Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
(Цыт. паводле: Беларуская думка. № 47. 2000. С. 2.)
Штатаў асабіста адказваў кіраўніку БККА. Працытуем некаторыя лісты дзеячаў:
Паважаны сп. Прэзыдэнт!
Ад імя Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі, арганізацыі, якая рэпрэзэнтуе амэрыканцаў беларускага паходжаньня ў Злучаных Штатах Амэрыкі, я хачу выказаць Вам сваю ўдзячнасьць за запросіны сп. Станіслава Шушкевіча, Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, наведаць Злучаныя Штаты.
Паколькі сп. Шушкевіч зьяўляецца сымбалем памяркоўнасьці, устойлівасьці і незалежнасьці Беларусі, Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі падтрымоўвае Вашу ініцыятыву і верыць, што Вашае спатканьне будзе і надалей садзейнічаць адраджэньню незалежнасьці, свабоды і дэмакратыі і разьвіцьцю вольнага прадпрыемніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
3 пашанаю да Вас,
Расьціслаў Завістовіч, старшыня471.
24 верасьня 1993 г. зь Белага Дому прыйшоў адказ:
Паважаны спадар Расьціслаў!
Дзякую за Ваш ліст. Маё спатканьне з Старшынём Шушкевічам было першым афіцыйным спатканьнем з кіраўніком аднае зь незалежных дзяржаваў колішняга Савецкага Саюзу. Я думаю, што нашае спатканьне было вельмі пасьпяховым.
Падпісаўшы пагадненьне аб нераспаўсюджваньні ядзернага ўзбраеньня, Старшыня Шушкевіч заслугоўвае пахвалы за тую пад-
471 Dear Mr. President!
On behalf of the Belarusian Congress Committee of America, representing Americans of Belarusian descent throughout this nation, I would like to express my appreciation for the invitation you gave to Mr. Stanislav Shushkevich, Chairman of the Supreme Council of the Republic of Belarus, to visit the United States.
Since Chairman Shushkevich is a symbol of moderation, stability, and independence of Belarus, the Committee supports your initiative and believes that your meeting with the Chairman will further promote independence, freedom, and democracy and facilitate the development of free enterprise in the Republic of Belarus
Sincerely yours
Russell R. Zavistovich,
President.
(Цыт. паводле: Беларуская думка. № 47. 2000. С. 8.)
трымку, якую Беларусь унесла ў справу нераспаўсюджваньня. У час нашага спатканьня я выказаў вялікае зацікаўленьне з боку Злучаных Штатаў у пашырэньні эканамічных сувязяў зь Беларусьсю, асабліва ў разьвіцьці гандлёвых і інвэстыцыйных магчымасьцяў для амэрыканскіх і беларускіх фірмаў. Спадзяюся, што ў хуткім часе нашы краіны падпішуць двухбаковыя пагадненьні ў галіне інвэстыцыяў, падаткаў і дзейнасьці Корпусу Міру.
Цяпер, калі Злучаныя Штаты супрацоўнічаюць з прадстаўнікамі рэформаў ва ўсіх наваствораных незалежных дзяржавах колішняга Савецкага Саюзу, вітаю Вас з Вашым зацікаўленьнем у гэтым важным пытаньні.
3 пашанаю, Біл Клінтан472.
У верасьні 1995 г. беларускія супрацьпаветраныя сілы зьбілі над тэрыторыяй Беларусі паветраны шар з амэрыканскімі грамадзянамі на борце. Расьціслаў Завістовіч выказаў спачуваньні прэзыдэнту Клінтану з гэтай нагоды:
Паважаны сп. Прэзыдэнт!
Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі, які рэпрэзэнтуе амэрыканцаў беларускага паходжаньня, моцна асуджае паводзіны ваеншчыны ў Беларусі за тое, што яна зьбіла некіруемы газавы ба-
472 Dear Russell!
Thank you for your letter! My meeting with Chairman Shushkievich represented the first official meeting with the head of state of one of the newly independent states of the former Soviet Union. I feel that great progress was made during this meeting.
Chairman Shushkievich can be praised for the support Belarus has given to the cause of non-proliferation by joining the Non-Proliferation Treaty. At our meeting, I Also stressed the strong interest of the United States in expanding economic ties with Belarus, particularly in trade and investment opportunities for American and Belarusian firms. I hope that our countries will soon conclude a bilateral investment treaty, a tax treaty, and a Peace Corps agreement.
As the United States works with reformers throughout the newly independent states of the former Soviet Union, I appreciate your continuing interest in this important issue.
Sincerely
Bill Clinton.
(Цыт. паводле: Ліст Біла Клінтана да Расьціслава Завістовіча ад 24 верасьня 1993 г. Архіў Расьціслава Завістовіча.)
Справа налева: прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан, старшыня БККА Расьціслаў Завістовіч, віцэ-прэзыдэнт Ал Гор.
лён і забіла двух амэрыканцаў, якія, беручы ўдзел у міжнародных спаборніцтвах, літаральна плылі ў небе Беларусі, пераляцеўшы легальна польскую мяжу.
Нам шкода, што пры сучасным прарасейскім урадзе Беларусі ня толькі жыцьцё нашага шматпакутнага й спакойнага народу, але й палітычнае становішча, адказнае за агрэсіўны дух ураду, пагоршылася настолькі, што яно нагадвае нам савецка-расейскае стаўленьне й паводзіны да іншых падчас халоднай вайны.
Кангрэсавы Камітэт выказвае шчырыя спачуваньні сем’ям загінуўшых амэрыканцаў, якія былі гэтак безразважна расстраляныя ў беларускім небе.
3 пашанаю,
Расьціслаў Завістовіч, старшыня473.
Увосень 1995 г. падчас Генэральнай асамблеі ААН у НьюЁрку, у якой браў удзел і прэзыдэнт Беларусі А. Лукашэнка, у горадзе адбылася велізарная маніфэстацыя супраць тыраніі й
473 Беларуская думка. № 47. 2000. С. 7.
тыранаў, у якой бралі ўдзел усе беларускія арганізацыі ЗША, у тым ліку й прадстаўнікі БККА474.
Ліставаньне зь Білам Клінтанам суцішылася пасьля 1997 г., падчас хваробы Расьціслава Завістовіча. Толькі на схіле гісторыі БККА, што праз доўгі час меў трывалыя кантакты з амэрыканскай палітычнай элітай, былі наладжаныя сувязі да ўзроўню прэзыдэнта. Але гэта была ўжо зусім іншая эпоха: развал СССР зьмяніў характар дачыненьняў Вашынгтону з арганізацыямі падсавецкіх народаў у ЗША.
Варта адзначыць, што, як і іншыя эміграцыйныя арганізацыі, цягам 1990-х гг. пад уплывам міжнароднай сытуацыі БККА карэктаваў прынцыпы й кірункі сваёй дзейнасьці. Найбольш увагі надавалі разнастайным спосабам уплыву на падзеі ў Беларусі. На гэта працавалі й кантакты з амэрыканскімі чыноўнікамі, і сувязі зь беларускімі дзеячамі на Бацькаўшчыне. Аднак для дасягненьня большай эфэктыўнасьці працы зноў, як і раней, паўстала пытаньне рэальнага аб’яднаньня высілкаў усяе беларускае эміграцыі бяз розьніцы палітычных поглядаў.
БНР / БЦР: канец палітычнага супрацьстаяньня
У 1996 г. мела месца спроба дэ-юрэ ліквідаваць палітычны раскол на эміграцыі— аб’яднаць Раду БНР і БЦР. 3 такой ініцыятывай на прапанову старшыні Рады БНР Язэпа Сажыча выступіў яго намесьнік Барыс Рагуля. Вырашылі склікаць прадстаўнікоў абедзьвюх структураў на нараду ў Нью-Брансўіку. Па дапамогу ў справе вызначэньня дэлегатаў Барыс Рагуля зьвярнуўся да Расьціслава Завістовіча як старшыні адной з аўтарытэтных арганізацыяў беларусаў у ЗША:
Паважаны сп. Завістовіч!
Вельмі прыемна было сёньня пагутарыць з Вамі. Перасылаю Вам праект ліста звароту адносна плянаваньня сходу. Буду вельмі
474 У тую восень Лукашэнка прыяжджаў на сэсію ААН. Быў арганізаваны велізарны пратэст-дэманстрацыя супраць усіх дыктатараў, што прыехалі ў Нью-Ёрк. Беларускі ўдзел быў вельмі вялікі — прыпушчаю, найбольшы за ўсе іншыя дэманстрацыі пры ААН. Арганізацыя пратэсту ішла супольна БАЗА — БККА, хоць БАЗА (Шукелойць і В. Кіпель) рабілі найбольш, бо былі ў Нью-Ёрку. Аднак аўтобус з Саўт-Рывэру ды дзясяткі машынаў добра «падсыпалі» людзей. Па выніках гэтай дэманстрацыі быў зроблены фільм. — Заув. Вітаўта Кіпеля дарукапісу кнігі ад 11 сьнежня 2007г.
ўдзячны, калі Вы зможаце падрыхтаваць лісту кандыдатаў на такое спатканьне. Сюды павінны быць уключаныя прадстаўнікі ўсіх беларускіх арганізацый, а таксама існуючьгх цэркваў, якія будуць рэпрэзэнтаваныя прыхаджанамі-несьвятарамі гэтых арганізацый. Тут не павінна быць ніякай розьніцы, хто да якой арганізацыі належыць. Мы хочам стварыць адзіны фронт абароны дэмакратыі і незалежнасьці Беларусі475.
На нарадзе ў Нью-Брансўіку (Нью-Джэрзі) дэлегатамі ад БККА былі Міхась Бахар, Віталь Цярпіцкі, Жорж (Юрка) Навумчык. Паседжаньне адбылося пасьля сьмерці апошняга прэзыдэнта БЦР Міхася Зуя (памёр у красавіку 1995 г.), які пры жыцьці не пагаджаўся ні на якое аб’яднаньне з палітычнымі апанэнтамі, бо марыў пра аднаўленьне былой велічы БЦР476. Нягледзячы на гучныя заявы аб супрацоўніцтве, афіцыйна злучыць БЦР і Раду БНР на нарадзе не ўдалося, і кантакты паміж прыхільнікамі двух палітычных групаў спыніліся477. Аднак цяпер гэта ўжо не справакавала новага супрацьстаяньня.
Пасьля 1995 г. БЦР не была дзейнай арганізацыяй, хоць афіцыйнага рашэньня . . .
пра яе самароспуск не бы- Віталь Цярпіцкі. Кастрычнік 2006.
475 Факс Барыса Рагулі да Расьціслава Завістовіча ад 30 сакавіка 1996 г. Архіў Расьціслава Завістовіча.
476 Добрай ілюстрацыяй гэтага ёсьць ліставаньне Міхася Зуя з грамадзкімі дзеячамі: Віталём Цярпіцкім, Дзьмітрыем Касмовічам. У лістах прэзыдэнт БЦР некалькі разоў падкрэсьлівае думку пра неабходнасьць рэанімаваньня актыўнасьці Рады. Аднак ад пачатку 1990-х з увагі на слабое здароўе і ўзрост і Міхась Зуй пакідае гэтую ідэю.
477 Ліст Вітаўта Кіпеля да Алега Гардзіенкі ад 4 верасьня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
ло. Паводле тастамэнту Міхася Зуя, пасьля яго сьмерці ўсе справы БЦР, абавязкі й паўнамоцтвы прэзыдэнта былі перададзеныя Віталю Цярпіцкаму да часу скліканьня XX Пленуму БЦР478. Але Віталь Цярпіцкі прыняў рашэньне прыпыніць дзейнасьць БЦР, якая ня мае людзкіх рэсурсаў. На апошнім Пленуме ў 1988 г. прысутнічалі толькі восем чалавек. Віталь Цярпіцкі згадваў:
Афіцыйна [з 1995 г.] ніякіх пасадаў у БЦР я не займаў. Адразу сказаў, што не зьбіраюся гуляць у салдацікі, як БНРаўцы. 3 адыходам Астроўскага эпоха БЦР скончылася. Я і Міхасю Зую радзіў паставіць кропку479.
Дзейнасьць БЦР канчаткова спынілася ў 1995 г., пасьля сьмерці Міхася Зуя, хоць ужо ў першай палове 1990-х, з увагі на слабое здароўе апошняга прэзыдэнта, Рада значнай актыўнасьці не выяўляла. Пазыцыі БЦР у сярэдзіне 1990-х ужо не былі вызначальнымі для палітычнага супрацьстаяньня, і арганізацыі «БЦРаўскага» блёку, у тым ліку БККА, самі выбудоўвалі свае дачыненьні да ранейшых палітычных апанэнтаў. Палітычны раскол, што трываў з 1948 г., быў урэшце ліквідаваны. Агульнае паслабленьне грамадзкай актыўнасьці прымушала беларускія арганізацыі ў ЗША — найперш ранейшых галоўных канкурэнтаў, БККА й БАЗА, — трымацца разам дзеля супольнай працы ў Амэрыцы й дзеля Беларусі.