Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
...«Бацькаўшчына» ніколі не была й на сяньняшні дзень не зьяўляецца ані цэнтральным, ані тымбалей агульнаэміграцыйным беларускім ворганам. Цьвердзячы гэта, яна прымітывізуе й зьмяншае беларускі рух на эміграцыі ды спрычыняе беларускай справе неапошняга значэньня шкоду. Праўдай ёсьць, і гэта дасканала знае ўся беларуская грамадзкасьць на эміграцыі, што «Бацькаўшчына» была й асталася па сяньняшні дзень ворганам толькі аднае групоўкі беларускай эміграцыі. I гэтага стану рэчаў ня зьменіць і ня можа зьмяніць ніякая матэматычная дыялектыка накшталт стаўляньня рэдактарамі «Бацькаўшчыны» знаку роўнасьці між паняцьцем групы Абрамчыка й паняцьцем агулу беларускага грамадзтва за межамі Беларусі. Як частка ня ёсьць цэласьцю, так і група Абрамчыка ня ёсьць і ня можа быць агулам беларускае эміграцыі.
Пачынаючы няслаўным артыкулам аб г. зв. калябарантах, хвальшаванымі г. зв. біяграфіямі сп. Абрамчыка, сп. Адамовіча, вернападданчымі лістамі сваяму прэзыдэнту, некультурнымі й часта правакацыйнымі артыкуламі аб сваіх палітычных праціўніках, «Бацькаўшчына» выразна, так сказаць, «урбі эт орбі» выказала свой чыста груповы твар. I ў гэтым нічога, за выняткам частай некультурнасьці ў палеміцы із праціўнікамі, спэцыяльна дрэннага няма. Кажнае выдавецтва мае права мець свае сымпатыі ці антыпатыі, быць ворганам тае ці іншае палітычнае партыі ці групы. Дрэнным у дадзеным выпадку зьяўляецца тое, што будучы груповым ворганам, «Бацькаўшчына» чамусьці стыдаецца да гэтага прызнацца і ўводзіць у блуд сваіх, у першую чаргу, небеларускіх чытачоў421.
Улічваючы тое, што «Бацькаўшчына» пры канцы 1940-х — у 1950-х гг. знаходзілася ў самым эпіцэнтры расколу беларускай эміграцыі й была своеасаблівым рупарам палітычнага падзелу,
421 Рэдкалегія. На 500-ты нумар «Бацькаўшчыны» // Беларуская думка. № 1. 1960. С. 30-32.
206 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1957-1989 гг. агучаная ў артыкуле крытыка выглядала цалкам абгрунтаванай. Нават афарбаваная палітычна «Беларуская трыбуна» ў адрозьненьне ад мюнхэнскай канкурэнткі зьмяшчала раз-пораз допісы палітычных праціўнікаў. Наваствораная «Беларуская думка», хоць і была неафіцыйным органам БККА, надалей намагалася заставацца болып лібэральнай у стаўленьні да сваіх палітычных апанэнтаў, нягледзячы на захаваньне ідэалягічных разыходжаньняў.
Акрамя згаданых «праграмных» артыкулаў, у першым нумары «Беларускай думкі» былі зьмешчаныя вершы Уладзімера Клішэвіча, рэцэнзія Міхася Кавыля (пад псэўданімам Я. Ляшчына) на надрукаваную ў менскім часопісе «Полымя» камэдыю Л. Вірні «А хто ж паклёпнік», апавяданьне Алеся Змагара «Лесавікі». Такая структура часопісу: артыкулы на грамадзкія й палітычныя тэмы, успаміны, агляд сацыяльнаэканамічнага жыцьця ў БССР (гэтым раз-пораз займаўся Іван Касяк), хроніка беларускага грамадзкага жыцьця ў ЗША, рэцэнзіі, літаратурныя старонкі — пераважна захоўвалася і ў наступных нумарах. Натуральна, што зь цягам часу «Беларуская думка» ўсё больш увагі надавала дзейнасьці БККА: найперш друкаваліся адпаведныя мэмарандумы да міжнародных арганізацыяў і амэрыканскага кангрэсу, падавалася хроніка бягучых падзеяў.
Найбольшаю праблемаю ў выданьні часопісу стала захаваньне роўнага ўзроўню якасьці яго зьместу й выгляду. Пры захаваньні фармату, часам вагалася колькасьць старонак нумароў. Найчасьцей «Беларуская думка» мела 32 старонкі, але часам і 28, і 34, і 44 старонкі. Калі выходзіў падвойны нумар, колькасьць старонак была большая за пяцьдзясят422.
He атрымалася захаваць і сталую пэрыядычнасьць выпуску нумароў. Як зазначалася вышэй, яшчэ да выданьня часопісу меркавалася, што часопіс будзе квартальнікам. Але адразу ста-
422 У 1960 1972 гг. «Беларуская думка» друкавалася ў горадзе Сырак’юз (штат Нью-Ёрк), у друкарні Яна Пятроўскага. Ад 1972 г.— у СаўтРывэры лінатыпным спосабам у друкарні Беларускага грамадзкага цэнтру Жоржам Навумчыкам. У 1993 г. Ж. Навумчьік набыў кампутар і прынтэр і стаў рабіць часопіс ва ўласнай хаце, а друкаваць за мінімальную плату ў друкарні свайго цесьця ў Пойнт-Плезант. (Ліст Жоржа Навумчыка да Алега Гардзіенкі ад 20 чэрвеня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.)
ла ясна, што, каб выдаваць яго чатыры разы на год, патрэбная й большая колькасьць супрацоўнікаў, і — галоўнае! — большая колькасьць матэрыялу. He ўдалося выдаваць часопіс і два разы на год. У 1961 г. выйшлі два нумары, а ў 1962 г. — толькі адзін. Ужо ад 1963 г. выдаўцы «Беларускай думкі» адмовіліся ад пазначэньня на вокладцы месяца, у якім выйшаў нумар, і пакінулі толькі год выданьня. Такім чынам, «Беларуская думка» стала гадавіком. Выключэньнем быў 1965 г., калі зноў выйшлі два нумары: № 7 і № 8. У другой палове 1960-х — 1970-х гг. з прычыны зьмяншэньня грамадзкай актыўнасьці беларусаў ізноў зьмянілася пэрыядычнасьць выхаду «Беларускай думкі». Ад 1967 да 1978 гг. былі выдадзеныя толькі некалькі падвойных нумароў.
Цягам некалькіх дзесяцігодзьдзяў амаль нязьменным рэдактарам «Беларускай думкі» заставаўся Антон Даніловіч. Пасьля, ад падвойнага нумару 1983 г. (№№ 27-28) гэтую працу пераняў Міхась Кавыль. Верагодна, менавіта такое сталае рэдактарства паспрыяла захаваньню прыблізна аднолькавага ўзроўню зьместу часопісу, які ў 1960-1980-х стаў сапраўды адметнай зьявай у беларускай эміграцыйнай інфармацыйнай прасторы.
3 выданьнем кніг у Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі было складаней. Яны традыцыйна выдаваліся на эміграцыі меншымі накладамі, чым пэрыёдыкі, і, адпаведна, мелі меншую чытацкую аўдыторыю. Выданьне кніг вымагала большых інтэлектуальных рэсурсаў і грашовых выдаткаў і часта было прыватнай ініцыятывай асобных дзеячаў. Сярод сяброў ЗБАДК і Беларускага кангрэсавага камітэту выдавецкай справай займаліся Антон Даніловіч і Уладзімер Пеляса. Першы найчасьцей выдаваў беларускія сьвецкія й царкоўныя календары або зборнікі ўласных вершаў, другі — у 1955 г. на ўласныя грошы выдаў тры паэтычныя зборнікі: Міхася Кавыля «Пад зорамі белымі», Масея Сяднёва «Ля ціхай брамы», Янкі Юхнаўца «Шорах моўкнасьці» — ды сэрыю беларускіх паштовак. Але неаднаразовыя заклікі Ўладзімера Пелясы да суайчыньнікаў падтрымаць выданьне беларускіх кніжак або вярнуць грошы за дасланыя бясплатна асобнікі водгуку не знайшлі. У архіве дзеяча ў Саўт-Рывэры перахоўваюцца некалькі шаблонаў звароту, што ён дасылаў атрымальнікам кніг.
Паважаны сп....
Гэтым напамінаем, што высланыя Вам у мінулым 1955 г. кнігі: М. Кавыль «Пад зорамі белымі», М. Сяднёў «Ля ціхай брамы», Я. Юхнавец «Шорах моўкнасьці» да гэтага часу Вамі не аплочаныя.
Кіруючыся агульналюдзкай этыкай і дабром роднае справы, лічым, што гэтыя кнігі, паколькі яны не былі адразу зьвернутыя Вамі, Вы пажадалі мець у Вашай асабістай бібліятэцы, а дзеля гэтага просім Вас, не адцягваючы, а ў бліжэйшым часе разьлічыцца з выдавецтвам.
Намі рухтуюцца да друку наступныя выданьні: Я. Пушча — Творы, Хведар Ільляшэвіч — Творы, В. Ластоўскі — Гісторыя Беларускай (Крыўскае) Кнігі, Уладзімер Клішэвіч — Творы, Геаграфія Беларусі і інш...
Мы будзем вельмі рады пачуць Вашы парады і пажаданьні.
3 вас належыцца...
3 пашанай да Вас, Уладзімер Пеляса423.
Калі выдавецкая ініцыятыва дзеяча пацярпела паразу, ён засяродзіўся выключна на грамадзкай актыўнасьці (у АБН і БККА) і толькі ў 1959 г. узяў удзел у заснаваньні «Беларускай думкі». Аднак так і засталіся нявыдадзенымі згаданыя ў звароце зборнікі твораў Хведара Ільляшэвіча, Язэпа Пушчы, «Гісторьія беларускай (крыўскай) кнігі» Вацлава Ластоўскага, творы Ўладзімера Клішэвіча ды інш.
Надалей асноўны фінансавы й арганізацыйны цяжар выданьня твораў традыцыйна на эміграцыі клаўся на аўтара. Так, Іван Касяк цалкам на ўласныя сродкі выдаў сваю кнігу «3 гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу» (Нью-Ерк, 1956). Як і ў выпадку Ўладзімера Пелясы, з продажу кнігі аўтару не ўдалося пакрыць выдаткі друку. Куды больш шчасьлівы лёс мелі выданьні БЦР —зборнікі дакумэнтаў «Другі Ўсебеларускі Кангрэс» (Мюнхэн, 1954) ды «За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі» (Лёндан, 1960), на продажы якіх удавалася часткова зьбіраць грошы падчас розных грамадзкіх імпрэзаў і сьвятаў у Саўт-Рывэры й Нью-Ёрку, пленумаў БЦР і г. д.
Асобнай увагі вартая брашура «40-ыя ўгодкі абвешчаньня Незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі = The 40th anniversary of the proclamation of the independent Byelorussian
423 Зварот Улддзімера Пелясы ад імя свайго выдавецтва да чытачоў. 3 архіву Ўладзімера Пелясы.
democratic republic: 19181958». Ha 46 старонках выданьня былі зьмешчаныя вітаньні або прамовы з нагоды беларускага нацыянальнага сьвята губэрнатараў штатаў Нью-Ёрк і НьюДжэрзі, 25 амэрыканскіх кангрэсмэнаў, вышэйшых канадыйскіх чыноўнікаў, кіраўнікоў іншанацыянальных арганізацыяў (напрыклад, прэзыдэнта ўраду УНР С. Вытвыцкага), а таксама беларускіх дзеячаў: Радаслава Астроўскага, Дзьмітрыя Касмовіча, Мікалая Лапіцкага, Леаніда Галяка ды інш. Таксама ў брашуры былі выдрукаваныя ўспаміны доктара Іва-
на Ермачэнкі пра дзейнасьць Рады і ўраду БНР у 1920-х гг. у Празе, агучаныя ім на ўрачыстасьці Дня Волі ў Нью-Ёрку 30 сакавіка 1958 г. Гэта выданьне мела вялікі розгалас сярод беларускай грамады ў ЗША й сьвеце ды падтрымала аўтарытэт БККА.
Іншы выдавецкі праект БККА быў ажыцьцёўлены зь вялікімі цяжкасьцямі. У 1963 г. на нарадзе сяброў Галоўнай управы БККА было прынятае рашэньне аб падрыхтоўцы да друку «Гісторыі Беларусі» ў ангельскай мове. Жаданьне выдаць кнігу па-ангельску было выкліканае імкненьнем паказаць амэрыканцам адрозную ад расейскай і савецкай беларускую гісторыю й давесьці абгрунтаванасьць незалежніцкіх памкненьняў свайго народу. У 1956 г. у ЗША ўжо была выдадзеная ангельскамоўная кніга «Беларусь: стварэньне нацыі», напісаная расейскім гісторыкам-эмігрантам, прафэсарам Г арвардзкага ўнівэрсытэту Мікалаем Вакарам. Праўда, гісторыя Беларусі ў гэтым творы разглядалася з расейскіх пазыцыяў, тым ня менш, кніга была вельмі папулярнай у амэрыканскіх дасьледнікаў і асобаў, што цікавіліся беларускай праблематыкай. Аднак такая сытуацыя не задавальняла беларускіх дзеячаў, у тым ліку й тых, хто
гуртаваўся вакол БККА424. Вырашана было напісаць уласнымі сіламі гісторыю Беларусі й перакласьці яе на ангельскую мову: для амэрыканскага чытача й новага пакаленьня дыяспары, якое больш ахвотна чытала па-ангельску, чым па-беларуску. Стварэньне новага варыянту гісторыі Беларусі вымагала значных інтэлектуальных рэсурсаў, таму за аснову было вырашана ўзяць папулярную кнігу Язэпа Найдзюка «Беларусь учора І сяньня», што выйшла ў пачатку 1944 г. у Менску й была рэкамэндаваная ў якасьці школьнага падручніка. Паколькі з моманту напісаньня гэтай кнігі прайшло дваццаць гадоў, яе зьмест меркавалася дапоўніць разьдзеламі, прысьвечанымі II Сусьветнай вайне й паваеннай эміграцыі. На друк было неабходна 2 500 даляраў, якіх БККА, чые асноўныя фінансы ішлі на падрыхтоўку й дасылку мэмарандумаў, ня мела. Таму быў распаўсюджаны зварот да грамадзкасьці наступнага зьместу: