Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Хопіць партыкулярызму і партызаншчыны ў нашых шэрагах на амэрыканскай зямлі.
Хай жыве супольны, адзіны і моцны беларускі фронт у Злучаных Штатах Амэрыкі.
Інжынэр А. Русак, старшыня Беларускага Цэнтральнага Прадстаўніцтва,
Др. М. Шчорс, старшыня Галоўнай Управы ЗБАДК
Л. Брылеўская, старшыня Згуртаваньня Беларускіх Жанчын.
ЗАКЛІК ПЕРШАГА БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАГА КАНГРЭСУ
ДА ЎСІХ БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКІХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ
I ДА ЎСІХ АМЭРЫКАНЦАЎ БЕЛАРУСКАГА ПАХОДЖАНЬНЯ5
Збліжаюцца часы цьвярдых выпрабаваньняў. Камуністычная агрэсія, кіраваная маскоўскім палітбюро, шляхам збройнага захопніцтва звонку панявольвае штораз новыя народы і пагражае вольнаму жыцьцю рэшты некамуністычнага сьвету. Адначасна камуністычныя агенты, кіраваныя тым самым палітбюро, праводзяць правакацыйную і падрыўную работу ўнутры вольных краінаў, імкнучыся аслабіць іх
5 Надрукавана ў: Беларуская трыбуна. № 2 (5). Нядзеля, 25 сакавіка 1951.
абароннасьць супроць камуністычнай агрэсіі Савецкага Саюзу. Пры гэтым для пашырэньня савецкіх уплываў выкарыстоўваюцца розныя моманты, як: рэлігія — імкненьне падпарадкаваць праваслаўных цэркваў маскоўскаму патрыярху; славянафільства — нацыянальна расейскі шавінізм; справа міру — стакгольмская пэтыцыя міру, ды іншыя.
Амэрыканцы беларускага паходжаньня дадуць належны адпор камуністычнай прапагандзе і прымуць актыўны ўдзел у барацьбе з камуністычнай агрэсіяй, а таксама створаць сілу, здольную дапамагчы беларускаму народу скінуць бальшавіцкую акупацыю ды не дапусьціць да паняволеньня яе іншымі захопнікамі. Але для гэтага патрэбна адзінства арганізацыйнае і адзінства дзеяньня беларускіх арганізацыяў у Амэрыцы і згоднае супрацоўніцтва між сабой, скаардынаванае ў аднэй цэнтральнае ўстанове, якая мае рэпрэзэнтаваць нас навонкі. Таму Першы Беларуска-Амэрыканскі Кангрэс у Амэрыцы, які адбыўся 11 лютага 1951 г. у Саўт-Рывэры, заклікае ўсе беларускаамэрыканскія арганізацыі ды ўсіх неарганізаваных амэрыканцаў беларускага паходжаньня да гуртаваньня пры Беларуска-Амэрыканскім Кангрэсавым Камітэце Амэрыкі і да цеснага супрацоўніцтва зь ім.
Саўт-Рывэр, 11 лютага, 1951 г.
Прэзыдыюм Кангрэсу
РЭЗАЛЮЦЫЯ ПЕРШАГА БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАГА КАНГРЭСУ Ў ЗША Ў СПРАВЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА
ПАМІЖ НАЦЫЯНАЛЬНЫМІ ГРУПАМІ6
У Злучаных Штатах Амэрыкі пражываюць розныя нацыянальныя групы, прыбыўшыя сюды з паасобных краінаў, частка якіх сягоньня знаходзіцца за камуністычнай жалезнай куртынай. Гэтыя нацыянальныя групы маюць свае арганізаваныя прадстаўніцтвы. Пазытыўнае супрацоўніцтва беларусаў з гэтымі прадстаўніцтвамі зьяўляецца вельмі важным:
а)	для згоднага спаўжыцьця ў новай бацькаўшчыне ЗША;
б)	для справы абароннасьці ЗША;
ц)	для больш пасьпяховага змаганьня з супольным ворагам — камунізмам;
д)	для справы вызваленьня паняволеных бальшавіцкім СССР краінаў, зь якіх паходзяць паасобныя нацыянальныя групы.
Заборчыя імкненьні некаторых эміграцыйных колаў і падтрымліваючых іх адпаведных нацыянальных групаўу ЗША павінны знайсьці
6 Беларуская трыбуна. № 2 (5). Нядзеля, 25 сакавіка 1951.
добрасуседзкае вырашэньне аб спорных абшарах на аснове адзінага справядлівага этнаграфічнага прынцыпу.
Беларуска-Амэрыканскі Кангрэсавы Камітэт упаўнаважваецца да навязаньня лучнасьці і да адпаведнага супрацоўніцтва з прадстаўніцтвамі паасобных нацыянальных групаў, як: украінцы, літоўцы, латышы, эстонцы ды іншыя.
Саўт-Рывэр, 11 лютага, 1951 г.
ТЭКСТ СЬВЕТЧАНЫНЯ СТАРШЫНІ БЕЛАРУСКАГА КАНГРЭСАВАГА КАМІТЭТУ ПЕРАД ПАДКАМІСІЯЙ ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ ПАЛАТЫ РЭП РЭЗЭНТАНТАЎ7
Спадарыня Старшыня, Сябры Камісіі:
Гэта сапраўды прывілей і чэсьць для мяне атрымаць магчымасьць зьявіцца перад Вашай Установай — Падкамісіяй Замежных Справаў для сьветчаньня ў падтрымку бягучай Кангрэсавай Рэзалюцыі № 58, унесенай Паважаным Лёрэнс Г. Сьміт у справе ўсталяваньня непасрэдных дыпляматычных дачыненьняў паміж Злучанымі Гаспадарствамі, БССР і УССР.
Для мяне гэта тым болыпая чэсьць, калі прымецца пад увагу факт, што маё выступленьне зьяўляецца першым у гісторыі выступленьнем прадстаўніка беларускай арганізацыі перад так высокім целам, якім ёсьць Камісія Загранічных Справаў Палаты Рэпрэзэнтантаў.
Маючы гэта на ўвазе й выходзячы вылучна з пункту гледжаньня дабра маёй новай бацькаўшчыны — Злучаных Штатаў Амэрыкі й краю маяго паходжаньня — Беларусі ды агульналюдзкіх прынцыпаў аб’ектывізму, праўды й справядлівасьці пастараюся, паколькі гэта магчыма ў кароткім сьветчаньні, дыскутаваную праблему прадставіць у сьвятле гістарычных фактаў і сучаснай рэчаіснасьці.
Шматлікія амэрыканцы, нават, на глыбокі жаль, у гэтым ліку прадстаўнікі навукі й палітыкі, упрошчваючы праблему Ўсходняй Эўропы, скідаюць усё, што мае тыя ці іншыя да яе дачыненьні, у адзін супольны кацёл, зачыняючы апошні векам з надпісам «Расея» й не ўнікаючы глыбей у тое, што ўласьціва пад гэтым векам знаходзіцца. Ёсьць і такія, якія геапалітычную й эканамічную структуру СССР празь бескрытычную аналёгію ўтаесамляюць із структурай Злучаных Штатаў Амэрыкі, прыраўноўваючы Ўкраіну да Пэнсыльваніі, Беларусь да Ілінойсу, а іншыя савецкія рэспублікі да іншых штатаў Вялікага Саюзу, якім зьяўляюцца Злучаныя Гаспадарствы Амэрыкі.
7 Беларуская трыбуна. № 3 (17). 1953.
He патрабую падчырківаць фальшывасьці й прымітывізму такога погляду— бо Ўсходняя Эўропа (СССР) зьяўляецца штучным зьлепкам розных краінаў і народаў, з розным гістарычным прошлым, з рознаю культураю й псыхікаю, з рознымі мовамі, з рознаю эканомікаю й рознымі палітычнымі тэндэнцыямі. I толькі з гэтай пэрспэктывы мы можам гэтую праблему і разглядаць.
Возьмем для прыкладу край маяго паходжаньня — Беларусь, трэцюю па колькасьці насельніцтва рэспубліку Расейскай імпэрыі, якой бессумніўна, зьяўляецца сяньняшні СССР. Пад поглядам палітычным ад пачатку сваяго гістарычнага бытаваньня разьвілася яна зусім незалежна ад Масквы, творачы шэраг палітычна сувэрэнных княстваў (Х-ХПІ ст.), наступна лучачыся ў Вялікае Княства Літоўскае (XIII-XVI ст.), вёўшае ў абароне свае вольнасьці й незалежнасьці шэраг войнаў з Масквою, і ў канцы ўлегаючы фізычнай перавазе апошняй. Калі продкі беларускага народу для нармаваньня жыцьця ў сваёй дзяржаве кіраваліся дэмакратычным прынцыпам (веча, соймы) і рэгулявалі яго спэцыяльным, адзіным у тым часе (1529) на Усходзе Эўропы, кодэксам правоў — у Маскве панаваў тады абсалютны дэспатызм, гранічаны ізь бяспраўем. Культуральна Беларусь была зьвязаная з пачатку ізь Візантыяй, а пасьля із Захадам Эўропы — ніколі ж з Масквою! Калі беларускі народ, пераняўшы із Захаду друкарскую штуку, меў на сваёй тэрыторыі шмат друкарняў, калі ён здабыўся на выданьне друкам перакладу Бібліі на беларускую мову (др. Ф. Скарына, 1517-1525), трэці з чаргі, пасьля нямецкага і чэскага, пераклад Бібліі на жывую мову жывога народу — у Маскве пануе тады безаглядная цемра і прымітывізм. Друкарскую штуку тады там [палічылі] з чортаў вынахад і паліцца за гэта людзей жыўцом на вагні.
Вышэй пададзеныя факты ды амаль 300 гадоў яе панаваньне татараў пад Масквою (Беларусь ніколі не была пад татарскай няволяй і дзеля гэтага некаторыя вучоныя тлумачаць нацыянальны назоў: белы — значыць вольны) уплылі ў вялікай меры на рожніцу ў псыхіцы між беларускім і рускім народамі.
Усе гэтыя ды іншыя дадзеныя злажыліся на тое, што беларускі народ, ня гледзячы на сваё мірнае настаўленьне, шмат разоў хапаўся збройнага змаганьня за волю й незалежнасьць свае краіны супраць расейскага дэспатызму: паўстаньне пад провадам Кастуся Каліноўскага 1863-1864 гг., рух нарадавольцаў— забойства беларусам Ігнатам Грынявецкім цара Аляксандра II (3.1.18818), забурэньні ў 1905 г., якія на Беларусі апрача сацыяльнага мелі і нацыянальны аспэкт і г. д.
8 Мікалай Шчорс і выдаўцы «Беларускай трыбуны», дзе быў надрукаваны тэкст сьветчаньня, падаюць дату замаху на Аляксандра II паводле амэрыканскай трыдыцыі: месяц, дзень, год. Працуючы з дакумэнтамі беларускіх арганізацыяў у ЗША трэба ўлічваць, што беларусы вельмі хутка перайшлі на амэрыканскую традыцыю падачы датаў.
Усё гэта злажылася на тое, што беларускі народ ў 1917 г. паноўна хапаецца за зброю ў змаганьні за волю й аднаўленьне сваёй палітычнай незалежнасьці, стоячы гэтым разам супроць новага, болып рафінаванага й суворага ворагу — бальшавізму.
У сьнежні 1917 г. зьбіраецца I Усебеларускі Кангрэс, на каторы прыбыло з усіх куткоў Беларусі 1872 дэлегаты. Выбраная Кангрэсам Рада, бо Кангрэс, пры застасаваньні збройных сілаў, быў бальшавікамі разагнаны, 25 сакавіка 1918 г. Трэцяй Устаноўчай Граматай агалашае адраджэньне беларускай дзяржаўнасьці ў форме Беларускай Народнай Рэспублікі й устанаўляе ў яе межах праўдзіва дэмакратычны лад, запэўніваючы роўнасьць і свабоду для ўсіх яе грамадзянаў незалежна ад расы, рэлігіі й сацыяльнага іх палажэньня. Прызнаная de ure et de facto праз шэраг эўрапейскіх дзяржаў (Чэхаславаччынай, Нямеччынай, Аўстрыяй, Польшчай, Украінай, Турэччынай, Літвой, Латвіяй, Эстоніяй, Фінляндыяй, Грузіяй, Армэніяй) Беларуская Народная Рэспубліка была зьліквідаваная пераважаючымі збройнымі сіламі бальшавікоў і згодны рыскаму трактату (1921) падзелена між Масквою й Польшчаю.
На месца адноўленай беларускім народам вольнай, незалежнай і дэмакратычнай Беларускай Народнай Рэспублікі маскоўскія акупанты накінулі яму фікцыю дзяржаўнасьці ў форме Т. зв. Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, апіраючы існаваньне гэтай «незалежнай дзяржавы» на камплекгна чужой псыхіцы беларускага народу таталітарнай сыстэме, на псыхічным і фізычным тэроры, на каляніяльнай эканамічнай эксплюатацыі й жорсткай русіфікацыйнай палітыцы, мэтаю якой ёсьць камплетнае вынішчэньне субстрату беларускай нацыі.
Беларускі народ не пагадзіўся й не пагодзіцца ніколі ў прышласьці із новаю формаю акупацыі. У цэлым шэрагу збройных паўстаньняў (слуцкае, вяліскае, Юркі Лістапада і г. д. у гадох 1920-1927) ён паноўна прабуе зрэалізаваць свой ідэал палітычнай незалежнасьці. Гэтае змаганьне прыбірае розныя формы й не спыняецца да сяньняшняга дня.
Пры першай нагодзе 27 чэрвеня 1944 г. у Менску склікаецца II Усебеларускі Кангрэс, які воляю 1039 дэлегатаў пацьвярджае пастанову Рады Беларускае Народнае Рэспублікі з 25 сакавіка 1918 г. і яшчэ раз падчырківае здэцыдаваную волю беларускага народу на незалежнае палітычнае жыцьцё ды канстытоўвае нацыянальна-палітычную рэпрэзэнтацыю ў форме Беларускай Цэнтральнай Рады на чале із праф. Р. Астроўскім, упаважняючы яе да кантынуаваньня барацьбы за рэалізацыю слушных і справядлівых палітычных правоў беларускага народу.