Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Лос-Анджэлес, 14.V.1974
Паважаны сп. Іван Касяк!
Ад 15.Ill толькі сяньня ізноў сабраўся, каб напісаць гэты ліст да Вас і выслаць яго разам з залучнікамі. На сьвяткаваньні 25 Сакавіка было ў нас каля палавіны менш прысутных, як у мінулым годзе. Гэта з розных прычынаў: частка выехала, некаторыя паддаліся савецкаму ўплыву ці іншаму варожаму або шкоднаму, а часьць была моцна прыбіта паважнай хваробай у сям’і. Якраз на дзень 25 Сакавіка памерла Вольга Хмыз, але ейны муж ня хоча, каб падавалі аб гэтым у газэце. Быў, аднак, першы раз зрусіфікаваны казак Арлоў — муж Шуры Брылеўскай, і іхная дачка грала на піяніне. Моладзь памагала больш, але [яны] ня любяць дэклямаваць. На дзень 25 сакавіка я тэлефанаваў да мэра, і ён ня даў мне ніякага адказу. Трэба ведаць, як дзеяць і праз каго. Наступны раз трэба будзе паступіць інакш. Я не спадзяваўся, што ня будзе ніякага адказу, і таму чакаў да апошняга, каб ня мець на будучыню ніякага сумлеву.
Міжнацыянальнае супрацоўніцтва і далей ідзе слаба. 16.V маецца адбыцца другі перадвыбарчы сход. Першы быў адкладзены зь недахопу аднаго дэлегата. I.V адбыўся рэспубліканскі сход і спатканьне з кандыдатамі. На гэтым сходзе атрымаў я «дыплём», копію якога залучаю. Другое спатканьне з кандыдатамі ладзяць баўгары для ўсіх 2. VI у залі чэскага Сокала86 ад 3-5 п. п. [па паўдні] 22. VI мае адбыцца штатная канвэнцыя рэспубліканс[кіх] нац[ыянальных] клюбаў у СанФранцыска. I ўсюды трэба плаціць, а грошай не хапае на самае неабходнае. Я ўсё яшчэ без работы ад 25.1, а засілак безработнага малы. На шчасьце, жонка працуе, але часамі жаліцца, што частыя пытаньні іншых аб тым, ці я дастаў працу — яе моцна нэрвуюць і ёй дакучаюць. Я над усім раздумваю ня мала і стараюся не марнаваць часу. А патрэбаў заўсёды зашмат. Прыкрае часта пераплятаецца прыемным і дае надзеі на палепшаньні. 29.IV дачку Ядзю выбралі Student Body President87 — ейнай школы. Сын, аднак, моцна адстае ў навуцы, і трэба яму шмат памагаць. 18.III брат [Язэп] меў паважны шок і ад Вялікадня няма весткі. Сястра жонкі была хворая.
Найлепшыя прывітаньні ўсім!
Ч. Найдзюк
86 Арганізацыя моладзі, створаная яшчэ ў 1920-х гадах у Чэхіі, перанесла сваю дзейнасьць на эміграцыю.
87 Прэзыдэнтам школьнага савету.
Лос-Анджэлес, 17.XI1.1974
Паважаны сп. Касяк!
Ня гневайцеся, што я так доўга нічога Вам не пісаў. Фактычна, нічога важнага ад часу сьвяткаваньня 25-га Сакавіка ў нас тут не рабілася.
Я быў спачатку паўгоду без работы, ад 13.VII да 6.ХІІ працаваў (цяпер ізноў безработны). На рабоце на даставах бяз практыкі зрабіў два эксыдэнты88 і заплаціў штрафу 45 дал. Раней меў два тыкеты на 15,5 дал.89. У міжчасе адна зь юнацкай банды вулічнай разьбіла акно ў аўце, ранячы асколкамі мне злёгку шчаку. Гэтыя выпадкі былі тормазам у шмат чым. Ня так даўно колькі тыдняў балела правае калена і якісь час левая рука. Дакучаў доўга аўтобусны страйк, было колькі похаранаў. Дык і актыўныя ў школе забіралі дадаткова час і грошы. Жонка чуецца ня надта добра. Усё [гэта] не заахвочвала да пісаньня ліста. Цяпер хочацца напісаць Вам на сьвята хоць мінімум. Хмара прыслаў ліст «Б. Г.»90, у якім дакладна апісаны плян ажыўленьня БЦР9'. Каб ня ён, дык мне не было б нічога ведама, апрача афіцыйных папераў, прысланых мне, падобна як інш. Вам, напэўна, ведамы мой адказ. Цікава толькі, ці з Вашага боку будзе якаясь рэакцыя на тое, што надрукаванае ў хмараўскай газэце.
Далі мне некаггорыя нумары «Голасу Радзімы», у колькі зь іх ёсьць удзел Клішэвіча. Рабіў выпісы зь Бел. Сав. Энцыклапедыі. Далей няма часу ўсё чытаць. Браў уцзел у колькі сходах, як рэспубліканскіх, так і міжнац[ыянальных]. Актыўнасьць на абодвух лініях аслабла. Прапускаў сходы дзеля наладжваньня сьвяткаваньня 200-годзьдзя ЗША92. Бо яны адбываюцца ўдзень. Быў на мадзярскай урачыстасьці ўгодкаў антысавецкага паўстаньня. Нядаўна быў такжа на баўгарскай рэспубліканскай ялінцы. Далей не магу даваць грошы на бюлетэнь АБН93. Ня змог быць на сьвяткаваньні ўгодкаў Польскага Кангрэсу94 зь нястачы грошаў. Брат95 меў два прыпадкі і цяпер у шпіталі, але з надзеяй паправіцца
88 Accident (анг.). Тут: трапіў у аварыю.
89 Ticket (анг.). Тут: квітанцыі аб выплаце штрафу.
90 Тут: старонку газэты «Беларускі голас», якая ад 1952 г. выдавалася ў Таронта (галоўны рэдактар Сяргей Хмара-Зіняк).
91 У 1962 г. Радаслаў Астроўскі склаў зь сябе паўнамоцтвы прэзыдэнта БЦР і нягледзячы на тое, што Выканаўчы орган БЦР не распускаўся, сама дзейнасць БЦР спынілася. У жніўні 1974 г. Р. Астроўскі зноў усклаў на сябе абавязкі прэзыдэнта, і дзейнасьць БЦР аднавілася.
92 Адзначаліся ў 1976 г.
93 Антыбальшавіцкага блёку народаў.
94 Польскі Кангрэсавы камітэт, які таксама каардынаваў дзейнасьць этнічных арганізацыяў у ЗША. Створаны ў 1940 г.
95 Размова пра Язэпа Найдзюка.
і вярнуцца да дому і працы. Весткі аб сваяках даходзяць, хоць не ад усіх і не аб усіх. Відаць, некаторыя і далей баяцца сувязі з заграніцай. На месцы суадносіны з большай талерантнасьцю, але ўсе маюць цяжкасьці бягучага жыцьця. Дзеці растуць і вучацца добра. Малодшая дачка96 атрымала ўсе пяцёркі на пачатак першага году сярэдняй школы. Старшая дачка выбрана старшынёй студэнтак (100) і мае цяпер нямала цяжкасьцяў зь імі. Апрача таго, яна зарабляе ў сыботы і нядзелі.
Жадаю Вам і ўсім каля Вас Вясёлых Каляд і Шчасьлівага Новага году.
3 пашанаю,
Ч. Найдзюк
Лос-Анджэлес, 22.IV.1975
Паважаны сп. Ів. Касяк!
Выбачце, што так доўга не пісаў да Вас. Вельмі дзякую за Вашае прывітаньне сакавіковае. Ня менш дзякую і за «occupation and oppression of Byelorussia by Soviet Russia», з дадаткамі”. Гэта вельмі добры агляд, і я яго даў для мэра. Трэба было б мець болып экз[эмпляраў] для раздачы ці рассылкі другім. Адзін экз[эмпляр] даў я сп. [Язэпу] Арцюху, каб ён памножыў, але дагэіуль няма ад яго нічога. Вы калісь пісалі, што ня знаеце яго. Ён быў калісь кандыдатам супраць сп. [Станіслава] Станксвіча ў адным зь нямецкіх лягероў на выбарах’8. Мая жонка знае яго з часоў эўрапейскіх, я пазнаў яго толькі тут. Ягоная жонка — дачка старога Вініцкага. Ён выпісвае дзеля цікавасьці «Бел[арускі] Голас» і дае мне яго чытаць. Ён і я ўважаем, што трэба ігнараваць Хмару, падаючы толькі рачовыя спраставаньні, падобна як гэта нядаўна зрабіў др. Малецкі" ў «Беларусе».
96 Карнэля Найдзюк.
” Праца Івана Касяка (The occupation and oppression of Byelorussia by Soviet Russia) пра каляніяльны стан БССР y Савецкім Саюзе. Выйшла ва «Ўкраінскім Квартальніку» (The Ukranian Quaterly. The New York, 1974. Vol. XXX). Але распаўсюджвалася асобным выданьнем як адбітак.
98 Маюцца на ўвазе выбары камэнданта лягеру.
99 Язэп Малецкі (12.01.1906— 06.06.1982), лекар і грамадзкі дзеяч.
3 1949 г. жыў у Аўстраліі (Сыднэй). Старшыня аўстралійскага сэктару Рады БНР. Адзін з ініцыятараў стварэньня Фэдэральнай рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі, яе старшыня ў 1979-1980 гг. Карэспандэнт беларускіх эміграцыйных пэрыёдыкаў, у тым ліку «Беларуса» (пісаў пад псэўданімам Я. Лаўрыновіч). Аўтар кнігі мэмуараў «Пад знакам Пагоні» (Таронта, 1976).
Хроніка аб нашым сакав[іковым] сьвяткаваньні будзеў «Беларусе». Далучаю фатакопію праклямацыі мэра, якую атрымаў 25.III папаўдні і прапанаваў «Л[ос-]А[нджэлес] Таіітау» апублікаваць яе. Яны сказалі мне, што позна, і зазначылі, што ў іх усё ёсьць у іхняй бібліятэцы. Сп. Арцюх казаў мне, што на ягоную просьбу надрукаваць аб угодках 25га сакавіка яны нічога не адказалі нават.
Сёлета мы страцілі каля палавіны людзей на сьвяткаваньні галоўнае таму, што выняткова робім у сыботу100. Лепш рабіць у нядзелю. Міжнацыянальныя і рэспубліканскія сувязі сталі яшчэ слабейшымі. Індывідуальна я там-сям бываю і бачу, што няма належнага супрацоўніцтва і належнай падтрымкі. Прыходзяць людзі, моцна занятыя іншымі абавязкамі, і пераважна сьпяшаюцца на другія мітынгі, a рабіць канкрэтнай работы няма каму. Няма маладых удзельнікаў. На адным сходзе пазнаёміўся зь беларусам у расейскім прадстаўніцтве. Ён нейкі consulting engineer101 і калісь дружыў зь Вітаўтам Кіпелем, катораму я казаў аб гэтым. Прозьвішча яго Vadim A. Karpenko Р. Е., і жыве за пару міляў ад мяне. Ці будзе якая помач ад яго, пакажа час.
На Вялікдзень мая старэйшая дачка Ядзя вярнулася з школьнай экскурсіі ў Лёндан, дзе наведала Бел. музэй102 і перадала колькі рэчаў. Сп. В. Астроўскі даў адказы прыемныя на лісты. Ня маю дагэтуль, праўда, нічога ад спадара [Анатоля] Плескачэўскага103. Зь «Бел[арускага] голасу» даведаўся, што ён жанаты з украінкай. Мая жонка можа гаварыць па-ўкраінску, украінцы дапамагалі ёй у Мюнхэне. У апошніх нумарах «Голасу Радзімы» не відаць Клішэвіча. Усім прывітаньні і ўсяго найлепшага. Клаўдзія Шэлест мела добрае ўражаньне з 25-га сакавіка ў Саўт-Рывэры.
3 пашанаю, Часлаў Найдзюк
Лос-Анджэлес, 11. VII. 1975
Паважаны сп. Ів. Касяк!
Выбачце, што ізноў так доўга не пісаў да Вас. Як заўсёды, гэта з тых самых старых прычын. He было і няма нічога важнага. Прадаўжаецца slowdown104 і ў грамадзкай тут нашай актыўнасьці. «Застыў» Бел[арускі] Рэсп[убліканскі] Клюб і спынілася актыўнасьць
100 У той час субота для многіх была яшчэ працоўным днём.
101 Інжынэр-кансультант.
102 Беларускую бібліятэку-музэй імя Ф. Скарыны. Створаная ў 1971 г.
103 Відаць, маецца на ўвазе дзейнасьць па лініі Амэрыканскіх прыхільнікаў Антыбальшавіцкага блёку народаў, у склад якіх уваходзілі й А. Плескачэўскі, і Ч. Найдзюк.
104 Запавольваньне, зьніжэньне тэмпаў хуткасьці.
міжнацыянальная. 28.V не змаглі дагаварыцца адносна пікніку «паняволеных народаў» і ўжо ня першы раз ня можам выбраць новае кіраўніцтва. ІІІмат адпала, а з прыходзячых ніхто ня хоча і ня можа прыняць на сябе больш абавязкаў. Таксама «прыстала» акцыя падрыхтоўкі да сьвяткаваньня 200-х угодкаў ЗША. На такі стан складаецца ня мала прычынаў. He малы ўплыў мае тут агульны крызіс, як палітычны, так і эканамічны.
Мне хацелася б, каб Ваш артыкул «occupation and oppression» быў выданы брашуркай.
Я даў адзін экз[эмпляр] яго аднаму ксяндзу, які назваў др. Шарля Мэкіндаяра фашыстам. Казаў мне, што артыкул быў для яго цікавым.
Адзін экз[эмпляр] я быў выслаў да супрацоўніцы The Rising Tide з надзеяй, што яго надрукуюць. На жаль, ліст вярнуўся, бо адрас зьменены, без паданьня новага.