Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
Мы ведаем, што сталася пасьля II Сусьветнай вайны. Мы ведаем, што той самы імпэрыялізм, які пры абыякавых адносінах Захаду праглынуў 35 гадоў таму створаныя воляю народаў: беларускую.
украінскую, каўкаскія рэспублікі, каторы зьнішчыў балтыцкія дзяржавы, які акружыўся г. зв. сатэліцкімі гаспадарствамі, сяньня пагражае, і то вельмі паважна, рэшце вольнага сьвету ды Злучаным Штатам Амэрыкі.
Мы мусім ведаць, што гэты імпэрыялізм per fas et nefas, правакацыяй, фальшам, пэрфідна-хітраю й дасканала разбудаваную прапагандаю, выкарыстоўваючы моманты нацыянальныя (адначасна ў сабе нішчачы нацыянальныя асаблівасьці, дапушчаючыся запраўднага генасыду ў адносінах да паняволеных ім народаў), рэлігійныя (у сябе рэлігію зьліквідаваўшы), сацыяльныя (у сябе завёўшы варункі горшыя ад найгоршай паншчыны) кансэквэнтна й плянова імкнецца да свае мэты, якою зьяўляецца: зьнішчэньне вольнага яшчэ сяньня Захадняга Сьвету на чале із ЗША ды сусьветная гегемонія Савецкай Расеі.
Калі мы, не паддаўшыся ілюзіям сяньняшняй г. зв. «мірнай афэнзівы» — новае хітрасьці ў савецкай стратэгіі, упрытомнім сабе веліч небясыіекі, якая пагражае нам з боку Савецкай Расеі — то ня будзем даўжэй затрымлівацца над пытаньнем прыняцьця Рэзалюцыі № 58 — гэтага першагарэальнага, у палітычным аспэкце, кроку ЗША ў адносінах да двух найбольшых нерасейскіх народаў СССР.
Мы мусім памятаць, што прыняцьце рэзалюцыі будзе мець толькі практычны аспэкт — бо калі ідзе аб міжнародных дачыненьнях — Беларуская ССР і Ўкраінская ССР зьяўляюцца сябрамі Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў і гэтым самым прызнаны ўсімі дзяржавамі, належачымі да ААН, а ў гэтым ліку й Злучанымі Гаспадарствамі Амэрыкі.
Прыняцьце вышэй успомненай рэзалюцыі заканадаўчымі органамі Злучаных Штатаў і яе кансэквэнтнае правядзеньне ў жыцьцё сяньняшняй Адміністрацыяй будзе карысным зь неаднаго пункту гледжаньня:
1. Фальш савецкай прапаганды аб гэтак званай незалежнасьці гэтых дзьвюх рэспублік ды стала паўтаральная ілжа аб быццам ідэальньім разьвязаньні нацыянальнага праблему9 праз прыўму прыняцьця гэтай рэзалюцыі могуць быць лёгка здэмаскаваныя й запярэчаныя. Трэба памятаць, што недаацэньваньне эфэкту гэтай савецкай прапаганды, у першую чаргу вонкі жалезнага занавесу, было б наіўным і тьшовым прыкладам струсявай10 палітыкі.
2. Прапанаванае мерапрыемства ў напрамку навязаньня непасрэдных дачыненьняў з гэтымі дзьвюма рэспублікамі падыме на духу гэтыя дзьве нацыі і іншыя нацыянальныя групы ССР ды ўзмоцніць цэнтрафугальныя сілы, інклінацыі11 й тэндэнцыі гэтых народаў да
9 Тут Мікалай Шчорс ужывае ангельскую граматычную форму для слова «праблема» — problem, мужчынскі род.
10 Тут: страўсінай.
11 Ад inclination (анг.) — ‘схільнасьці’.
незалежнасьці. Гэта ёсьць найважнейшы й першарадны мамэнт, калі ўсьведамім факт, што беларусы і ўкраінцы зьяўляюцца колькасна найболыпымі сярод нерасейскіх народаў СССР.
3. Гэтае мерапрыемства паслужыць да зьнівэляваньня альбо што найменш засадніча аслабіць і запярэчыць савецкую прапаганду аб г. зв. «каляніяльным імпэрыялізьме» Злучаных Гаспадарстваў Амэрыкі і кансэквэнтна падчырківаным лейтматыве прапаганды крамлёўскіх уладараў аб тым, што нацыянальны інтарэс гэтых дзьвёх рэспублікаў, іх надзеі й асьпірацыі, зьвязаныя з Масквой, а не з Вашынгтонам.
Яно таксама, зьнівэляваўшы антыамэрыканскую прапаганду Саветаў, спрычыніцца да ўзмацненьня пачуцьця сымпатыі й удзячнасьці гэтых паняволеных нацыяў у адносінах да гэтай вялікай краіны, як бастыёну вольнасьці й гуманітарызму. Паняволеныя нацыі, у першую чаргу беларусы й украінцы, заўсёды глядзелі на Захадні Сьвет, а спэцыяльна на Вялікую Амэрыканскую Рэспубліку, як на сваіх саюзьнікаў і асвабадзіцеляў.
4. У высока непраўдападобным выпадку прыняцьця Савецкім Урадам прапазыцыі аб навязаньні непасрэдных дыпляматычных дачыненьняў між Злучанымі Штатамі Амэрыкі і гэтымі двума савецкімі рэспублікамі створыцца спрыяючая нагода аб навязаньні непасрэднага кантакту з кіраўнікамі актыўнага і пасіўнага супраціву гэтых дзьвюх нацыяў.
5. Гэтае мерапрыемства спрычыніць клопат марыянэткавым дэлегацыям г. зв. Беларускай і Украінскай Рэспублікаў, безапраўна рэпрэзэнтуючым гэтыя паняволеныя нацыі ў Аб’еднаных Нацыях. Увесь сьвет усьведаміць факт, што г. зв. міністры замежных справаў гэтых дзьвюх рэспублікаў зьяўляюцца толькі марыянэткамі, бо ў запраўднасьці няма міністэрстваў і апарату, які стаяў бы за іх тытуламі.
6. Адмова Савецкага Саюзу ў навязаньні дыпляматычных зносінаў будзе бясспрэчным доказам фальшу г. зв. «мірнай афэнзівы. Ягоныя жаданьні прыязных адносін» із Захадам, а спэцыяльна із Злучанымі Штатамі Амэрыкі, будуць здэмаскаваныя як толькі тактычны крок у халоднай вайне.
7. Рэзалюцыя, нават хай сабе неасягнуўшая пастаўленых мэтаў, будзе вымоўнай маніфэстацыяй мірных інтэнцыяў Злучаньіх Штатаў Амэрыкі ў адносінах да народаў СССР.
8. Гэтае мерапрыемства будзе бясспрэчным доказам напрамку сучаснай амэрыканскай палітыкі, так вымоўна задэкляраванай Прэзыдэнтам Айзэнгаўэрам, у кірунку вызваленьня паняволеных народаў Савецкага Саюзу. Яно будзе зьяўляцца першым крокам у гэтым напрамку.
Ад імені Амэрыканска-Беларускіх арганізацыяў, задзіночаных у Беларускім Кангрэсавым Камітэце Амэрыкі, гэтым маю гонар прасіць аб прыняцьці бягучай Кангрэсавай Рэзалюцыі № 58, бо я перакана-
ны, што гэтая рэзалюцыя карысна для Злучаных Штатаў адаб’ецца на псыхалягічнай стратэгіі й выявіць камуфляжныя тэндэнцыі СССР у адносінах да падбітых і сатэліцкіх нацыяў.
ІНІЦЫЯТЫЎНАЯ ГРУПА ПА ВЫДАЧЫ БЕЛАРУСКАГА ЧАСАПІСУ12
Саўт-Рывэр, 14 сьнежня 1959 г.
Як Вам, напэўна, ведама, БККА ўжо два разы склікаў нараду беларускага актыву па справе выданьня газэты ці часапісу. На другой нарадзе, якая адбылася 29 лістапада 1959 г., прысутнічалі:
1. Л. Брылеўская
2. К. Вайцяхоўскі
3. А. Даніловіч
4. Інж. Р. Завістовіч
5. Інж. I. Касяк
6. С. Казакоў
7. Я. Ляшчынскі
8. Н. Мядзейка
9. М. Палюховіч
10. М. Сенька
11. Б. Шчорс
12. Л. Шурак
Удзельнікі гэтай нарады, прадыскутаваўшы справу выданьня, прыйшлі да выснаву: 1) выдаваць не газэту, а часапіс — квартальнік; 2) ідэалягічна часапіс павінен падтрымліваць пастановы I і II Кангрэсаў, але быць незалежным ад ніякае партыі ці арганізацыі; 3) для забесьпячэньня рэгулярнага выхаду часапісу павінна быць створана вьідавецкае таварыства, па магчымасьці, як найбольшае, каб зь яго асяродзьдзя магла быць выбрана рэдкалегія, адміністрацыя і створана матэрыяльная база.
Мы, удзельнікі другой нарады, гэтым ветліва запрашаем Вас на 3-ю нараду ў справе выданьня часопісу, якая адбудзецца ў нядзелю 20 сьнежня 1959 г. у Саўт-Рывэр у залі Шакаў, а 2-й гадзіне па паўдні.
Мы спадзяемся, што Вы разумееце патрэбу выдачы паважнага друкаванага органу і падтрымаеце пачын ініцыятыўнай групы, не адмовіцеся ўзяць удзел у гэтай нарадзе і ў далейшай працы. Ад выніку трэцяй нарады будзе залежыць выхад часапісу.
Праектуемы парадак дня:
1. Пашырэньне ліку сяброў выдавецкага таварыства
2. Пакліканьне рэдакцыйнае калегіі
3. Выбары адміністрацыі часапісу і кіраўніцтва таварыства
4. Справы назову, памеру і формы часопісу
5. Фінансы
6. Вольныя прапановы
3 пашанай да Вас
Ініцыятыўная група
СЬВЯТКАВАНЬНЕ 25 САКАВІКА ЦІ43-ІХ УГОДКАЎ АБВЕШЧЭНЬНЯ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў КАЛАРАДА13
19 Сакавіка a 7:30 вечара ў нядзелю, у залі First Congregation Church сабралася болын за 30 асоб амэрыканцаў — сымпатыкаў нашага вызвольнага змаганьня. Ад беларусаў былі жонка і я. Была разьвешана карта Эўропы, дзе чырвоным алавіком абазначаны этнаграфічныя межы Беларусі і чорным сучасныя. Першы ўзяў голас сьвятар гэтае царквы Rev[erend] W. Allen (царква пратэстантаў), які коратка паінфармаваў сабраных аб сьвяткаваньні беларусамі 43-іх угодкаў абвешчаньня Незалежнасьці 25 Сакавіка 1918 г. Паказаў па карце граніцы Беларусі і прадставіў прысутным жонку і мяне, як прадстаўнікоў Беларускага народу.
Пасьля гэтага я паінфармаваў аб падзеях пасьля расейскае рэвалюцыі ў 1917 г. і аб нашым змаганьні за незалежнасьць і аб акце 25 Сакавіка 1918 г., аб нашай новай эміграцыі, яе арганізацыях у вольным сьвеце і аб Беларускім Кангрэсе ў ЗША. Пасьля гэтага быў адыграны з плыткі наш нацыянальны Гімн і некалькі народных песень. Пасьля чаго Rev. W. Allen запрасіў усіх за прыгожа падрыхтаваныя сталы, і за кубкам кавы ў прыватных гутарках я знаёміў з нашай праблемай змаганьня за Незалежнасьць. Сярод прысутных было некалькі адвакатаў, урадоўцаў розных устаноў і прадпрыемстваў. Прысутныя цікавіліся нашымі арганізацыямі тут і нашай краінай наогул.
24 Сакавіка 1961 г. a 8.30 рана радыёстанцыя KSCJ падала кароткі зьмест аб акце 25 Сакавіка і адыграла «Лявоніху» ў выкананьні Забэйды-Суміцкага (з плыткі). У тым самым дню a 5.30 па абедзе другая радыёстанцыя KDZA надала ізноў кароткі зьмест аб Акце 25 Сакавіка і адыграла наш гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і 4 народныя песьні.
26Сакавіка ў нядзелю a 12.30 дня радыёстанцыя KSCJ падала ізноў коратка аб 25 Сакавіка і адыграла народную песьню.
Мясцовая газэта ў нядзельным № за 26 сакавіка 1961 г. зьмясьціла кароценькі інфармацый на артыкул аб Беларусі, які і далучаю.
Х[ведар] Ш[ыбут]
Прадстаўнік БАКу ЗША на штат Каларада.
ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКІХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ
IДА ЎСЯГО БЕЛАРУСКАГА ГРАМАДЗЯНСТВА Ў ЗШПАМЭРЫКІ14
Сёньня ў ЗШПАмэрыкі пражывае вялікая колькасьць беларусаў ды існуе значная лічба беларускіх арганізацыяў ды ўстановаў, якія гуртуюць беларусаў і служаць беларускім патрэбам. Вялікая бальшыня беларусаў Амэрыкі пасялілася тут на пастаянна, прыняла амэрыканскае грамадзянства і ўносіць свой уклад у жыцьцё сваёй новай бацькаўшчыны — ЗПШАмэрыкі. Адначасна гэтыя беларусы робяць пасільныя захады, дапамагаючы беларускаму народу ў яго імкненьнях вызваліцца з-пад акупацыі Савецкай Расеі ды адбудаваць вольную і незалежную беларускую дзяржаву.
Адмоўным зьявішчам для дзейнасьці беларусаў Амэрыкі зьяўляецца падзел на дзьве асноўныя групы, які перашкаджае адзінству беларускай акцыі пры абароне беларускай праблемы перад вонкавым сьветам. Карэньні гэтага падзелу сягаюць пэрыяду неакрэсьленай каньюнктуры падчас прабываньня беларускай эміграцыі ў Нямеччыне па 2-й сусьветнай вайне. Глыбейшыя прадумовы гэтага падзелу сягаюць глыбока ў мінулае беларускага народу. Калі Беларусь трапіла пад акупацыю, дык акупанты ў іхных інтарэсах праводзілі падзел сярод беларусаў сваімі культурнымі, рэлігійнымі, сацыяльнымі і палітычнымі ўплывамі. Чымсь падобным зьяўляецца ўмешваньне ў сучаснае беларускае жыцьцё міжнародных дзейнікаў у сваіх, а не беларускіх інтарэсах, чым спраўляць дадатковую цяжкасьць для беларускай справы.