Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
г)	Рада Кангрэсу можа запрасіць на Кангрэс выдатных дзеячоў індывідуальна, выходзячы зь меркаваньняў карыснасьці для дзейнасьці Кангрэсу.
Пар. 8. У выпадку немагчымасьці высланьня дэлегата на Кангрэс зь месца дзеля вялікай адлегласьці ці іншых паважных прычынаў, можна дэлегаваць такую асобу зь іншай мясцовасьці, якая зможа прыняць непасрэдны ўдзел у Кангрэсе; у такім вьшадку вымагаецца пісьмовае ўпаўнаважаньне.
Пар. 9. Кожная арганізацыя ці ўстанова, удзельнікі Кангрэсу плацяць па 5,00 $ гадавой складкі за кожнага дэлегата, якога яны выслалі на Кангрэс.
Пар. 10. Звычайны Кангрэс адбываецца раз у тры гады. Надзвычайны Кангрэс можа быць скліканы пастановай бальшыні галасоў усіх сяброў Рады Кангрэсу. Кворум Кангрэсу становяць дзьве трэція дэлегатаў. У другім тэрміне Кангрэс правамоцны пры любой колькасьці дэлегатаў. Кангрэс склікае Кангрэсавы Камітэт, паведамляючы пісьмова ўсіх сяброў аб часе, даце і мейсцы найменш за шэсьць тыдняў перад тэрмінам. Кангрэс адчыняе ўступаючы Кангрэсавы Камітэт і ім кіруе да часу выбару Прэзыдыюму Кангрэсу, у складзе: старшыні, заступніка і двух сакратароў. Прэзыдьпом Кангрэсу кіруе Кангрэсам, па заканчэньні якога функцыі Прэзыдыюму канчаюцца.
Пар. 11. Кангрэс зьяўляецца найвышэйшым аўтарытэтам арганізацыі і вырашае ўсе аснаўныя справы, а ў асаблівасьці:
а)	прыняцьце і зьмены статуту;
б)	прыняцьце кірунку і пляну дзейнасьці арганізацыі;
в)	канчатковае вырашэньне спраў, прадстаўленых уступаючымі ворганамі, як і спраў з собскай ініцыятывы;
г)	зацьверджаньне Рады Кангрэсу, выбары Кангрэсавага Камітэту і Рэвізійнае Камісіі;
д)	прыняцьце справаздачы ад уступаючых ворганаў Кангрэсу і прызнаньне ім абсалюторыюму.
Пар. 12. Для падрыхтоўкі кандыдатаў Кангрэсавага Камітэту і Рэвізійнай Камісіі Кангрэс выбірае Намінацыйную Камісію зь сямі сяброў, якая прыймае прапанаваныя дэлегатамі кандыдатуры,
спраўджвае іх кваліфікацыі ды прапануе найбольш кваліфікаваных кандыдатаў. Дэлегаты могуць выстаўляць і іншых кандыдатаў ды падтрымліваць іх. Пры выбары Кангрэсавага Камітэту і Рэвізійнай Камісіі не належыць выбіраць больш за двух кандыдатаў ад тэй самай арганізацыі.
Пар. 13. Зараз па адчыненьні Кангрэс выбірае Мандатную камісію ў складзе: Старшыні і двух Сябраў, якая спраўляе мандаты дэлегатаў і дае справаздачу Кангрэсу.
V.	Рада кангрэсу
Пар. 14. Рада Кангрэсу складаецца зь сяброў Кангрэсавага Камітэту і з прадстаўнікоў арганізацыяў і ўстановаў: па два ад кожнай, незалежна ад ліку сяброў. Склікае Раду ды старшынствуе па яе паседжаньнях абраны Радай Старшыня, а пратаколы вядзе абраны Сакратар. Рада зьбіраецца па собскай ініцыятыве і на жаданьне Кангрэсавага Камітэту. Рада зьбіраецца найменш адзін раз у год для прагляду дзейнасьці Кангрэсавага Камітэту, для абмеркаваньня далейшай працы ды вырашэньня важнейшых бягучых спраў. На прапанову Кангрэсавага Камітэту Рада: а) дакааптоўвае сяброў на месца выбыўшых, даючы першынство кандыдатам тых арганізацыяў, да якіх належаў папярэднік;
б)	прыймае новьіх сяброў Кангрэсу, прадстаўляючы іх на зацьверджаньне чарговаму Кангрэсу;
в)	зацьвярджае новых сяброў Кангрэсу, прадстаўляючы іх на зацьверджаньне чарговаму кангрэсу;
VI.	Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі
Пар. 15. Кангрэсавы Камітэт, як выканаўчы ворган Кангрэсу, выбіраецца Кангрэсам на тры гады ў складзе:
а) старшыні, б) двух заступнікаў старшыні, в) двух сакратароў; г) скарбніка; д) сябры.
Старшыня зьяўляецца галоўным рэпрэзэнтантам Кангрэсавага Камітэту, адчыняе і кіруе Кангрэсам ды выбараў Прэзыдыюму Кангрэсу, склікае і старшынствуе на паседжаньнях Кангрэсавага Камітэту. Заступнік Старшыні памагае старшыні ў працы, а падчас хваробы, нябытнасьці ці выбыцьця старшыні, пераймае яго функцыі да чарговага Кангрэсу. Сакратар вядзе пратаколы паседжаньняў Кангрэсавага Камітэту, перахоўвае архіўныя матэрыялы Кангрэсаў і папярэдніх Кангрэсавых Камітэтаў. Разам са Старшынёй ён падпісвае чэкі, вядзе і перахоўвае ўсе фінансавыя кнігі і дакуманты, трымаючы іх у стане гатоўнасьці да рэвізіі. У выпадку выбыцьця свайго сяб-
ры Кангрэсавы Камітэт зьяўляецца выканаўчым органам Кангрэсу і праводзіць усю сваю працу згодна са статутам, пастановамі Кангрэсу і Рады. Паседжаньні Кангрэсавага Камітэту адбываюцца найменш раз на месяц. Кангрэсавы Камітэт дае справаздачу з сваёй дзейнасьці чарговаму Кангрэсу.
VII.	Рэвізійная Камісія
Пар. 16. Рэвізійная камісія як кантрольны орган выбіраецца Кангрэсам на тры гады ў складзе: а) старшыня; б) сакратар; в) сябра.
Рэвізійная камісія:
а)	кантралюе рахункаводства Кангрэсавага Камітэту, калі яна ўважае гэта за патрэбнае, але не радзей аднаго разу ў год;
б)	пераглядае ўсю дзейнасьць Кангрэсавага Камітэту ды яго аддзелаў;
в)	дае справаздачу і прапанову Кангрэсу, а на жаданьне і Радзе. Дзейнасьць Рэвізійнай Камісіі нармуецца статутам і пастановай Кангрэсу.
VIII.	Аддзелы Кангрэсавага Камітэту
Пар. 17.У мясцовасьцях, дзе ёсьць дзьве ці болып арганізацыяў — сяброў Кангрэсу, для абслугоўваньня мясцовых спраў, можа быць арганізаваны Аддзел Кангрэсавага Камітэту з прадстаўнікоў дадзеных арганізацый. Аддзел Кангрэсавага Камітэту дзейнічае згодна са статутам, пастановамі Кангрэсу, Рады і Кангрэсавага Камітэту.
IX.	Агульныя прадпісаньні
Пар. 18. Усе органы і паасобныя функцыянеры арганізацыі пры сваёй дзейнасьці не павінны лучыць спраў Кангрэсу зь дзейнасьцю паасобнай партыі ці напрамку і не павінен выступаць навонкі ў партыйна-груповых справах ад імя Кангрэсавага Камітэту. Кангрэсавы Камітэт рэпрэзэнтуе агульнабеларускае становішча ў Амэрыцы.
Пар. 19. Усе органы кіруюцца дэмакратычнымі прынцыпамі, прынягымі ў парлямэнтарным жыцьці.
Усе пастановы на Кангрэсе ды іншых органах прымаюцца звычайнай большасьцю галасоў, за выняткам спраў, у якіх статутам прадбачана кваліфікаваная бальшыня. Пры роўнасьці галасоў вырашае голас старшыні.
Пар. 20. Зьмены статуту прыймаюцца бальшынёй дэлегатаў, пры кворуме двух трэціх усіх дэлегатаў Кангрэсу. Кангрэс ці Рада могуць выбраць Статутовую камісію для падрыхтоўкі праекту зьмены статуту.
Пар. 21. У выпадку ліквідацыі Кангрэсу Беларусаў Амэрыкі, ягоная маёмасьць і архівы пераходзяць на ўласнасьць падобнае па мэтанакіраванасьці беларускае ўстановы ці арганізацыі паводле думкі апошняга легальнага Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі.
Прэзыдыюм
ІІ-га Кангрэсу Беларусоў Амэрыкі:
Інж. I. Касяк— старшыня
Бэрнард Букатка — заст. Старшыні
Лёнгіна Брылеўская — сакратар
Аляксандар Шудзейка — сакратар
Саўт-Рывэр, Н. Дж. Дня 30 чэрвеня 1957 г.
СТАТУТ
ЗЛУЧАНАГА БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАГА ДАПАМАГАВАГА КАМІТЭТУ
I.	Назоў, абшар дзеяньня, мэты
Арт. 1. Назоў арганізацыі: Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы Камітэт.
Арт. 2. Абшар дзейнасьці Камітэту: Злучаныя Штаты Паўночнай Амэрыкі і нясеньне дапамогі ўсім беларусам, каторыя знаходзяцца па-за межамі ЗША і дапамогі патрабуюць.
Арт. 3. Сядзібаю Галоўнай Управы ЗБАДК зьяўляецца горад Нью-Ёрк.
Арт. 4. Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы Камітэт зьяўляецца юрыдычнай арганізацыяй. Mae свае фірмовыя блянкі і павінен мець сваю пячатку.
Арт. 5 а. Мэтаю Камітэту зьяўляецца згуртаваць навокал сябе ўсіх беларусаў старое і новае эміграцыі, амэрыканцаў беларускага паходжаньня, каторыя ёсьць ляяльныя да Злучаных Штатаў Амэрыкі і каторыя вераць у прынцыпы дэмакратыі і канстытуцыю ЗША.
б.	Аб’ядноўваць сяброў і сымпатыкаў Арган. у апазыцыю да ўсіх расавых нацыянальных, палітычных і рэлігійных прасьледаваньняў.
ц. Рэпрэзэнтаваць Арганізацыю ЗБАДК і беларускае імя перад Амэрыканскімі ўладамі, амэрыканскімі арганізацыямі і Арганізацыямі іншых нацыянальнасьцяў.
д. Распаўсюджваньне ведаў пра Беларусь і беларусоў сярод чужынцаў.
э.	Стаяць на стражы ў абароне правоў і інтарэсаў беларусаў.
ф. Нясьці дапамогу маральнага і матэрыяльнага характару ўсім беларусам уцекачом зь Беларусі, каторыя пакінулі Бацькаўшчыну ў выніку рэлігійных эканамічных ці палітычных прасьледаваньняў, бяз розьніцы на іх рэлігійнае веравызнаньне ці палітычна-беларускія пераконаньні.
і.	3 падыходам магчымасьцяў нясьці інтэнсіўную дапамогу беларусом на Бацькаўшчыне.
Арт 6. Для зьдзяйсьненьня гэтых мэтаў Камітэт мае права:
а. Закладаньне Аддзелаў К-ту і гурткоў на тэрыторыі ЗША.
б. Закладаць бібліятэкі, чытальні, лекцыі, лятарэі, імпрэзы і г. п.
ц. Арганізаваць зборы дабравольных ахвяраў сярод беларусоў і амэрыканцаў.
д. Арганізаваць зборы вопраткі.
э. Закладаць і ўтрымліваць прытулкі, шпіталі, амбуляторыі і г. п.
ф. Паколькі да гэтага часу няма беларускага Чырвонага Крыжа, Дапамогавы К-т бярэ на сябе заданьні, належныя Чьгрвонаму Крыжу.
II.	Сяброўскія правы і абавязкі
Арт. 7. Звычайным сябрам К-ту можа быць кожны беларус старое ці новае эміграцыі, бяз розьніцы на веравызнаньне і палітычныя пераконаньні, які скончыў 16 гадоў і пражывае ў ЗША.
Арт. 8. Сябрам-сымпатыкам ЗБАДК можа быць кожны чужынец, каторы спрыяе беларускаму народу, яго інтарэсам і імкненьням.
Арт. 9. Ганаровым сябрам К-ту можа быць той беларус або чужынец, які асабліва заслужыўся беларускаму народу або Камітэту. Спрыяе ідэалёгіі беларусоў. Ганаровае сяброўства прызнае агульны сход.
Арт. 10. Звычайнымі сябрамі К-ту зьяўляюцца закладчыкі Арганізацыі і асобы, якія падалі пісьмовыя заявы з просьбаю аб прыняцьці іх у сябры К-ту і былі прынятыя Галоўнай Управай або Управамі Аддзелаў.
Арт. 11. Сябрамі-сымпатыкамі могуць быць тыя асобы, каторыя злажылі пісьмовыя заявы аб іх прыняцьці і прынятьія Галоўнаю Управаю.
Арт. 12. Усе сябры маюць права карыстацца з прадугледжаных дапамогаў.
Арт. 13. Усе звычайныя сябры маюць права прыймаць удзел у агульных сходах і быць выбранымі ў органы Камітэту.
Арт. 13 а. Лік сяброў аб скліканьні сходу?
Арт. 14. Сябры-сымпатыкі і ганаровыя сябры маюць права прыймаць удзел у агульных сходах з дарадчым голасам.
Арт. 15. Усе сябры забавязаны падпарадкоўвацца распараджэньнем уладам Камітэту і рэгулярна аплачваць сяброўскія складкі.
Арт. 16. Перастаць быць сябрам К-ту з собскай волі можа быць той сябра, які падасьць заяву аб сваім выступленьні, аплаціўшы ўсе сяброўскія складкі да дня выступленьня.
Арт. 17. Галоўная Ўправа мае права выкрасьліць зь ліку сяброў такога сябру, які дзейнічае на шкоду беларускаму народу або не аплачвае сяброўскіх складак прынамся за тры месяцы.