Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
У мэмарандумах найперш зьвярталася ўвага на тое, што незалежнасьць БССР у рамках СССР (і як прыклад — прадстаўніцтва ў ААН) — ня больш чым фікцыя. Аўтары гэтых дакумэнтаў (і перадусім Іван Касяк) канцэнтравалі ўвагу на тым, што Беларусь— край з даўнімі традыцыямі незалежнасьці, які быў акупаваны Савецкай Расеяй і гвалтам уключаны ў СССР у 1922 г. Неаднаразова даводзілася, што Савецкі Саюз мэтадычна зьнішчаў беларускую інтэлігенцыю, сялянства, заганяў апошніх у самае сапраўднае рабства — калгасы, вёў бязьлітасную вайну з рэлігіяй, разгарнуў жорсткую русіфікацыю, вынікам якой стаў заняпад усяго беларускага.
Найбольш паказальным ёсьць мэмарандум, высланы ў 1982 г. (больш за 150 копіяў) кангрэсмэнам ЗША, прысьвечаны 60-й гадавіне ўтварэньня СССР (савецкая прапаганда зьбіралася выкарыстаць гэтую дату дзеля сваіх мэтаў). У тэксьце мэмарандуму Іван Касяк падкрэсьліваў, што нягледзячы на дэ-
156 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1957-1989 гг. кляраваную савецкую сям’ю народаў беларускае пытаньне ў ёй далёкае ад вырашэньня333.
Для беларускага народу мінулыя 60 гадоў існаваньня СССР, гэтай турмы народаў, становяць пэрыяд гісторыі з найбольш цяжкай нацыянальнай няволяй, прыгнётам, прасьледам і бядой. На працягу гэтых гадоў Маскоўскі камуністычны ўрад даканаў нязьлічаных злачынстваў над беларускім народам і краем. Пералічым некаторыя зь іх. Маскоўскі камуністычны ўрад Савецкай Расеі:
—	патаптаў права беларускага народу на самаазначэньне: напаў, збройна заваяваў і зьнішчыў Беларускую Народную Рэспубліку, дзяржаву з волі народу;
—	гвалтам накінуў Беларусі сваю фікцыйную форму дзяржаўнасьці БССР і сам уключыў яе ў склад сваёй СССР;
—	забраў ад Беларусі і далучыў да Расейскай СФСР беларускія землі, дзе і зараз трымае амаль трэцюю частку беларускай этнаграфічнай тэрыторыі;
—	увёў сыстэму масавага ўрадавага тэрору, шпіянажу ўсяго насельніцтва, даносаў і прасьледу ЧКА, ГПУ, НКВД, МВД, КГБ і іншых органаў, мардуючы ў турмах і вынішчаючы ў канлягерох Сыбіру і іншых на працягу 60 гадоў свайго панаваньня больш за 6 мільёнаў вядучай і нацыянальна сьведамай часткі беларускага народу;
—	масава калянізаваў Беларусь расейцамі й іншымі нацыяналамі, даючьі ім кіраўніцтва краю ад міністраў да старшынь калгасаў, якія цяпер і рэпрэзэнтуюць Беларусь, сьпіхаючы беларусоў на грамадзкія нізы;
(...)
У	радава зрусіфікаваў беларускую мову, уводзячы ў яе расейскія граматычныя і сынтаксычныя правілы ды мноства расейскіх словаў;
333 «Савецкая прапаганда праз урадавыя й партыйныя ўстановы, прэсу, радыё, тэлебачаньне, грамадзкія сходы і інш. прадстаўляе СССР за добраахвотны саюз дзяржаваў, якія маюць роўныя правы ў гэтым саюзе і ў якім усе яны цешацца аднолькавай узаемнай пашанай. Атрымліваецца ўражаньне, што самастойныя дзяржавы паасобных народаў паводле волі сваіх выбраных урадаў добраахвотна дамовіліся і стварылі супольную саюзную дзяржаву — СССР, у якой усе яны фактычна маюць роўныя правы і поўную ўзаемную пашану. Аднак фактычныя гістарычныя падзеі тварэньня СССР, як і наступная практыка існаваньня гэтага саюзу, вельмі далёка адыходзяць ад такой ідыліі, прадстаўлянай савецкай прапагандай» (цыт. паводле: 60-годзьдзе ўтварэньня СССР // Беларуская думка. № 25-26. 1981-1982. С. 45).
— заместа беларускай мовы ўвёў расейскую ўва ўсім краі ва ўрадах, школах, культурным і гаспадарчым жыцьці, у друку і інш., пакідаючы дробныя выняткі для прапагандовых патрэб;
— выбраў зь бібліятэк усе кнігі, часапісы і газэты з нацыянальным беларускім зьместам і зьнішчыў іх. На Беларусі масава пашыраюцца камуністычныя кнігі, часапісы і газэты на расейскай мове, друкаваныя ў БССР і прывожаныя масава з РСФСР;
— фальшаваў і фальшуе далей гісторыю Беларусі, абмінаючы або чэрнячы барацьбу беларускага народу за сваю нацыянальную самастойнасьць і дзяржаўную незалежнасьць, а пашыраючы весткі аб неіснуючым імкненьні беларусаў да задзіночаньня з расейскім народам;
— зьнішчыў мноства старажытных памятнікаў арыгінальнай беларускай архітэктуры, а будуе на Беларусі адналітныя ў характары з Расеяй будынкі;
— зьнішчыў Аўтакефальную праваслаўную Беларускую Царкву, падпарадкоўваючы Расейскаму Патрыярху ў Маскве рэшткі ўцалелых прыходаў;
— вынішчае Рыма-Каталіцкія прыходы, не дапушчаючы да прызначэньня духаўнікоў у прыходы пасьля сьмерці папярэдняга ксяндза;
— русіфікуе беларускі народ і край, сілячыся гвалтам зьліць іх у адно непадзельнае з Расеяй і з савецкім народам, зьнішчаючы этнічную асобнасьць беларускага народу і краю;
— гвалтам увёў камуністычную сыстэму дзяржаўнага капіталізму ў вольную гаспадарку краю. Усе сродкі прадукцыі адабраў ад собсьнікаў, пераважна мардуючы іх. Работнікаў і сялян абярнуў у прыгонных нявольнікаў, кіраваных новай клясай — камуністычнай элітай. Працоўнае насельніцтва трымаецца ў паўгалодным стане і пастаяннай нэндзе дзеля аблягчэньня кіраваньня імі..?34
Распаўсюджваныя БККА мэмарандумы прымушалі карэктаваць вонкавую палітыку ЗША ў дачыненьні да СССР, адыходзячы ад ранейшага атаесамленьня рускіх зь іншымі народамі. Дзякуючы дзейнасьці беларускіх арганізацыяў, у тым ліку й БККА, у 1959 г. быў прыняты Закон аб паняволеных нацыях, куды былі ўключаныя народы СССР, у тым ліку й беларусы. Прыняцьце акту было перамогай антыкамуністычнага фронтуй адпаведна паразай СССР, які пастаянна імкнуўся давесьці,
зм 60-годзьдзе ўтварэньня СССР // Беларуская думка. №25-26. 1981­1982. С. 45.
Управа БККА ў 1975 г. Стаяць зьлева направа: Эмануіл Ясюк, Андрэй Мінчук, а. Мікалай Лапіцкі, Іван Касяк, Нікандар Мядзейка, Аляксандар Банкет.
што Савецкі Саюз зьяўляецца добраахвотнай супольнасьцю народаў.
Апроч таго, мэмарандумы траплялі як да беларускай савецкай дэлегацыі ў Нью-Ёрку, так і ў БССР. Савецкая прапаганда не шкадавала фарбаў, каб ачарніць дзейнасьць паваеннай эміграцыі, называючы яе прадстаўнікоў вылюдкамі й фашысцкімі паслугачамі. Найбольш у гэтым старалася менская газэта «Голас Радзімы» (у 1955-1960 гг. выдавалася пад назвай «За вяртанне на радзіму»). Яна друкавала спэцыяльныя матэрыялы, дзе часта наўмысна хлусіла, выкрываючы «фашысцкае мінулае» дзеячаў эміграцыі. Найперш дастава-
лася кіраўнікам грамадзкага жыцьця ў тых ці іншых краінах. У ЗША пад пастаянным агнём крытыкі знаходзіліся Вітаўт Тумаш, Антон Адамовіч, Радаслаў Астроўскі, Станіслаў Станкевіч, Іван Касяк, Франц Кушаль ды інш. Асобнікі «Голасу Радзімы» бясплатна дасылаліся за мяжу, і было відавочна, што савецкая прапаганда добра праінфармаваная пра нутранае палажэньне рэчаў у беларускай дыяспары. Такім чынам, рэпрэзэнтацыйная дзейнасьць БККА, як і іншых беларускіх эміграцыйных арганізацыяў, была ў пэўнай ступені небясьпечная, калі не для саміх дзеячаў, то для іх сваякоў, што засталіся на Бацькаўшчыне.
Тым ня менш, актыўная праца БККА ў інфармаваньні амэрыканскіх уладаў мела вынікам тое, што пра Беларусь у Вашынгтоне даведаліся раней, чым яна здабыла незалежнасьць і былі наладжаныя дыпляматычныя сувязі. Гэтую акалічнасьць згадваў старшыня БККА ў 1990-2000 гг. Расьціслаў Завістовіч:
Увесь час [з 1951 г.] сябры Камітэту папулярызавалі імя Беларусі сярод амэрыканцаў. Дзякуючы нашым намаганьням пра Беларусь ведалі яшчэ задоўга да абвяшчэньня яе сувэрэнітэту335.
Больш іранічны погляд на практыку падрыхтоўкі мэмарандумаў выказала Лёнгіна Брылеўская:
Я зь Мішам Сенькам вечарамі адбівалі на машыне ды на рататары рэзалюцыі, рассылалі кангрэсмэнам у Вашынгтоне дзеля асьведамленьня іх пра Беларусь і яе долю. Дарма што некаторыя зь іх (кангрэсмэны) чыталі гэтыя рэзалюцыі ці адозвы да пустой залі кангрэсу, але празь некаторы час мы атрымоўвалі гэтыя прамовы, надрукаваныя ў Congressional Record336.
Верагодна, з рэпрэзэнтацыйнай дзейнасыцо зьвязана й тое, што пасьля 1966 г. была зьмененая назва арганізацыі. Ранейшы прыметнік Whiteruthenian у ангельскім варыянце назвы быў заменены на больш сучасны адпаведнік Byelorussian. Можна меркаваць, што апошні варыянт быў прыняты як больш ужывальны на той час на міжнародным узроўні.
335 Наша мэта — яднаньне беларусаў: Інтэрвію з Расьціславам Завістовічам // Пранчак Л. Беларуская Амэрыка. Мінск, 1994. С. 25.
336 Успаміны Лёнгіны Брылеўскай.
Сталая прысутнасьць беларусаў у інфармацыйнай прасторы амэрыканскіх палітычных колаў (праз мэмарандумы й непасрэдныя кантакты з кангрэсмэнамі) адыграла сваю ролю ў фармаваньні як стаўленьня ЗША да БССР, гэтак і ўласна да беларускай дыяспары й БККА як аднаго зь яе актыўных рэпрэзэнтантаў.
Царкоўнае пытаньне й БККА
На працягу сваёй дзейнасьці, і асабліва ў 1960-1980-х гг., БККА быў цесна зьвязаны з тымі працэсамі, што адбываліся ў рэлігійным жыцьці беларускіх імігрантаў у ЗША. Нездарма ці не найбольш трывалымі структурамі ў Камітэце былі парафіі. Таму без асьвятленьня царкоўнага пытаньня ў працы БККА немагчыма зразумець некаторыя моманты гісторыі арганізацыі.
Ад канца 1950-х насьпела неабходнасьць аб’яднаць усе праваслаўныя «кананічныя», як яны самі сябе называлі, парафіі ў ЗША й Канадзе. 31 жніўня 1958 г. у Саўт-Рывэры ў Залі Шакаў прайшоў I Зьезд беларусаў Амэрыкі й Канады, які быў зладжаны пад супольным пратэктаратам БККА, Беларускага нацыянальнага аб’яднаньня й Беларускага праваслаўнага царкоўнага камітэту ў Амэрыцы337. Пытаньні, вынесеныя на Зьезд, былі наступныя:
Узьняцьце пратэсту супроць уціску і прасьледу беларускага народу на акупаванай Беларусі праз урад Савецкай Расеі,
Арганізацыйнае ўняцьце беларускіх праваслаўных прыходаў, існуючых па розных краінах вольнага сьвету, у беларускую супольную адзінку338.
У першай палове 1960-х гг. вялася падрыхтоўчая праца па афармленьні «кананічных» парафіяў у асобную структуру ў Паўночнай Амэрыцы. Актыўную ролю ў гэтым адыграў ня толькі галоўны ініцыятар а. Мікалай Лапіцкі, але й старшыня БККА Іван Касяк ды некаторыя іншыя дзеячы БККА. На
337 У эміграцыйнай прэсе такія зьезды называліся «бэцээраўскімі». Аналягічныя «бээнэраўскія» зваліся зьездамі беларусаў Паўночнай Амэрыкі.
338 Запросіны на I Зьезд беларусаў ЗША і Канады ад 12жніўня 1958 г.
3 архіву БККА.
III Зьезьдзе беларусаў Канады й ЗША, які прайшоў 1 верасьня 1963 г. у Саўт-Рывэры (на наступны дзень пасьля правядзеньня V Кангрэсу беларусаў Амэрыкі) прынялі рашэньне аб’яднаць усе «кананічныя» парафіі ў адну праваслаўную беларускую царкву Амэрыкі й Канады: