Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
116 Тут: пра пачатак расколу ў БАПЦ: калі большая частка сьвятароў і вернікаў падтрымала архіяпіскапа Мікалая (Мацукевіча) з Таронта, другая частка (значна меншая) — Андрэя Крыта, а пасьля ягонай сьмерці ў 1983 г.— новаабранага мітрапаліта Ізяслава (былога кіраўніка каліфарнійскага аддзелу БАЗА Янку Бруцкага). У Паўночнай Амэрыцы Ізяслава падтрымаў толькі ягоны прыход у Брукліне. Кліўлэндзкая парафія Жыровіцкай Божай Маці, парафіі ў Гайлэнд-парку, Дэтройце й Таронта сталі на бок Мікалая (Мацукевіча). Ізяслаў зьвярнуўся ў сьвецкі суд. Так, ён здолеў адсудзіць царкву й маёмасьць парафіі Сьвятога Духу ў Дэтройце. Вернікі ўпарта падтрымлівалі Мікалая, і паколькі сілаў стварыць паралельную парафію не было, беларускае праваслаўнае жыцьцё ў сталіцы амэрыканскай аўтаіндустрыі спынілася.
"’Аркадзь Качан (1921— 04.12.1982), грамадзкі дзеяч у Аўстраліі. Быў адным з заснавальнікаў Беларускага аб’еднаньня ў штаце Новы Паўднёвы Уэлс, першым дырэктарам Беларускага радыё на этнічнай станцыі 2ЕА (1976-1982). Сталы фундагар беларускіх выдавецкіх і культурніцкіх праектаў, прыхільнік Рады БНР.
118 Фэлікс Журня (1913-1982), рыма-каталіцкі сьвятар, марыянін. 3 1966 г. — у Вялікабрытаніі. Працаваў пры Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі, займаўся навучаньнем дзяцей пры інтэрнаце сьв. Кірылы Тураўскага. Падрабязьней пра а. Фэлікса Журню ў кнізе а. Аляксандра Надсана: «Часлаў Сіповіч: сьвятар і чалавек» (Менск, 2005).
119 Аляксандар Надсан (нар. 1926), сьвятар, грамадзкі дзеяч, дасьледнік. У 1951-1952 гг. —старшыня Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У 1953-1959 гг. навучаўся ў Грэцкай калегіі (духоўнай сэмінарыі для каталікоў усходняга абраду) у Рыме. У 1958 г. атрымаў сьвятарскія пасьвячэньні. 3 1981 г. — кіраўнік Беларускай кагаліцкай місіі ў Ангельшчыне, з канца 1980-х — апостальскі візытатар для беларусаўкаталікоў замежжа.
хаць да нас па дарозе з Аўстраліі ў наступным м-цы. I хваробы ды апэрацыі аслабляюць людзей. Брат напісаў, што спадзяецца наглай'20 сьмерці, бо чуецца ёсьць zawalowcem121. Я, на шчасьце, папраўляюся на здароўі, але мушу прыдзержвацца дыеты. Жонка з прычыны вялікага звальненьня мусіць выконваць цяжэйшую работу, якой ня любіць. Жадаю Вам, Вашай жонцы, сям’і і суродзічам з Вамі добрых Каляд і лепшага 1983 года.
Ч. Найдзюк
Лос-Анджэлес, 1.VII. 1983
Паважаны сп. Касяк!
Хачу паведаміць Вас, што дагэтуль не было запросінаў ад American Cultural Organizations.
25.V адбыўся сход арганізацыі Americans for Freedom of Captive Nations122 — павінен бьгў быць перавыбарчы, але было ўсяго 6 асоб — адлажылі для выясьненьня прычынаў і для павелічэньня ліку сяброў. Новы сход назначаны на 6.VII.
12. VI прыпадкам моцна раптам панізіўся ў мяне слух у правым вуху — было прамываньне, і прымаю каплі — паступова папраўляецца. Перад гэтым пасьля апэрацыяў быў моцна паніжаны слух у левым вуху. Цяпер выглядае, што ў абодвух вушах слух выроўніваецца. Маю быць на кантролі слуху 6.VII. На сходзе 25.V ня чуў добра справаздачы др. Клейнота, а раней мне выглядала, што a. А. Надсон у нас дома гаварыў заціха і заскора.
27. VI даведаліся зь лістаяпіскапа Ізяслава да сп. П. Ерміна, што ён ужо архіяпіскап. Пазычылі прачытаць «Голас Царквы»123 № 54 за травень г[этага] г[оду]. Арт[ыкул] «Разбуральнік Царквы», думаю, мог бы быць падставай для судовай справы за падрыў публічны годнасьці япіскапа Мікалая (Мацукевіча).
Я выслаў падзяку губэрнатару за ягонае прывітаньне, далучаючы копію «Occupation and Oppression of Byelorussia by Soviet Russia»124.
120 Ад nagle (польск.) — ‘раптоўнай, неспадзеўнай’.
121 Маецца на ўвазе інфаркт.
122 Амэрыканцы за свабоду паняволеных нацыяў.
123 Рэлігійна-грамадзкі часопіс праваслаўных беларусаўу ЗША. Заснаваны япіскапам БАПЦ Васілём (Тамашчыкам). Выходзіў ад 1955 па 1993 г. два разы на год (выдавец Царкоўная рада БАПЦ). Рэдактары: япіскап Васіль, Міхась Міцкевіч (брат Якуба Коласа), Пётра Манькоўскі. У канфлікце БАПЦ рэдакцыя падтрымала Ізяслава.
124 Артыкул Івана Касяка ў ангельскай мове.
Для Тыдня Паняволеных Народаў прадбачыцца пакуль што толькі Божая Служба 23.VII (а 5:05 PM125) at Saint Basil’s Church126.
Дайшла вестка, што ў сёлетняй праклямацыі прэз. Рэйгана ня ўспомнены Савецкі Саюз.
Маёй жонцы фірма ўрачыста адзначыла 25 год ейнай працы з прамовай, здымкамі і пярсьцёнкам.
Усяго добрага Вам і Вашай жонцы!
Ч. Найдзюк
Лос-Анджэлес, 15.V1II.1983
Паважаны сп. Касяк!
Праляцеў цэлы м-ц, як я не пісаў да Вас. Часткова адкладаў, каб упэўніцца, ці буду ў Чыкага на хіратоніі а. Ул[адзімера] Тарасевіча127. I толькі 12. VIII купіў я білет на самалёт Jet America. Вылятаю з Long Beach128 6.ІХ і буду ў Чыкага да 12.IX. Запрасілі мяне да сябе сп-ва Махначы129, а жонка зь дзяцьмі да гэтага моцна заахвоцілі, і выслаў неадкладна і сваю згоду на фармальныя запросіны. Гэта будзе ў маім жыцьці першы палёт самалётам, і таму я няпэўны, як буду чуцца. Захацеў пабыць у Чыкага церазь weekend з надзеяй на большыя спатканьні са старымі знаёмымі зь Вільні. Было б добра пабачыцца і з Вамі — можа,ц змагу пазваніць да Вас і дагаварыцца. Пішу можа, бо буду мусіў лічыцца з магчымасьцямі ў тых, у каго прыйдзецца затрымацца — праўдападобна ў сп-ва Махначоў, якіх прасіў мне дапамагчы.
Мне хочацца выкарыстаць гэтую незвычайную і рэдкую нагоду, каб пабачыцца і пазнаёміцца і з другімі асобамі, якія будуць з другіх мясцоў. Жонка і дзеці шмат разоў выяжджалі ў далейшыя пункты
125 У Амэрыцы ўжываецца паняцьце часу да апоўдня (AM), па паўдні (РМ). 5:05 РМ — гэта 17:05.
126 Царкве сьвятога Васіля.
127 Уладзіслаў Тарасевіч (у манастве Ўладзімер, 1921-1986). У ЗША з 1938 г. Ад 1958 г.— парах грэка-каталіцкай парафіі Хрыста Збаўцы ў Чыкага. Выдаваў парафіяльны бюлетэнь «Да злучэньня». Ад 1983 г. Янам Паўлам II прызначаны апостальскім візытатарам для беларусаўкаталікоў на эміграцыі.
128 Горад на поўдзень ад Лос-Анджэлесу на ўзьбярэжжы Ціхага акіяну.
129 Найперш гаворка пра Ванду Махнач (да замуства Чарнэцкую, 19182007), якая разам з Чаславам Найдзюком вучылася ў Віленскім унівэрсытэце ды была сяброўкай Беларускага студэнцкага саюзу. У 1947 г. узяла шлюб з грамадзкім дзеячам Міхасём Махначом. Махначы жылі ў ваколіцах Чыкага, бралі ўдзел у жыцьці парафіі Хрыста Збаўцы.
самалётам і чуюццца як бы забавязаны даць нарэшце і мне на старасьць такую прыемнасьць і дасьведчаньне. Выбачце, што я так шмат расьпісаўся аб гэтым, але зразумейце мой цяперашні настрой. Калі пішу гэта— праходзіць рэдкі дождж, і ёсьць парна і горача. Шмат ранейшых дзён пацелі ад гарачыні. Цяпер рукі ліпнуць да паперы, што невыгодна пісаць.
Далучаю пару копіяў з Тыдня Паняволеных Народаў — хроніку паслаў для «Беларуса». Спадзяюся, што пры спатканьні змагу сказаць Вам аб усім больш, а тым часам да пабачаньня і ўсяго добрага Вам, Вашай жонцы і суродзічам з Вамі!
Ч. Найдзюк
Лос-Анджэлес, 22.XI. 1983
Паважаны Спадар Касяк!
Думаю, што Вы з жонкаю вярнуліся з Лос-Анджэлесу да дому добра.
Мілае спатканьне з Вамі тут астанецца ў нас надоўга прыемным успамінам. Вельмі за яго ўдзячныя.
Мы тут даволі намучыліся са зьменай кватэры і яіпчэ цяжка прывыкаць да новага месца і прыспасабляцца. Шмат друкаў трэба было аддаць другім. Новая кватэра ёсьць меншай і больш як у два разы дарожшай. Mae яна, як і ранейшая, свае плюсы і мінусы.
18.XI прыйшоў ліст ад сп. Жука, у якім ён піша: «...я за тое, каб перавыдаць ягоную (брата [Язэпа]) гісторыю. Да мяне пісаў сп. Касяк, што добра было б выдаць яе друкам. Было б добра, але пакуль гэтае магчымасьці няма, я запрапанаваў яму, што я выдам на ксэраксе. Падтрымайце гэтую думку! Бо што з таго, што гісторыя ляжала ў Вас у шафе 40 год — ніякае карысьці. Што з таго, што гісторыя Ігнатоўскага ляжала 55 год, а таксама «Заходнерусізм». Я выдаў іх на ксэраксе і адчуваю, што зрабіў вельмі добрую справу — шмат пахвал і падзяк ад чытачоў. Я не лічыўся з выдаткамі, а лічыўся з стратамі, бо ж з Польшчы ніхто не прысылае грошы, а многія хочуць яе мець, і я пасьілаў кожнаму. Гэтымі кнігамі карысталіся ўжо навукоўцы ў сваіх працах і артыкулах. Тое ж самае будзе і з кнігай Вашага брата. Хай ён будзе сьведкай, што ягоную працу ацанілі праз 40 год і яна ёсьць карысная нашай агульнай справе. Калі вы за гэта, каб яе выдаць, калі сп. Касяк дашле машынапіс, я адразу выдам. Гэта будзе каштоўная справа, але я сьведамы таго, што я зраблю добрую справу. Кніга дасьць больш карысьці, калі будзе выдана на ксэраксе, як будзе ляжаць у Вас ці ў сп. Касяка ў шафе. Я таксама запрапанаваў яму выдаць ягоную навейшую гісторыю, таксама такім самым спосабам. Падтрымайце маю прапанову, калі ласка. Зробім добрую спра-
ву. Калі будзе магчымасьць, выдама друкам, адно другому не будзе шкодзіць»130.
Я ўжо даў яму сваю згоду і абяцаў, што напішу да Вас са свай просьбай падтрымаць гэты плян і намер спадара Жука. Падаў я яму і пажаданьні брата, якія я перадаў пры спатканьні з Вамі тут у форме выпісу зь ліста брата. Брат хацеў, каб сп. Жук ці хто інш. узяўся выдаць гісторыю Беларускай Друкарні імя Ф. Скарыны ў Вільні. Рукапіс ейны ў a. А. Надсона'31.
У гэты мамэнт, каля 3 п. п.132, прыйшоў новы чарговы нумар «Беларуса».
Чакаю ад Вас добрага адказу. Жадаю Вам і жонцы ўсяго добрага.
Ч. Найдзюк
Р. S. Жонка прапанавала, каб ужо павіншаваць Вас з Калядамі і Новым Годам!
Лос-Анджэлес, 28.11.1984
Паважаны сп. Касяк!
Дзякую за рана прысланую копію ліста да губэрнатара, як сёлетні ўзор і копіі адносна імпарту тавараў нявольніцкай работы з Савецкага Саюзу.
Мая жонка штогоду зараньня беспакоіцца за лісты да губэрнатара і мэра. Выглядае, што ўзор ёсьць лепш апрацаваны. 15.11 былі мною высланы абодва лісты. 17.П прыйшоў ліст ад сп. Мядзейкі і 21.11 я выслаў яму свой адмоўны адказ. Жонка мая не ўважае наш удзел за пасільны ў канвэнцыі ў Сан-Дыега133, беручы пад увагу
130 Пад імем сп. Жука Часлаў Найдзюк, відаць, схаваў грамадзкага дзеяча Юр’я Попку. Ю. Попка ў Нямеччыне выдаў «Западно-русснзм» А. Цьвікевіча (у 1982 г.) і «Гісторыю Беларусі ў XIX і ў пачатку XX сталецьця» (1981) ды наагул шмат друкаваў і выдаваў выключна за ўласныя грошы.
131 Кніга «Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны ў Вільні (19261940)» выйшла ў 1991 г. у Лёндане, у выдавецтве «Божым шляхам», якое месьцілася ў Беларускай бібліятэцы-музэі імя Ф. Скарыны. Кніга выйішіа за аўтарствам Станіслава Цыпрыяновіча (псэўданім Я. Найдзюка).