Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Беларускія прадстаўнікі стараліся скарыстаць кожную нагоду, каб паінфармаваць філіпінцаў і другіх аб беларускіх нацыянальных імкненьнях. Характэрна падчыркнуць, што амэрыканскі прадстаўнік у сваім прывітальным слове выразіў пажаданьне, каб усе народы Ma­rni цешыцца сваёй нацыянальнай свабодай і незалежнасьцю. У суботу 15-га ліпеня Прадстаўнік БКК і Сабіна Канановіч прынялі ўдзел у філіпінскай гарбатцы, прысьвечанай выражэньню ўдзячнасьці арганізатарам урачыстага сьвяткаваньня 15-ых угодкаў Незалежнасьці Філіпінаў. Было вельмі прыемна правесьці час у беспасрэдным кантакце зь філіпінскімі дзеячамі, паміж каторымі быў прысутны і ведамы філіпінскі генэрал Рамулё, цяперашні філіпінскі амбасадар у ЗША. [Між іншым, у успомненай вышэй праграме ёсьць надрукава-
50 Здабылі незалежнасьць у 1946 г.
51 У квадратныя дужкі ў гэтым тэксьце кавалкі тэксту браў Іван Касяк, рыхтуючы матэрыял да друку ў «Беларускай думцы».
ны цікавы інфармацыйны артыкул ген. Рамулё аб Філіпінах за час незалежнасьці, з кароткай зацемкай аб слаўнай дасюлешняй дзейнасьці самога аўтара, як заслужнага дзяржаўнага мужа, журналіста і жаўнера.]
Беларускія прадстаўнікі былі прывітаныя гучнымі воплескамі. Філіпінскі прадстаўнік падняў тост за Беларусь. Прадстаўнік БКК на разьвітаньне выразіў надзею на далейшую жывую сувязь беларусаў зь філіпінцамі.
Ч. Н.
10.VII.1962
Паважаны Спадар Іван Касяк!
Ня ведаю, як лепш пачаць гэтае пісьмо да Вас, да напісаньня якога ня змог так доўга сабрацца. Згары думаю, што Вы такой ненармальнасьці ў карэспандэнцыі з Вамі з майго боку, напэўна, не прадбачвалі. I сам я не спадзяваўся, што да такога стану дойдзе. Паміма гэтага, усё ж такі надзеюся, што Вы гэтае пісьмо, даўно абяцанае ад мяне, наканец атрымаеце, і такім чынам маё слова будзе датрымана. Вельмі прашу мне прабачыць за такое доўгае ненармальнае маўчаньне, каторае не было выкліканае ані маёй лёгкадуманасьцю, ані грубай нядбайлівасыдо! Гэта было створана цяжкім маім палажэньнем пад многімі ўзглядамі, як сямейна-асабістага характару, так і нацыянальна-грамадзкага. Маё асабіста-сямейнае палажэньне Вам цяжэй зразумець, што Вы можа не жанаты, а тым больш без сваіх дзяцей. Грамадзкія адносіны Вам затое добра знаёмыя, і Вы, напэўна, нецярпліва чакалі ад мяне новых зьвестак аб іх зь месца выконваньня маіх абавязкаў як Прадстаўніка БККА.
3 тых вестак, якія маглі да Вас дайсьці папярэдне пісьма, што мае першыя пачынаньні ў характары прадстаўніка БККА ня выйшлі здавальняюча ўдалымі. Ня траціў я, аднак, сваёй надзеі на палепшаньне, але менш спадзяваўся [на] пагоршаньне адносінаў. Тымчасам далейшыя мае натугі стварылі мне нямала новых цяжкасьцяў, хлопатаў і расчараваньняў. Перад усім выясьнілася, што і мае прыхільнікі, і мае праціўнікі не разумелі фармальнага боку майго прадстаўніцтва. He спадзяваліся і не чакалі, што я сам адзін у стане афармляць свае выступы ад імені БККА незалежна ад становішча другіх.
Такім чынам, мясцовыя «базаўцы», хоць не хацелі і далей ня хочуць мяне ганараваць як партнэра, былі змушаныя фармальна-арганізацыйна лічыцца з супольных выступленьнях навонкі з маёй роляй. Прыхільнікі думалі, што я бяз выбараў нічога не змагу зрабіць, а арганізацыі ня хочуць. I вось, каб прыкончыць мяне, базаўцы тут прыдумалі прапанову — сьвяткаваць 25-га Сакавіка без арганізацыяў. На гэтую прапанову я гостра зрэагаваў і быў здабыўшы згоднае
падтрыманьне сваіх прыхільнікаў. Базаўцы, аднак, не пайшлі на ніякія ўступкі.
I тут некаторыя з маіх людзей не апраўдалі маіх спадзяваньняў. Захісталіся і заламаліся. Паддаліся, праўдападобна, уплыву і Клішэвіча, якому, мабыць, непрыемна было бачыць, што я мог дзеяць і безь ягонага падтрыманьня, і нягледзячы на ягоныя інтрыгі. У некаторы блуд увёў і адзін украінец, жанаты зь беларускай, даказваючы, што сьвяткаваць незалежнасьць трэба і беларусам, як і ўкраінцам, без арганізацыяў. Усё адбывалася пры павышаным эмацыянальным стане, а таму і дайшло да таго, што адна сям’я Шэлестаў рашылася «ратаваць» палажэньне і запрасіць усіх на сьвяткаваньне да мяне. I прышлося ратаваць хоць тое, што было магчымым... Пачатковыя мае надзеі на сапраўднае супольнае сьвяткаваньне з базаўцамі спрычынілася да таго, што я выслаў пісьмо мэру гораду52 пазьней за Арцюха53, і як ні дзіўна, атрымаў нездавальняючы адказ ад яго, ужо пасьля сьвяткаваньня, копію каторага Вам пры гэтым перасылаю да ведама. Інакш паступіў губэрнатар. Копію statement’y54 каторага таксама далучаю пры гэтым. Адну ранейшую такую копію выслаў я пры сваёй карэспандэнцыі аб сьвяткаваньні 25-га Сакавіка ў рэдакцыю «Беларускай думкі»55.
Некаторыя ранейшыя карэспандэнцыі я пісаў у «Бацькаўшчыну»56 проста, каб больш людзей маглі прачытаць. Безумоўна, мне трэба было б здабыцца на лепшы спосаб падаваньня вестак аб нашым тут жыцьці ў прэсу. Дагэтуль, аднак, было ўсё яшчэ многа «але»... На фоне інфармацыяў згэтуль у [ангельскамоўную] прэсу паўставала таксама многа закалотаў, бы ня ўсе яны дакладныя і праўдзівыя. Трэба было б публічна сварыцца, а на гэта няма ахвоты, часу, ды пытаньне, ці варта гэта рабіць? Усё думаецца, што, можа, будзе лепшая нагода для гэтага. Хочацца ўсё паправіць адносіны. У выніку мінулага дасьведчаньня намагаемся праводзіць у жыцьцё новыя прыёмы адносінаў зь людзьмі, больш практычныя. Ня хочацца мірыцца з паглядам, што ў палітыцы не абавязвае парадачнасьць.
Надзеюся, што некаторыя здабытыя ўжо пазыцыі працы ўдасца падтрымоўваць, а можа, нешта і разьвіць.
Пасылаю Вам яшчэ і копію пісьма, пасланага мною ў Інтэрнацыянальны Інстытут на нашым фірмовым блянкеце, каб даць ім магчымасьць бліжэй пазнаёміцца з БККА.
52 Норысу Поўлсану (Norris Poulson).
53 Старшыня каліфарнійскага аддзелу БАЗА.
54 Тут: заявы.
55 Матэрыял выдрукаваны ня быў, паколькі наступны нумар «Беларускай думкі» выйічаў толькі ў сьнежні, і тэксты, у тым ліку й зь іншых штатаў, прысьвечаныя 25 сакавіка, састарэлі.
56 Г. зн. газэту іншага палітычнага лягеру.
Наагул, практычна працаваць вельмі цяжка. Можна было б расшырыць работу, але не хапае сілаў для гэтага. Хацелася б канкрэтна ўцягнуць людзей да рэгулярнай дзейнасьці, але няма ахвотнікаў.
Меў я прапанову супрацоўніцтва з American Committee of California for Freedom of Enslaved Nations57. Баюся, аднак, браць новы цяжар толькі на свае ўласныя плечы. Як там у Вас выглядае справа адносінаў да такога камітэту?
He пісаў я нічога і мэру гораду ад прапанове вывесіць бел-чырвона-белы сьцяг на дзень 25 сакавіка58. Ня ведаю, як гэта практычна праводзіцца, і ня чуюся да гэтага падрыхтаваным.
№ 3 «Беларускай Думкі» прыйшоў вельмі позна, але робіць лепшае ўражаньне за папярэдні нумар.
Пасылаю Вам і ўсім нашым супрацоўнікам найлепшыя прывітаньні і пажаданьні!
3 пашанай, Ч. Найдзюк
25 ліпеня 1962 г.
Паважаны Спадар Ч. Найдзюк!
Дзякую за Ваш ліст з дня 10 ліпеня і яго залучнікі.
Усе мы маем розныя клопаты асабістыя ці грамадзкія, якія не даюць магчымасьці часта перапісвацца. Гэта зусім нармальнае і зразумелае ў нашых абставінах і таму як Вы, так і я будзем адпісваць тады, калі зойдзе канечная патрэба, ня крыўдзячыся на няхуткія адказы.
Паколькі мне ведама, ніхто ня ладзіць ніякіх грамадзкіх выступленьняў «без арганізацыяў». Заўсёды інсьпіратарам і кіраўніком зьяўляецца нейкая арганізаваная сіла, дзеючая афіцыйна ці неафіцыйна, ад імя аднае арганізацыі ці аформленая міжарганізацыйна. Сама стыхія ня можа сыстэматычна праводзіць мэтанакіраваную дзейнасьць на даўжэйшую дыстанцыю часу. Хтось там у Вас, сьведама ці нясьведама, хоча ўводзіць людзей у памылку.
He належыць праймацца тым, што некаторыя ўраднікі, як напр.: мэры гарадоў маюць звычай, выдаўшы адну праклямацыю, не высылаць яе копіяў іншым, зьвяртаючымся да іх арганізацыям, як гэта робяць іншыя ўраднікі ў падобных выпадках. Належыць улічваць існуючыя парадкі і адпаведна да іх паступаць, для карысьці справы.
57 Амэрыканскі камітэт у Каліфорніі за свабоду паняволеных нацыяў.
58 Калі мэр выдаваў праклямацыю пра абвяшчэньня 25 сакавіка Беларускім Днём, то каля мэрыі вывешваўся бел-чырвона-белы сьцяг.
Пасьля аднаўленчага пленуму БЦР у Эльвангене. Травень 1948. Сядзяць зьлева направа: Анатоль Шкутка, Радаслаў Астроўскі, Міхаіл Завістовіч... Другі шэраг зьлева направа: Мілішкевіч, Расьціслаў Завістовіч, Аўген Занкавіч, Віктар Літаровіч...
Сям'я Шчорсаў. Зьлева направа сыны: Мікалай, Барыс, Ігар. Пасярэдзіне — бацькі Васіль і Соф'я Шчорсы. Першая палова 1940-
Рэдакцыя і супрацоўнікі газэты «Беларускае слова». Нямеччына, лета 1948 г. Сядзяць зьлева направа: Іван Касяк, Юры Сабалеўскі, Юрка Віцьбіч, Яўхім Кіпель, Масей Сяднёў. Стаіць Антон Даніловіч (Янко Золан).
Беларускі дзеньу Глэн-Спэй ва ўкраінскім адпачынкавым цэнтры «Вэрхавіна». Пачатак 1950-х. Зьлева направа: Юры Сабалеўскі, Віталь Цярпіцкі, Мікалай Шчорс (сядзіць), беларускія харысткі. Справа дачка Мікалая Шчорса Тамара (маленькая дзяўчынка), крайняя справа — маці Мікалая Шчорса Сафія (?).
Дэманстрацыя на Тыдзень паняволеных народаў. 1953 г. У цэнтры (у чорным капелюшы) — Юры Сабалеўскі.
Беларускія пісьменьнікі-эмігранты. 1988 г.Зьлева направа: Янка Золак, Міхась Кавыль, Янка Юхнавец, Масей Сяднёў.
Зьлева направа: Міхась Сенька, Васіль Місюль, Уладзімер Пеляса, Барыс Шчорс, Лёнгіна Брылеўская, а. Мікалай Лапіцкі, Іван Касяк, Аляксандар Банкет, Валянціна Вайцяхоўская, Нікандар Мядзейка, Уладзімер Брылеўскі.
Царкоўны камітэт царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры: 1981 г. Сядзяць зьлева направа: Лявон Літаровіч (скарбнік), а. Сьвятаслаў Коўш (настаяцель), Ігар Шчорс, Аляксандар Банкет (старшыня);
стаяць зьлева направа: Міхась Сенька (сакратар), Мікалай Манцывода, Сяргей Рагалевіч, Мікалай Сіцько.
Першы царкоўны хор парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкайу Саўт-Рывэры. 1951 г. Зьлева направа. Сядзяць: рэгент, кампазытар Аркадзь Евец, Алімп Мяленьцеў. Стаяць, першы шэраг: Валя Дульская, Вера Коўш, Надзя Занкавіч, Лёнгіна Брылеўская, Соня Камінкова, Раіса Евец, Надзя Кудасава, Валя Вайцяхоўская. Другі шэраг: Сьцяпан Навумчык, Янка Асіповіч, Міхась Троіцкі, Аўген Занкавіч, Алег Махнюк, Сьвятаслаў Коўш, Аляксей Гурын, Хведар Высоцкі, Васіль Канапэцкі, Барыс Плескачэўскі.