Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
Старшыня Расьціслаў Завістовіч на пачатку 1990-х акрэсьліваў дзейнасьць Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі наступным чынам: «Мы легальная беларуска-амэрыканская арганізацыя, якая не займаецца палітыкай і не належыць ні да якіх радаў — ні да БЦР, ні да Рады БНР. Асноўная мэта нашай дзейнасьці — яднаньне беларусаў... Цяпер сваю галоўную мэту мы бачым у тым, каб усімі даступнымі нам сродкамі дапамагаць сваёй Бацькаўшчыне»447.
Яшчэ ў другой палове 1980-х былі навязаныя шчыльныя кантакты зь беларусамі Беласточчыны, якія сталі часта прыяжджаць на заробкі ў ЗША на запрашэньні прадстаўнікоў дыяспары. Дзеячы эміграцыі спадзяваліся, што суайчыньнікі далучацца да грамадзкага руху й дадуць імпульс актывізацыі дзейнасьці нацыянальных арганізацыяў. Таксама Беласточчына дала надзею, што адтуль будуць прыбываць новыя рэлігійныя кадры — сьвятары ў беларускія парафіі. На жаль, гэтыя надзеі поўнасьцю ня спраўдзіліся.
Ад 1990 г. ЗША сталі часьцей наведваць разнастайныя дэлегацыі зь Беларусі. У сьнежні 1990 г. прыяжджаў мастацкі калектыў «Жывіца», пра што «Беларуская думка» пісала:
447 «Наша мэта — яднанне беларусаў»: Інтэрвію з Расціславам Завістовічам // Пранчак, Л. Беларуская Амерыка. Мінск, 1994. С. 25.
31 сьнежня 1990 г. у залі Грамадзкага цэнтру [у Саўт-Рывэры] адбылося мнагалюднае спатканьне Новага Году. Посьпеху навагодняга спатканьня садзейнічала выступленьне на ім зорак ансамблю «Жывіца» — Валі Пархоменка і Алеся Казака. Гасьцей вітаў інж. Міхась Бахар. Грала аркестра Івана Альхоўскага. Даход з спатканьня прызначаны на закуп неабходных мэдыкамэнтаў для суродзічаў на Бацькаўшчыне, пацярпеўшых ад Чарнобыльскае катастрофы.. ,448
Афіцыйны Менск таксама рабіў крокі насустрач прадстаўнікам дыяспары, паступова адмаўляючыся ад погляду на паваенную эміграцыю як на патэнцыйных ворагаў. Відавочна, што галоўную ролю ў зьмяншэньні «антыэміграцыйнай» рыторыкі адыгрывала неабходнасьць прыцягненьня інвэстыцыяў у эканоміку й патрэба пераадоленьня наступстваў чарнобыльскай катастрофы, у чым маглі істотаа дапамагчы (і, як згадвалася вышэй, дапамагалі) замежныя суайчыньнікі.
Больш за астатніх у справе наладжваньня дыялёгу зь беларускай дыяспарай у Паўночнай Амэрыцы зрабіў пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН у 1990-1993 гг. Генадзь Бураўкін (меў рангу надзвычайнага й паўнамоцнага пасла). Прызвычаеныя дзесяцігодзьдзямі да правакацыяў і хлусьні, нэгатыўнага ўспрыманьні дыяспары, нашы суайчыньнікі спачатку паставіліся да дыплямата, як да чарговага афіцыёзнага пасланьніка савецкага Менску, які прыехаў сварыць эміграцыю. У «Беларускай думцы» нават зьявіўся артыкул аб XIX Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, арганізаванай БАЗА й Згуртаваньнем беларусаў Канады 1-3 верасьня 1990 г. у Кліўлэндзе. Аўтар артыкулу, які падпісаўся як М. Панёманскі, хоць і ня браў удзелу ў сустрэчы, аднак, карыстаючыся даступнымі матэрыяламі пра яе, раскрытыкаваў і само мерапрыемства, і прынятыя рэзалюцыі, і, як яму падалося, «укленчваньне» перад Генадзем Бураўкіным:
1-3 верасьня г. г. у Кліўляндзе адбылася «Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі». На зьезьдзе прысутнічалі адзіночныя госьці із Эўропы і Аўстраліі. Сустрэчу «ўшанаваў» сваёй прысутнасьцю Генадзі Бураўкін, шэф сталай місіі БССР пры Аб’яднаных Нацыях, той самай місіі, якая яшчэ нядаўна абзывала арганізатараў зьезду ды наагул усіх беларускіх эмігрантаў — фашыстамі, нямецкімі калябарантамі ды іншымі ня вельмі культурнымі эпітэтамі.
448 [Хроніка] II Беларуская думка. № 36. 1991. С. 32.
Арганізатары зьезду адпаведна віталі «шаноўнага госьця» і зьмясьцілі інтэрвію зь ім усягна зь ягонай фатаграфіяй у сваім воргане «Беларусе». Зьезд адбыўся ў нядаўна вытанчаным прыгожым будынку, збудаваным мясцовай беларускай калёніяй, каторай за гэтай належыцца прызнаньне і ўдзячнасьць.
Гэты новы будынак быў амаль адзінай атракцыяй імпрэзы, зладзіўшых яе палітычна-грамадзкіх арганізацыяў, бо рэшта сустрэчы насіла хутаранска-парахвіяльны характар,
Зьезд закончыўся прыняцьцем даволі цікавай рэзалюцыі і ў сваім сэнсе даволі характэрнай. Рэзалюцыя сапраўды цікавая ўжо хаця бы нават тым, што яна высьвятляе праўдзівыя сучасныя ідэалягічныя сьцежкі-дарожкі яе аўтара449.
Аўтара артыкулу найбольш абурыла тое, што ў прынятай на Сустрэчы рэзалюцыі ня згадвалася, як гэта было раней, ні пра бальшавіцкія рэпрэсіі, ні пра татальную русіфікацыю грамадзкага жыцьця ў БССР і г. д. Патлумачыў ён гэта «сэрвільнасьцю перад кіраўніком місіі пры ААН».
Аднак празь нейкі час удзельнікі БККА пабачылі, што Генадзь Бураўкін прыехаў з добрымі намерамі й насамрэч рабіў шмат для наладжваньня прыязнага супрацоўніцтва зь беларускай дыяспарай. Цікава, што менавіта беларусы Саўт-Рывэру пашылі сьцяг для беларускай місіі ААН у Нью-Ёрку.
Калі сэсія Вярхоўнага Савету Беларусі зацьвердзіла новыя дзяржаўныя сымбалі нашай краіны [19 верасьня 1991 г. —А. Г.], у беларускім прадстаўніцтве ў Нью-Ёрку задумаліся: дзе ўзяць новы сьцяг? На дапамогу прыйшлі беларускія эмігранты. Арганізацыя беларуска-амэрыканскай моладзі прэзэнтавала беларускаму прадстаўніцтву бел-чырвона-белы сьцяг, які быў узьняты ля штабкватэры ААН. Яшчэ адзін сьцяг для беларускага прадстаўніцтва пашыла Ліза Літаровіч. Міхась Сенька і Леў Высоцкі перадалі яго афіцыйнаму прадстаўніку Беларусі450.
3 абвяшчэньнем незалежнасьці прадстаўнікі дыяспараў у заходніх краінах сталі часьцей наведваць Беларусь. Акрамя таго,
44’ Панёманскі М. 19-я Сустрэча Беларусаў... // Беларуская думка. № 36.
1991. С. 5-6. Аўтар публікацыі, відаць, ня ведаў, што з Генадзем Бураўкіным даўно кантактавалі беларусы Нью-Ёрку, аб чым у сваіх успамінах напісала Зора Кіпель (Запісы БІНІМ. № 27. 2004. С. 23-24).
450 «Любіце сваё, беларускае...» У гасьцях у Лізы і Лявона Літаровічаў // ПранчакЛ. Беларуская Амэрыка... С. 155-161.
Расьціслаў Завістовіч выступае на I Зьезьдзе беларусаў сьветуў Менску.
Ліпень 1993 г.
суайчыньнікі з ЗША, Канады, Вялікабрытаніі, Аўстраліі шмат зрабілі для пераадоленьня наступстваў чарнобыльскай катастрофы: засноўвалі камітэты дапамогі, прывозілі мэдыцынскае абсталяваньне й лекі на мільёны даляраў, прымалі на лячэньне й адпачынак беларускіх дзяцей. Гэтая дапамога ішла як праз «старыя» арганізацыі: БАЗА, БККА, так і праз наваствораныя фонды дапамогі ахвярам Чарнобылю ды ініцыятыву прыватных асобаў, вонкава з грамадзкімі арганізацыямі не зьвязаных. Сярод апошніх была, прыкладам, Соня Арцішэнка з Саўт-Рывэру.
Соня Арцішэнка дзясяткамі гадоў працуе на беларускую карысьць. Яна арганізоўвае розныя імпрэзы. Каб пайсьці на іх, мы плоцім, а грошы ідуць на царкву Эўфрасіньні Полацкай або другую Беларускую карысьць. Пад яе кіраўніцтвам зарабілі многа, многа тысяч даляраў.
У 1993 г. Соня праз імпрэзы зарабіла ЗОтыс. даляраў на Ахвяраў Чарнобылю на Беларусі. А амэрыканскія фармацэўтычныя карпарацыі далі Соні і яе памочнікам на больш чым мільён даляраў. Соня і памочнікі завезьлі ўсё гэта на Беларусь451.
У 1993 г. старшыня БККА Расьціслаў Завістовіч празь пяцьдзясят гадоў жыцьця на чужыне наведаў Беларусь. Як і
451 ЛістЛёліКасоўскайдаАлегаГардзіенкіадй жніўня2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
дзясяткі іншых эмігрантаў, ён узяў удзел у I Зьезьдзе беларусаў сьвету, які прайшоў 8-10ліпеня 1993 г. у Менску. Расьціслаў Завістовіч выступіў з прамовай да дэлегатаў форуму, у якой раскрытыкаваў беларускі ўрад за адмежаваньне ад беларускіх эмігрантаў, адмову ім у месцы ў новай Беларусі. Разам з тым старшыня БККА заклікаў эміграцыю й надалей дапамагаць суродзічам у Беларусі, працаваць для яе адраджэньня, не зважаючы на стаўленьне ўраду:
На працягу ўсяго свайго жыцьця мы ў эміграцыі інфармавалі заходні сьвет пра Беларусь і яе народ, стараліся стварыць сярод чужынцаў пачуцьцё прыхільнасьці да нашай Бацькаўшчыны. Я ўпэўнены, што наша праца не прайшла незаўважанай на Захадзе. На жаль, яна была, мне здаецца, неналежна ацэнена ўрадам Беларусі, бо ён у сваіх пастановах пасыіяшыў выкрасьліць замежных беларусаў зь ліку грамадзян Беларусі. Дзякуючы таму, што ў большасьці з нас падыход да адраджэньня нашай Бацькаўшчыны быў чыста альтруістычным, мы не пакідаем працы на карысьць Беларусі, не зьвяртаючы ўвагі на выкрэсьліваньні. Гэтак і зараз мы хочам, каб нашае спатканьне дапамагло нам зрабіць новы крок у адраджэньні нашай Бацькаўшчыны, бо яна для ўсіх нас адна! Няхай адраджаецца беларуская сьвядомасьць! Няхай кожны з нас адчуе гонар за сваю мову, культуру, нашую ні з чым не параўнальную спадчыну. Давайце палюбім самых сябе, адродзім сваю незалежнасьць, зробім сваю Бацькаўшчыну сапраўды сувэрэннай дзяржавай.. ,452
Спадзяваньні беларускай эміграцыі на сапраўднае адраджэньне Бацькаўшчыны цалкам ня спраўдзіліся. Праз год у Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары, перамог на якіх Аляксандар Лукашэнка, які выступаў пад лёзунгам інтэграцыі з Расеяй і вяртаньня да СССР. Ужо ў першыя месяцы яго кіраваньня беларусізацыя ў краіне была згорнутая, пачаўся ўціск на незалежную прэсу. Па выніках рэфэрэндуму 14 траўня 1995 г. замест нацыянальнай сымболікі вярнулі старую савецкабеларускую, толькі безь сярпа й молата, ды відазьменены герб, а рускай мове надалі статус дзяржаўнай.
У гэтых умовах беларуская дыяспара— і Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі як яе частка— ізноў абавязалася інфармаваць сьвет пра рэальнае становішча ў Беларусі,
452 Прамова сп. Расьціслава Завістовіча, старшыні Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі на I Зьезьдзе беларусаў сьвету ў Менску 8.07.1993. Цалкам тэкст прамовы зьмешчаны ў Дадатку.
уцісканьне прэсы, палітычны перасьлед нязгодных з афіцыйным курсам прэзыдэнта, які мацнеў з кожным годам. Хутка зноў узьнікла неабходнасьць падтрымаць рознымі сродкамі дэмакратычныя працэсы ў Беларусі.
Ужоўжніўні 1994 г.РасьціслаўЗавістовічдалучыўсядастворанага ў 1991 г. Фонду адраджэньня Беларусі (ФАБ, Belarusian Renewal Fund)™. ФАБ ставіў за мэту спрыяньне дэмакратыі ў Беларусі, а менавіта дапамогу ў выданьні газэтаў, брашураў, правядзеньні сходаў, інфармацыйных мітынгаў і г. д. Сябры арганізацыі прапанавалі Расьціславу Завістовічу далучыцца да дзейнасьці фонду ці, прынамсі, дапамагчы фінансамі454. Стараньнямі ФАБ аказвалася вялікая дапамога беларускай незалежнай прэсе, асабліва ў фінансаваньні й абсталяваньні.