Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
УСПАМІНЫ
Лёнгіна Брылеўская: Як засноўвалася калёнія ў Саўт-Рывэры1
У 2006 г. мінула 57 гадоў, як амэрыканскі параплаў «Джэнэрэл Мюір» пасьля дзевяцідзённага калыханьня ў Атлянтычным акіяне падплыў да прыстані ў Бостане.
Капітан у мікрафон жадаў нам усім посьпехаў і шчасьлівага жыцьця ў новай краіне. На беразе амэрыканскі Чырвоны Крыж вітаў нас кубкам кавы й абаранкам (донут). Мяне з мужам Уладзімерам2 разам з другімі пасажырамі ў гэтым кірунку пасадзілі ў поезд з напрамкам да Нью-Ёрку, дзе ўжо вечарам на станцыі Цэнтрал-Стэйшн (Central Station) чакалі нас нашыя спонсары-сваякі: цётка Анця — сястра маёй маці — з мужам Джовам Сасонкам і Зося Казак, дачка маёй другой цёткі — Марылі Асташонак (Зося Казак ■— матка будучага амэрыканскага амбасадара ў Беларусі за часоў прэзыдэнтуры Біла Клінтана). У сьціплай кватэры ў паўдзённым Мангэтане, дзе жыла цётка Марыля з мужам Юзікам Асташонкам, мы сядзелі, гаварылі, глядзелі адно на аднаго, пазнаваліся. Цётку Анцю я памятала з часоў, як яна прыяжджала на Бацькаўшчыну ў 1928 г. Цётку Марылю бачыла ўпершыню. Яна выехала ў Амэрыку ў 1912 г. Першая сусьветная вайна перакрэсьліла іх усе пляны на будучыню. Яны тут ужо 37 гадоў,
1 Успаміны скончаныя 18 кастрычніка 2006 г. Напісаныя спэцыяльна для гэтай кнігі. Лёнгіна Брылеўская памерла 8 ліпеня 2008 году.
2 Уладзімер Брылеўскі (16.08.1917, в. Лоск, сёньня Валожынскі р-н Менскай вобл. — 01.11.2002, Галівуд, Фларыда, ЗША), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі Беларусі быў начальнікам Смаргонскага, потым Жодзішкаўскага павету. Улетку 1943 г. арыштаваны, некаторы час утрымліваўся ў Вялейскай турме, затым адпраўлены ў канцлягер, аднак па дарозе ў яго ўцёк. Паўлегальна пераехаў у Рыгу, дзе працаваў карэктарам часопісу «Новы шлях». 3 канца 1944 г. — у Нямеччыне. Арганізаваў беларускую школу ў Гановэры. 3 канца 1940-х — у ЗША, жыў у Саўт-Рывэры, браў удзел у грамадзкім жыцьці, спрычыніўся да заснаваньня парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
але не расплыліся ў «амэрыканскім катле». Мы ўсе гаварылі на адной мове, як дома. Праз пару дзён гасьцяваньня ў цёткі мы адправіліся ў Саўт-Рывэр (Нью-Джэрзі), дзе чакалі нас прафэсар Барыс Кіт, мой дзядзька Франук Шаўроўскі й Мікола Філіповіч. «Тры Кіты», як іх назваў доктар Іван Ермачэнка (пазьнейшы Джон Ерман). Уяўляю, як цешыліся сваякі ў Нью-Ёрку, што мы так скора асвабадзілі іхную малую кватэру.
Саўт-Рывэр —малое мястэчка, разьмешчанае над аднайменнай ракой (South River— Паўдзённая Рака). Мястэчка малое й сягоньня, бо ўсе жыхары карыстаюцца адным паштовым кодам — 08882. Рэчка хоць і невялікая, няглыбакая, але карысталіся ёй самагоншчыкі падчас Прагібіцыі3. На лодках па ёй гналі самагонку й дастаўлялі па назначэньню. Карысталіся й рыбаловы, як Міхась Сенька, які вылаўліваў рыбак у рацэ й завозіў і запаўняў рыбкамі з ракі возера ў беларускім рэсорце ў Глэн-Спэй (Белэр-Менск), што ў штаце Нью-Ёрк.
Саўт-Рывэр быў горадам індустрыі жаночай вопраткі, а гэтым самым горадам імігрантаў4: польскіх, мадзярскіх і беларускіх, або рускіх—як яны сябе называлі — эмігрантаў пярэдадня Першай сусьветнай. Уласьнікі фабрык (жыды) забіралі іх з Эліс-Айлэнд (востраў Сьлёз)5 у Нью-Ёрку й аўтобусамі прывозілі ў Саўт-Рывэр. Беларускія эмігранты, на дзіва, амаль усе былі з-пад Маладзечна. Амаль усе мае землякі, якія зналі майго дзеда й бацьку. Тут я знайшла двух дзядзькоў: Андрэя Вайцяховіча6 й Тамаша Аўсяёнка. Для іх я была жаваранкам з роднага поля.
У кнізе «Сьмех у джунглях» Люіса Адаміка (эмігранта-славенца) сказана, што «некалі эмігрантаў у Амэрыцы называлі «гноем» (dung), і гэта вельмі адпаведны для іх назоў. Яны былі ўгнаеньнем, якое корміць карэньні цяперашняй і будучай велічы Амэрыкі. Карэньні Амэрыкі ўсьцяж імі жывяцца». Беларуская эміграцыя XIX і XX стст. багата папаўняла гэтыя жыцьцядайныя рэсурсы Амэрыкі. Сягоньня валкуюць у амэрыканскім Кангрэсе, што рабіць з гэтым «данг», які пераліваецца ўжо празь берагі Амэрыкі.
3 Ад Prohibition (забарона) — папраўка 18да Канстытуцыі ЗША аб увядзеньні «сухога закону» ў 1920-я.
4 На тэкстыльных прадпрыемствах традыцыйна быў меншы заробак, a таму на іх працавалі эмігранты, стаўка аплаты працы якіх была меншай за агульнадзяржаўную (для грамадзянаў ЗША).
5 На Эліс-Айлэнд знаходзілася іміграцыйная служба, дзе эмігранты праходзілі фільтрацыю. У пачатку XX ст. каля 30% эмігрантаў з розных прычынаў «забракоўваліся» на высьпе й вярталіся назад. Таму ЭлісАйлэнд і называўся востравам Сьлёз.
6 Андрэй Вайцяховіч зьяўляецца бацькам зоркі амэрыканскага футболу Алекса Вайцяховіча (Alex Wojciechowicz)
Нехта хацеў бы задаць пытаньне: чаму якраз у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі) паўстала найбольшая калёнія беларусаў у Амэрыцы? У Нямеччыне, у лягерах Ды-Пі ніхто ня чуў—ня ведаў пра такі СаўтРывэр, а пазьней у ім сабралася беларускага паўсьвету: зь Нямеччыны, Англіі, Францыі, Аргентыны, Бразыліі ды з кожнага кутка Амэрыкі, куды лёс пасьпеў закінуць. Мой дзядзька Франук Шаўроўскі прыехаў у ЗША ў 1947 г. паводле афідавпу крэўных з Стэйтэн-Айлэнду7. Мая цётка Анця прывезла Франука ў Саўт-Рывэр на працу ў пякарні Сушкі, дзе яна разам з мужам Джовам у свой час былі партнэрамі ў бізнэсе.
У 1948 г. у Нямеччыне атрымоўваем ад Барыса Кіта ліст з Грогн (ангельская зона акупацыі). Піша: «Братка, прыедзь, пагаворым. Еду ў Амэрыку праз арганізацыю Church World Service. Нікогаў Амэрыцы ня маю, ня ведаю, ня знаю». Зь сям ’ ёй Барыса Кіта ў нас своеасаблівыя адносіны. Бацька майго мужа быў дзяком у Залесьсі. Цесьць Барыса Кіта — дзяком у Лебедзеве8. Абое сьведамыя беларусы, калегавалі й... абодва адбылі дзесяць гадоў ссылкі. Вярнуліся дамоў яшчэ жывымі ў хрушчоўскую «адлігу». Уладзімер — мой муж — дае Барысу Кіту адрасы маіх цётак у Нью-Ёрку й Франука Шаўроўскага ў СаўтРывэры, якога Барыс добра ведаў зь Лебедзева. У чэрвені 1949 г. прыехалі й мы ў Саўт-Рывэр. I так заснавалася калёнія.
У Нямеччыне ІРО ліквідавала лягеры Ды-Пі. Трэба было або рэпатрыявацца дамоў, або эміграваць у сьвет. Дзеля гэтага патрабавалася паперка ад спонсара, што ён (спонсар) гарантуе выпісанаму эмігранту жыльлё, працу й лекарскую апеку. Мы ў Саўт-Рывэры пачалі фабрыкаваць такія паперкі, шукаючы спонсараў. 3 працай для жанчын праблемаў не было. Фабрыканты рады былі новаму наплыву эмігрантаў, бо плацілі ім па 60 цэнтаў у гадзіну, у той час калі стаўка дзяржаўная была даляр у гадзіну. 3 працай для мужчынаў было цяжэй, бо дэмабілізаваны амэрыканскі жаўнер запаўняў рынак працы.
3 пачаткам 1950 г. пачалі прыбываць намі выпісаныя людзі. Трэба было кожнага спаткаць у порце, прывезьці ў Саўт-Рывэр і заапекавацца ўладжаньнем на кватэру, на працы. Тыя, што прыехалі, выпісвалі другіх, і ўсе ўплывалі ў калёнію старой іміграцыі. У кожнага зь іх знаходзіўся пакойчык, кватэра, старыя мэблі. I ўсе чуліся як дома. Як кажуць, «до поры, до временн»...
7 Сёньня раён на поўдні Вялікага Нью-Ёрку, злучаны мастамі зь НьюДжэрзі і Мангэтанам.
8 Нягледзячы, што сёньня Лебедзева й Залесьсе знаходзяцца ў розных абласьцях, адпаведна ў Маладзечанскім раёне Менскай і Смаргонскім Гарадзенскай, яны адносяцца да аднаго рэгіёну — гістарычнай Вялейшчыны. Паміж вёскамі 15-20 км, дый ляжаць яны ўздоўж чыгункі Маладзечна — Смаргонь.
Чуем, што тут усе прасякнутыя савецкай прапагандай. Тут прадаецца камуністычная газэта «Русскнй Голос». У царкве сьв. Пятра й Паўла вісіць савецкі чырвоны сьцяг. Падчас вайны, як Савецкі Саюз быў амэрыканскім аліянтам, савецкія прапагандысты часта наведвалі саўт-рывэрскіх імігрантаў. Расказвалі ім байкі «пра белага бычка»: як добра цяпер жывецца ў савецкім раі. Наўкола пушчалі свае шапкі, якія шчодра напаўняліся наіўнымі дзядзькамі. Жанчына, каб пахваліцца перад агентам, кажа: «Мы ж ваш прапар [сьцяг] паставілі ў нашай царкве». «Ему там не место», — адказаў агент.
3	канцом вайны й пачаткам халоднай вайны царкоўны стараста Паўлоўскі сакрэтна перад прыхаджанамі выкінуў сьцяг з царквы, за што быў пазбаўлены становішча старасты ў царкве.
3	наплывам «новай» хвалі эмігрантаў на вуліцах Саўт-Рывэру ішла «гарачая вайна». Мы расказвалі пра сапраўднае жыцьцё «пад сонцам Сталінскай канстытуцыі». Яны нам паўтаралі словы прапагандыстаў.
Тым часам беларуская калёнія ў Саўт-Рывэры расла й множылася як бактэрыі. Хто дзе каго выпісаў — усе прыяжджалі ў Саўт-Рывэр паглядзець, пашукаць знаёмых, пабыць і... астацца жыць у сваёй грамадзе.
У 1950 г., калі нас ужо было многа, у дзень Памяці амэрыканскіх герояў дзьвюх сусьветных войнаў (Memorial Day), 31 траўня, мы ўсе выйшлі на вуліцу на парад з жыхарамі гораду й вэтэранамі, каб паказаць сваю салідарнасьць і аддзяліцца ад «чырвоных». Мы выйшлі зь бел-чырвона-белым вянком з надпісам To the fighters for freedom* i амэрыканскім сьцягам. Першы раз у гісторыі гораду Саўт-Рывэр10 быў пастаўлены бел-чырвона-белы вянок побач амэрыканскага вянка. Ніхто з нас ня меў яшчэ фотаапарату, каб сфатаграфаваць гэтую падзею, і ніхто з нашых «вялікіх лідэраў» не сказаў талковага прынагоднага слова, бо яшчэ не валодаў ангельскай мовай.
У царкве сьв. Пятра й Паўла падчас запрычаснай сьвятар Крэшнік у літургічным аблачэньні насіўся па царкве, сабіраючы грошы, і крывіў вока, калі хто ў яго талерку сыпаў цэнты. У каталіцкім касьцёле Дзевы Марыі ксёндз Вуек з амбона крычаў: «Я не хцэ відзець ту кводрув"». Ніводны з гэтых сьвятароў не сказаў да сваіх парафіянаў, каб можа чым дапамагчы гэтым людзям. Адзін толькі а. О’Конар, пробашч каталіцкай парафіі Corpus Christi (Цела Хрыста), прыслаў ліст з прапановай прыйсьці й пагаварыць. Адправілася дэлегацыя: С. Коўш, Лёнгіна Брылеўская, Раіса Евец і Расьціслаў Завістовіч, які адзін з нас сяк-так ужо ведаў ангельскую мову. Тут а. О’Конар
’ Змагарам за свабоду.
10 Горад быў заснаваны ў 1720 г.
11 Напэўна, маецца на ўвазе манэта ў 25 цэнтаў.
прадставіў плян, як дапамагчы беларускім імігрантам. Ён асобна, спэцыяльна для беларусаў-каталікоў будзе адпраўляць набажэнствы (тады яшчэ літургічнай мовай была лаціна) з тым, што беларусыкаталікі запішуцца ў яго парафію. У яго пляне ёсьць пабудова новай царквы, і патрабуецца ад кожнага парафіяніна на 1 000 даляраў ахвяраваньняў. Мы пакінулі яго офіс, запэўніваючы, што пагаворым са сваімі каталікамі й дадзім яму знаць. Толькі ён нас і бачыў. На той час (і сягоньня) каталікоў-беларусаў палічыць па пальцах адной рукі.