Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
палітычнаму расколу ў дыяспары. Хоць наступствы ранейшага падзелу на ўзроўні міжасабовых зносінаў захаваліся й да сёньня.
28 сьнежня 2000 г. старшыня БККА Расьціслаў Завістовіч памёр. Менавіта Завістовіч, часта аднаасобна, займаўся рэпрэзэнтацыйнай дзейнасьцю ад імя БККА, наладжваў сувязі зь беларускімі арганізацыямі на Бацькаўшчыне й на эміграцыі. Кангрэсавы камітэт усё больш ператвараўся ў сымбалічную арганізацыю, што ўжо рэальна не аб’ядноўвала шырокіх колаў грамады беларускіх эмігрантаў, як гэта было раней. I ня дзіўна, што для абраньня новага старшыні БККА не склікалі адмысловага Кангрэсу, як гэта было раней.
VIII. БЕЛАРУСКІ КАНГРЭСАВЫ КАМІТЭТ АМЭРЫКІ СЁНЬНЯ
Сучасны кіраўнік Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі Робэрт (Бабі) Цупрык быў абраны на гэтую пасаду на паседжаньні актыву арганізацыі. Гэта быў першы старшыня, які ня быў эмігрантам, а быў амэрыканцам беларускага паходжаньня.
Робэрт Цупрык нарадзіўся ў ЗША ў 1954 г. у сям’і Янкі Цупрыка й Ірыны з Жылінскіх.
...Бацькі мне шмат расказвалі пра сваю радзіму. Там быў іх сапраўдны дом. Каб не вайна, мы ніколі б не жылі ў Амэрыцы. Але так склалася, што мае бацькі былі вымушаныя пакінуць сваю зямлю, стаць эмігрантамі... Я паходжу зь беларускай сям’і. Мая мама актрыса [тэатру] Ірына Цупрык. Яе тут добра ведаюць. Бацька быў аграномам. Ён вучыўся ў Варшаўскім унівэрсытэце. Ці то празь яго, ці то сам я таксама пайшоў на агранамію. Вучыўся ва ўнівэрсытэце. Але зацікавіўся кампутарамі, і агранома зь мяне не атрымалася. Закончыў бібліятэчную школу і зараз працую ў бібліятэцы ў Ньюарку ў мэдычным унівэрсытэце490.
Абраньне на пасаду старшыні БККА прадстаўніка маладога пакаленьня беларускіх эмігрантаў магло стаць своеасаблівым паказьнікам зьмены пакаленьняў у арганізацыі. Аднак сам выбар быў, відаць, зроблены ня ў выніку актыўнай пазыцыі моладзі ў БККА, а праз фактычную адсутнасьць іншых дзеяздольных у грамадзкім пляне асобаў.
Беларускі кангрэсавы камітэт працягвае дзейнасьць. Напрыклад, Лёля Касоўская ад імя БККА выступіла ў Менску на IV Зьезьдзе беларусаў сьвету 16-17 ліпеня 2005 г. Яна ж бра-
490 Бабі Цупрык: «Амэрыка дала мне дом і свабоду» II Пранчак Л. Беларуская Амэрыка... С. 169-171.
ла ўдзел у сустрэчах беларускіх арганізацыяў з прадстаўнікамі Дзярждэпартамэнту летам — зімой 2006 году. Апроч таго, кіраўніцтва БККА ладзіла сустрэчу з выкладчыцай менскага ўнівэрсітэту Натальляй Звонак у ліпені 2007 г.
Шэрагі сяброў БККА, што ўжо дагэтуль зь дзясятак гадоў пераважна абмяжоўваліся Саўт-Рывэрам, працягваюць звужацца цяпер ужо ў самім горадзе. Бо зьмяншаецца й сама беларуская грамада ў Саўт-Рывэры. Паводле зьвестак на 2000 г., толькі 42 чалавекі пазначылі сваім месцам народзінаў Беларусь, але за наступныя сем гадоў на тамтэйшых беларускіх могілках стала прыкладна на 25 магілаў болей491.
Ужо на пачатку XXI ст. фактычна спынілі сваю дзейнасьць апошнія намінальныя прадстаўніцтвы БККА па-за межамі Саўт-Рывэру. Так, пры канцы 2005 г. памёр Мікола Латушкін — прадстаўнік БККА на штат Ілінойс, і прадстаўніцтва БККА тут перастала існаваць. Акрамя таго, у 2003 г. канчаткова распусьцілася ў амэрыканскім моры беларуская вуніяцкая парафія імя Хрыста Збаўцы — яе маёмасьць была перададзеная румынскай грэка-каталіцкай царкве492. Засталася праваслаўная парафія сьв. Юр’я, у якой на розныя царкоўныя й грамадзкія імпрэзы зьбіраюцца некалькі дзясяткаў чалавек (настаяцель а. Павал Фалькоўскі)493.
Вуніяцкая царква Хрыста Збаўцы ў нас, на жаль, закрылася яшчэ пазалетась: засталося зусім мала беларусаў-вернікаў. Старыя, што паробіш: аднаму з выдатнейшых актывістаў Вітаўту Рамуку ўжо 91 год, а ягоная жонка Вера Рамук вельмі хворая. Многія з актыву гэтай царквы паўміралі ўжо.
Праваслаўная беларуская царква сьвятога Юр’я дзейнічае досыць пасьпяхова... Там многа моладзі, цудоўны хор— былыя музыкі з ансамблю «Забава». Шмат людзей зь Беласточчыны...
491 Усяго ж па стане на 2000 г. у Саўт-Рывэры з насельніцтвам у 15 322 чалавекі пражывалі 4 032 чалавекі, народжаныя па-за межамі ЗША — усяго 53 нацыянальнасьці. Першае месца тут трымалі і трымаюць партугальцы: 1 049 чалавек, потым ідуць бразыльцы— 416, мэксыканцы — 375, палякі — 374, украінцы — 147, філіпінцы — 130, кітайцы — 95, народжаных у Расеі — 92. Беларусы займалі 20-е месца. Гл.: http://www.rootsweb.com/~njsrhps/history/population.html.
492 Электронны ліст а. Ігара Лабацэвіча да аўтара кнігі ад 12чэрвеня 2007 г.
493 Парафіянка. [25 сакавіка ў беларускіх асяродках. ЗША]. Чыкага II Беларус. № 520. Травень 2006. С. 4.
Старшыня БККА Робэрт Цупрык (зьлева) і мэр Саўт-Рывэру.
Царква ў юрысдыкцыі грэчаскага патрыярха — вядома, ёсьць праблемы.
Нядаўна зьявілася ў нас новае, пераважна моладзевае, аб’яднаньне: «Беларуская хата». Што яны і як — яшчэ ня ведаю. Часам зьбіраецца і «Беларускае зямляцтва» аб’яднаньня «Землякі». Там пераважна габрэі апошняй і перадапошняй хвалі эміграцыі, але там часта гучыць беларуская мова і пэўная цікавасьць да таго, што сёньня на Беларусі494.
Спынілася пакрысе й беларускае жыцьцё ў Фларыдзе. Спачылі Мікалай (1980 г.), а потым і Галіна Мінкевічы^ (2004 г.), Мікалай Шчорс (1995 г.), Ян Пятроўскі (2001 г.) ды Ўладзімер
494 Электронны ліст Ванкарэма Нікіфаровіча (Чыкага) да аўтара кнігі ад 5 ліпеня 2005 г.
Ня так аптымістычна апісаў стан беларускага жыцьця ў Чыкага былы прадстаўнік БККА і БЦР у Ілінойсе Мікола Латушкін: «...колькі гадоў таму царкву прыняў менскі сьвятар Дзьмітры Башко. Пачалася палітыка па яе далучэньні да Масквы, а мы належалі да грэцкай юрысдыкцыі. Я выступаў жорстка супраць, за што й выкінулі...» (цыт. паводле: Латушкін М. Грамадзкая дзейнасьць у Амэрыцы займала ўвесь час // Адзінец А. Паваенная эміграцыя... С. 287-295).
Брылеўскі (2002 г.). Зь іх сьмерцю ў штаце зьнікла ня толькі дзейнасьць «БЦРаўскага» кола эміграцыі, але й наагул заўважная беларуская дзейнасьць.
Распачатыя БККА праекты сёньня працягваюцца хутчэй па інэрцыі, прычым ня толькі ўдзельнікамі арганізацыі, але й ранейшымі палітычнымі апанэнтамі. Так, 12 чэрвеня 2007 г. быў нарэшце адкрыты Мэмарыял ахвярам камунізму, у працы па стварэньні якога браў удзел БККА ад часоў Расьціслава Завістовіча. На ўрачыстасьць у Вашынгтон зьехалася шмат амэрыканскіх кангрэсмэнаў, прадстаўнікоў этнічных групаў. Ад беларусаў выступалі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, старшыня БАЗА Вячка Станкевіч й дырэктар БІНІМу Вітаўт Кіпель. Галоўным прамоўцам на адкрыцьці быў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш495. Пасьля цырымоніі адкрыцьця помніка сябры беларускай дэлегацыі мелі магчымасьць даць зь дзясятак інтэрвію карэспандэнтам міжнародных СМІ.
Выступаючы ад імя беларусаў, Вітаўт Кіпель між іншага зазначыў, што да бібліятэкі, якая засноўваецца Фундацыяй «Ахвярам камунізму», спрычыняцца ўсе беларускія амэрыканскія арганізацыі: БІНІМ, БАЗА, БККА й інш.: у беларускім кніжным арсэнале ёсьць шмат выданьняў, пачынаючы ад Францішка Аляхновіча, прысьвечаных як паасобным канцлягерам, так і паасобным фазам (раскулачваньне, індустрыялізацыя) СССР496.
Была нагода расказаць ня толькі пра фізычнае нішчэньне беларускага народу, але й пра русіфікацыйную палітыку камуністычнага й сучаснага рэжымаў497. Ідэйны натхняльнік стварэньня Мэмарыялу Расьціслаў Завістовіч не дажыў да адкрыцьця сем гадоў.
У паседжаньнях Кааліцыі народаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы яшчэ ў 1990-х побач зранейшым старшынёмБККА брала ўдзел дачка Вітаўта Кіпеля — Алеся, сяброўка БАЗА. Пасьля
495 У сьнежні 2007 г. пасьля сустрэчы лідэраў беларускай апазыцыі ў Вашынгтоне з прэзыдэнтам Джорджам Бушам адбылася сустрэча прадстаўнікоў БККА з амэрыканскім лідэрам.
496Ліст Вітаўта Кіпеля да аўтара кнігі Алега Гардзіенкі ад 3 сьнежня 2007 г.
497 Падрабязьней: 1 Ш С [Івонка Сурвіла]. Адкрыцьцё помніка ахвярам камунізму // Беларус (Нью-Ёрк). № 534. Ліпень 2007.
сьмерці Расьціслава Завістовіча ў 2000 г. дзяячка заняла ягонае месца ў Кааліцыі. Адбылася й структурная замена: месца БКК A ў арганізацыі заняло Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне. Тым больш, што на палітычную арэну выйшлі маладыя амэрыканцы беларускага паходжаньня — арганізацыйныя рамкі былі для іх умоўнымі -— яны прадстаўлялі беларускі пункт гледжаньня. Мэты абодвух арганізацьіяў былі аднолькавыя: падтрымка й спрыяньне дэмакратыі ва Усходняй Эўропе, таму ніякай супярэчнасьці ў гэтай трансфармацыі не было498.
Працягваецца выдаваньне аднаго з найбольш трывалых пэрыёдыкаў на эміграцыі — «Беларускай думкі». За 47 гадоў сваёй гісторыі часопіс меў толькі двух рэдактараў: Антона Даніловіча (пра якога была ўжо згадка вышэй) і Міхася Кавыля, што стаў на чале часопісу ад 1983 г. і застаецца да сёньня. Праўда, праз праблемы са здароўем у апошняга рэдактарскія функцыі перайшлі да друкара й выдаўца часопісу Жоржа Навумчыка, які, кансультуючыся зь Міхасём Кавылём, аднаасобна робіць усю працу: ад зьбіраньня матэрыялаў, карэктуры да друку й дасылкі асобнікаў499. Наклад часопісу й геаграфія распаўсюду найлепшым чынам ілюструюцца ва ўспамінах Жоржа Навумчыка:
Калі друкавалася «Б. Д.» сп. Пятроўскім, які наклад быў, ня ведаю, а калі пачаў я друкаваць у 1972 г. — наклад быў 500 асобнікаў, а некаторыя нумары друкаваў і больш. У 1980-х наклад быў 300, у 1990-х — 250, а цяпер друкую 150 асобнікаў. А прычына такая, чаму друкуецца ўсё менш і менш — шмат з падпісчыкаў адышлі ў лепшы сьвет.
На Беларусь адсылаю 15-20 асобнікаў. Высылаў бы болей, але паштовая перасылка лятнічай поштай каштуе 4,50 дал. за асобнік. Адзіны сродак аплаты выхаду часопісу ёсьць гэта ахвяры даляраў, якія перасылаюць многія падпішчыкі, а калі не хапае даляраў, то гэта выходзіць з маёй кішэні, але я не наракаю.
Таксама я высылаю якіх 20-25 асобнікаў у іншыя краіны: Польшчу, Расею, Украіну, Літву, Аўстралію і найбольш у Канаду500.
498 Ліст Вітаўта Кіпеля да Алега Гардзіенкі ад 4 верасьня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
499 У рэдакцыйную калегію «Беларускай думкі» афіцыйна ўваходзяць таксама Міхась Сенька, Віталь Цярпіцкі, а выдаўцом лічыцца тое ж Беларускае выдавецкае таварыства: Міхась Кавыль (старшыня), Міхась Сенька (сакратар), Жорж Навумчык (скарбнік).
500 Ліст Жоржа Навумчыка да Алега Гардзіенкі ад 20 чэрвеня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.