Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Зьбіраемся зрабіць выставу ў Інтэрнацыянальным Інстытуце, праўдападобна без мастацкай праграмы, бо няма сілаў. У [Кастуся] Вайцяхоўскага напр. нарадзіўся нядаўна другі сын65, і яму ўжо не да танцаў... Другіх таксама не ўдаецца заахвоціць пасьля ранейшага даволі зьнеахвочваючага пасьведчаньня з рэпэтыцыямі танцаў. Таксама людзі неахвотны і нанімаць удзельнікаў праграмы, ды яшчэ небеларусаў.
Жадаю Вам усяго найлепшага!
3 пашанаю,
Ч. Найдзюк
20 верасьня 1963 г.
Паважаны спадар Ч. Найдзюк!
Вельмі дзякую за ваш апошні ліст, як і за матэрыял для зьезду. Настроі, пануючыя сярод беларусаў у дачыненьні да грамадзкай працы, аб якіх Вы пішаце, не становяць вынятку Вашага асяродзьдзя. Мясцовыя абставіны жыцьця робяць свае ўплывы на ўсе асяродзьдзі, хоць, можа, і ў роўнай меры. Аднак пры паступовым ходзе працэсу апасіўленьня ўсё ж яшчэ можна што рабіць, і мы павінны рабіць, стасуючы тыя ходы, якія магчымыя і даюць пазытыўны эфэкт. Калі
65 Усяго ж у Кастуся й Бэрдзі Вайцяхоўскіх, што ўзялі шлюб у 1961 г., нарадзілася чацьвёра дзяцей: Андрэй, Мікалай, Эрас і дачка Каця.
нельга зрабіць масавага выступленьня, будзем выступаць дэлегацыямі. Калі нельга выказаць друкам, будзем публікаваць рататарам і г. д. Словам, пакуль жывы, то трэба будзе рабіць тымі спосабамі, на якія мы ў сіле.
Цешуся, што Вашы асабістыя справы паправіліся, а гэта дадае бадзёрасьці ў цэлым.
Наш Кангрэсавы Камітэт мае намер перавыдаць на ангельскай мове кнігу Вашага брата: «Беларусь учора і сяньня»66. Дадаючы частку з 2-й сусьветнай вайны на сягоньня. Выданьне будзе залежыць ад фінансавых сродкаў, якія маем намер пачаць зьбіраць. Звычайна вымагаецца згода аўтара на перавыданьне яго працы. Пры сучаснай сытуацыі няпэўнасьці адносна лёсу Вашага брата67, мы хацелі б мець ад Вас выясьненьне ці дапамогу па справе аўтарскай згоды.
Новавыбраны Кангрэсавы Камітэт68 пастанавіў прасіць Вас прыняць на сябе абавязкі прадстаўніка Камітэту на новую кадэнцыю.
Перасылаючы найлепшыя пажаданьні Вам і Вашай сям’і, застаюся з пашанай да Вас.
[I. Касяк]
Лос-Анджэлес, 4.XI.1963
Паважаны сп. Я. Касяк!
У залучэньні перасылаю Вам кароткую карэспандэнцыю ў «Бел. думку». Трохі болыная выслана раней у «Бацькаўшчыну». Гэта скромны плод нашых новых высілкаў. Выступ дзяцей быў пробны, і таму мне не хацелася і было зацяжка браць замнога рызыкі, каб зра-
66 Ідзецца пра кнігу роднага брата Часлава Найдзюка Язэпа Найдзюка «Беларусь учора і сяньня». Першае выданьне кнігі пабачыла сьвет у 1940 г., у 1944 г. яна была перавыдадзеная. У 1989 г. праца Я. Найдзюка лягла ў аснову ангельскамоўнай кнігі Івана Касяка Byelorussia: histori­cal outline. I. Касяк дадаў матэрыялы з гісторыі II Сусьветнай вайны й тое, што тычылася паваеннай эміграцыі. У 1993 г. у Менску кніга выйшла па-беларуску: Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора і сяньня.
67 Язэп Найдзюк (12.05.1909 г. Бойдаты, сёньня Ваўкавыскі р-н Гарадзенскай вобл.— 13.02.1984), грамадзкі дзеяч, выдавец. У 1930-хіт.— дырэктар Віленскай беларускай друкарні імя Ф. Скарыны, рэдактар часопісу «Шлях моладзі». Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Выдавецтве падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску. 3 1944 г. жыў у Польшчы (горад Інаўроцлаў) пад прозьвішчам Александровіч. «Рассакрэчаны» для шырокай грамадзкасьці быў толькі пасьля сьмерці.
68 Маюцца на ўвазе выбары кіраўнічых органаў БККА, што прайшлі падчас IV Кангрэсу беларусаў Амэрыкі ў 1963 г.
біць яго супольным з БАЗА’ю, каторая пакрыла грашовы выдатак. Нябазаўскі ўклад быў вялікі, і яго варта было панясьці, каб выступ не праваліўся. Бяда зь некаторымі «трэйцімі»69, якія ня хочуць грашова паддзержваць высілкаў, калі яны афішуюцца ці пад імем Камітэту ці БАЗА’ы, а вымагаюць кампраміснага назову, які ўжо раней ужываўся. У сэнсе грамадзкім, адносіны і далей даволі цяжкія, і далей неабходна карыстаць з таго, што можа ўдавацца. Шчыра дзякую за Вашае пісьмо і зразуменьне. Пасылаю найлепшыя пажаданьні нававыбранаму Кангрэсаваму Камітэту. Дзякую за далейшы давер да мяне і згаджаюся прадаўжаць свае абавязкі прадстаўніка Камітэту, хоць здаю сабе добра справу, што не выконваю іх як належала б. Ахвотна бачыў бы кагось, хто хацеў бы і мог бы значна болып тут. Маё асабістае палажэньне і далей не пазваляе мне пасьвяціць больш часу на свае грамадзкія патрэбы. За работу ўвесь час прыходзіцца чуцца няпэўным. Дзеці хоць растуць, але займаюць мяне моцна. А век сваё таксама робіць, хоць яшчэ не стары.
Цешуся з Вашага пляну адносна кніжкі майго брата. Аднак Hern­ia канкрэтна і адказнае аб сваім браце мне дагэтуль немагчыма Вам сказаць. Асабіста думаю, што выданьне ягонай кніжкі для нац.-грамадзкіх патрэбаў зусім апраўдана. Безумоўна, трэба лічыцца з вымогамі бясьпекі аўтара кніжкі.
Дзякую за пажаданьні і ўзаемна перасылаю Вам усяго найлепшага!
3 пашанаю, Ч. Найдзюк
L. A. Calif, 15.III.64
Паважаны сп. Касяк!
У залучэньні перасылаю Вам на сакавіковае сьвята сваё прывітаньне.
Дзякую за Вашае. Вашую просьбу выканаю. Мы будзем сьвяткаваць 5-га красавіка, бо раней заля занята, а на Вялікдзень не адпаведна.
Ня гневайцеся, што так доўга да Вас не пісаў. Пэўны, што нашыя ранейшыя пісьмы разьмінуліся ў дарозе.
У міжчасе можна было б нешта напісаць, але не было часу і ахвоты і фактычна нічога новага важнага. Я моцна заняты сваёй новай работай, часамі маю overtime10.
69 Размова пра г. зв. «трэцюю сілу» — тых, хто афіцыйна ня толькі адмяжоўваўся ад Рады БНР ці БЦР, але й увогуле не прызнаваў іх як прадстаўніцтва беларусаў на эміграцыі.
70 Тут: пазатэрміновую працу.
25 Сакавіка сьвяткуем ад імя арганізацыяў разам з БАЗА’й і без афіцыйнай водкі. Хочацца падняць узровень сьвяткаваньня.
Адносна выданьня Гісторыі брата” няма ў мяне заахвочваючых дадзеных.
3 пашанаю,
Ч. Найдзюк
Лос-Анджэлес, 14.111.1965
Паважаны сп. I. Касяк!
Перасылаю пры гэтым прывітаньне з 25-ым сакавіком, перапрашаю Вас за сваё маўчаньне. На жаль, палажэньне маё ўвесь [час] было настолькі цяжкім за ўвесь мінулы год, што не было аб чым і пісаць, і не хацелася. Імпульсы для нават мінімальнай дзейнасьці слаблі, a асабістае палажэньне і надалей аказалася даволі няўстойчывым.
Адным з прыкрых няўдачаў у мінулым годзе была адсутнасьць адказу на маё пісьмо ад губэрнатара, а адказ ад мэра быў слабы, з простай копіяй дэклярацыі для БАЗА’ы. Ня маючы элемэнтаў для наладжваньня тут прадстаўніцтва БККА, я рашыў у гэтым годзе не марнаваць ні грошаў, ні часу, ні паперы на пісаньне аб 25-ым Сакавіку ні мэру, ні губэрнатару. Сьвяткаваньне маецца адбыцца, падобна, як і ў мінулым годзе, 28-Ш.
У Інтэрн[ацыянальным] Інстытуце адбыліся перамены. Інтэрнацыянальны Дзень і выстава адбыліся ў далейшым месцы і ў такіх умовах і варунках, што нам было немагчыма прыняць у ім удзел. На калядную праграму не было запросінаў, зь нястачы месца— раз, а другі раз, здаецца, зусім яе не было, з прычыны перабудовы месца Гарадзкім аддзелам мастацтва.
Далей, як Вам ведама, выехаў Вайцяхоўскі. Другія пажаніліся і нядаўна сталіся бацькамі, зь некаторымі не ўдалося паправіць адносінаў.
Цяпер пробуем вучыць дзяцей танцаваць «Крыжачка» і вучым дэклямацыяў вершаў на дзень 25 сакавіка. Рэфэрат згадзіўся прачытаць новы чалавек — сп. Ермін.
Вялікі быў ціск з кніжкамі на прадажу.
Усе моцна занятыя. Можа з часам штось замацуецца, бо ж адносіны могуць мяняцца пад рознымі ўплывамі. Пакуль што хваліцца няма чым.
Пасылаю Вам найлепшыя пажаданьні і прывітаньні.
3 пашанаю,
Ч. Найдзюк
71 Г. зн. кнігі «Беларусь учора і сяньня».
Лос-Анджэлес, 7.IV.1969
Паважаны сп. I. Касяк!
Перасылаючы Вам прывітаньне на сьвяткаваньне 25-га Сакавіка, мне не было ведама, што БАЗА нічога не напіша мэру. Дзеля таго і для мяне праклямацыя мэра, копію каторай пры гэтым, ёсьць прыемнай неспадзяванкай. Атрымаў я яе асабіста якраз у дзень 25-га сакавіка, хоць мелася быць днём раней. Аб гэтым і нашым сьвяткаваньні ў нядзелю 22-га Сакавіка я ўчора напісаў у газэту «Беларус», далучыўшы і ім копію праклямацыі. Ёсьць у мяне ўжо прыгожая вялікая здымка з мэрам, але я заказаў для прэсы лепшую. Дзеля атрыманьня праклямацыі я павінен быў выслаць ім інфармацыйны матэрыял. Далучаю Вам лісток мэра для прэсы, бо гэта было ў дзень ягонай рэгулярнай прэсавай канфэрэнцыі. Ягоная памоцніца К. Curtis узяла ў мяне 4 экз. Інф. Лістка, брашуркі, каторыя я спэцыяльна выпісаў на гэты выпадак. Я ня знаў, як будзе мой кантакт з рэпартэрамі. Нягледзячы на мой адрас на лістку для прэсы, ніхто не адгукнуўся і мною не пацікавіўся. Праклямацыя выглядае вельмі прыгожа і ўсім падабаецца. Ясна, яе яшчэ мала хто бачыў, але я паступова буду паказваць усім. Яна зьяўляецца нашым арганізацыйным дасягненьнем, якое і вы павінны рэклямаваць.
Хто спрычыніўся да гэтага, цяжка адказаць. Можна толькі рабіць дагадкі. Некаторыя думаюць, што мэр зрабіў гэта, як кандыдат на губэрнатара, аднак можна лічыцца і шмат спрыяльнымі абставінамі. Напр. я стаў яму больш ведамым перад гэтым. Можа, памоцніца яму гэта зрабіла з сваіх перакананьняў, бо яна вельмі добра абслугоўвала і казала, што яна мае ўспаміны аб бальшавіках з дому, калі ёй было 3 гады і ёй не было малака і інш. Яна сказала, што яны маглі б зрабіць для нас і flag raising72, калі б у нас нашліся для гэтага людзі. На жаль, зь людзьмі і далей вельмі цяжка. Клішэвіч зусім адказаўся ў сваім пісьме ад 3-га лютага: «Адсутнасьць сп. Бруцкага73 ніякай ролі не адыгрывае. Тут ёсьць БАЗА, яе кіраўнікі, а таму яны яго заўсёды заменяць. Прайшлі гады, вырасла моладзь, няхай яна гэтым займаецца, а старэйшым трэба злазіць з трыбуны і адпачываць. На дапамогу і на чытаньне рэфэрату на мяне не разьлічвайце...»
Нягледзячы на маю пазьнейшую беспасярэднюю просьбу хоць прыйсьці на сьвяткаваньне, ён і гэтага не зрабіў. Затое ў міжчасе дайшла вестка, што ён ужо два свае вершы надрукаваў у [менскім] «Голасе Радзімы». Абодва вершы ёсьць у нас і робяцца адбіткі для
72 Тут: уздыманьне сьцяга.
73 Іван (Янка) Бруцкі (22.01.1926 — 26.11.2007). У ЗША з 1962 г.
Займаўся грамадзкай дзейнасьцю, кіраваў аддзелам БАЗА ў Каліфорніі. Ад 1981 г. — япіскап, з 1984 г. —• мітрапаліт БАПЦ.
ведама ўсіх яго тут знаёмых. Ён ужо ў мінулым годзе разам з старым [Аляксеем] Вініцкім на сьвяткаваньні вялі сябе непаважна. Седзячы побач, жартавалі падчас праграмы і другім мяшалі. Тады ўжо на маю просьбу выступіць у праграме абодва адказаліся. Гэтым разам стары Вініцкі цяжка захварэў, і з гэтай прычыны ўся ягоная сям’я не прыйшла на сьвяткаваньне. Нават не было і Каці Вініцкай зь дзецьмі. Быў толькі [Язэп] Арцюх і Хмызы74, каторыя не асталіся на пачастунак. Арцюх гаварыў мне, ён ня можа мяшацца ў працу аддзелу БАЗА-ы, хоць сам належыць дарэвізійнай камісіі. Бруцкі не зрабіў фармальнай перадачы свайго старшынства, ня меўшы раней ад іх дастатковай падтрымкі. Вініцкага я адведаў з праклямацыяй у ягоным доме. Стары так падбодрыўся, што расказаў мне многа пра свой багаты архіў, які высылае ў Лёнданскі Беларускі Музэй75, і пра свае рукапісы кніжак76.