Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
28чэрвеня 1953 г. у Чыкага быў заснаваны аддзел БАЗА, кіраўніцтва якога склалі Лявон Трусэвіч, Вацлаў Пануцэвіч, Баляслаў Грабінскі, Антон і Людвіка
Бяленісы, Часлаў Будзька, Взэп Варонка і Макар Аблажэй. Янка Чарапук (Змагар)357. 3дымак1931г.
Але ўжо 23 лістапада 1953 г.
арганізацыя была афіцыйна зарэгістраваная ўладамі штату як Згуртаваньне беларусаў штату Ілінойс. Тым самым сябры гэтай арганізацыі дэкляравалі пра сваю роўнааддаленасьць як ад
357 Панькоў М. Хроніка беларускага жыцьця на чужыне... С. 84.
БАЗА, так і БАНР. Згуртаваньне было актыўным у беларускім грамадзкім жыцьці Амэрыкі: ладзіла канцэрты, шматлікія лекцыі, якія папулярызавалі веды пра Беларусь, запачаткавала штодвухгадовыя беларускія навуковыя канфэрэнцыі358.
Ад канца 1950-х пра сваю нэўтральнасьць да ідэйнага змаганьня Рады БНР і БЦР афіцыйна заявіла БАНР. Нягледзячы на тое, што арганізацыя ўвесь час свайго існаваньня ўваходзіла ў БККА (вонкава апалітычную арганізацыю, але з выразнымі сымпатыямі да БЦР), лідэры Беларускаамэрыканскай нацыянальнай рады афіцыйна не падтрымлівалі ні Раду БНР, ні БЦР.
Чыкаскія беларусы былі адзіныя на амэрыканскім кантынэнце, хто меў цэрквы дзьвюх розных канфэсіяў359. У 1955 г. была заснаваная вуніяцкая парафія Хрыста Збаўцы, духоўным лідэрам
якой стаў а. Ян Хрызастом Тарасевіч360. Царкву наведвалі сем’і Пануцэвічаў, Бяленісаў, Махначоў, Рамукоў,
Былая Беларуская вуніяцкая парафія Хрыста Збаўцы.
Гайдзеляў ды інш.
8 красавіка 1958 г. у Чыкага стараньнямі архімандрыта Ўладзімера Фінькоўскага ўзьнікла праваслаўная парафія сьв. Юр’я361. А ўжо 5 лістапада 1958 г. абвесьцілі пра засна-
358 Kipel V. Belarusans in the United States. Lanham — New York — Oxford, University Press of America, 1999. P. 241.
359 Аналягічная сытуацыя была толькі ў Лёндане (Вялікабрытанія), дзе дзейнічала Беларуская каталіцкая місія ўсходняга абраду й дзьве праваслаўныя парафіі беларусаў. Праўда, апошнія так і ня здолелі набыць сваіх царкоўных будынкаў.
360 15 сьнежня 1959 г. быў набыты асобны будынак, a 2 ліпеня 1961 г. царква была ўрачыста высьвячаная біскупам Чаславам Сіповічам. Гл.: Кіпель В. Беларусы ў ЗША... С. 234-236.
361 Панькоў М. Хроніка беларускага жыцьця на чужыне... С. 122.
ваньне яшчэ адной Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, а Уладзімер Фінькоўскі быў высьвячаны ў япіскапы362. У траўні 1959 г. парафія займела ўласны будынак па адрасе Мэйплвуд-авэню, 1500, дзе, між іншага, разьмяшчаўся юрыдычны адрас Беларуска-амэрыканскай нацыянальнай рады. Гэтая наваствораная БАПЦ (далей БАПЦ-2) не падпарадкоўвалася Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царкве (БАПЦ-1), створанай у 1948 г., якой кіравалі архіяпіскап Сяргей (Ахатэнка) і япіскап Васіль (Тамашчык). Архіяпіскапам чыкаскай БАПЦ-2 стаў япіскап Грыгоры (Агійчук), выключаны ў кастрычніку 1947 г. на зьезьдзе ў Ашафэнбургу са складу Ўкраінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Адпаведна, ён быў праціўнікам мітрапаліта Палікарпа (Сікорскага), які ў 1948 г. і багаслаўляў аднаўленчы сабор БАПЦ-1. Магчыма, праз спрыяньне стварэньню БАПЦ-2 Грыгоры (Агійчук) зводзіў асабістыя рахункі.
362 Уладзімер Фінькоўскі нарадзіўся ІЗлютага 1906 г. у Гальшанах (сёньня Ашмянскі р-н Гарадзенскай вобл.). Высьвячаны на сьвятара ў 1927 г. Беларус паводле нараджэньня і выхаваньня, Фінькоўскі быў зацятым праціўнікам Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, за што неаднаразова перасьледаваўся царкоўнымі і сьвецкімі ўладамі Варшавы. 3 пачаткам нямецкай акупацыі пераехаў у Менск. «Народ спаткаў сьвятара зь вялікай радасьцяй. У Менску быў арганізаваны царкоўна-будаўнічы камітэт, які распачаў рамонт уцалелых цэркваў (...)■ Гарадзкая ўправа дапамагла гэтай дзейнасьці, і ў жніўні 1941 г. сьв[ятар] Фінькоўскі распачаў богаслужэньні ў Праабражэнскай царкве. Богаслужэньні прыцягвалі мноства народу і рабілі вялікае ўражаньне на народ. Сьв[ятар] Фінькоўскі наведваў іншыя гарады і мястэчкі Ўсходняй Беларусі, арганізаваў там будаўнічыя камітэты для адбудовы і рамонту існуючых цэркваў і прызначаў туды сьвятароў. Народ масава прывозіў малых і прыводзіў старэйшых дзяцей да хрышчэньня. Ераманах Фінькоўскі паходзіў зь беларускай сялянскай сям’і, аднак прапаведваў па-расейску і трымаўся здалёк ад беларускай адміністрацыі ў Менску» (цыт. паводле: Найдзюк Я., Касяк 1. Беларусьучора і сяньня... С. 264). У 1942 г. а. Уладзімер Фінькоўскі быў выдалены ў Варшаву. Паводле адной з вэрсіяў, іншыя праваслаўныя сьвятары, пабачыўшы ў ім небясьпечнага канкурэнта, напісалі данос, абвінаваціўшы яго ў прарасейскіх сымпатыях. Паводле другой вэрсіі, Фінькоўскі дапамагаў партызанам прадуктамі і быў выдалены ў Варшаву, дзе сеў у турму. Гл.: Іскрыцкі М. 3 майго жыцьця Мітрафорнага Пратаярэя Міхаіла Іскрыцкага. [Манчэстэр], выдавецтва БВР, [2005], С. 58.
Стварэньне яшчэ адной БАПЦ, як і высьвячэньне ў япіскапы Ўладзімера Фінькоўскага, стала калі ня шокам, то вялікай навіной і для БАПЦ-1, а значыць прыхільнікаў Рады БНР, і для іх ідэйных праціўнікаў у Радзе Беларускай праваслаўнай (кананічнай) царквы ў падпарадкаваньні канстантынопальскага патрыярха, а таксама прыхільнікаў БЦР.
У разьвязаньні справы істотную ролю адыграў БККА. 2 лютага 1959 г. Іван Касяк зьвярнуўся з адкрытым лістом-пратэстам да кіраўніка БАНР Васіля Пунтуса й старшыні Праваслаўнага царкоўнага камітэту ў Чыкага Яна Панкевіча, дзе выказаў зьдзіўленьне прычынамі «тварэньня новай асобнай юрысдыкцыі ў беларускім праваслаўным жыцьці ў Амэрыцы»363. Старшыня БККА даводзіў, што патрэбы ў стварэньні дадатковай юрысдыкцыі няма, калі й без таго беларускае праваслаўнае жыцьцё на чужыне падзеленае на прыхільнікаў БАПЦ, паводле Касяка некананічнай, і Беларускую праваслаўную кананічную царкву (г. зн. у канстантынопальскай юрысдыкцыі). Старшыня БККА сьцьвярджаў, што грамадзкія дзеячы з Чыкага й Уладзімер Фінькоўскі асабіста парушылі дамоўленасьці саўт-рывэрскай царкоўнай нарады ад 31 жніўня 1958 г., на якой было вырашана склікаць Беларускі царкоўны зьезд «для ўнармаваньня беларускага царкоўнага жыцьця»364 ды аб’яднаць усе беларускія парафіі канстантынопальскай юрысдыкцыі ў адну структуру.
Актыўная пазыцыя Івана Касяка пры падтрымцы а. Мікалая Лапіцкага спрычынілася да адхіленьня а. Уладзімера Фінькоўскага ад пасады кіраўніка парафіі й яго далейшага выцясьненьня з Чыкага. Ужо ў 1959 г. мясцовы прыход часова ўзначаліў а. Міхась Мігай — настаяцель беларускай праваслаўнай царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Таронта — і вярнуў яго ў юрысдыкцыю канстантынопальскага патрыярха. У 1963 г. з Англіі ў Чыкага пераехаў а. Алег Мірановіч — ства-
363 Ліст Івана Касяка да Васіля Пунтуса і Яна Панкевіча ад 2 лютага 1959 г. 3 архіву Івана Касяка.
364 «Архім. Уладзімер забавязаўся не ўваходзіць у сувязь зь яп. Грыгорам, да якога былі засьцярогі з боку сьвятара зь беларускага прыходу з Канады, а ўвайсьці ў сувязь з экзархам Канстантынопальскай патрыярхіі ў Амэрыцы. Такім чынам мела тварыцца Беларуская Праваслаўная Царква, абапіраючыся на беларускую Матку-Царкву Канстантынопальскую Патрыярхію» (цыт. паводле: Ліст Івана Касяка да Васіля Пунтуса і Яна Панкевіча ад 2 лютага 1959 г. 3 архіву Івана Касяка).
ральнік парафіяў БПЦ у Манчэстэры й Нотынгаме, а Ўладзімер Фінькоўскі пакінуў ЗША й вярнуўся ў Францыю365.
Ад сярэдзіны 1960-х гг. грамадзкае жыцьцё ў Чыкага стала пакрысе спакайнець, а ранейшыя антаганісты пачалі рабіць крокі насустрач адзін аднаму. У 1973 г. быў створаны Каардынацыйны камітэт беларускіх арганізацыяў, які ставіў за мэту ўзаемадзеяньне беларускіх суполак у штаце Ілінойс, перадусім пры адзначэньні агульных сьвятаў366.
Аднак у 1970-х у Чыкага, як і ў іншых беларускіх асяродках, пачаўся спад грамадзкай дзейнасьці, выкліканы зьмяншэньнем актыўнай грамады, міжасабовымі канфліктамі ды натуральным сыходам старога пакаленьня. Калі ў канцы 1950-х гг. парафію сьв. Юр’я складалі 97 сем’яў, то ў 1972 г. іх лік зьменшыўся да 50-55367. У 1980-х колькасьць парафіянаў у Чыкага яшчэ больш зьнізілася.
Зьніжэньню актыўнасьці аддзелу БККА і ўсяе беларускай грамады ў Ілінойсе спрыяў і фактар аддаленасьці ад іншых беларускіх асяродкаў (Нью-Ёрку й Нью-Джэрзі). Адлегласьць ад Чыкага да Нью-Ерку й Саўт-Рывэру складала болып за 1 500 км, таму грамадзкія дзеячы з часам усё радзей бралі ўдзел у мерапрыемствах у Саўт-Рывэры або Глэн-Спэі (у адпачынкавым асяродку Белэр-Менск на поўнач ад НьюЕрку, дзе зь сярэдзіны 1970-х ладзіліся грамадзкія сьвяты ці зьезды беларусаў ЗША й Канады). Чыкаскія беларусы часта выказвалі незадавальненьне з таго, што аддаленасьць робіць немагчымым прыезд у Саўт-Рывэр ці Глэн-Спэй і прапаноўвалі перанесьці частку мерапрыемстваў у разьмешчаны на паўдарозе з Чыкага ў Нью-Ёрк Кліўлэнд. Аднак гэтая ідэя так і не была рэалізаваная.
365 Іншы погляд на асобу Ўладзімера Фінькоўскага выказала ўдава сьвятара беларускай парафіі ў Чыкага Вячаслава Ільчука Ірэна Ільчук: «Служыў у нас свой час і Уладзімер Фінькоўскі, надзвычайны сьвятар, якога вельмі любілі прыхаджане. Ён быў, як кажуць, сьвятаром ад Бога. Але, думаю, ён быў тут чужым, бо ягоным другім домам стала Францыя. Магчыма, менавіта там ён і скончыў свой жыцьцёвы шлях» (цыт. паводле: Ільчук Ірэна: тут ветлівая, але чужая зямля // Адзінец А. Паваенная эміграцыя... С. 265).
366 Ліст Васіля Пунтуса да Івана Касяка ад 14сакавіка 1973 г. 3 архіву Івана Касяка.
367 Ліст Міколы Латушкіна да Івана Касяка ад 27 жніўня 1972 г. 3 архіву Івана Касяка.
Некаторай актывізацыі грамадзкага жыцьця ў аддзеле БККА спрыяў пераезд у 1978 г. у гарадок Рывэр-Форэст за пяць кілямэтраў ад Чыкага Івана Касяка, які далучыўся да парафіі сьв. Юр’я ды стаў заўважна ўплываць на дзейнасьць мясцовай грамады. Праўда, не абышлося безь непаразуменьняў. Старшыня БККА час ад часу адмаўляўся супрацоўнічаць зь мясцовымі прыхільнікамі Рады БНР. 3 гэтай нагоды прадстаўнік БККА ў Каліфорніі Часлаў Найдзюк пісаў Івану Касяку:
Даходзяць да нас галасы з Чыкага, што Вы не дапускаеце да супольнага сьвяткаваньня другіх. У нас ужо даўно з гэтым няма ніякай праблемы. I так сьвяткаваньне выходзіць даволі слабым. Без дэманстрацыі задзіночаньня мы будзем усё больш слабець. «Што сп. Касяк тут шкодзіць і мы яго ня любім — ня ёсьць прычына, каб Вы зь ім не сябравалі». Людзкая натура вельмі скамплікавана — надта многа прычынаў, што чалавек думае так ці іначай — толькі Бог ведае ўсе тайніцы душы. Трэба камунікавацца, гаварыць...368