Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
Новая хваля эміграцыі, што пачала прыбываць у Чыкага ад канца 1980-х, дала імпульс грамадзкаму жыцьцю, але аднавіць яго на ўзроўні 1950-х не змагла. Тым часам нарэшце зьнік палітычны падзел — яшчэ ў 1980-х гг. перасталі існаваць ранейшыя антаганісты Згуртаваньне беларусаў Ілінойсу й БАНР. Новая эміграцыя цяпер дзейная, часта ладзяцца культурныя мерапрыемствы. Істотную ролю адыгрывае Ванкарэм Нікіфаровіч, які дапамагае БАЗА, БККА, БІНІМу.
Нягледзячы на дастаткова актыўнае на пачатку грамадзкае жыцьцё ў Чыкага, вялікай дзейнасьці аддзел БККА тут ня выявіў. Розныя арганізацыі самі рабілі захады ў рэпрэзэнтацыі беларусаў перад мясцовымі ўладамі, а таму структурная адзінка БККА ў Чыкага, якую ад 1959 г. узначальваў Мікола Латушкін, фактычна дублявала аналягічную дзейнасьць іншых суполак.
Кліўлэнд
Грамадзкае жыцьцё беларусаў у Кліўлэндзе аформілася пры канцы 1940-х гг. У 1950 г. тут быў створаны аддзел БАЗА, які напачатку аб’яднаў прыхільнікаў розных палітычных плыняў.
368 Ліст Часлава Найдзюка да Івана Касяка ад 28 лютага 1985 г. 3 архіву Івана Касяка.
30 сьнежня 1951 г. у Кліўлэндзе было створанае Згуртаваньне беларускае моладзі ў Амэрыцы (ад 1967 г.— Арганізацыя беларуска-амэрыканскай моладзі), якое аб’яднала аддзелы ў штатах Нью-Ёрк, Нью-Джэрзі, Агаё, Мічыган, Каліфорнія369. Згуртаваньне падтрымала плятформу Рады БНР. У 1952 г. быў заснаваны Злучаны беларускі камітэт у Кліўлэндзе (старшыня Аўген Калубовіч), які павінен быў каардынаваць дзейнасьць усіх арганізацыяў. Але ўжо праз тры гады беларускую грамаду ў штаце Агаё напаткаў раскол. У 1955 г. у выніку непаразуменьня з кіраўніцтвам БАЗА пакінуў старшынёўства ў мясцовым аддзеле гэтай арганізацыі Аўген Калубовіч, які празь нязгоду з палітыкай непрадрашэнства годам раней сышоў з пасады старшыні Ўраду БНР.
На зьмену Калубовічу й ягоным паплечнікам у кіраўніцтва Кліўлэндзкім аддзелам БАЗА прыйшлі прыхільнікі Радаслава Астроўскага на чале зь Міколам Латушкіным. Але ў 1957 г. яны пакінулі арганізацыю з-за палітыкі Галоўнага кіраўніцтва й заснавалі Амэрыканска-беларускае культурна-дапамаговае аб’яднаньне (Кастусь Еўса — старшыня, Леанід Харытановіч — віцэ-старшыня, Тодар Пагуда — сакратар, Аркадзь Сацэвіч — скарбнік, Мікола Латушкін — культурны рэфэрэнт). Даведаўшыся пра кліўлэндзкі інцыдэнт, кіраўніцтва БККА прапанавала Амэрыканска-беларускаму культурнадапамаговаму аб’яднаньню ўвайсьці ў склад арганізацыі. Але ўправа АБКДА адмовілася, матывуючы гэта тым, што БККА недастаткова ясна акрэсьліў сваё стаўленьне да БЦР. На яе думку, сувязі зь Беларускай Цэнтральнай Радай мусілі быць больш шчыльнымі:
Урад Беларуска-амэрыканскага культурна-дапамаговага аб’еднаньня ў Клівелянд, атрымаўшы запросіны на Кангрэс Беларускага Кангрэсавага камітэту Амэрыкі, упаўнаважыў быў гасп. С. Каўша рэпрэзэнтаваць нашую арганізацыю на Кангрэсе, бо ўважаў за рэч натуральную, што АБКДА павінны быць сябрам Кангрэсу беларусаў Амэрыкі. Атрымаўшы, аднак, інфармацыі аб прабегу Кангрэсу, аб высказваньнях бальшыні дэлегатаў ды вынесеных імі пастановах, Урад АБКДА дайшоў да перакананьня, што погляды Ураду Кангрэсу Беларусаў Амэрыкі шырока разыходзяцца з поглядамі сяброў нашай арганізацыі, так на заданьні
369 Кіпель В. Беларусы ў ЗША... С. 179.
нашай арганізацыі, як і на яе дачыненьні да нашага дзяржаўнага прадстаўніцтва — Беларускай Цэнтральнай Рады370.
Распачаліся доўгія месяцы перамоваў, у якіх кожны з бакоў імкнуўся адстаяць сваю рацыю. Урэшце АБКДА пагадзілася, што аднаасобна ня здолее нічога зрабіць, і далучылася да БККА. Такім чынам, Амэрыканска-беларускае культурна-дапамаговае аб’яднаньне, з аднаго боку, працягвала захоўваць унутраную аўтаномію й заставалася самастойнай адзінкай сярод грамадзкіх арганізацыяў у Амэрыцы, а з другога — магла ўплываць на прыняцьце рашэньняў унутры БККА, а таксама атрымлівала інфармацыйную й інтэлектуальную падтрымку з боку Галоўнай управы БККА.
Прыкладна ў той жа час у Кліўлэндзе аформіўся мясцовы аддзел Беларускага вызвольнага фронту371. Праўда, гэтая структура дзейнічала пераважна вакол аднаго чалавека — Янкі Шымчыка.
Кліўлэндзкі асяродак досыць хутка ўключыўся ў працу БККА. Ужо ў IV Кангрэсе беларусаў Амэрыкі (31 жніўня 1963 г.) ад яго бралі ўдзел тры чалавекі. Аркадзь і Яўген Сацэвічы рэпрэзэнтавалі АБКДА, а Янка Шымчык — Беларускі вызвольны фронт у Кліўлэндзе. Пазьней Янка Шымчык і Аркадзь Сацэвіч доўгі час былі прадстаўнікамі БККА на Агаё.
Мясцовы аддзел БККА дыстанцыяваўся ад аддзелу БАЗА. Дзейнасьць зводзілася да сьвяткаваньня ў вузкім коле, a таксама жыцьці «навонкі» — г. зн. удзеле ў цэнтральных падзеях, што праходзілі пад эгідай БККА ў Саўт-Рывэры ці Белэр-Менску. У адрозьненьне ад іншых беларускіх асяродкаў (апроч Саўт-Рывэру), у Кліўлэндзе прабээнэраўская суполка была ў некалькі разоў мацнейшая, і асяродак БККА й Беларускага вызвольнага фронту ня мог скласьці ім дастойнай канкурэнцыі.
370 Ліст сяброў АБКДА да старшыні БККА ад 14 верасьня 1957. 3 архіву Івана Касяка.
371 Беларускі вызвольны фронт быў створаны ў 1954 г. прыхільнікамі Радаслава Астроўскага як адказ на самаўпраўныя дзеяньні кіраўніка Беларускага вызвольнага руху Людвіка Зарэчнага. Доўгачасовым старшынём арганізацыі быў Дзьмітры Касмовіч (Нямеччына). БВФ меў аддзелы ў Англіі, ЗША (Кліўлэнд), Канадзе, Аўстраліі. Браў актыўны ўдзел у розных міжнародньгх антыкамуністычных канфэрэнцыях.
Беларускай справай у Кліўлэндзе я займаўся больш праз амэрыканскую палітыку, а не праз нашыя арганізацыі, якія больш ваявалі й спрачаліся, чым штосьці рабілі. Тыя ж Кастусь Калоша, Сяргей Карніловіч усё хацелі рабіць самі, нікога да сваіх справаў не падпускалі. Да ўсіх гэтых падзелаў на «крывічоў», «дрыбічоў», «зарубежнікаў» я быў абыякавы, паколькі быў адказны за больш сур’ёзныя справы. У групе, якая гуртавалася вакол мэра гораду, займаўся справамі этнічных груп дванаццаці нацыянальнасьцяў372.
Закрануў падзел і заснаваную ў 1951 г. парафію Жыровіцкай Божай Маці Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, што аб’яднала больш за сто беларускіх сем’яў (найбольш актыўнымі парафіянамі былі: Міхась Страпко, Аляксандар Лічко, Кастусь Калоша, Сяргей Карніловіч, Андрэй Стрэчань, Ірэна Каляда-Сьмірнова ды інш.). Парафія была заснаваная пры падтрымцы БАПЦ і належала да яе юрысдыкцыі. У пачатку 1960-х выдзелілася групоўка — яе ачолілі Аркадзь Сацэвіч, Леанід Харытановіч, Янка Шымчык, — якая паспрабавала з дапамогай а. Мікалая Лапіцкага заснаваць асобную парафію ў юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярха, але з гэтых намераў нічога ня выйшла373.
Кліўлэндзкі асяродак БККА фармальна існаваў і ў 1970-х гг., але істотнае дзейнасьці ня вёў. Праўда, актыўныя сябры аддзелу Аркадзь Сацэвіч і Янка Шымчык сканцэнтраваліся на дзейнасьці менавіта Беларускага вызвольнага фронту374.
Каліфорнія
Беларуская дзейнасьць у гэтым штаце распачалася ў 1950 г. з прыездам сюды з усходняга ўзьбярэжжа Барыса Кіта й Часлава Найдзюка. 23 лістапада 1950 г. у Норт-Галівудзе (раён
372 Раковіч Янка: Беларускае жыцьцё ў нас у запусьценьні // Адзінец А. Паваенная эміграцыя... С. 309-312.
Вітаўт Кіпель зазначае, што Янка Раковіч сапраўды меў добрыя стасункі з рэспубліканцамі. «У значнай ступені ён паспрыяў «кар’еры» Джорджа Вайновіча — сягоньняшняга сэнатара ад Агаё. Янка Раковіч дапамагаў Вайновічу выйграць выбары, калі той ішоў на пасаду мясцовага маштабу. Быўшы ў добрых стасунках з Дж. Вайновічам, ён знаёміў беларусаў зь ім, у тым ліку і мяне». Ліст Вітаўта Кіпеля да аўтара кнігі Алега Гардзіенкі ад 11 сьнежня 2007 г.
373 Лапіцкі М. У служэньні Богу й Беларусі... С. 443-455.
374 Больш падрабязна пра беларускі Кліўлэнд у кнізе: Белямук М. Свайго лёсу не мінеш. Вільня, 2006. — 204 с.
Лос-Анджэлесу) быў заснаваны аддзел Злучанага беларускаамэрыканскага дапамаговага камітэту на штат Каліфорнія, які ўзначаліў Часлаў Найдзюк. Праз 11 месяцаў арганізацыя стала называцца аддзелам БККА на штат Каліфорнія (у студзені 1952 г. яго ачоліў Барыс Кіт)375. Аддзел гуртаваў толькі нешматлікую беларускую грамаду, што жыла ў Лос-Анджэлесе й ягоных ваколіцах: сем’і Ермінаў, Найдзюкоў, Мяленьцевых ды інш. Барыс Кіт згадваў: «У Каліфорніі я працягнуў займацца беларускай справай. Разам з маім вучнем і сябрам Чэславам Найдзюком мы зарганізавалі філію Дапамаговага камітэту, a пазьней — і філію Кангрэсавага камітэту. Аднак актыўнай нашая дзейнасьць не была, бо колькасьць сьвядомых беларусаў у Каліфорніі была невялікай — штосьці каля дзясятка чалавек. Найчасьцей зьбіраліся разам зь літоўцамі й украінцамі, рабілі супольныя сустрэчы»376,
Колькасьць удзельнікаў беларускага грамадзкага жыцьця была мізэрная, хоць у другой палове XX ст. у штаце пражывала каля 50 тыс. беларусаў377. Адной з прычынаў была аддаленасьць ад цэнтраў беларускага жыцьця— Нью-Ёрку й Нью-Джэрзі. У выніку ў сярэдзіне 1950-х дзейнасьць аддзелу БККА ў Каліфорніі спынілася. Гэта тлумачылася як пераездам кіраўніка аддзелу Барыса Кіта ў Вашынгтон, так і агульным крызісам у БККА, выкліканым сыходам Мікалая Шчорса. Але аддзел ЗБАДК працягваў дзейнічаць, і на ягонай аснове пасьля II Кангрэсу беларусаў Амэрыкі было створанае прадстаўніцтва БККА.
Нью-Ёрк
Сябры Нью-Ёрскага аддзелу БККА (доўгі час ім кіраваў Уладзімер Пеляса) жылі выключна ў горадзе Нью-Ёрку (пераважна раёны Бруклін і Кўінз). Яны бралі актыўны ўдзел у розных імпрэзах, што праводзіліся ў Нью-Ёрку. Пазьней да аддзелу далучыліся сябры Беларуска-амэрыканскага аб’еднаньня й парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле (найперш Кастусь Мерляк і Васіль Шчэцька), што ажывіла актыўнасьць. Аднак дакумэнтаў што да дзейнасьці аддзелу бракуе, і куды болып вядома пра працу ўпаўнаважаных прадстаўнікоў аддзе-
375 Vitaut Kipel. Belarusians in the U. S. P. 214.
376 Успаміны Барыса Кіта, запісаныя Аляксандрам Адзінцом спэцыяльна для аўтара кнігі.
377 Кіпель В. Беларусы ў ЗША... Статычныя зьвесткі, зьмешчаныя на вокладцы кнігі.
лу, у кампэтэнцыю якіх уваходзіла зьвяртацца да мэра НьюЁрку і ў Олбані да губэрнатара штату з просьбай абвясьціць 25 сакавіка Беларускім Днём.
Аддзелы часта дублявалі дзейнасьць іншых арганізацыяў у пэўным штаце/горадзе (Чыкага, Кліўлэнд), а галоўныя функцыі зводзіліся да напісаньня мэмарандумаў, зваротаў да мясцовых уладаў, гэта мала чым розьнілася ад дзейнасьці прадстаўніцтваў БККА.