Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
132 А 3-й гадзіне дня.
133 Напэўна, размова пра чарговую канфэрэнцыю Антыкамуністычнай сусьветнай лігі (WACL), што ў 1984 г. прайшла ў Сан-Дыега (Каліфорнія). Сябрам лігі былі БЦР і Беларускі вызвольны фронт, a найчасьцей удзел у ім браў Іван Касяк.
розныя нашыя цяжкасьці жыцьцёвыя, аб якіх я напісаў дакладней сп. Мядзейку. Надзеюся, што Вы прыймеце маё рашэньне без расчараваньня. Шчыра жадаю Вам і Вашай жонцы памыснага ўдзелу ў гэнай канвэнцыі і наагул пімат добрага да яе. У міжчасе я атрымаў запросіны, пакуль што па тэлефоне, ад American Cultural Organizations да ўдзелу ў праграме ў красавіку — я прасіў прыслаць мне дакладныя запросіны на паперы. Зьменены назоў арганізацыі на Nationality Council134.
Далучаю копію іншых запросінаў, з узгляду на інфармацыйны зьмест. 10.11 быў ліст ад жонкі брата аб ягоным большым атаку сэрца на Каляды, a 25.11 ліст ад самога брата зь весткай, што ён прабыў у шпіталі 3 V2 тыдня, вярнуўся дадому і стараецца дастаць магчымасьць на выезд да санаторыі. Я ўвесь час трывожуся за жыцьцё брата і цяпер вельмі цешуся, што ён ізноў перамог страшны і балючы крызіс свайго здароўя135.
Жонка цяпер моцна перажывае цяжкую работу, заступаючы працаўніцу на водпуску.
Сын вымагае ад мяне больш помачы, будучы больш актыўны ў школе апошні год і стараючыся дастаць стыпэндыю на ўнівэрсытэт.
Сп. Жук паведаміў, што сп. Кіт меў апэрацыю, але не напісаў якую. Маем розныя хлопаты ў новым памешканьні, зь якога жонка не задаволена, хоць плацім аж 425 даляраў на месяц. Soc. Sec.136 паведаміла, што мне пераплацілі — злажыў апэляцыю.
Усяго добрага.
Ч. Найдзюк
Лос-Анджэлес, 20.XII.1984
Паважаны спадар Касяк!
Адбыўся даўжэйшы перапынак у нашай перапісцы, але падышоў час, каб павіншаваць Вас і Вашу жонку з надыходзячымі Калядамі і Новым 1985 Годам і пажадаць Вам усім радасьці, задавальненьня, здароўя і памыснасьці ды ўсяго найлепшага ў цэлым наступным годзе. Думаю, што Вы маецеся добра і што ў Вас няма благіх вестак.
Мы тут усе трымаемся нядрэнна, хоць жонцы Юзі пагражае звальненьне з работы, на якой яна была 26 год, бо новыя ўласьнікі кампаніі робяць пераход на мадэрны кампутар і ўжо цяпер работы для ўсіх не хапае.
134 Рада нацыянальнасьцяў.
135 Язэп Найдзюк памёр 13 лютага 1984 г., але Часлаў Найдзюк, натуральна, ня ведаў яшчэ пра гэта.
136 Social Security (анг.). Тут: сацыяльнае страхаваньне.
Затое старэйшая дачка Ядзя з мужам Гі (Guy) працуюць на кампутарах — яна ў Burbanku137, а ён у Long Beach, а жывуць у сваім доме ў Pasadena138, болып як 17 міль ад нас. Малодшая дачка Карнэля ёсьць задаволена з работы ў San Francisco, а жыве ў Berkley'3’. Сын Віктар, ад 16.IX пачаў жыць у dormitory140 ў Santa-Barbara і там студыяваць на ўнівэрсытэце. Яму 6.ХІІ кончылася 18 год. Цяпер ён з намі на сьвяточных вакацыях. Яму было цяжка здаваць першыя экзамэны.
Зь Беларусі мелі весткі аб цяжкай хваробе старэнькай маці Юзі і аб хваробе аднэй з маіх прыродных сёстраў. 3 Польшчы ўдава братавая паведаміла, што ўжо пастаўлены помнік на магіле майго брата сьв. памяці Язэпа. Ад яе і маіх сваякоў у N. J. маем калядны аплатак. Майму сваяку ў Канадзе скончылася 74 год, і ён напісаў мне, што нашыя палітычныя погляды разыходзяцца.
Тут нам сваю палітыку неабходна працягваць, 14.XII у сваім лісьце Кангрэсаваму К-ту я падаў, што ня меў адказу ад Голасу Амэрыкі.
Аднак на другі дзень, г. зн. 15.XII, адказ прыйшоў і копію яго далучаю. Ад кангрэсмэна Дона Юнга адказу дагэтуль не было. Далучаю копію запросінаў на вугорскую праграму, на якой я быў з жонкай.
Агульнае аслабленьне наступіла ў нас з розных прычын. Дзеці павырасталі і ўсе заняты сваім жыцьцём. Амаль усе суродзічы маюць або хваробы ці іншыя паважныя цяжкасьці і таму нават на адзначэньне Акту 25 Сакавіка на даецца ўсіх прыцягнуць.
У нас асабіста былі ўжо рваліся і грашовыя канцы, і мусілі прыняць помач старшай дачкі. Стала лягчэй, калі малодшая дачка дастала працу. Жонка цяжка перажывае свой крызіс з работаю. Мусім плаціць шмат за памешканьне і шмат памагаць сыну, а пэнсія малая.
Патрэбаў і жаданьняў заўсёды шмат.
3 пашанаю,
Ч. Найдзюк
Лос-Анджэлес, 28.11.85
Паважаны сп. Касяк!
Перасылаю Вам пры гэтым сваё прывітаньне на Дзень угодкаў Акту 25 сакавіка 1918 г.
Галоўнай Управе БККА вышлю такое асобна.
Далучаю і запросіны, каб Вы ведалі, піто і мы тут будзем сьвяткаваць. 25.11 выслаў адпаведныя ноты Мэру і Губэрнатару. Выслана
137 Горад (100 тыс. насельніцтва) на поўнач ад Лос-Анджэлесу.
138 Горад (135 тыс.) на паўночны ўсход ад Лос-Анджэлесу.
139 Горад каля Сан-Францыска з насельніцтвам у 100 тыс. чалавек.
140 Студэнцкі інтэрнат (амэрыканізм).
часьць запросінаў з газэтай «Беларус», а сяньня выслана 12 без газэты. Буду яшчэ высылаць некаторым разам з маім прывітаньнем. Учора выслаў я прывітаньне на рукі др. Раісы Жук-Грышкевіч141 як сакратара Згуртаваньня беларусаў Канады, у адказ на ейнае прывітаньне.
Даходзяць да нас галасы з Чыкага, што Вы не дапускаеце да супольнага сьвяткаваньня другіх. У нас ужо даўно з гэтым няма ніякай праблемы. I так сьвяткаваньне выходзіць даволі слабым. Без дэманстрацыі задзіночаньня мы будзем усё больш слабець. «Што сп. Касяк тут шкодзіць і мы яго ня любім — ня ёсьць прычына, каб Вы зь ім не сябравалі. Людзкая натура вельмі скамплікавана — надта многаў прычынаў, што чалавек думае так ці іначай — толькі Бог ведае ўсе тайніцы душы. Трэба камунікавацца, гаварыць. Бяда, людзі часта чагось баяцца, аддзяляюцца, ці каб славу ня страціць, не паказацца слабейшым?! Д-р Рамук спаткаў Касяка ў украінцаў, пытаў, чаму мы як чужыя, чаму не гаворым, не сьвяткуем разам. Касяк нічога не сказаў.
Што да прафэсара Іваноўскага142 — калісь сп. Гадлеўскі143 закідаў яму, што надта падліваецца да Немцаў, а Часлаў Будзька144 кажа, што ў Варшаве праф. Іваноўскі многа памагаў беларускім студэнтам — усе ведалі, што ён беларус. Гэта ня доказ, што дачка пра яго казала — часта дзеці, сёстры ці браты ўважалі сябе за палякоў ці расейцаў — там іх прыймаюць, а мы так баімся, каб чужынец ня «чыста кроўны» беларус да нас не заблудзіў. Мітрапаліта Шаптыцкага145 браг быў польскім генэралам...».
Я думаю, што ня ёсьць важным, хто гэта напісаў — важны тут думкі і разважаньні. He магу я выяўляць аўтарства, бо пасьля людзі будуць баяцца пісаць. А ёсьць такія, што баяцца пісаць лісты, каб іх пасьля не друкавалі.
141 Раіса Жук-Грышкевіч (нар. 1919), грамадзкая дзяячка ў Канадзе, жонка старшыні Рады БНР Вінцэнта Жук-Грышкевіча.
142 Вацлаў Іваноўскі (1880-1943), беларускі палітычны дзеяч, выдавец, хімік, адзін з пачынальнікаў беларускага адраджэньня ў пач. XX ст. У 1941-1943 гг.— бурмістар Менску. Больш падрабязна пра асобу Іваноўскага: Туронак Ю. Вацлаў Іваноўскі й адраджэньне Беларусі. Мінск: Мэдысонт, 2006.
143 Вінцэнт Гадлеўскі (1888-1942), сьвятар і палітычны дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі Гадлеўскі й Іваноўскі мелі розныя погляды на будучыню Беларусі.
144 Часлаў Будзька (1913-1985), грамадзка-культурны дзеяч у Чыкага. Сын вядомага беларускага грамадзкага дзеяча Эдварда Будзькі.
145 Раман Аляксандар (у манастве Андрэй) Шаптыцкі (1865-1944), грэка-каталіцкі ўкраінскі мітрапаліт, доктар кананічнага права. Ягоны брат Станіслаў Шаптыцкі быў генэралам польскай арміі.
У міжчасе выясьнілася, што ёсьць скрыпт майго брага Язэпа з гісторыяй Беларускай друкарні імя Францішка Скарыны ў Вільні. Паявілася і думка, што, можа быць, і скрыпт гісторыі Беларусі. Ёсьць надзея, што ў «Беларусе» будуць успаміны аб сьв. пам. Язэпу.
Першы год не было прывітаньняў зь Вільні — ці ж са страху?!
Жонка заплянавала прачытаць на святочнай праграме 24.ІІІ паэму Масея Сяднёва «Беларусь» зь «Бел[арускай] думкі».
Усяго добрага Вам і Вашай жонцы.
3 пашанай,
Часлаў Найдзюк
ЛІСТАВАНЬНЕ ВАСІЛЯ ШЧЭЦЬКІIІВАНА КАСЯКА
Гэтыя два лісты захоўваюцца ў архіве Івана Касяка ў Александрыйскай бібліятэцы Ратгерскага ўнівэрсытэту. Перапіска наладзілася пасьля пераезду Івана Касяка ў Ілінойс, а дагэтуль яны сустракаліся непасрэдна, у тьш ліку й як парафіяне царквы ў Рычманд-Гіле.
Друкуецца ўпершыню.
Ныо-Ёрк, 26.11.1986
Яго міласьці Інж. Івану Касяку ў Рывэр-Форэст, Ілінойс
Паважаны сп. Інжынэр,
Я атрымаў праклямацыю146 ад губэрнатара Марыё Куомо і перасылаю Вам копію, а таксама копіі ліста й падзякі.
Я павінен зазначыць, што пасьля напасьці на мяне a. С. Каўша, 2 жніўня 1885 г., я паслаў ліст сп. М. Бахару, што я адказваюся быць рэпрэзэнтантам Беларускага Кангрэсовага Камітэту на штат НьюЁрк. Сп. Бахар і сп. Цярпіцкі мяне вэрбавалі ў свой час, дык я напісаў ліст сп. Бахару. Ня ведаю, ці ён Вам аб гэтым паведаміў.
Калі я атрымаў Ваш ліст і прапанаваны ліст ад Губэрнатара М. Куомо, дык каб не наводзіць справак, я проста выслаў просьбу да Губэрнатара. Інакш магло б здарыцца, што было б запозна, каб праклямацыю атрымаць.
Вось, якая справа. Я трымаюся мае пастановы і прашу, сп. Інжынэр, прыняць пад увагу на будучыню.
3 глыбокай пашанай, Васіль Шчэцька
146 Г. зн. пастанову пра абвяшчэньне 25 сакавіка Беларускім Днём Незалежнасьці ў штаце Нью-Ёрк.
5 сакавіка 1986 г.
Яго міласьці Паважанаму Спадару Васілю Шчэцька Прадстаўніку БККА на Штат Нью-Ёрк Рычманд-Гіл, Ныо-Ёрк
Глыбокапаважаны Спадар Шчэцька
Вельмі дзякую Вам за ліст з дня 26лютага 1986 г., а перадусім за пасьпяховае палагоджаньне справы з праклямацыяй і Беларускага дня Незалежнасьці ў губэрнатара Штату Нью-Ёрк у гэтай справе.
Аб Вашай адмове ад Прадстаўніцтва БККА я не атрымаў паведамленьня ад сп. Бахара.
Вы ня маеце падставы адмаўляцца ад Прадстаўніцтва БККА толькі дзеля таго, што ў Вас паўстаў канфлікт з а. Протапрасьвітэрам. БККА зьяўляецца агульна-нацыянальнай беларускай установай, рэпрэзэнтуючай арганізацыі розных палітычных, грамадзкіх, рэлігійных напрамкаў, якія могуць мець між сабой разыходжаньні і нават змагацца за свае адменныя пазыцыі. Ідэяй БККА зьяўляецца аб’еднаць усе беларускія нацыянальныя арганізацыі Амэрыкі для супольнай працы і барацьбы за агульную беларускую нацыянальную справу, пакідаючы разыходжаньні і канфлікты паміж імі ў старане. Хаця не было асягнута поўнае аб’еднаньне ўсіх арганізацыяў, то ідэя БККА захоўваць за сабой пазыцыі, выступаць са свайго становішча. Ваш канфлікт зьяўляецца індывідуальным, не закранаючым і не парушаючым мэты і дзейнасьці БККА. Дзеля гэтага ён ня можа быць прычынай Вашай адмовы.