Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
Калёнія ў Саўт-Рывэры расла й актывізавалася дзе хто як па сваіх магчымасьцях. Моладзь у спорце, жанчыны — у царкоўным і сьвецкіх хорах — пад кіраўніцтвам Аркадзя Еўца, Вячаслава СеляхаКачанскага, Дзімітрыя Верасава, Ксавэрыя Барысаўца, Юліяна Рымко (мужчынскі) і ладжаньнем абедаў, банкетаў і сустрэчаў. У НьюЕрк на Дзень сьвяткаваньня 25 Сакавіка ці на Дзень Ляяльнасьці (30 красавіка) адпраўляліся два-тры аўтобусы людзей із Саўт-Рывэру. Моладзь ладзіла танцы-сустрэчы. Пазнаваліся, жаніліся. Нармальнае пайшло жыцьцё. Я зь Мішам Сенькам вечарамі адбівалі на машыне ды на рататары рэзалюцыі, рассылалі кангрэсмэнам у Вашынгтоне дзеля асьведамленьня іх пра Беларусь і яе долю. Дарма, што некаторыя зь іх (кангрэсмэны) чыталі гэтыя рэзалюцыі ці адозвы да пустой залі кангрэсу, але празь некаторы час мы атрымоўвалі гэтыя прамовы, надрукаваныя ў Congressional Record.
У 1951 г. [11 лютага] адбылася вялікая нарада беларускага актыву ў Залі Шакаў. Сабралася даволі вялікая група людзей, якія лічылі патрэбным арганізаваць і прадстаўляць Беларусь навонкі Саўт-Рывэру. Зьявіліся Віктар Чабатарэвіч, Мікалай Шчорс і Іван Касяк зь НьюЁрку, Яўхім Кіпель, Аляксей Шудзейка, Аляксандар Русак з Пасэйку. 3 Саўт-Рывэру Барыс Шчорс, Лёнгіна Брылеўская, Уладзімер Брылеўскі, Нікандар Мядзейка12, Віталь Цярпіцкі, Ксенафонт Вайцяхоўскі й Хведар Высоцкі, Язэп Лешчанка (Міхась Кавыль), Расьціслаў Завістовіч.
Рэзалюцыю аб утварэньні БККА (Беларускага Кангрэсовага Камітэту ў Амэрыцы) падпісалі: др. Мікалай Шчорс — старшыня, Лёнгіна Брылеўская — сакратар і Аляксандар Русак. Хацелася рабіць усё і ўсюды дзеля прапагандаваньня беларускага імя, беларускай культуры, малаведамай у Амэрыцы. Хацелася быць яе амбасадарамі. Вось я, зь Лёляй Лапіцкай13, як прадстаўнічкі беларускіх жанчын, едзем да Саюзу ўкраінскіх жанчын на іхняе там сьвята (ушанаваньне памяці загінуўшых украінскіх жанчын у Карагандзе14). 3 докта-
12 У той час Нікандар Мядзейка жыў зь сям’ёй у Францыі, але прыехаў узімку 1951 г. у Саўт-Рывэр у госьці да Брылеўскіх, зь якім ён жыў у Маладзечне пад адной страхой падчас вайны.
13 Маецца на ўвазе дачка Мікалая Лапіцкага, сёньня — Лёля Касоўская.
14 Маецца на ўвазе паўстаньне 1953 г.
рам Мікалаем Шчорсам едзем у Нью-Ёрк, у нейкі парк, дзе адбываецца нейкая антысавецкая дэманстранцыя. Іншым разам, у дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, з групай людзей: a. М. Лапіцкі, др. Мікалай Шчорс, Уладзімер Пеляса, Хведар Высоцкі, Валя Вайцяхоўская й Лёнгіна Брылеўская з транспарантамі «Свабоду Беларусі» і г. п. пікетуем сядзібу савецкага консульства ў Нью-Ёрку. У сярэдзіну нас не ўпусьцілі, але праз вакно быў відаць чалавек з апаратам, які фатаграфаваў нас усіх і па чарзе кожнага асобна.
Тыдзень перад 25-м сакавіком адпраўляліся з Саўт-Рывэру з a. М. Лапіцкім у Вашынгтон, каб перад сэсіяй Кангрэсу прачытаць малітву за Беларусь і пажадаць ім посьпехаў у плённай працы. А пазьней пацісканьне рук з «шышкамі» кангрэсу, пазаваньне для фатаграфіяў з гэтымі ж шышкамі. He заўсёды гэтыя эскапады выглядалі імпазантна, з тае прычыны, што нашы шышкі слаба валодалі — або зусім не — ангельскай мовай, каб, акрамя пажыманьня, пазаваньня маглі пры такой аказіі паінфармаваць глыбей гэтых амэрыканскіх «шышак» пра Беларусь, пра якую мала хто ізь іх што-небудзь ведаў.
Доктар Мікалай Шчорс, жывучы ў Варшаве15, заклаў там Беларускі камітэт. Быў у цесным кантакце з украінскімі арганізацыямі, меў украінскіх пацыентаў і прыяцеляў (зь якімі мы пазнаёміліся пазьней). У Нямеччыне жыў у Кітцынген (Баварыя). Там ажаніўся з жонкай свайго калегі па фаху. Прыдбалі дачушку Тамарку, якую аддаў пад апеку сваёй маці — каб дачка выхоўвалася ў беларускім духу. 3 прыездам у Амэрыку ізноў навязаў лучнасьць са сваімі прыяцелямі і ўкраінскімі арганізацыямі, як Украінскі кангрэсовы камітэт.
Як гаварыў сп. Бацьюк, старшыня Ўкраінскага робітнічаго союзу: «Мы, украінцы, з прыездам у Амэрыку, закладалі многа арганізацыяў, але доўга яны не трывалі. Толькі царква й страховачная арганізацыя, якія ўтрымаліся на фінансавай базе».
Доктар Шчорс, будуючы фінансавую базу, залажыў беларускі аддзел самафінансаваньня (шэры)16 у рамках Украінскага робітнічага союзу. Толькі адзінкі адклікнуліся на прызыў доктара Шчорса, толькі з пашаны да ягонай асобы.
Аднойчы сп. Віктар Чабатарэвіч сказаў: «У вольнай бацькаўшчыне мы маглі б ужо быць міністрамі, амбасадарамі. А тут?..» Доктар Шчорс склікаў гэтых «міністраў» на нарады, паседжаньні, але акрамя нерэальных плянаў варочалі калоды пад ногі. Жаліўся прэзыдэнту Астроўскаму, што няма з кім працаваць. Раз на такой нарадзе, калі ўжо быў сваркамі даведзены да «точкі», сказаў: «...з гэтага ўсяго выглядае, што нарэшце плюну й адыду». Ня ведаю, ці плюнуў, але
15 У 1940-1944 гг.
16 Маецца на ўвазе share — ‘доля, квота’, тут: ‘арганізацыя дольшчыкаў’.
адышоў у сваю лекарскую практыку ў Пляцбург (штат Нью-Ёрк). Беларускі кангрэсовы камітэт узначаліў Іван Іванавіч Касяк.
Жыцьцё ў саўт-рывэрскай калёніі стабілізавалася. Маладыя жаніліся, закладалі сем’і, расьлі дзеці новага пакаленьня. Радзелі шэрагі актывістаў, старэйшыя адыходзілі на адпачынак, губляючы надзеі, што некалі можна будзе вярнуцца на бацькаўшчыну.
Доктар Мікалай Шчорс хоць і ня быў царкоўным чалавекам, але цаніў традыцыю праваслаўнай рэлігіі й арганізаванае жыцьцё вакол царквы. Цаніў высілак пабудовы новай царквы ў Саўт-Рывэры, памагаючы шчодрымі данацыямі. 3 прычыны ўжо слабога здароўя перайшоў на адпачынак, перабраўшыся жыць у цёплую Фларыду. У выпадку сьмерці хацеў быць пахаваным у сваёй грамадзе, сярод сваіх на беларускім могільніку ў Саўт-Рывэры. Ведаючы, што ня мог спадзявацца на жонку, запэўніў сваё пахаваньне на беларускім могільніку кантрактам з уласьнікам пахароннага бюро Malishewski Funeral Home'1 з подпісамі сьведкаў: Міхась Сенька й Ігар Шчорс (брат).
На магільніку ў Саўт-Рывэры ўжо не хапае месца для наплыву новых кандыдатаў. Усе мроі пра вольную Беларусь, увесь энтузіязм, усе сваркі, споры, міжусобіцы — усё спакойна лягло на горцы беларускага Алімпу. Ад прафэсара Радаслава Астроўскага, а. Мікалая Лапіцкага да Івана Касяка, Юр’я Стукаліча, Масея Сяднёва, Антона Даніловіча, Вячаслава Селях-Качанскага, Аркадзя Еўца, Дзьмітрыя Верасава, Ксавер’я Барысаўца, Барыса й Ігара Шчорсаў і іх маці Сафіі, Уладзімера Брылеўскага. А доктара Міколы Шчорса там няма. Пасьля яго сьмерці 22 сьнежня 1995 г. жонка-немка ліквідавала зроблены доктарам Шчорсам кантракт, забрала ўложаныя там 10 тысяч даляраў, ліквідавала месца на могілках, дзе ён хацеў спачыць вечна. Ягонае цела дала спаліць — і ніхто ня ведае, дзе ягоны прах.
Мы ж у 1976 г. пераехалі ў Галівуд18 (Фларыда) у катэгорыі вольнай прафэсіі. Уключыліся тут у актыўную групу Captive Nations'4, Антыбальшавіцкага блёку народаў, Сусьветнай антыкамуністычнай лігі як прадстаўнікі Беларускага кангрэсовага камітэту.
17 Галоўнае пахавальнае бюро, калі не адзінае, у Саўт-Рывэры.
18 Прадмесьце Маямі.
” Камітэт паняволеных народаў.
Барыс Кіт: Mae ўспаміны20
У ЗША я прыехаў зь Нямеччыны ў пачатку 1948 г. Сярод паваенных беларускіх эмігрантаў ступіў на амэрыканскую зямлю адным зь першых. Што мне дапамагло так хутка, у параўнаньні з астатнімі, пакінуць зруйнаваную Эўропу? Па-першае, будучы народжаным у Санкт-Пецярбурзе, я выкарыстаў расейскую квоту. Па-другое, меў на руках пасьведчаньне, што быў перасьледаваны нацысцкім рэжымам, сядзеў у гестапаўскіх турмах.
Спыніўся напачатку ў Нью-Ёрку. Але празь якіх пару тыдняў перабраўся ў штат Нью-Джэрзі, у горад Саўт-Рывэр. Там жыла значная колькасьць выхадцаў зь Беларусі, старых эмігрантаў, сярод якіх былі й сваякі маёй жонкі, што паходзілі з Маладзечаншчыны. 3 паваенных эмігрантаў быў толькі Франук Шаўроўскі, які й запрапанаваў пачаць супольную справу. 3 Франуком я пазнаёміўся ў Лебедзеве, на радзіме маёй жонкі, дзе я жыў на пачатку нямецкай акупацыі. Тыя старыя эмігранты нацыянальна былі абсалютна нясьведамыя, але да нас ставіліся прыхільна, стараліся дапамагчы ў нашых справах.
Амэрыканскае жыцьцё пакрыху пачало ўладкоўвацца, але ў Эўропе засталіся ўсе мае сябры, і я пачаў думаць: як магу ім дапамагчы? I якраз тады выйшаў закон прэзыдэнта Трумэна, паводле якога ЗША прымалі новых эмігрантаў. Прычым працэдура пераезду была надзвычай лёгкай. Выкарыстоўваючы гэткую магчымасьць, я адразу пачаў выпісваць зь Нямеччыны беларусаў. Сам зрабіў каля дзясятка такіх выклікаў, а потым пачаў прасіць знаёмых саўтрывэрцаў: падпішы паперку, і ты падпішы, калі ласка! Такім чынам, з маёй дапамогай у Амэрыку перабраліся каля сотні людзей, а мо й больш. Сярод іх такія выдатныя дзеячы, як доктар Мікола Шчорс, інжынэр Пётра Орса, Сьвятаслаў Коўш, настаўнік Вадэйка й шмат хто яшчэ. Даслаў я тую паперку й свайму старому сябру Хведару Ільляшэвічу, але ў той самы дзень, калі пошта дайшла да Ватэнштэту, Хведара ня стала... Падкрэсьлю, што я не дзяліў людзей на «крывічоў» ці «зарубежнікаў», стараўся дапамагчы кожнаму. Езьдзіў спатыкаць суайчыньнікаў у нью-ёрскі порт, сяліў іх у сваёй кватэры.
Калі калёнія ў Саўт-Рывэры пачала пашырацца, паўстала патрэба ў больш арганізаванай і масавай дзейнасьці. Было вырашана зарганізаваць [Злучаны] беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт. Найбольшую дапамогу мне аказвалі Сьвятаслаў Коўш і інжынэр Пётра Орса, мы ўсе рабілі разам. Але ўсе нашы высілкі былі б марныя, калі б не братэрская дапамога ўкраінцаў. Яны вельмі спачувалі нам, беларусам, задарма прадаставілі нам свайго адваката, які зарэгістраваў нашую арганізацыю. Старшынём мы хацелі бачыць
20 Успаміны, напісаныя спэцыяльна для аўтара кнігі Апега Гардзіенкі ўвесну 2007 г. Запісаў Аляксандар Адзінец.
нейкага паважанага, вядомага дзеяча. I якраз тады ў Штаты прыехаў Іван Ермачэнка, што за нямецкай акупацыяй стаяў пры стварэньні Самапомачы. Зьмяніў яго доктар мэдыцыны Мікола Сьцяпанаў, які ўзначальваў Магілёўскі мэдычны інстытут. Дарэчы, нейкі час у тым інстытуце вучыўся й я21. Адзначу, што доктар Сьцяпанаў (у ЗША ён спачатку працаваў у шпіталі для сухотнікаў, а потым пайшоў у сьвятары22) быў захоплены дзейнасьцю Астроўскага, быў адданейшым «зарубежнікам». А ўжо трэцім старшынём быў я. Мы працягвалі дапамагаць суайчыньнікам, што жадалі перабрацца з Эўропы ў ЗША, апекаваліся новапрыбылымі людзьмі.