Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Яшчэ ў 1994 г. Расьціслаў Завістовіч як старшыня БККА ўпершыню даслаў віншаваньне 21-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, што традыцыйна ладзілася высілкамі БАЗА й Згуртаваньня беларусаў Канады. Каб кіраўнік адной з галоўных грамадзкіх арганізацыяў дасылаў прывітаньні сваім канкурэнтам, гэта была беспрэцэдэнтная зьява.
Аб’яднаўшыся вакол ідэі барацьбы за незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны і ведаючы, што разнастайнасьць поглядаў стымулюе людзкую творчасьць, мы ў эміграцыі павінны зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы свайму народу вызваліцца з ланцугоў абыякавасьці і набраць сілы для аднаўленьня поўнае беларускае незалежнасьці.
478 Упаўнаважаньне прэзыдэнта БЦР Міхася Зуя ад 25 студзеня 1995 г. 3 архіву БЦР.
479 Цярпіцкі В. Я— астроўшчык// Адзінец А. Паваенная эміграцыя... С. 414-421.
Ня маючы магчымасьці праз сваё сардэчнае недамаганьне быць прысутным на зьезьдзе, ад імя Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі вітаю Вас, дарагія суродзічы, і жадаю Вам духовага ўздыму й творчых посьпехаў. Хочацца верыць, што наступная 22-я сустрэча будзе болып аптымістычнай для нас і ўсяго беларускага народу’80.
Наяўнасьць супольнай мэты дапамагла пераадолець ранейшыя палітычныя непаразуменьні. У выніку, супрацоўніцтва БККА з БАЗА распачалося і ў іншых кірунках.
Зьмены ў стасунках паміж беларускімі эміграцыйнымі арганізацыямі, а таксама ў міжнароднай сытуацыі й становішчы Беларусі знайшлі адлюстраваньне на старонках часопісу «Беларуская думка». Пэрыёдык працягваў выходзіць нягледзячы на зьмяншэньне «чалавечага рэсурсу» БККА. Ад 1996 г. «Беларуская думка» нават стала выдавацца два разы на год: у чэрвені й сьнежні, а колькасьць старонак прыкметна вырасла: вагалася ад 44 да 52. Праўда,
Апошні прэзыдэнт БЦР Міхась Зуй (1988-1995).
зьмянілася й афармленьне часопісу, таму казаць пра тое, што колькасьць матэрыялаў ад 1990 г. паболынала, не выпадае. Інакшым стаў і іх характар. Часопіс разьмяшчаў больш тэкстаў пра Беларусь і перадрукаў зь беларускіх выданьняў, зьявіліся пастаянныя аўтары зь Беларусі (Яўген Лецка, Леанід Лыч ды інш.). Акрамя таго, паступова выданьне адышло ад выразнай прабэцээраўскай пазыцыі і ўсё больш ператваралася ў агульнаэміграцыйнае беларускае выданьне.
480 Віншаваньне Расьціслава Завістовіча Згуртаваньню беларусаў Канады й Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ад 22 жнівеня 1994 г. Архіў Расьціслава Завістовіча.
Апроч таго, Расьціслаў Завістовіч навязаў працоўныя дачыненьні са сваімі былымі сябрамі, што стаялі на пазыцыях БНР. Ён стаў актыўным карэспандэнтам «Беларуса» і падтрымліваў добрыя дачыненьні з рэдакцыяй481.
Найбольш шчыльныя кантакты БККА з БАЗА й іншымі палітычнымі апанэнтамі назіраліся ў галіне сувязяў зь Беларусьсю. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Рэспублікі Беларусь дыяспара намагалася наладжваць кантакты ня толькі з грамадзкімі арганізацыямі на Бацькаўшчыне, але й з афіцыйнымі інстытуцыямі. У першай палове 1990-х, пакуль Беларусь імкнулася стаць дэмакратычнай дзяржавай, эмігранты мелі прыязныя стасункі зь беларускай амбасадай у Вашынгтоне. Дзеячаў БККА, як і іншых беларускіх арганізацыяў, запрашалі на розныя прыёмы, ладжаныя супрацоўнікамі дыпляматычнай структуры. Праўда, БККА наўрад ці выдзялялася беларускімі дыпляматамі з шэрагу эміграцыйных суполак. Прыкладам, супрацоўнікі амбасады некалькі разоў высылалі запрашэньне на імя Робэрта Завістовіча, і старшыню БККА даводзілася цярпліватлумачыць, што ён Расьціслаў, ці «па-амэрыканску» — Расэл482.
Сярод іншых папераў у архіве Расьціслава Завістовіча захоўваецца копія віншаваньня, дасланага Беларускаму кангрэсаваму камітэту амбасадарам Сяргеем Мартынавым483 з нагоды 77-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
Беларускаму Кангрэсаваму Камітэту Амэрыкі
Паважанае спадарства!
Шлю Вам шчырыя прывітаньні з 77-мі ўгодкамі 25 Сакавіка.
481 Юрэвіч Л. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага... С. 146.
482 Падборка такіх запрашэньняў захоўваецца ў архіве Расьціслава Завістовіча. У ангельскамоўных краінах славянскія імёны беларускіх эмігрантаў спрашчаліся, і беларусы часам адаптавалі іх да ангельскай: Юры станавіўся Джорджам, Язэп— Джо (Джэймзам), або адаптавалі да падобных. Уладзімер станавіўся Ўолтэрам, Міхаіл — Майкам, Расьціслаў — Расэлам, Мікола — Нікам.
483 У 1993-1997 гг. надзвычайны й паўнамоцны пасол у ЗША, у 2001­2003 гг. надзвычайны й паўнамоцны пасол у Бэльгіі ды пастаянны прадстаўнік Беларусі пры эўрапейскіх супольнасьцях і NATO па сумяшчальніцтве, з сакавіка 2003 г. — міністар замежных справаў.
Разьвіцьцё самастойнасьці Белару сі, традыцыі якой закладваліся яшчэ ў той памятны час, патрабуе, безумоўна, вялікіх намаганьняў. Шмат цяжкасьцей даводзіцца пераадольваць беларускаму народу на яго шляху да рэальнага сувэрэнітэту і незалежнасьці. Менавіта таму ідэя нацыянальнай еднасьці, супрацоўніцтва дзеля гэтай справы сумленных беларусаў усяго сьвету набывае вялікае значэньне. Ваша адданасьць духу беларускасьці, якую Вы праяўляеце на працягу дзесяцігодзьдзяў, — гэтатое, што ня можа не прынесьці свайго плёну, што дапамагае будаваць сапраўды самасьвядомую і незалежную дзяржаву.
Шчыра зычу Вам, суайчыньнікі, па-ранейшаму актыўна спрыяць росквіту Бацькаўшчыны, жадаю ўсім Вам здароўя і посьпехаў.
3	глыбокай пашанай,
Сяргей Мартынаў
[амбасада Рэспублікі Беларусь у Вашынгтоне].
У той жа час дыяспара наладжвала кантакты з кіраўніцтвам Беларусі. У 1993 г. ЗША наведалі старшыня Вярхоўнага Савету РБ Станіслаў Шушкевіч, які сустракаўся з прадстаўнікамі беларускіх арганізацыяў у ЗША, а таксама міністар замежных справаў Пятро Краўчанка. Пахаладаньне ў дачыненьнях з афіцыйным Менскам наступіла пасьля рэфэрэндуму 1995 г. і далейшага спаўзаньня Беларусі ў бок аўтарытарызму. Беларусы ЗША, і БККА ў тым ліку,
Старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч / старшыня БККА Расьціслаў Завістовіч падчас сустрэчы ў Вашынгтоне. 23 ліпеня 1993 г.
неаднаразова пратэставалі супраць парушэньня свабоды слова, правоў чалавека, перасьледу палітычных іншадумцаў у Беларусі, зьвярталіся з мэмарандумамі да амэрыканскіх чыноўнікаў, ставілі беларускае пытаньне ў ангельскамоўнай прэсе.
БККА, БАЗА ды іншыя ўзялі актыўны ўдзел у захадах перад Дзярждэпартамэнтам аб наданьні палітычнага прытулку старшыні БНФ Зянону Пазьняку й яго намесьніку Сяргею Навумчыку, якія ў сакавіку 1996 г., унікаючы імавернага арышту, таемна пакінулі Беларусь. Палітычны прытулак яны атрымалі ў жніўні 1996 г., і гэты факт меў шырокі рэзананс у амэрыканскім друку: пра факт «азылю» паведамілі каля 50 інфармацыйных агенцтваў і газэтаў484.
Ад ліпеня 1996 году я быў блізка зьвязаны з справай атрыманьня палітычнага прытулку ў ЗША Зянону Пазьняку і Сяргею Навумчыку. Я, фактычна, месяцы два бьгў іх перакладчыкам ва ўсіх фазах працэсу. На апошняй прэс-канфэрэнцыі (калі ўжо было вядома, што Зянон Пазьняк і Сяргей Навумчык атрымалі дазвол на прытулах з вуснаў самое сакратара Дэпартамэнту па іміграцыі) у сьпісках былі афіцыйна зарэгістраваныя прадстаўнікі БККА і БАЗА, і я, выменьваючы-называючы беларускі друк — назваў таксама «Беларуса», пару бюлетэняў і «Беларускую думку».
Пару тыдняў пасьля гэтай падзеі БККА разам з БАЗА ў СаўтРывэры ў былой «Залі Шакаў» ладзілі Пазьняку і Навумчыку прыняцьце485.
У траўні 1996 г. ЗША з афіцыйным візытам наведаў старшыня Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Сямён Шарэцкі. Візыт адбыўсяпасьляпадзеяўМенскайвясны 1996 г.486. Амэрыканскія беларусы ўручылі Сямёну Шарэцкаму «Памятную запіску», у
484 Ліст Вітаўта Кіпеля да Алега Гардзіенкі ад 4верасьня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
485 Тамсама.
486 Увесну 1996 г. у Менску адбыліся тры масавыя акцыі нязгодных з палітыкай прэзыдэнта. 24 сакавіка — з нагоды 78-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР, 2 красавіка — пратэсты супраць інтэграцыі Беларусі й Расеі ды 26 красавіка самае масавае шэсьце (паводле розных ацэнак, узялі ўдзел ад 20 да 50 тыс. чалавек) — традыцыйны Чарнобыльскі шлях, які меў і палітычную афарбоўку. Падзеі траўня 1996 г. не сабралі такой колькасьці людзей. 1 траўня — Дзень салідарнасьці працоўных — сацыял-дэмакраты правялі акцыю салідарнасьці з палітзьняволенымі на Акрэсьціна, 14 траўня — падзеі з нагоды першай гадавіны рэфэрэндуму 1995 г., і 30 траўня адбылася заключная акцыя моладзі, разагнаная на праспэкце Скарыны АМОНам.
якой выказалі рашучы пратэст супраць умацаваньня дыктатуры ў Беларусі, русіфікацыі й дэнацыяналізацыі краіны487.
Выкрыўленьне вынікаў майскага рэфэрэндуму [1995 г.] не спынілася на мове. Заздачай аднаго з найгалоўнейшых кампанэнтаў культурнага адраджэньня, нацыянальнай мовы, прыйшла чарга на дзяржаўнасьць. Беларуска-расейскі дагавор ад 2 красавіка 1996 г. гаворыць — са спасылкай на майскі рэфэрэндум — пра «глыбока інтэграванае палітычна і эканамічна Супольніцтва Беларусі і Расеі», тымчасам як у рэфэрэндуме тым пытаньне было толькі пра «эканамічную інтэграцыю».
Беларусы Амэрыкі блізка сочаць ход падзеяў на Бацькаўшчыне і жахаюцца ад таго, што вырабляе з уладаю прэзыдэнт Лукашэнка488.
Невядома, ці паўплывала менавіта гэтая «Памятная запіска», але па вяртаньні з ЗША Сямён Шарэцкі перайшоў у апазыцыю да прэзыдэнта Лукашэнкі, што ўрэшце прывяло да палітычнага супрацьстаяньня ў лістападзе 1996 г. па восі «парлямэнт— прэзыдэнт», пераможцам якога выйшаў кіраўнік дзяржавы489.
Крызісныя зьявы ўнутры беларускіх эміграцыйных арганізацыяў, толькі некаторыя зь якіх здолелі пасьпяхова прайсьці пэрыяд зьмены пакаленьняў, а таксама наяўнасьць супольных інтарэсаў, рэалізацыя якіх была магчымая толькі пры шчыльным супрацоўніцтве, дапамаглі ў 1990-х гг. пакласьці канец
487 Памятная запіска Старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Сымону Шарэцкаму ад групы амэрыканскіх беларусаў, спатканьне зь якімі адбылося ў Вашынгтоне 21 травеня 1996 г. Архіў Расьціслава Завістовіча.
488 Тамсама.
489 Падрабязна пра гэта можна пачытаць у кнігах: Федута А. Александр Лукашенко. Москва, 2005. — 704 с.; Краўчанка П. Беларусь на ростанях. Нататкі дыпламата і палітьіка. Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 506 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»),
Сямён Шарэцкі з часам стаў трэцім прыкметным палітычным уцекачом зь Беларусі. У 1999 г. ён выехаў у Вільню, а ў 2002 г. перабраўся ў ЗШ А. Напачатку жыў у Кліўлэндзе, дзе далучыўся да дзейнасьці мясцовай грамады, а потым пераехаў да сына ў Каліфорнію. Падрабязьней пра гэта: Сямён Шарэцкі: «Лукашэнка хацеў стаць на чале БНФ» [гутарка]. http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=11115 (перадрук з сайту «Польскага радыё для замежжа». Выстаўлена на сайце «Нашай Нівы» 28 жніўня 2007).