Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
Ад імя Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі вітаю Вас, дарагія суродзічы — удзельнікі гэтай нашае Усебеларускае Сустрэчы.
Беларускі народ перажывае эканамічны, палітычны і кулыурны крызіс, які сёньня агарнуў усю нашую Бацькаўшчыну. Але мне здаецца, самым страшным крызісам — хваробаю нашае нацыі зьяўляецца духовая і нацыянальная абыякавасьць. Многія нашыя людзі саромеюцца мовы свае маці, бо мова гэтая ім здаецца простаю, некультурную, як некалі казалі, мужычаю. Мы, зразумела, павінны з пашанаю адносіцца да ўсіх моваў сьвету, мы не павінны з пагардаю ставіцца ні да якой мовы. Дык чаму ж мы цураемся тае мовы, якой Бог узнагародзіў нашых продкаў, мовы, якой размаўлялі і пісалі нашыя вялікія папярэднікі, мовы нашых гістарычных дзяржаўных мужоў і пяшчотных вясковых бабулек. Чаму ж, скажэце, нам павінна быць менш культурнай мова гродзенскай, менскай альбо магілёўскай бабулькі ад мовы тамбоўскага, разанскага, альбо, нарэшце, варшаўскага селяніна? He, даражэнькія, вы толькі прыслухайцеся да беларускай гаворкі, адчуйце прыгажосьць і мілагучнасьць нашае беларускае мовы, і яна вам раскажа пра наш гаротны, але таленавіты народ, народ, якога крыўдзілі браты-славяне, якіх ён гэтак шчодра абдарыў талентамі сусьветнае славы. Пакрыўдзіўшы нашую Бацькаўшчыну, гісторыя не дала магчымасьці беларускаму разьвіцыію талентаў Дастаеўскага, Міцкевіча, Глінкі, Шастаковіча — людзей, продкі якіх выйшлі зь зямлі беларускай. Уявеце сабе, які б гэта быў гонар, каб «Браты Карамазавы» альбо «Дзяды» былі напісаныя на беларускай мове — роднай мове іх аўтараў. Я, зразумела, не абвінавачваю гэтых аўтараў за тое, што яны свае творы пісалі на чужых мовах. Крый Божа! Я скарджуся на наш лёс, які, адабраўшы волю нашага краю, спрычыніўся да гэтага, зрабіў нас падсуседзямі ў сваёй хаце. Я скарджуся на нашу гістарычную пасіўнасьць, якая прывяла была нас да страты нашай дзяржаўнасьці, нацыянальнай сьвядомасьці, на тое, што гэтая пасіўнасьць цягнецца да сёньняшняга дня. Каб гэтага ўсяго ня сталася, мы цяпер не шукалі б саміх сябе, не глядзелі, куды б нам прыткнуцца, а цьвёрда бачылі б свой шлях, свае мэты і не саромеючыся верылі ў сваю нацыю, у сваю беларускасьць.
Усім, напэўна, вядома, што наш вялікі суродзіч, але польскі паэт Адам Міцкевіч, пішучы сваю паэму «Пан Тадэвуш», у якой адлюстроўваецца народнае жыцьцё Наваградчыны — Бацькаўшчыны паэта, і якую ён пісаў у эміграцыі, зь вялікім замілаваньнем гаворыць пра
Беларусь, зьвяртаючыся да яе як да Літвы — старою гістарычнаю назваю нашае краіны.
Я дазволю сабе прачытаць некалькі першых радкоў з гэтай паэмы ў сваім перакладзе:
Радзіма Літва! Як тое здароўе ты мне дарагая, Наколькі цаніць цябе трэба, толькі той адчувае, Хто страціў цябе. Прыгажосьць тваю бачу я вечна жывую, I пішу пра цябе я, па табе я заўсёды сумую.
Я, мабыць, не памылюся, калі скажу, што гэтакае пачуцьцё да свае Радзімы мае кожны эмігрант. Яно, аднак, ня ёсьць пачуцьцём нейкай духоўнай прыгнечанасьці, безнадзейнасьці. Наадварот, яно ёсьць самым высокім праяўленьнем любасьці да свае Бацькаўшчыны, нейкай такой здаровай ідэалізацыяй роднага краю. Бо ж любіць свой край, свой народ, верыць у тое, што ён пройдзе праз усе гістарычныя выпрабаваньні, паўстане зь цяжкасьцяў, ня значыць лісьлівіць яму або хаваць яго слабыя бакі. Сапраўдны патрыёт вучыцца на палітычных памылках свайго народу, на яго гісторыі, на яго шчасьці і няўдачах.
Каб усім нам прыдбаць ганаровае імя патрыётаў Беларусі, ёсьць у чым павучыцца. На працягу ўсяго свайго жыцьця мы ў эміграцыі інфармавалі заходні сьвет пра Беларусь і яе народ, стараліся стварыць сярод чужынцаў пачуцьцё прыхільнасьці да нашай Бацькаўшчыны. Я ўпэўнены, што наша праца не прайшла незаўважанай на Захадзе. На жаль, яна была, мне здаецца, неналежна ацэнена ўрадам Беларусі, бо ён у сваіх пастановах пасьпяшыў выкрасьліць замежных беларусаў зь ліку грамадзян Беларусі. Дзякуючы таму, што ў болыпасьці з нас падыход да адраджэньня нашай Бацькаўшчыны быў чыста альтруістычным, мы не пакідаем працы на карысьць Беларусі, не зьвяртаючы ўвагі на выкрэсьліваньні. Гэтак і зараз мы хочам, каб нашае спатканьне дапамагло нам зрабіць новы крок у адраджэньні нашай Бацькаўшчыны, бо яна для ўсіх нас адна! Няхай адраджаецца беларуская сьвядомасьць! Няхай кожны з нас адчуе гонар за сваю мову, культуру, нашую ні з чым не параўнальную спадчыну. Давайце палюбім самых сябе, адродзім сваю незалежнасьць, зробім сваю Бацькаўшчыну сапраўды сувэрэннай дзяржавай і, словамі нашага паэта Міхася Кавыля, выкажам пачуцьцё шчырага замілаваньня да свае любае Беларусі:
Край красы, Беларусь-чараўніца, Песьняў хто пра цябе не пяяў!
У забыцьці мне цябе не забыцца,
Іў магіле ты будзеш мне сьніцца,
Сінявокая ўцеха мая.
[ВІНШАВАНЬНЕ БККА 3 ДНЁМ ВОЛІЎ 1995 Г.]2°
Дарагія суродзічы!
Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі вітае Вас з знамянальную датаю — 77-мі ўгодкамі абвешчаньня незалежнасьці Беларусі.
Апошнімі часамі сілы, варожыя адраджэньню беларускай дзяржаўнасьці, намагаюцца стварыць для нашага народу ўмовы роспачы, выклікаць у людзей ня толькі пачуцьцё абыякавасьці, але й нават непрыхільнасьці да самой ідэі беларускай незалежнасьці. На вялікі жаль, гэтыя сілы знаходзяць ня толькі падтрымку сярод кіраўнікоў дзяржаўных структураў Беларусі, але гэтыя кіраўнікі часта робяцца самі зачыншчыкамі антынацыянальных, разбуральных працэсаў на нашай бацькаўшчыне. Таму барацьба Беларусі за сваю незалежнасьць заходзіць, хаця б паволі, у крытычны стан.
Адчуваючы вялікі непакой за будучыню Беларусі, як незалежнай дзяржавы, хочацца, аднак, верыць, што выбары ў гэтак званы Вярхоўны Савет Беларусі, прызначаныя на 1-га травеня, дадуць перавагу прадстаўнікам дэмакратычнага, адраджэнскага руху, якія здолеюць спыніць антынародныя, дэструктыўныя працэсы, што адбываюцца на нашай Бацькаўшчыне.
Няхай векапомны Акт 25-га Сакавіка згуртуе ўсіх беларусаў, як на Бацькаўшчыне, гэтак і на эміграцыі, на новую барацьбу за адраджэньне беларускае дзяржаўнасьці! Няхай паходня, запаленая 25-га Сакавіка 1918 г., зырка гарыць, асьвятляючы шлях да здабыцьця поўнае незалежнасьці Беларусі!
Няхай жыве вольная, дэмакратычная Беларусь!
Расьціслаў Завістовіч, старшыня.
Міхась Сенька, сакратар.
20 Захоўваецца ў архіве Расьціслава Завістовіча.
[ВІНШАВАНЬНЕ 3 ДНЁМ ВОЛІАД АМБАСАДАРА СЯРГЕЯ МАРТЫНАВА]21
Беларускаму Кангрэсоваму Камітэту Амэрыкі
Паважанае спадарства!
Шлю Вам шчырыя прывітанні з 77-мі ўгодкамі 25 Сакавіка.
Развіццё самастойнасці Беларусі, традыцыі якой закладваліся яшчэ ў той памятны час, патрабуе, безумоўна, вялікіх намаганняў. Шмат цяжкасцей даводзіцца пераадольваць беларускаму народу на яго шляху да рэальнага суверэнітэту і незалежнасці. Менавіта таму ідэя нацыянальнай еднасці, супрацоўніцтва дзеля гэтай справы сумленных беларусаў усяго свету набывае вялікае значэнне. Ваша адданасць духу беларускасці, якую Вы праяўляеце на працягу дзесяцігоддзяў — гэта тое, што не можа не прынесці свайго плёну, што дапамагае будаваць сапраўды самасвядомую і незалежную дзяржаву.
Шчыра зычу Вам, суайчыннікі, па-ранейшаму актыўна спрыяць росквіту Бацькаўшчыны, жадаю ўсім Вам здароўя і поспехаў.
3 глыбокай пашанай
Сяргей Мартынаў,
[амбасада Рэспублікі Беларусь у Вашынгтоне]
СТАТУТ КАНГРЭСАЎ БЕЛАРУСОЎ АМЭРЫКІ
Назоў
Пар. 1. Арганізацыя называецца па-беларуску: КАНГРЭС БЕЛАРУСОЎ АМЭРЫКІ, а выканаўчы орган называецца: БЕЛАРУСКІ КАНГРЭСАВЫ КАМІТЭТ АМЭРЫКІ. Арганізацыя называецца па-ангельску: WHITERUTHENIAN (BYELORUSSIAN) CONGRESS OF AMERICA, a выканаўчы орган называецца WHITERUTHENIAN (BYELORUSSIAN) CONGRESS COMMITTEE OF AMERICA.
II. Мэты
Пар. 2. Мэтамі арганізацьіі зьяўляюцца:
а) Падтрымліваць дзейнасьць Амэрыканскага Народу і Ураду, скіраваную да свабоды, раўнапраўнасьці да мірнага сужыцьця ўсіх народаў Зямлі;
21 Тамсама.
б) бараніць Канстытуцыю ды існуючы лад Амэрыкі;
в) змагацца з камунізмам ды іншымі таталітарнымі плынямі, пагражаючымі дэмакратыі;
г) інфармаваць Амэрыку ды ўвесь сьвет аб сапраўдным палажэньні Беларускага Народу ды дапамагаць даступнымі спосабамі справе ягонага вызваленьня ды адбудовьі незалежнай дэмакратычнай Беларускай Дзяржавы так, як гэта разумеў Другі Усебеларускі Кангрэс, ды здабыцьця роўнага права сярод вольных народаў;
д) Каардынаваць працу беларускіх арганізацыяў Амэрыкі ды рэпрэзэнтаваць і бараніць палітычныя, нацыянальныя ды культурныя інтарэсы беларусоў Амэрыкі.
III. Сябры Кангрэсаў Беларусоў Амэрыкі
Пар. 3. Сябрамі КБА могуць быць усе дзейныя беларускія арганізацыі ды ўстановы Амэрыкі. Сябрамі КБА зьяўляюцца таксама тыя арганізацыі ды ўстановы, якія прынятыя ў ягоны склад згодна з абавязваючым статутам, прызнаць статут КБА і адпаведна гэтаму праводзяць дзейнасьць собскай арганізацыі, аплочваюць свае складкі для КБА і выконваюць свае абавязкі для КБА.
Пар. 4. Сяброў КБА прыймае Рада КБА на аснове пісьмовай заявы паводле прынятай формы, зложанай зацікаўленай стараной. У выпадку патрэбы Рада БКА вызначае Камісію для спраў сяброўства, якая робіць падрыхтоўку матэрыялаў адносна прыняцьця новых сяброў. Апрабата новапрынятых сяброў, якім Рада КБА адмовіла ў прыняцьці, належаць да чарговага Кангрэсу.
Пар. 5. Усе арганізацыі ды ўстановы — сябры КБА, павінны ўзаемна паважаць сябе ды супрацоўнічаць пры падтрымцы дзейнасьці КБА, у выкананьне статуту КБА.
Пар. 6. Арганізацыя ці ўстанова, сябра КБА, як і ейныя прадстаўнікі ў ворганах КБА, пры парушэньні імі статуту КБА, могуць быць завешаныя ў сваім сяброўстве, ці ў выканаўчых функцыях органаў КБА, пастановай Рады КБА. Справу іх канчаткова вырашае чарговы Кангрэс.
IV. Кангрэсы Беларусоў Амэрыкі
Пар. 7. Кожная арганізацыя ды ўстанова, сябра КБА, мае права высылаць сваіх дэлегатаў на Кангрэс Беларусоў Амэрыкі паводле наступных нормаў:
а) кожная арганізацыя, ці ўстанова, высылае найменш аднаго дэлегата;
б) арганізацыя, маючая большую колькасьць сяброў, высылае па адным дэлегату ад кожных 10-ці сяброў, у такім выпадку належыць прадставіць мандатнай камісіі Кангрэсу сьпісак сяброў арганізацыі зацьверджаны ейнай управай;
в) Галоўныя Ўправы цэнтральных беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў высылаюць па адным дэлегаце на Кангрэс;