Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Такім чынам, «Беларуская думка», якая, здаецца, ніколі не была прыярытэтным праектам Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, здолела захавацца й ня зьнікнуць. Толькі цяпер у адрозьненьне ад часопісу ўзору 1960-1980-х большая частка матэрыялаў тут прысьвечаная падзеям у Беларусі, а не на эміграцыі. Разам з тым, жыцьцё беларусаў у ЗША ды іншых краінах прысутнічае на старонках «Беларускай думкі» ў асноўным у выглядзе хронікі. Паказальна, што калі ў 1950-1960-х гг. пераважалі зацемкі, прысьвечаныя сьвецкім арганізацыям, найперш БККА, то ў 1970-х колькасьць матэрыялаў пра жыцьцё сьвецкіх і рэлігійных суполак стала прыкладна роўнай, а з 1980-х і тым больш у 1990-х ды на пачатку XXI ст. тэксты пераважна прысьвячаюць падзеям у беларускіх парафіях, у тым ліку грамадзкім сьвятам, што тут адзначаюцца. Так, у № 57 «Беларускай думкі» (чэрвень 2007) у разьдзеле «Хроніка» каля 70% матэрыялаў датычаць падзеяў у парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры й толькі рэшта— сьвяткаваньню Беларускім кангрэсавым камітэтам гадавіны 25 Сакавіка. Такое разьмеркаваньне заканамернае, бо адпавядае сучасным суадносінам паводле трываласьці сьвецкіх і рэлігійных арганізацыяў, створаных паваеннай эміграцыяй. У адрозьненьне ад сучаснага «Беларуса», выданьню бракуе карэспандэнтаў зь ліку эмігрантаў маладзейшага пакаленьня.
Сёньняўсаўт-рывэрскайцарквеафіцыйназапісаныя 160 парафіянаў (безь дзяцей). Штонядзелю, у звычайныя сьвяты, службы наведвае ад 35 да 50 асобаў. Значная частка парафіянаў даяжджае з ваколіцаў501. Адпраўляе службу амэрыканец украінскага паходжаньня а. Міхаіл. Можна меркаваць, што як зьявіцца беларускі сьвятар — актыўнасьць узрасьце, бо патэнцыял ёсьць.
Як згадвалася вышэй, засталася беларуская парафія ў Чыкага, царква ў Рычманд-Гіле. 3 грамадзкіх арганізацыяў, што некалі гуртаваліся пад шыльдай БККА, застаўся толькі
501 У 2007 г. царква паслала ў Івянец, у парафію сьв. Эўфрасіньні, пару дзясяткаў пасылак для дзяцей-сіротаў. А сёньняшні парафіянін царквы ў Саўт-Рывэры, вядомы беларускі дзеяч Янка Запруднік, быў уганараваны мітрапалітам Беларускай праваслаўнай царквы Філарэтам мэдалём сьв. Кірылы Тураўскага за дапамогу ў адбудове сьвятыні ў Івянцы.
Беларуска-амэрыканскі грамадзкі цэнтар ды Беларускі выдавецкі фонд, у якім выходзіць «Беларуская думка».
Пакуль рана цьвердзіць, што Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі спыніў сваё існаваньне. Акрамя згаданых арганізацыяў беларускай грамады Саўт-Рывэру працуюць паасобныя сябры БККА, якія час ад часу ладзяць паседжаньні ды некаторыя мерапрыемствы (найперш сьвяткаваньні гадавінаў 25 Сакавіка). Сёньня немагчыма пэўна сказаць, ці маладое пакаленьне эміграцыі пяройме ўладу ў Кангрэсавым камітэце. Зьмена пакаленьняў адбываецца на ўзроўні парафіі сьв. Эўфрасіньні. Магчыма, Робэрт Цупрык і ягоныя маладзейшыя сябры беларуска-амэрыканскага паходжаньня Жорж Арцюшэнка й Жорж Лешчанка калісьці будуць мець рэальную падтрымку ад сваіх аднагодкаў-амэрыканцаў беларускага паходжаньня для актывізацыі БККА. Уключаецца ў беларускае грамадзкае жыцьцё й новая хваля эмігрантаў.
Як бы ні склаўся лёс Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі надалей, гэта, найхутчэй, будзе ўжо іншая гісторыя ды іншая арганізацыя, з добрай традыцыяй беларускай дзейнасьці на чужыне, важная для культуры і гісторыі нацыі.
ЗАКЛЮЧНЫЯ РАЗВАП
Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, як і шмат якія іншыя арганізацыі паваеннай беларускай эміграцыі (ці нават болей за іх), стаўся вынікам расколу ў асяродзьдзі нашых суайчыньнікаў за мяжой. Пакліканы з мэтай аб’яднаньня ўсіх беларускіх суполак дзеля эфэктыўнай рэпрэзэнтацыі нацыянальных інтарэсаў, ён першым часам здолеў аб’яднаць выключна прыхільнікаў Беларускай Цэнтральнай Рады і, тым самым, толькі замацаваў ды паглыбіў палітычны падзел у шэрагах беларусаў у ЗША. У першай палове 1950-х у БККА ўваходзілі грамадзкія, моладзевыя, студэнцкая, вайсковая, царкоўная арганізацыі — тыя, хто прызнаваў палітычную плятформу БЦР. 3 другой паловы 1950-х, калі стала зразумела, што раскол эміграцыі прыносіць больш шкоды, былі зробленыя крокі насустрач арганізацыям з супрацьлеглага лягеру эміграцыі (спробы стварэньня супольнай Беларускай кангрэсавай рады), а ў склад БККА ўвайшлі аб’яднаньні, якія або не належалі да БЦР, або індыфэрэнтна ставіліся да праблемы палітычнага падпарадкаваньня. У 1958 г. у Беларускі кангрэсавы камітэт увайшоў Беларуска-амэрыканскі зьвяз, які афіцыйна дэкляраваў дыстанцыяваньне ад Рады БНР і БЦР, з 1969 г. — Беларускаамэрыканскае аб’яднаньне ў штаце Нью-Ёрк, якое прызнавала палітычную плятформу Рады БНР.
Нягледзячы на выразную прыхільнасьць БЦР, большасьць сяброў БККА лічылі, што дзеля агульнай карысьці неабходна разьмяжоўваць дзейнасьць камітэту і БЦР. Для іх Беларуская Цэнтральная Рада была сымбалічнай арганізацыяй, асноўная заслуга якой была ў дзейнасьці падчас нямецкай акупацыі й гуртаваньні беларускай эміграцыі ў паваенных лягерах Нямеччыны. У новых умовах неабходна было абапірацца на новыя структуры, якія маглі больш чуйна рэагаваць на тагачасныя падзеі. Адной з такіх структураў і быў БККА, які займаўся
рэальнай працай гуртаваньня беларускай грамады ў ЗША, наладжаваньнем кантактаў з рознымі арганізацыямі — як беларускімі, так і іншых этнічных групаў. У выніку, пры захаваньні агульнай павагі да БЦР, менавіта БККА стаў разглядацца як галоўная арганізацыя гэтага крыла эміграцыі ў ЗША — моцная і незалежная. Усе спробы паставіць Беларускі кангрэсавы камітэт у наўпроставую залежнасьць ад БЦР цярпелі паразу, прычым часам рэзка супраць гэтага выступалі самі актывісты Рады, Мікалай Шчорс і Іван Касяк. Гэтыя дзеячы навучаліся добра разьмяжоўваць агульнапалітычнае і «ўнутрыамэрыканскае».
Вялікае значэньне ў дзейнасьці беларускіх эміграцыйных арганізацыяў заўсёды адыгрывала асоба кіраўніка, які часта сам вызначаў палітыку й прыярытэты дзейнасьці арганізацыі. Падчас кіраваньня БККА Мікалаем Шчорсам (1951-1957) шмат увагі надавалася наладжваньню кантактаў у справе інфармаваньня амэрыканскіх палітыкаў, адмысловых камісіяў Кангрэсу ЗША пра становішча ў Беларусі, бальшавіцкія рэпрэсіі.
Падчас старшынства Івана Касяка (1957-1989) інфармаваньне амэрыканскай грамадзкасьці аб паняволеным становішчы Бацькаўшчыны, выясьненьне да амэрыканскіх чыноўнікаў і этнічных групаў, што Беларусь — ня частка Расеі, а самастойны край з даўнімі традыцыямі самастойнасьці, стала набываць і новыя формы. У 1960-я гг. узьнікла традыцыя адзначэньня на штатным і гарадзкім узроўні Дня Незалежнасьці Беларусі і ўздыманьня беларускага нацыянальнага сьцяга перад мэрыяй. Дзякуючы захадам прадстаўнікоў БККА Беларускія Дні абвяшчаліся ў штатах Нью-Джэрзі й Нью-Ёрк, Каларада, Ілінойс, Дэлавэр, у гарадах Саўт-Рывэр, Нью-Ёрк, Лос-Анджэлес, Пуэбла, Уілмінгтан, Фэніксвіл ды інш. Традыцыя абвяшчэньня Беларускага Дня і да сёньня засталася ў Саўт-Рывэры. Аднак, каб узьнікла гэтая традыцыя, спатрэбілася некалькі гадоў карпатлівай працы ў «адукаваньні» амэрыканскіх чыноўнікаў. Адным з важных дасягненьняў БККА, а таксама арганізацыі супрацьлеглага крыла эміграцыі — Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня — стала прыняцьце ў 1959 г. Акту аб паняволеных народах, куды былі ўключаныя й беларусы.
Апроч выкананьня вонкавай рэпрэзэнтацыйнай функцыі, БККА намагаўся кантраляваць і нутранае жыцьцё свайго кола беларускай дыяспары. Ён актыўна ўмешваўся ў справы аргані-
зацыяў, што ў яго ўваходзілі, браў удзел у сьвяткаваньнях, імпрэзах, адыгрываў прыкметную ролю ў асьветных і культурных мерапрыемствах, спрычыніўся да заснаваньня рэгулярнага часопісу «Беларуская думка», які выходзіць і да сёньня.
Ці не найважнейшай сфэрай, уплываць на якую намагаўся БККА, была рэлігія. Нявырашаная да канца царкоўная праблема і пытаньне юрысдыкцыі Беларускай царквы на эміграцыі, найболып праяўленае ў 1960-я гг., знайшлі свой адбітак у гісторыі Камітэту. У 1960-я— першай палове 1970-х на адно з найбольш важных месцаў у дзейнасыді БККА выходзіць пытаньне аб’яднаньня беларускіх парафіяў у Паўночнай Амэрыцы, што знаходзіліся ў юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярха, у адну структурную адзінку. Яно, таксама як і праблема высьвячэньня асобнага япіскапа, неаднаразова ўздымалася на Кангрэсах беларусаў Амэрыкі й паседжаньнях актыву БККА, паколькі асобы, якія належалі да кіраўнічых органаў БККА, адначасова належалі да царкоўнай рады прыходаў Беларускай праваслаўнай царквы ў Паўночнай Амэрыцы.
У 1980-я гт. у дзейнасьці БККА— як і іншых беларускіх арганізацыяў на эміграцыі — заўважная стагнацыя, што тлумачылася агульным зьніжэньнем грамадзкай актыўнасьці й паступовым адыходам старэйшага пакаленьня. Сытуацыя зьмянілася з пачаткам дэмакратычных пераўтварэньняў у СССР і сацыялістычных краінах, а потым і атрыманьнем Беларусьсю незалежнасьці. Былыя палітычныя крыўды і падзелы былі забытыя, і беларускія арганізацыі аб’ядналіся дзеля дапамогі незалежнай Беларусі ў гуманітарнай сфэры, а таксама дзеля абароны дэмакратычных каштоўнасьцяў у краіне. Гэткая дзейнасьць працягваецца і ў XXI ст. У некаторай ступені можна сьцьвярджаць, што ад пачатку 1990-х падчас старшынства Расьціслава Завістовіча працэсы аб’яднаньня ў беларускім эміграцыйным асяродзьдзі прынесьлі найбольш заўважныя вынікі.
Гісторыя Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі — выдатнае адлюстраваньне ўсяе гісторыі паваеннай беларускай дыяспары ў розны час яе існаваньня, яе асаблівасьцяў і праблемаў. Так, нягледзячы на прысутнасьць беларусаў ва ўсіх ЗША, нацыянальныя грамадзкія арганізацыі існавалі толькі ў некаторых штатах: Нью-Ёрк (прычым толькі ў горадзе Нью-Ёрку), Нью-Джэрзі, Ілінойс, Каларада, Агаё, Каліфорнія, Канэктыкут, Мічыган. Структуры БККА дзейнічалі ва ўсіх гэтых штатах,
за выняткам Канэктыкуту й Мічыгану. Нешматлікасьць нацыянальна сьведамай грамады, якая складала ня больш за адну дваццатую частку ад беларускай эміграцыі ў ЗША, прымушала шукаць розныя формы грамадзкай працы. У выпадку БККА гэта выявілася ў стварэньні прадстаўніцтваў у тых штатах ды гарадах, дзе колькасьць суайчыньнікаў была невялікая (Дэлавэр, Масачусэтс, Мэйн, Фларыда, Нэбраска, Пэнсыльванія й г. д.).
Дух пэўнага суперніцтва з палітычнымі апанэнтамі, спалучаны са здаровым разуменьнем заганаў расколу эміграцыі, а таксама агульная для беларускай дыяспары памяць і клопат пра будучыню Бацькаўшчыны разам з традыцыйнай ахвярнай працай дзеячаў-энтузіястаў сталі важнымі фактарамі доўгатрываласьці Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. А паводле грамадзкай значнасьці й працягласьці дзейнасьці БККА можна паставіць у шэраг найбольш уплывовых арганізацыяў беларускіх эмігрантаў у ЗША й сьвеце.