Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Для самых беларусаў ясна, што 1. паўнавартасную беларускую працу могуць праводзіць толькі самі беларусы. 2. Залог посьпеху гэтай працы ляжыць у арганізаванасьці, аб’еднаньні ды сіле самой беларускай грамады, 3. Ідэйныя асновы для беларускай нацыянальнай справы дае ўся гісторыя беларускага народу, пачынаючы ад часоў беларускіх удзельных княстваў, празь Вялікае Княства Літоўскае, праз паўстаньні супроць пазьнейшых акупантаў Беларусі, празь вялікія нацыянальна-вызвольныя ўздымы беларускага народу падчас 1-й і 2-й Сусьветных войнаў, працягваючы змаганьне ў сучаснасьці супроць савецкай акупацыі.
14 Арыгінал звароту захоўваецца ў архіве Івана Касяка.
Таму, сярод вялікай бальшыні беларусаў Амэрыкі зараз перамагае імкненьне да аб’еднаньня беларусаў усіх напрамкаў на незалежніцкай базе пры выступленьнях навонкі. Гэтае імкненьне выражаецца ў ладжаньні супольных акадэмій на 25-га Сакавіка, выступленьняў аднэй беларускай групай на агульна-амэрыканскіх маніфэстацыях, як і на выступленьнях у міжнацыянальных арганізацыях Амэрыкі.
Гэтае імкненьне да задзіночаньня беларускіх сілаў Амэрыкі стаўляе на парадак дня справу ягонага арганізацыйнага ўняцьця — стварэньня адзінага органу, выбранага праз усе існуючыя беларуска-амэрыканскія арганізацыі ды ўстановы, для рэпрэзэнтацыі навонкі ды абароны інтарэсаў беларусаў ЗШПАмэрыкі ды і дапамогі беларускаму народу на паняволенай Беларусі.
Зразумела, што стварэньне такой адзінай у Амэрыцы агульнай беларускай рэпрэзэнтацыі ня спыніць нутраных разыходжаньняў, існуючых паміж рознымі ідэалягічнымі напрамкамі, як і ня спыніць памкненьняў паасобных напрамкаў да дамінацыі. Аднак гэтае змаганьне павінна адбывацца шляхам дэмакратычнага працэсу на нутраным сэктары беларускага жыцьця. Навонкі беларусы ЗШПАмэрыкі, праз супольны аб’еднываючы орган, маюць выступаць адзіным фронтам паводле ўзгодненай праграмы.
Арганізацыя агульнай беларуска-амэрыканскай рэпрэзэнтацыі, як і ейнае функцыянаваньне, крыюць у сабе шмат цяжкасьцяў. Аднак у сучаснасьці мы бачым адзіную даступную нам магчымасьць для ўздыму на вышэйшы ўзровень беларускай нацыянальна-вызвольнай справы ў Амэрыцы якраз празь перамогу наяўных цяжкасьцяў і задзіночаньне высілкаў усёй беларуска-амэрыканскай грамады ў вадным рэпрэзэнтацыйным органе ды праводжаньне дзейнасьці навонкі адным аб’яднаным беларускім фронтам.
Таму мы заклікаем усе беларуска-амэрыканскія арганізацыі ў далейшым праводзіць на мясцох навонкі разам, паводле ўзгодненай праграмы.
Адначасна мы просім усе беларуска-амэрыканскія арганізацыі ды ўстановы, як і ўсіх беларусаў Амэрыкі, неадкладна выказацца па справе арганізацыйнага аб’еднаньня і стварэньня адзінай беларускаамэрыканскай рэпрэзэнтацыі па вонкавых справах у ЗШПАмэрыкі, высылаючы ў сваю цэнтралю: Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі і Галоўную ўправу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня свае погляды і канкрэтныя прапановы.
I.	Касяк, Старшыня Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі
К. Мерляк, Старшыня Галоўнай Управы БеларускаАмэрыканскага Задзіночаньня
Ныо-Йорк, 5 траўня 1963 г.
[ЛІСТ СТАНІСЛАВА СТАНКЕВІЧА ДА КАСТУСЯ МЕРЛЯКА]15
Галоўнай Управе Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі 5 студзеня 1964 г.
У Вашым апошнім лісьце з 2 студзеня 1964 г. Вы паведамляеце, што «ня бачыце магчымасьці ладзіць супольна з Галоўнай Управай БАЗА чарговую дзяржаўна-незалежніцкую Сакавіковую Акадэмію» з тае прьгчыны, што мы быццам зыгнаравалі Вашае «прынцыповае дамаганьне адносна непрыцягваньня да актыўнага ўдзелу ў падрыхтоўцы й праводжаньні праектаванай супольнай Сакавіковай Акадэміі ў 1964 г. тых асоб, якія працуюць для прывагнага Амэрыканскага Камітэту». Пры гэтым Вы паклікаецеся на тое, што гэта Вашае «прынцыповае дамаганьне» «было стасаванае нашымі арганізацыямі ў 1963 г.».
Вось жа дазвольце зьвярнуць Вашую ўвагу на тое, што гэтая Вашая матывацыя не адказвае праўдзе. У мінулым 1963 г. у праводжаньні Сакавіковага сьвяткаваньня прымаў актыўны ўдзел і навет адкрываў Сакавіковую акадэмію архіяпіскап БАПЦарквы Васіль, які, паводле Вашай фармуліроўкі, ужо й тады працаваў для прыватнага Амэрыканскага камітэту ў той жа самай форме, у якой «працуе» і адзін з вызначаных намі прадстаўнікоў у супольны Сьвяткавальны камітэт. Ня думаем, каб гэты факт ня быў Вам тады ведамы.
У сувязі з вышэйшым, высоўванае цяперака Вашае «прынцыповае дамаганьне» із спасылкай натое, што было «стасаванае» ў 1963 г., можа быць разгляданае ня чым іншым, як спробай сарваць супольнае сьвяткаваньне Акту 25 Сакавіка ў 1964 г. супольна. Таму яшчэ раз заклікаем Вас перагледзець Вашую пастанову й даць нам пісьмовы адказ да пятніцы 10 студзеня сёлета, бо на гэты ж дзень ужо вызначанае паседжаньне Галоўнай Управы БАЗА ў справе Сакавіковага Сьвяткаваньня. He атрыманьне да гэтага тэрміну ніякага адказу з Вашага боку або адмоўны адказ будзе разглядацца як Ваш канчальны зрыў усякіх захадаў дзеля наладжаваньня супольнага сьвяткаваньня 25 Сакавіка.
Каб у тэрмін Вы маглі даць нам адказ, гэты ліст высылаецца Вам у двух экзэмплярах: адзін на афіцыйны адрыс Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі, другі— на прыватны адрыс ягонага старшыні сп. I. Касяка.
3 пашанаю
Ст[аніслаў] Станкевіч — старшыня Галоўнай Управы БАЗА
Совершенно секретно 4 августа 1964 г.
ГЛУБОКОУВАЖАЕМЫЙ ГОСПОДНН ПРЕЗНДЕНТ
БЕЛОРУССКОГО КОНГРЕССОВОГО КОМНТЕТА МНЖЕНЕР Н. КАСЯК16
Прнннмая участне в торжественном празднованнн дня «Белорусского Солдата», а также попыткн в о&ьеднненнн всех военных органнзацнй в частноста с Органнзацней Бел. Военных Ветеранов17. Последнне выставляют себя с домнннруютей по этому вопросу.
Дабы предотвратнть подобное зазнайство, которому онн не заслужнвают, прншел к такому выводу, что необходнмо создать прн конгрессовом комнтете «Военную секцню», каковая н будет вестн деятельность в коорднннрованян работы суіцествуюіцнх военных органнзацнй.
С своей стороны счнтаю необходнмым в связн с международной обстановкой прнвлечь к актнвной работе по выполненнн второго параграфа Конгрессового Комнтета также н военных спецналнстов.
Убеднтельно прошу в срочном порядке поставнть вопрос перед Радой Конгресса о созданнн прн БКА Военной секцнн. Дабы ускорнть упомянутое меропрнятне, предлагаю опрослть всех членов рады в ішсьменной форме.
Возглавнть на первое время Военную секцню выставляю свою кандпдатуру. Результат Вашего решення прошу поставнть меня в нзвестность.
Р. S. Военная секцня будет вестн свою работу в рамках Устава Конгрессового Комнтета л своего устава нметь не будет.
С совершенным к Вам уваженйем
Глубокоуважаюіцйй Вас
Генерал-майор Н. А. Падлазьнік.
16 Ліставаньне знаходзіцца ў архіве Івана Касяка.
17 Маецца на ўвазе Аб’еднаньне беларускіх вэтэранаў, створанае ў 1947 г. у Заходняй Нямеччыне Францам Кушалем.
16 верасьня 1964 г.
Яго Міласьці Глыбокапаважанаму Спадару Н. Падлазьніку, Генэрал-маёру, Пасэйк, Нью-Джэрзі
Адносіны: Ваш ліст з дня 4 жніўня 1964 г.
Разважыўшы Вашы прапановы на сваім паседжаньні дня 30 жніўня б. г. БККАмэрыкі пастанавіў паведаміць Вам наступнае:
Удзел былых беларускіх вайскоўцаў па вайсковай лініі ў рамках дзейнасьці БККА можа адбывацца на агульных асновах згодна статуту БККА.
Найпрасьцейшая арганізацыйная разьвязка выглядае наступна: павінна заснавацца арганізацыя былых беларускіх вайскоўцаў у Амэрыцы (можа, вэтэранаў), якая мяняць свой нутраны статут, выбраць сваё бягучае кіраўніцтва і вызначыць праграму дзейнасьці. Гэта арганізацыя згалосіць свой удзел у працах БККА і выдзеліць свайго прадстаўніка.
Мы выражаем Вам, спадар Генэрал, шчырую ўдзячнасьць за Вашу ініцыятыву і спадзяемся, што Вы створыце арганізацыю беларускіх вайскоўцаў Амэрыцы і навяжаце арганізацыйнае супрацоўніцтва з БККА. Са свайго боку жадаем найлепшых посьпехаў у заплянаванай Вамі працы.
3 глыбокай пашанай да Вас
Іван Касяк'*
18 Мікалай Падлазьнік не дачакаўся адказу Івана Касяка, і за два дні да гэтага, 14 верасьня 1964 г. у Пасэйку, дзе жыў, разам з Сымонам Жамойдам і Андрэем Мінчуком заснаваў Беларускае вайсковае аб’еднаньне, якое ў ліпені 1965 г. зьмяніла назоў на Саюз амэрыканскабеларускіх вэтэранаў.
[ВІНШАВАНЬНЕ 3 ДНЁМ ВОЛІ АД ХВЕДАРА ШЫБУТА — ПРАДСТАЎНІКА БККА НА ШТАТ КАЛАРАДА]19
Беларускі Кангрэсавы Камітэт у Амэрыцы:
На рукі старшыні БККА інж. I. Касяку
Дарагія суродзічы
Ад імя ўсіх Беларусаў шт[ату] Каларада і ад сябе Вітаем Вас з 65-тымі ўгодкамі Вялікага Акту 25 Сакавіка 1918 г., калі ў сталічным гор. Менску Радай Беларускай Народнай Рэспублікі Беларусь была абвешчана Вольнай і Незалежнай Дзяржавай.
Няхай перажыты намі цяжкі год нападу варожых сілаў на слаўнае імя нашай эміграцыі ўзмоцніць нашу волю да змагарнай працы для вызваленьня нашай дарагой Бацькаўшчыны Беларусі.
Няхай жыве Беларуская Вольная і Незалежная Народная Рэспубліка і Вялікі Акт 25 Сакавіка.
Мы, беларусы на эміграцыі, павінны верыць у нашае змаганьне, і прыйдзе час, калі мы зможам разарваць ланцугі бальшавіцкай няволі і зьяднаць нашу Беларускую Народную Рэспубліку ў адзінае цэлае гаспадарства, якую бальшавікі падзялілі на часткі.
Жыве Беларусь!
Сакавіка, 20. 1983.
Прадстаўнік БККА
Хведар Шыбут
25-га сакавіка 1995 г.
ПРАМОВА СП. РАСЬЦІСЛАВА ЗАВІСТОВІЧА, СТАРШЫНІ БЕЛАРУСКАГА КАНГРЭСАВАГА КАМІТЭТУ АМЭРЫКІ, НА ПЕРШЫМ ЗЬЕЗЬДЗЕ БЕЛАРУСАЎ СЬВЕТУ Ў МЕНСКУ 8.07.1993
Паважаныя суродзічы! Дарагая беларуская сталіца! Добры дзень, Беларусь!
Пятнаццацігадовым хлапчуком жорсткі лёс пазбавіў мяне Бацькаўшчыны. За апошнія 50 гадоў я прайшоў вялікі жыцьцёвы шлях ад прымусовага рабочага ў гітлераўскай Нямеччыне да жаўнера амэрыканскага войска і, нарэшце, да кіраўніка інжынэрнага аддзелу амэры-
19 Ліст захоўваецца ў архіве Івана Касяка.
канскага прадпрыемства. Мне даводзілася бываць у розных краінах і сталіцах сьвету, але я ніколі ня меў шчасьця быць у Менску. Я тут упершыню. Усёю сваёю істотаю я адчуваю невымерную радасьць з таго, што мне, нарэшце, было суджана пабыць на той зямлі, дзе пачалося маё жыцьцё, дзе босым малым хлапчуком я бегаў у лес па грыбы і ягады, падскокваючы ад холаду раньняе расы. Сталася нечаканае. Усявышні Бог адчыніў дзьверы нашае Бацькаўшчыны, любасьць да якой я праношу ў сваім сэрцы праз усё сваё жыцьцё.