Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
348 Гарбінскі Ю. Уступнае слова// Архіепіскап Апанас (Антон Мартас).
Наніве Хрыстовай... С. 16.
Ю. Гарбінскі ў прадмове прыводзіць адзін з такіх адкрытых лістоў да архіяпіскапа Апанаса, надрукаваных у «Сеятеле» (Буэнас-Айрэс); «Вы ннкогда не поймете нашнх чувств. Вы ннкогда не станете нстннным пастырем Русской Зарубежной Церквн. Вот уже 25 лет как вы епнскоп Православной Церквн. Но Вы за это время даже не сочлн нужным выучнть русскнй язык. Вы не наш, аже хуже того, Вы наш враг. Можем лн мы забыть оскорблення, которые Вы так шедро рассыпалн по страннцам «Беларусн» по отношенню к нашей велнкой Росснн?» (с. 13).
349 Царкоўны зьезд // Беларуская думка. № 11-12. 1970. С. 36.
166 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1957-1989 гг. бай блаславіць і высьвяціць для БПЦ двух япіскапаў350. Сынод у Канстантынопалі на сваім паседжаньні 6 траўня 1971 г. прыняў Беларускую праваслаўную царкву ў духоўную юрысдыкцыю сусьветнага канстантынопальскага патрыярха, а таксама пацьвердзіў права беларусаў на япіскапа351.
Калі б вернікі-беларусы зрэалізавалі пляны й япіскап быў высьвячаны, магчыма, Беларуская праваслаўная царква займела б такі ж аўтаномны статус, як і Фінляндзкая аўтаномная царква, Эстонская праваслаўная апостальская царква, Албанская праваслаўная япархія, Карпата-руская праваслаўная царква, Украінская праваслаўная царква Канады й ЗША. Усе яны, захоўваючы аўтаномны статус, што мала адрозьніваецца ад аўтакефальнага, намінальна падпарадкоўваюцца сусьветнаму (канстантынопальскаму) патрыярху. Але справа так і ня зрушылася зь месца. I менавіта праз адмову Канстантынопальскай патрыярхіі высьвячаць у япіскапы архімандрытаЯзэпа (Строка). Магчыма, беларускім дзеячам варта было больш настойліва прапаноўваць кандыдатуры архіяпіскапа Апанаса ці япіскапа Мацьвея (Сямашкі). Першы зь іх, нават нягледзячы на цкаваньні ў РЗПЦ, не наважыўся яе пакінуць дзеля беларусаў. Моцная група падтрымкі ў Буэнас-Айрэсе — «Обіцество почнтателей архнепнскопа Афанасня» — дамаглася перагляду рашэньня Сыноду РЗПЦ, і Апанас атрымаў ізноў катэдру ў Буэнас-Айрэсе. У нерашучасьці Апанаса адыграла таксама ролю боязь 70-гадовага чалавека атрымаць адмову ў Канстантынопалі: навідавоку быў прыклад з а. Язэпам (Строкам): «Можа трэба дапушчаць, што Патрыяршы Сынод ці патрыярх мне й ня дасьць права ўзглаўляць бел[арускія] прыходы, прыняўшы пад увагу некія пратэсты, вродзе крывічоў ці Хмары. У такім выпадку я астаўся б без усялякага прыдзелу, нібы міністрам без партфэлю, а можа й горш. Усё гэта мяне трывожыць і не ўнушае даверу ў посьпех Вашай і маёй добрай ініцыятывы й нашага імкненьня. Я мог бы тады выйграць, як Заблоцкі на мыле, адарваўся бы ад неба й зямлі не дастаў бы. А проста павіс бы ў паветры»352. Япіскап Мацьвей таксама ня быў гатовы пакінуць месца ў Вялікабрытаніі са сталым утрыманьнем, каб пераехаць у ЗША. Апроч таго, беларусы
350 Царкоўны зьезд П Беларуская думка. № 11-12. 1970. С. 36.
351 Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора і сяньня... С. 355-356.
352 Ліст а. Апанаса а. Мікалаю Лапіцкаму // Лапіцкі М. У служэньні Богу й Беларусі...

Аляксандар Банкет — старшыня парафіяльнага камітэтуў 1960 — Іпал. 1970-х.
былі ў дачыненьні яго недастаткова настойлівыя, дый стаўленьне беларускай дыяспары да Мацьвея ў Брытаніі было халоднае.
Праўда, некаторы час беларускія дзеячы спрабавалі й далей пераканаць Апанаса зрабіць крокі насустрач, але намаганьні нічым ня скончыліся. Магчыма, да нечаканай сьмерці а. Мікалая Лапіцкага 8жніўня 1976 г. спрычыніліся й праблемы з прызначэньнем беларускага япіскапа, якія сталіся для сьвятара сур’ёзнай асабістай паразай.
Новы царкоўны зьезд беларусаў Паўночнай Амэрыкі адбыўся 11 кастрычніка 1980 г. У ім бралі ўдзел дэлегаты ад парафіяў у Саўт-Рывэры, Таронта, Чыкага й Рычманд-Гіле. Старшынём зьезду быў абраны а. Павал Вялікі (Таронта), сакратарамі—Кастусь Мерляк і Міхась Сенька. Агульную справаздачу падрыхтаваў адміністратар рады протапрэсьвітэр Сьвятаслаў Коўш, які па сьмерці а. Лапіцкага заняў пасаду адміністратара беларускіх кананічных парафіяў у Паўночнай Амэрыцы. Удзельнікі зьезду зноў разглядалі пытаньне беларускага япіскапа, але ня маючы кандыдатураў, пагадзіліся працягваць пошукі353. У 1980-х правялі яшчэ некалькі зьездаў, якія плёну не далі. У 1983 г. памёр архіяпіскап Апанас, у 1985 г. — Мацьвей, і нават умоўных кандыдатаў на беларускага япіскапа не засталося.
Крыху актывізавалася зацікаўленая ў япіскапе беларуская грамада ў 1986 г., калі быў высьвячаны а. Мечыслаў Брынкевіч, які прыехаў у ЗША зь Беласточчыны. На ўрачыстасьці Кастусь Мерляк, расчуліўшыся, назваў мерапрыемства вялікай гістарычнай падзеяй у жыцьці беларускай эміграцыі й «шчасьлівай хвілінай часу ў гісторыі беларускага народу», што Саўт-Рывэру прызначана гісторыяй быць сталіцай для
ўсяе беларускай эміграцыі, быць рэзыдэнцыяй Сыноду БПЦ на чужыне354. Але й а. Мечыслаў Брынкевіч не апраўдаў надзеяў ні ў дачыненьні да стварэньня беларускага япіскапства, ні да ачольваньня беларускай грамады ў Саўт-Рывэры. У выніку ад канца 1980-х пытаньне аб асобным беларускім япіскапе, можна прыпушчаць, наагул не разглядалася БККА.
Па сьмерці ў 1976 г. свайго духоўнага лідэра а. Мікалая Лапіцкага царкоўная рада парафіяў Беларускай праваслаўнай (кананічнай) царквы ў Паўночнай Амэрыцы значна зьменшыла актыўнасьць. А пасьля адыходу з пасады настаяцеля парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай а. Сьвятаслава Каўша, які таксама выконваў функцыі адміністратара царкоўнай рады, ідэя высьвячэньня асобнага япіскапа ніколі не ўзьнімалася. Адпаведна, адпала неабходнасьць у дзейнасьці самой царкоўнай рады, якая й прыпыніла сваё прадстаўніцтва ў БККА. Пытаньне беларускага япіскапа ў грэцкай юрысдыкцыі застаецца адкрытае355.
Тым ня менш, праваслаўныя парафіі сталі найбольш даўгавечнымі беларускімі праектамі на эміграцыі наагул і ў складзе БККА ў прыватнасьці. Яны прыцягвалі большую колькасьць людзкіх рэсурсаў і грашовых сродкаў. Прыкладам, гадавы абарот царквы сьв. Эўфрасіньні ў 1990-х гг. складаў 60 тыс. даляраў, тады як гадавы абарот БККА яшчэ ў 1970-х не перавышаў 1 тыс. даляраў356. Царква ў Саўт-Рывэры ў 1970-х налічвала ў горадзе й ягоных найбліжэйшых ваколіцах каля 350 чалавек, у той жа час грамадзкімі арганізацыямі было ахоплена толькі некалькі дзясяткаў чалавек. Зразумела, што рэлігійнае пытаньне й дзейнасьць парафіяў накладалі свой адбітак на працу рэгіянальных структураў БККА.
Дзейнасьць рэгіянальных аддзелаў і прадстаўніцтваў БККА ды арганізацыяў, што ў яго ўваходзілі
Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ад самага пачатку ствараўся найперш для каардынацыі дзеяньняў ужо існых
354 Урачысты дзень П Беларуская думка. № 32. 1987. С. 31-32.
355 Вітаўт Кіпель мяркуе, што «як толькі беларусы зажадаюць мець свайго япіскапа, грэкі высьвяцяць. Цяпер ход за беларусамі». Ліст Вітаўта Кіпеля да Алега Гардзіенкі ад 3 сьнежня 2007 году.
356 Паводле папераў парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай і БККА. 3 архіву, што захоўваецца пры царкве сьв. Эўфрасіньні ў Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрзі, ЗША).
беларускіх арганізацыяў. 3 часам колькасьць і характар арганізацыяў, аб’яднаных у БККА, зьмяняліся, засноўваліся адмысловыя аддзелы Камітэту, яго прадстаўніцтвы, ствараліся новыя суполкі—як рэгіянальныя структуры. Усе яны, аддаючы БККА функцыі агульнага вонкавага прадстаўніцтва, займаліся працай у рэгіёнах, у тым ліку й рэпрэзэнтацыяй беларусаў «на месцах». Ад эфэктыўнасьці дзеяньняў рэгіянальных структураў залежала ў пэўнай ступені актыўнасьць (і яе зьмест) уласна Камітэту.
Аддзелы БККА
Паводлепараграфу 17 статутукангрэсаўбеларусаўАмэрыкі, аддзелы БККА маглі быць створаныя ў тых штатах, дзе існавалі дзьве (ці больш) арганізацыі, якія ўваходзілі ў Камітэт. Аддзел ствараўся з прадстаўнікоў гэтых арганізацыяў. Дзейнасьць аддзелу БККА рэглямэнтавалася статутам, пастановамі кангрэсаў беларусаў Амэрыкі і ўправы арганізацыі. Зразумела, што мэты цэнтральнага кіраўніцтва БККА й аддзелаў супадалі, толькі ажыцьцяўляліся на розных узроўнях.
Фармальна аддзелы БККА існавалі ў Ілінойсе (Чыкага), Агаё (Кліўлэнд), Каліфорніі (Лос-Анджэлес), Нью-Джэрзі й Нью-Ёрку. Аднак толькі ў першых двух рэгіёнах можна казаць пра рэальную дзейнасьць гэтых структураў Камітэту. Аддзел у Каліфорніі існаваў нядоўгай ад сярэдзіны 1950-х ператварыўся ў прадстаўніцтва БККА. Нью-Джэрзі ж быў месцам афіцыйнай рэгістрацыі БККА, і дзейнасьць аддзелу ў гэтым штаце была спалучаная зь дзейнасьцю Галоўнай управы. Дзейнасьць афіцыйна заснаванага на штат Нью-Ёрк аддзелу БККА зводзілася выключна да гораду Нью-Ёрку— г. зн. аб’яднаньня беларусаў, што пасяліліся ў раёнах Бруклін, Кўінз, Мангэтан.
Чыкага
Штат Ілінойс і горад Чыкага адметныя сваімі даўнімі беларускімі традыцыямі. Менавіта тут у 1923 г. пасяліўся першы прэм’ер-міністар Беларускай Народнай Рэспублікі Язэп Варонка. Яго намаганьнямі была створаная Беларускаамэрыканская рада, заснаваная газэта «Белорусская трнбуна», а таксама зробленыя захады ў арганізацыі беларускіх перадачаў на мясцовым радыё. У 1930-х суполка грамадзка актыўных беларусаў істотна пабольшала, у выніку чаго ў
1941 г. паўстала Беларуска-амэрыканская нацыянальная рада (БАНР, першы старшыня — каталіцкі сьвятар Ян Тарасевіч), якая цягам некалькіх дзесяцігодзьдзяў была найважнейшай арганізацыяй беларусаў Чыкага. У 1951 г. БАНР стала адным з сузаснавальнікаў БККА, а яе старшыня Ігнат Лабач быў абраны віцэ-старшынём Кангрэсавага камітэту. I надалей асяродак у Чыкага быў вельмі актыўным у структуры БККА, а кіраўнікі БАНР адыгрывалі істотную ролю ў гісторыі арганізацыі. Яны пастаянна абіраліся ў прэзыдыюм кангрэсаў беларусаў Амэрыкі, прычым на кіруючыя пасады: віцэ-старшыні, чальцы ўправы БККА (Ігнат Лабач, Васіль Пунтус, Мікалай Новік ды інш.) Гэта сьведчыла пра аўтарытэт беларусаў Чыкага ў жыцьці дыяспары ў Амэрыцы.
Жыцьцё беларускай дыяспары ў Чыкага, зразумела, не пазьбегла закалотаў, хоць мясцовыя беларусы й намагаліся трымацца ў баку ад палітычных спрэчак. Калі пачаўся падзел эміірацыі, створаны яшчэ да II Сусьветнай вайны асяродак не сьпяшаўся станавіцца на той ці іншы бок. Урэшце Язэп Варонка пры канцы жыцьця падтрымаў Беларускую Цэнтральную Раду.