Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
У сярэдзіне 1990-х, з нарастаньнем аўтарытарных тэндэнцыяў у краіне, ФАБ трансфармаваўся ў Кааліцыю абароны дэмакратыі й правоў чалавека ў Беларусі (сустаріпыні Алекс Сільвановіч і Янка Запруднік). У наваствораную арганізацыю ўвайшлі больш дзясятка арганізацыяў ды інстытуцыяў: БККА, БАЗА, Беларускаамэрыканскае аб’еднаньне, БІНІМ, БАПЦ, Сусьветная асацыяцыя беларускіх габрэяў, Арганізацыя беларуска-амэрыканскай моладзі, Згуртаваньне беларусаў Канады ды інш455.
Ва ўмовах новай міжнароднай сытуацыі й палітычных зьменаў у Беларусі яшчэ большую вагу ў дзейнасьці Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі набыла рэпрэзэнтацыя беларускіх інтарэсаў перад афіцыйным Вашынгтонам.
Кантакты БККА з амэрыканскімі чыноўнікамі й палітыкамі
У 1992 г. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ўсталяваў шчыльныя кантакты з амэрыканскім прадстаўніцтвам у Менску. Пры канцы 1991 г. у Беларусь быў прызначаны першы амэрыканскі консул Аляксандар Мееровіч. Перад сваім ад’ездам у Беларусь у студзені 1992 г. ён наведаў Расьціслава Завістовіча.
453 Старшынём выканаўчага камітэту зьяўляўся сьвецкі актывіст БАПЦ і радны БНР Алекс Сільвановіч, у выканаўчы камітэт уваходзілі Юрка Кіпель, Вера Запруднік, Віктар Тур.
454 Дакумэнт Фонду адраджэньня Беларусі ад 23 жніўня 1994 г. Архіў Расьціслава Завістовіча.
455 Паводле Звароту Кааліцыі ў абарону дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі ад 5 чэрвеня 1996 г. Архіў Расьціслава Завістовіча.
Сп. Мееровіч цікавіўся ўсім, што тычылася Беларусі. У амаль шасьцігадзіннай гутарцы ён атрымаў вялікую колькасьць інфармацыі эканамічнага, палітычнага й побытавага характару пра Беларусь. Трэба прызнаць, што сп. Мееровіч нядрэнна арыентуецца ў праўдзівай беларускай гісторыі, як апошніх часоў, так і часоў сярэднявечча.
Пры другім спатканьні 24-га студзеня 1992 г., на гэты раз у Дзяржаўным дэпартамэнце ў Вашынггоне, аўтар гэтых радкоў падараваў новаму консулу кнігу ў ангельскай мове «Беларуская дзяржаўнасьць», выданую пад рэдакцыяй сп. Кіпеляў456, і дзьве брашуры — выступленьне міністра замежных спраў Беларусі П. Краўчанкі ў Аб’еднаных Нацыях457 і «Кароткі Агляд Гісторыі Беларусі»458 П. Рагача [Юркі Станкевіча]459.
24 кастрычніка 1994 г. новы амэрыканскі амбасадар у Беларусі Кенэт Ялавіц перад сваім ад’ездам у Беларусь зладзіў у Вашынгтоне прыняцьце для прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў з нагоды ягонай прысягі. На мерапрыемстве прысутнічалі: Язэп Арцюх (рэдактар ангельскамоўнага квартальніка Belarusian Review), Алеся Кіпель (БШІМ), Янка Запруднік (БАЗА), Расьціслаў Завістовіч і Надзея Кудасава (БККА), Іраіда Завістовіч, Алекс Сільвановіч (старшыня Фонду ахвярам Чарнобылю пры БАПЦ)460. 25 кастрычніка гэтая беларуская дэлегацыя была прынятая ў Дзяржаўным дэпартамэнце ў Вашынгтоне Джэймзам Колінзам — спэцыяльным дарадчыкам дзяржаўнага сакратара ў правах новых краінаў СНД. Арганізаваў спатканьне Язэп Арцюх461. Дэлегаты прасілі Дзярждэпартамэнт актывізаваць дзейнасьць камітэту разьвіцьця амэрыканска-
456 Byelorussian Statehood. Reader and Bibliography / Edited by Vitaut and Zora Kipel. Нью Ёрк: БІНІМ, 1988. — 398 p.
457 Краўчанка П. Выступленьне міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь на 46-й Сэсіі Генэральнай асамблеі ААН. Нью-Ёрк, 26 верасьня 1991. [New York] — Мінск: «Беларусь», 1991. — 30 с.
458 Маецца на ўвазе кніга: Рагач П. Кароткі агляд гісторыі Беларусі для беларускіх дапаўняльных школаў. Кліўлэнд — Нью-Ёрк: «Беларуская школа», 1968. — 94 с. У 1990 г. кніга была двойчы перавыдадзеная: у Беластоку (Беларускай асацыяцыяй студэнтаў) і Кліўлэндзе — НьюЁрку — Таліне (так пазначана на тытуле).
459 Завістовіч Р. Амэрыканскі консул для Рэспублікі Беларусь П Беларуская думка. № 37. 1992. С. 31-32. '
460 Прыняцьцё беларускай дэлегацыі ў Дзяржаўным дэпартамэнце. Архіў Расьціслава Завістовіча.
461 Тамсама.
беларускіх адносінаў462. Зьвярталі таксама ўвагу на магчымасьць выкладаньня беларускай мовы ў Дзярждэпартамэнце й падрыхтоўку ў ЗША беларускамоўных дыпляматаў і перакладчыкаў ды большую дапамогу ахвярам Чарнобылю. Беларуская дэлегацыя «прасіла амэрыканскі ўрад, каб ён, купляючы ў Расеі ўзбагачаны ўран, здабыты падчас дэмантажу ядравай зброі, дапамог Беларусі атрымаць ад Расеі плату за той уран, які паступае зь беларускага ўзбраеньня й за які Расея адмаўляецца рабіць Беларусі адпаведную кампэнсацыю»463.
Ад 1995 г. беларусы замежжа пэрыядычна сустракаюцца з прадстаўнікамі Дзярждэпартамэнту ЗША, а па выніках такіх сустрэчаў справаздачы падаюцца ў друк: напрыклад, у квартальнік Belarusian Review. Традыцыя сустрэчаў трывае да сёньня.
У 1993 г. БККА далучыўся да створанай у тым жа годзе Кааліцыі народаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (Central and East European Coalition). Паўстаньне структуры было выкліканае жаданьнем этнічных групаў дапамагчы сваім суродзічам у новых краінах ва Ўсходняй Эўропе й на постсавецкай прасторы.
Лічылася, што наваствораныя незалежныя дзяржавы, якія паўсталі пасьля развалу СССР, і дэкамунізаваныя краіны Цэнтральнай Эўропы павінны мець сваіх прыхільнікаў, якія ня толькі будуць бараніць іх інтарэсы перад урадам Злучаных Штатаў, але й рабіць уплыў на стварэньне блізкіх адносінаў паміж Амэрыкай і краінамі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы464.
АпрочБККА,уКааліцыюўвайшлі 15 этнічных арганізацыяў ад 12 этнічных групаў: прыбалтыйскія, украінскія, польскія, вугорскія, чэскія, славацкія, румынскія й інш.465. Прадстаўнікі гэтых арганізацыяў пільна сачылі за працэсамі, што адбываліся ў краінах Усходняй Эўропы, рэзка рэагуючы на рэанімаваньне імпэрскіх крокаў з боку Расеі што да суседзяў, а таксама
462 Пагадненьне зь ім было падпісанае ў студзені 1994 г. падчас візыту ў Беларусь прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана.
463 Прыняцьцё беларускай дэлегацыі ў Дзяржаўным дэпартамэнце. Архіў Расьціслава Завістовіча.
464 Завістовіч Р. Кааліцыя Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Архіў Расьціслава Завістовіча.
465 Былі па дзьве вугорскія, польскія, дзьве агульныя балтыйскія і разам зь імі асобна: эстонская, латвійская, літоўская арганізацыі.
вяртаньне гэтых краінаў у сфэру ўплыву Масквы. У 1993 г. Расьціслаў Завістовіч пісаў:
За апошнія гады абставіны рэзка зьмяніліся. Расейскія кіраўнікі ўсё больш і больш адчынена гавораць пра нейкія спэцыяльныя правы, якія, быццам, мае Расея, каб бараніць правы сваіх грамадзянаў, што жывуць у незалежных дзяржавах, створаных пасьля развалу СССР. Такім чынам, жаданьне дапамогі сваім братам у гэтых дзяржавах перайшло ў неабходнасьць узьдзеяньня Кааліцыі на палітыку Злучаных Штатаў у адносінах да краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Кааліцыя лічыць, што ў эканамічнай і палітычнай дзейнасьці Злучаныя Штаты Амэрыкі павінны падтрымоўваць незалежнасьць і дэмакратычны лад наваствораных і дэкамунізаваных дзяржаваў, рашуча адкідаючы вялікадзяржаўныя прэтэнзіі Расеі да гэтых дзяржаваў466.
Як старшыня БККА Расьціслаў Завістовіч таксама браў удзел і ў працы амэрыканскай Камісіі па супрацоўніцтве й бясьпецы ў Эўропе, якую ўзначальваў кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт. Камісія ставіла на мэце спрыяньне працэсам дэмакратыі й дапамогі постсавецкім краінам і краінам былога сацыялістычнага блёку.
У 1993 г. у колах амэрыканскай эліты выкрышталізавалася думка аб стварэньні ў Вашынгтоне Мэмарыялу ахвярам камунізму. Ідэйнымі натхняльнікамі пабудовы помніка былі сьпікер Палаты прадстаўнікоў кангрэсу ЗША Ньют Гінгрыч і лідэр рэспубліканскай бальшыні ў сэнаце, даўні прыяцель беларускіх арганізацыяў Робэрт Доўл467. У выніку была створаная Фундацыя пабудовы помніка з камісіяй пры ім «У памяць ахвяраў камунізму» {Coalition for the Victims of Communism), якую ўзначаліў Гровэр Норквіст. Арганізацыйны камітэт па «ўсталяваньні помніка 100 мільёнам ахвяраў камунізму ў сьвеце» аб’яднаў розныя інстытуцыі: Польска-амэрыканскі кангрэс, Украінскі кангрэсавы камітэт, Амэрыканска-балтыйскі фонд, Украінскі нацыянальны саюз, Славацкі сусьветны кангрэс, Нацыянальную фэдэрацыю вугорцаў, Літоўска-амэрыканскае
466 Завістовіч Р. Кааліцыя Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Архіў Расьціслава Завістовіча.
467 [Ліст Гровэра Норквіста да Расьціслава Завістовіча ад 29 сакавіка 1995 г]. Архіў Расьціслава Завістовіча.
аб’яднаньне, Амэрыканска-латвійскае аб’яднаньне, Эстонскі сусьветны саюз, Цэнтар кубінскіх дасьледаваньняў, Кааліцыю дляЦэнтральнайАмэрыкі,ІнстытутВашынгтона,Вашынгтонскі міжнародны інстытут і г. д. —усяго27 арганізацыяў,утымліку й адну беларускую — Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі. БККА таксама далучыўся да ахвяраваньняў на ўзьвядзеньне Манумэнту. На пабудову помніка плянавалі сабраць 100 млн. даляраў, а сам праект ажыцьцявіць за пяць-сем гадоў468.
Пабудову першага ў ЗША Мэмарыялу ахвярам камунізму ўхваліў Акт кангрэсу ЗША ад 17 сьнежня 1993 г. і прэзыдэнт Біл Клінтан, а сам праекг, сярод іншага, меў на мэце падтрыманьне дэмакратычных працэсаў і прыязных дачыненьняў паміж Злучанымі Штатамі і ўсімі новымі дзяржавамі былога Савецкага Саюзу469. Праўда, справа пабудовы помніка расьцягнулася больш як на дзесяцігодзьдзе.
Расьціслаў Завістовіч дабіўся таго, чаго ня здолелі зрабіць папярэднія старшыні БККА Мікалай Шчорс і Іван Касяк. Надышла іншая эпоха, і ён завязаў кантакты непасрэдна з амэрыканскімі палітыкамі, уключна да прэзыдэнтаў I, калі ліставаньне з Джорджам Бушам-старэйшым было аднабаковае: пісаў Расьціслаў Завістовіч470, а ў адказ прыходзілі стандартныя лісты, складзеныя памочнікамі прэзыдэнта, то перапіска зь Білам Клінтанам была ўзаемная. 42-гі прэзыдэнт Злучаных
468 Радыё Свабода: Інтэрвію з Расьціславам Завістовічам II Беларус (НьюЁрк). №431. Студзень 1996.
469 Праект пабудовы ў Вашынгтоне Мэмарыялу ахвярам камунізму// Беларус (Нью-Ёрк). № 424. Травень 1995.
470 30 сьнежня 1991 г. Расьціслаў Завістовіч падзякаваў прэзыдэнту Джорджу Бушу-старэйпіаму за прызнаньне незалежнасьці Рэспублікі Беларусь..
Dear Mr. President!
On behalf of the Byelorussian Congress Committee of America, representing Americans of Byelorussian descent in various parts of the nation, I would like to express my appreciation to you for formally recognizing the Independent Republic of Belarus’
The Committee supports your leadership in this important matter. We believe that such a recognition will encourage the Byelorussian people to redouble their efforts in building free and democratic institutions in their country, a goal to which they have aspired for many years.