хмызоў, Арцюхоў, Найдзюкоў) праз малую колькасьць грамады мусілі трымацца разам. «Энтузіязму няма ніякага. Цяжка яго стварыць», — заклапочана пісаў Часлаў Найдзюк у адным зь лістоў да Івана Касяка. Думка пра дэпрэсіўны стан беларускай дыяспары ў Каліфорніі праходзіла праз усе 20 зь лішкам гадоў ліставаньня двух дзеячаў. Тым ня менш, імкненьню беларусаў у далёкім штаце трымацца разам спрыялі нават сямейныя варункі. Напрыклад, жонка Часлава Найдзюка Юзэфа была сяброўкай управы каліфарнійскага аддзелу БАЗА.
Такім чынам, у выпадку каліфарнійскага прадстаўніцтва БККА можна сьцьвярджаць, што яго дзейнасьць амаль праз увесь час была супольная зь дзейнасьцю «ідэалягічных апанэнтаў» з БАЗА і, верагодна, праз гэта прыносіла свой плён у рэпрэзэнтацыі беларусаў перад уладамі штату ды захаваньні ўласнабеларускай грамады.
У 1960-х была зробленая спроба заснаваць прадстаўніцтва БККА ў Вашынгтоне, дзе блізкасьць да Белага Дому магла даць пэўныя перавагі. 3 гэтай прычыны Іван Касяк зьвярнуўся адразу да некалькіх беларусаў. Працаваў у Вашынгтоне Расьціслаў Завістовіч, які спрыяў друку ў стэнаграфічных справаздачах кангрэсу Congressional Record прысьвечаных Беларусі прамоваў кангрэсмэнаў і разам з Анатолем Шураком наладжваў кантакты і рыхтаваў сустрэчы з высокімі чыноўнікамі, сябрамі палаты прадстаўнікоў і сэнату. Аднак заснаваць у той час аддзел так і не ўдалося.
Найбольш кантактавалі ў той час у Вашынгтоне з амэрыканскімі кангрэсмэнамі і сэнатарамі прадстаўнікі беларускіх рэспубліканскіх клюбаў.
401 Залучнік да ліста Часлава Найдзюка да Івана Касяка ад 7 красавіка 1963 г. 3 архіву Івана Касяка.
Акрамя згаданых вышэй, цягам 1960-1980-х іт. прадстаўнікамі БККА ў розныя гады ў розных штатах і гарадах былі: сп-ня Н. Кучура (Місуры), Валянціна Ковэт-Вайцяхоўская (Паўночная Караліна), Сяргей Грамыка (Нью-Лёндан, Канэктыкут), Аляксандар Шостак (Ўілмінгтан, Дэлавэр), Янка Супрунюк (Мэйн), Васіль Мельяновіч (Оўінгс-Мілз, Мэрылэнд), Мікола Грэбень (Фэніксьвіл, Пэнсыльванія), Васіль Косараў (Эры, Пэнсыльванія), Аўген Протас (Стэмфард, Канэктыкут), Кастусь Вайцяхоўскі (Сан-Хасэ, Каліфорнія), Аўген Сацэвіч (Кліўлэнд, Агаё), Тацяна Новік (Чыкага, Ілінойс), Эмануіл Ясюк (Пасэйк), Уладзімер Сядура (Трой, Нью-Ёрк).
Найболыпую актыўнасьць тут праяўляў Аляксандар Шостак (штат Дэлавэр). У якасьці прадстаўніка БККА ён шмат сустракаўся з кангрэсмэнамі, а ў штаце рэгулярна сьвяткаваўся Дзень 25 Сакавіка. Аналягічную дзейнасьць праводзіў у штаце Пэнсыльванія Мікола Грэбень. Жыхар Чыкага Васіль Пунтус пасьля выхаду на пэнсію пераехаў у Індыяну, дзе спрычыніўся да стварэньня прадстаўніцтва БККА. У гэтым цэнтральнаамэрыканскім штаце пару разоў адзначаўся Дзень 25 Сакавіка.
Фактычна, эфэктыўнасьць дзейнасьці прадстаўніцтва БККА яшчэ ў большай ступені, чым аддзелу гэтай арганізацыі, залежала ад прыватнай ініцыятывы, а таксама жыцьцёвых варункаў. Верагодна, разьлік выключна на ўласныя сілы ў прадстаўнікоў Кангрэсавага камітэту рабіў іх дзейнасьць больш прагматычнай і скіраванай на атрыманьне канкрэтнага выніку, а таму й больш плённай у параўнаньні з рэальнай працай аддзелаў БККА.