Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
Калі я зь сям’ёй вырашыў выехаць у Каліфорнію, усе справы перадаў доктару Шчорсу. I ён ня толькі працягнуў пачатую мной справу, але й пашырыў яе, залажыўшы Беларуска-амэрьіканскі кангрэсавы камітэт — арганізацыю чыста палітычнага кірунку.
У Каліфорніі я працягнуў займацца беларускай справай. Разам з маім вучнем і сябрам Чаславам Найдзюком мы зарганізавалі філію Дапамаговага камітэту, а пазьней — і філію Кангрэсавага камітэту. Аднак надта актыўнай нашая дзейнасьць не была, бо колькасьць сьведамых беларусаў у Каліфорніі была невялікай — штосьці каля дзясятка чалавек. Найчасьцей зьбіраліся разам зь літоўцамі й украінцамі, рабілі супольныя сустрэчы. Пасьля ў Каліфорнію пачалі прыяжджаць «крывічы», спрабуючы перашкодзіць нашай працы — ньюёркскі «канібалізм» па-беларуску распаўсюджваўся па ўсёй Амэрыцы. Цікава, што Часлаў Найдзюк, адвакат па адукацыі, быў каталіком, але «зарубежнікам» — зьява на тыя часы вельмі рэдкая.
Пераехаўшы ў Вашынгтон на дзяржаўную службу, беларускай справай я больш не займаўся. Зусім не было вольнага часу. Даволі хутка, канчаткова расчараваўшыся станам беларускай дыяспары ў ЗША, стаміўшыся ад сварак, адышоў ад грамадзка-палітычных справаў і доктар Мікола Шчорс.
21 У канцы 1943 г. Магілёўскі мэдыцынскі інстытут быў пераведзены ў Вільню, дзе, верагодна, і навучаўся Барыс Кіт.
22 Вітаўт Кіпель расказваў, што Мікола Сьцяпанаў стаў сьвятаром у Нямеччыне, пасьля таго як памёр пасьля апэрацыі ягоны сын.
Лёля Касоўская:
Mae ўспаміны пра Івана Іванавіча Касяка23
Мой першы ўспамін пра Івана Іванавіча Касяка тычыцца таго часу, калі ён прыехаў на лета адпачываць у Сьцяфанпаль каля Дзісны ў Заходняй Беларусі, дзе мой тата меў прыход. Іван Іванавіч спаў на сене ў стадоле — так хацеў. Ён толькі гаварыў з татам, а нас — дзяцей і маму — ігнараваў. Мы — дзеці —заўважылі, што галава I. I. схілялася набок перад тым, як ён пачынаў гаварыць. Ён правёў у нас цэлае лета і ўвесь час маляваў. 1.1. быў вельмі таленавіты маляр.
Зноў мы спаткаліся з Іванам Іванавічам у Менску падчас нямецкай акупацыі. 1.1. кожны дзень прыходзіў да мамы на абед. Мая мама, матушка Валянціна Лапіцкая, была вельмі зарадная, і мы заўсёды мелі яду. Тады ён быў вельмі цёплы да мамы, і нам здалося, што нарэшце заўважыў, што я й мой брат Жорж існуем.
Як немцы адступалі, мы выехалі зь Менску. I. I. таксама да нас прылучыўся й адступаў з намі аж да Нямеччыны. Тады мы паехалі ў Прагу, бо там жыла паэтэса Ларыса Геніюш, якая ёсьць першая кузіна маёй мамы, але чэхі нам не дазволілі застацца.
Мая сям’я паехала ў Тырсгайм, дзе жылі беларускія архіярэі (епіскапат), a I. I. — у Дрэздэн, дзе перажыў брутальную бамбёжку. Потым I. I. пешкі прыйшоў да нас з Дрэздэну. Падчас падарожжа ён пакалечыў ногі, і мая мама лячыла іх сьмятанай.
Чаму I. I. заўсёды быў з намі? Бо мой бацька, айцец Нікалай Лапіцкі, ды I. I. былі найлепшыя прыяцелі, абодва прафэсіянальныя беларусы, блізкія й шчырыя сябры. Мама не любіла 1.1., яна казала, што ён мучыць тату сваёй размовай, асабліва як тата пад канец жыцьця не зусім быў здаровы.
Пасьля вайны I. L, як і мы, жыў у Рэгенсбургу ў Беларускім лягеры. Я бачыла рэакцыю I. I. да расколу беларускай грамады на «крывічоў» і «зарубежнікаў» і адыход епіскапату. Гэта было ў ЗыдлінгРэгенсбургу. Тата меў малельны домік, Іван Іванавіч прыйшоў з сабраньня, хадзіў з аднаго боку ў другі й плакаў. Ён зразумеў важнасьць гэта разлому.
Пераехалі ў ЗША, і ён асяліўся ў Нью-Ёрку, дзе працаваў архітэктарам. Іван Іванавіч быў геніем, ён мог гаварыць на кожную тэму. Іван Іванавіч стаў багатым чалавекам празь біржу (stock exchange), знаў, калі купіць і калі прадаць.
I. I. быў вельмі актыўны ў інтэрнацыянальнай арганізацыі Антыбальшавіцкі блёк народаў. Так як ён быў багаты чалавек, то мог сабе дазволіць на зборкі АБН у Японіі, Бразыліі й другіх краінах. Заўсёды браў жонку, якая апранала беларускі касьцюм. У год сьмерці
23 Успаміны скончаныя 6 кастрычніка 2007 г. Напісаныя на просьбу аўтара кнігі.
таты ён запрасіў маму й мяне ў Вашынгтон, каб памагчы разьвесьці сум. На адным афіцыйным абедзе прамаўляў рускі, ён быў у энтаражэ Сталіна, але ўцёк. Ён даказваў, што трэба змагацца за адзіную недзялімую Расею. Ну, Іван Іванавіч, украінцы й другія ўзбудзіліся й папрасілі Івана Іванавіча, каб ён адказаў, і Іван Іванавіч экспромтам адказаў. Яму доўга апладзіравалі за вельмі разумны адказ. Правадыры другіх нацыяў яго віншавалі.
Іван Іванавіч быў двойчы жанаты на мэдычных дактарах з Польшчы. Першы раз ажаніўся раніцай, а ўвечары яна паехала ў Польшчу й ніколі не вярнулася. Другі раз на доктары Крыстыне Жэндрыховай, і гэта была вельмі шчасьлівая жаніцьба. Яны пераехалі зь Нью-Ёрку ў Чыкага, бо Крыстына знайшла вельмі добрую работу ў шпіталі, а Іван Іванавіч тады ўжо быў на пэнсіі. Жылі ў вельмі прыгожым і багатым раёне Чыкага. Крыстына называла яго «Яся».
1.1. быў да канца жыцьця мастаком і знаў малярства. 1.1. ды Крыстына кожную суботу езьдзілі на аўкцыён малюнкаў у старых дамах. Як яны знаходзілі, што ўпадабалі, то пакідалі сабе. Адзін раз купілі малюнак за 300 даляраў, а прадалі за 50 тыс. праз Sothby Auction House, дзе прадаваліся рэчы Джэкі Кенэдзі й прынцэсы Дыяны. Іван Іванавіч і Крыстына паехалі ў Нью-Ёрк на аўкцыён іх малюнку. Я была ў захапленьні.
Мой муж Лявон ёсьць брат Івана Іванавіча. У нас ёсьць два сыны — Аляксандар і Нікалай. Іван Іванавіч быў вельмі афіцыйны й халодны чалавек, але як дзеці нарадзіліся, ён пачаў праяўляць цеплыню й любоў ды вельмі ганарыўся імі. Як прыйшоў час ісьці на студыі ва ўнівэрсытэт, стараўся радзіць, на якія факультэты.
I . I. памёр у 1989 г. у шпіталі зь пішучай машынкай на століку, ён яшчэ ўсё працаваў на карысьць Беларусі. Крыстына прывезла яго пахаваць на могілках царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у СаўтРывэры. Ён цэлае жыцьцё працаваў на незалежнасьць Беларусі, гэта было яго жыцьцё.
Крыстына памёрла ў 2000 г. і пахавана ў Чыкага, яна не хацела быць пахаванай у зямлі, то яе пахавалі ў маўзалеі.
Я заўсёды буду памятаць Івана Іванавіча як вельмі разумнага чалавека, каторы не мог працаваць з масамі, дзеля гэтага ён быў так прывязаны да майго бацькі а. Мікалая Лапіцкага. У старэйшым веку Іван Іванавіч быў вельмі цёплы да свайго брата й сям’і.
ЛІСТАВАНЬНЕ
БАРЫСА KITA 3 АЛЯКСАНДРАМ РУСАКОМ
Барыс Кіт адным зь першых паваенных эмігрантаў пасяліўся ў Саўт-Рывэры. Аляксандар Русак, заснавальнік найбуйнейшага беларускага лягеруў Рэгенсбургу і старшыня Цэнтральнага прадстаўніцтва беларускай эміграцыі, стаў адным з ініцыятараў стварэньня новага асяродкуў 3LLIA, іў прыватнасыр, у штаце Ныо-Джэрзі.
3 архіву Аляксандра Русака, што захоўваецца пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкайу Саўт-Рывэры. Друкуецца ўпершыню.
Саўт-Рывэр, 14 траўня 1949 г.
Вельмі паважаны Аляксандар Іванавіч!
Ваш ліст са сьпіскам асоб, якім трэба памагчы пераехаць у Амэрыку, я атрымаў.
У гэтым лісьце хачу Вас паінфармаваць, што я зрабіў ужо ў гэтай справе і што намерваюся зрабіць. Вось хачу адразу зазначыць, што нашая акцыя помачы ў прыезьдзе ў ЗША нашых Ды-Пі, на жаль, не змагла прыняць такіх разьмераў, як ва ўкраінцаў ці іншых народаў, а толькі агранічылася да таго, што кожны з нас, лічаных асобаў, стараўся знайсьці такіх тутэйшых амэрыканцаў, маючых дамы і прадпрыемствы, якія згадзіліся б падпісаць для нашых ДП гэтак званыя запэўніваньні памяшканьня і працы. У большасьці, калі не ўва ўсіх выпадках, прыйшлося прыракаць гэтым паручыцелям, што нашы людзі не прынясуць ім ніякіх турботаў, што пасьля іх прыезду мы самі імі цалком зоймемся і дапаможам ім уладзіцца тут. Мне такім чынам удалося здабыць тут каля 25 такіх дакумэнтаў на 25 нашых сем’яў.
Як бачыце, дзейнічалі мы толькі індывідуальна і неарганізацыйна. Чым гэта было выклікана? Чаму мы не маглі нічога зрабіць ар-
270
ганізацыйна? Прычынаю гэтаму ўсяму ёсьць тое, што мы не знайшлі сярод тутэйшых беларусаў, прыехаўшых сюды раней, ніякага падтрыманьня.
Нягледзячы на тое, што мы залажылі і залегалізавалі Беларускі дапамаговы камітэт1, зварочваліся да беларусаў празь мясцовыя ўкраінскія і расейскія газэты, вынік быў ніякі. Здэнацыяналізаваныя камплектна, запісаныя ў розныя расейскія ці польскія арганізацыі, замест [таго каб] падтрымаць нас, аднесьліся да нас проста варожа.
Ня маючы падтрыманьня ад сваіх, мы шукалі помачы ў сваіх «родных братоў» украінцаў. I так яшчэ ўвосені прошлага году др. Галан, старшыня Дапамаговага ўкраінскага камітэту, абяцаў публічна на сходзе, што дапаможа нам прывезьці 100 нашых сем’яў. У гэтай справе я асабіста езьдзіў у Філадэльфію і пасьля атрыманьня слова ад доктара Галана, што сапраўды нам паможа хоць невялікай колькасьці патрэбных, даў сьпісак нашых Ды-Пі. Пасьля двухмесячнага маўчаньня сягоньня якраз атрымаў адказ, што яны нічога нам ня могуць дапамагчы. На гэтым канчаецца «помач» нам ад украінцаў.
Мне вельмі прыкра, бо будучы амаль што пэўным, што гэта справа палагоджана, я паведаміў праз гасп. Віцьбіча2 некаторых асоб, якія былі пададзены ў гэтым сьпіску, былі іменна паведамлены аб гэтым: ШыбупР, Качанскі, Шчорсы Ігар і Барыс, [Іван] Касяк, Кіпель4, Калоша5.
Вось так прадстаўляецца справа з нашымі стараньнямі, якія мы рабілі да гэтага часу. А цяпер канкрэтна хачу Вас паінфармаваць, хто
1 Маецца на ўвазе Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт, заснаваны 8 верасьня 1948 г. у штаце Нью-Ёрк (першы старшыня — Іван Ермачэнка).
2 Юрка Віцьбіч (ад нараджэньня Серафім Шчарбакоў, на эміграцыі Юры Стукаліч, 02(15).06.1905 — 04.01.1975), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік. Ад 1950 г. жыў у Саўт-Рывэры, браў актыўны ўдзел у грамадзка-культурным жыцьці беларускай грамады ў Нью-Джэрзі. Пахаваны на беларускіх могілках парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай у СаўтРывэры.
3 Курсівам пазначаныя прозьвішчы сяброў БККА, зьвесткі пра якіх прыводзяцца ў біяграфічным даведніку.
4 Яўхім Кіпель (14.10.1898 — 27.07.1969), грамадзкі дзеяч, навуковец. Бацька Вітаўта Кіпеля. У ЗША ад 1950 г., жыў у Пасэйку, Рутэрфодзе (Нью-Джэрзі). Браў акгыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці беларусаў Нью-Джэрзі. Пахаваны на могілках парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. У 1998 г. выйшлі ўспаміны Я. Кіпеля «Эпізоды» (НьюЁрк). Праўда, жыцьцю ў ЗША адведзена ня шмат старонак.