Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
Зьлева направа: Аркадзь Евец, Аркадзь Сацэвіч, архіяпіскап Апанас, Радаслаў Астроўскі, архіяпіскап Філафей, Янка Шымчык, Мікалай Мінкевіч.
Канец 1960-х.
Парафіяльны камітэт падчас юбілею парафііў 1975 г. Сядзяць зьлева направа: Міхась Сенька (сакратар), Міхась Бахар (заступнік старшыні), Барыс Плескачэўскі (старшыня), Лявон Літаровіч (заступнік старшыні).
Стаяць зьлева направа: Сьцяпан Навумчык, Мікалай Манцывода, Рыгор Арцюшэнка, Мікалай Касьцюк, Сьцяпан Страпко (сябры камітэту).
Пахаваньне Радаслава Астроўскага на беларускіх могілкаху Саўт-Рывэры. Кастрычнік 1976 г. Прамаўляе Нікандар Мядзейка.
Гйютоі
Магіла а. Мікалая Лапіцкага на беларускіх могілкаху Саўт-Рывэры.
ПРОТОПІ 13 СЬНЕІ
Магіла прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага но беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Крыж на беларускіх могілках сьв. Эўфрасіньні Полацкайу Саўт-Рывэры.
На гэтым месцы знаходзіўся будынак, у якім была Заля Шакаў. Да паўстаньня Беларускага грамадзкага цэнтру тут праводзіліся імпрэзы. Падчас пажару будынак згарэў, партугольцы яго аднавілі ізрабілі рэстаран Ria Mar.
Ліза і Лявон Літаровічы.
Удзельнікі апошняга, 19-га, пленуму БЦР. Саўт-Рывэр, 1988 г. Сядзяць зьлева направа: Ігар Шчорс, Алег Махнюк, Віталь Цярпіцкі, Антон Даніловіч (Янка Золак), Мікалай Манцывода, Язэп Лешчанка (Міхась Кавыль), Міхась Сенька.
Адкрыцьцё беларускага пасольства ў Вашынгтонеў 1993 г. Стаяць зьлева направа: 1-шы Пятро Краўчанка — міністар замежных справаў, 4-ты Сяргей Мартынаў — пасол Беларусі ў ЗША.
Прадстаўнік Беларусі пры ААН Генадзь Бураўкін, старшыня БККА Расьціслаў Завістовіч, міністар замежных справаў Пятро Краўчанка. 1993 г.
Разам зь першым амбасадарам 3LUA ў Беларусі Дэйвідам Сўорцам падчас
сустрэчы ў Дзярждэпартамэнце. Верасень 1992 г. Зьлева направа: намесьнік беларускага паслаўЗША Міхаіл Хвастоў, Іраіда Завістовіч, амбасадар Дэйвід Сўорц, старшыня БККА Расьціслаў Завістовіч.
Старшыня БККА Расьціслаў Завістовіч і першая лэдзі ЗША ў 1993-2001 гг. Хілары Клінтан на адзначэньні 10-хугодкаў чарнобыльскай катастрофы
ў Вашынгтоне.
Беларуская дэлегацыя ў Белым Доме. Зьлева направа: Міхась Сенька, Віталь і Ірына Цярпіцкія, Расьціслаў Завістовіч, Ніна Сільвановіч, Жорж Навумчык, Алекс Сільвановіч.
Курган-помніну Саўт-Рывэры. Усталяваны ) высьвячоны побач з царквой сьв. Эўфрасіньні Полацкай у 1974 г. Сьпераду нодпіс па-беларуску і ангельску: «Слава змагарам за Вольную Беларусь».
Адносна вывешваньня беларускага сьцяга, побач амэрыканскага, на ратушы гораду ў дзень 25 Сакавіка, належыць загадзя рабіць захады, пішучы мэру адпаведную заяву, дэкляруючы далучыць беларускі сьцяг. Часамі добра зладзіць дэлегацыю да мэра па гэтай справе.
Нам належыць зьвярнуць асаблівую ўвагу на дасыланьне сваіх інфармацыйных матэрыялаў па-ангельску аб беларускіх падзеях (угодкі 25 Сакавіка, Тыдзень Паняволеных Нацыяў і г. д.) у мясцовыя англамоўныя газэты і часапісы. Мясцовыя газэты друкуюць такія матэрыялы, калі яны прадстаўлены з шырэйшай пэрспэктывы, з навязкай да бягучай амэрыканскай палітыкі.
Пры нашых сьціплых сілах цяжка павялічваць грамадзкую працу ўшыркі. Можа, лепш зьвярнуць увагу на нямногія, але якасна каштоўныя захады, як: мэмарандумы да ўстаноў у Вашынгтоне, кангрэсмэнам, артыкулы ў англамоўную прэсу, у выдавецтвы энцыкляпэдыяў і г. д.
Тут на нью-ёрскім грунце, як і ва ўрадавых установах у Вашынгтоне, праводзіцца рэжучае разьмяжоўваньне пры трактаваньні Т. зв. сатэлітных краін59 і нерасейскіх краін, улучаных у СССР, за выняткам Прыбалтыкі. Вызвольныя імкненьні сатэлітаў і Прыбалтаў падтрымліваюцца. Іншыя нерасейскія краіны СССР трактуюцца як «гістарычныя часткі Расеі». Для падтрымкі сатэлітных краін існуюць установы, карыстаючыя з дапамогі. Для нерасейскіх народаў СССР існуе непрадрашэнскі камітэт і прыватная арганізацыя нерасейскіх народаў60. Гэта апошняя безь ніякай дапамогі і таму можа праводзіць толькі эфэмэрную дзейнасьць, без істотнейшага значэньня. Да гэтай апошняй належыць і наш камітэт. На жаль, існуючай сытуацыі нельга зьмяніць, бо яе стварылі і ўтрымліваюць моцныя сілы. Нам застаецца ўзьдзейнічаць паводле собскіх магчымасьцяў. Трэба спадзявацца, што пры зьмене міжнароднай сытуацыі ў спрыяльным для паняволеных народаў напрамку зьменяцца і тутэйшыя абставіны.
Усе нашы людзі працуюць цяжка на жыцьцё і надта мала маюць вольнага часу на грамадзкія справы. Таму і часапіс [«Беларуская думка»] выходзіць рэдка. Але лепш рэдка, чым ніколі.
Дзякую за Вашы пажаданьні і прывітаньні. Са свайго боку жадаю Вам як найлепшых посьпехаў.
[I. Касяк]
59 Маюцца на ўвазе былыя краіны г. зв. сацлягеру: Польшча, ГДР, Чэхаслававаччына, Вугоршчына і г. д.
60 Маецца на ўвазе Камітэт барацьбы з бальшавізмам, а таксама Парыскі камітэт, які аб’ядноўваў нерасейскія народы, што супрацоўнічалі з Камітэтам барацьбы з бальшавізмам.
Los Angeles, 7.IV. 1963
Паважаны сп. I. Касяк!
Выбачце, што ізноў так доўга да Вас нічога не пісаў, хоць думаў, што змагу пісаць Вам часьцей. На жаль, за ўвесь мінулы час мне прыйшлося перажыць надзвычайны цяжкі пэрыяд у маім прыватным жыцьці. Неспадзявана мне давялося многа перажываць у барацьбе за адпавяднейшую зарабковую працу. 3 Вашай рады і прапановы адносна магчымай працы ў Вашынгтоне не магу скарыстаць з розных прычынаў. Яшчэ раней на прапанову [Барыса] Кіта, рабіў спробу туды папасьці. У мяне многа на гэта перашкод. Найважнейшая, што жонка ня хоча кінуць свае сталае працы, якую любіць болып, як сядзець удома зь дзяцьмі. Для дабра гэтых мушу пасьвячацца я. Усе яны дзяржаць мяне ў моцнай занятасьці. Даўжэйшае безрабоцьце зусім абясьсіліла мяне матэрыяльна. Цяпер выглядае на палепшаньне. Я прапрацаваў ужо два тыдні на новай рабоце, якая, можа, станецца пачаткам майго новага лягчэйшага пэрыяду.
У нашых тут грамадзкіх адносінах, думаю, нават лепшая паправа. Сьвяткаваньне Сакавіка было як бы завяршэньнем яе. Перамагло агульнае жаданьне зьліквідаваць шкодную нязгоду. Першы раз удалося сабрацца ў нанятай залі з прысутнасьцяй сьвежых новых людзей. Амаль усе выйшлі задаволеныя. Праўда, не прыйшлося гэта лёгка, і не без ахвяраў. Адна беларуская сям’я Канановічаў на сьвята не прыбыла. Галоўны, аднак, страх перад публічным груповым аб’яднаньнем зламаны. Думаю, што ў будучыні будзе яшчэ лягчэй. Таксама, праўда, не ўдалося мне яшчэ дагаварыцца са старым Вініцкім61, каб сьвяткаваць ад арганізацыяў, бо ён не згадзіўся, каб я браў складкі на залю ад несяброў. Ня знаю, як мне вырашыць справу сяброўства тут БККА.
Пісьмы ад Вас атрымаў — буду старацца іх палагоджваць. У далучэньні копія statementu ад губэрнатара, якое прыйшло са спазьненьнем. Ад мэра не было адказу. Арцюх ад яго атрымаў. Далучаю і апіс
61 Аляксей Вініцкі (26.12.1891 —24.11.1972), грамадзка-культурны дзеяч, пэдагог. На эміграцыі адзін з ініцыятараў аднаўленьня Рады БНР і БАПЦ. Жыў у Лос-Анджэлесе. Аўтар працаў: «Матэрыялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадах. Частка 1» (ЛосАнджэлес, 1968, перадрук 1972), «Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадах. Частка II: рэлігійныя справы» (Лос-Анджэлес, 1968), «Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадах. Частка III: арганізацыі» (ЛосАнджэлес, 1968).
сьвята ў «Беларускую думку», грошы за якую прышлю. Рады мы тут з аб’яднаньня ў Вас62. Тымчасам жадаю Вясёлага Вялікадня.
3 пашанай, Часлаў Найдзюк
***
Сакавіковае сьвяткаваньне ў Лос-Анджэлесе
Сёлетняе сьвяткаваньне 45-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларусі адбылося ў Лос-Анджэлесе ў залі Humanity Calls у нядзелю 24-га сакавіка. Праграмаю кіраваў Я. Арцюх як старшыня сьвяткавальнага камітэту, сябрамі каторага былі і Ю[зэфа] Найдзюк і В. Стус. Праграма пачалася амэрыканскім гімнам і малітваю «Магутны Божа». Былі прачытаныя прывітаньні: ад мэра г. Лос-Анджэлесу, сакратара Кікеля, БККА, БАЗА ды інш. Рэфэрат аб Акце 25-га сакавіка 1918 г. на фоне гісторыі барацьбы беларусаў за сваю дзяржаўную незалежнасьць прачытаў К[астусь] Вайцяхоўскі. 3 дэклямацыямі вершаў выступілі дзеткі: Аня і Люся Вініцкія, Ядзя Найдзюк ды Ірэна і Нюся Стусу. Ю. Найдзюк прачытала верш айца Я[зэпа] Гэрмановіча63 «Сон аўтара». Верш Янкі Купалы «Гэй, наперад» прадэклямаваў Ч. Найдзюк. Ядзя Найдзюк пратанцавала зь лялькай польку «Янку» пад акампанэмэнт А[лімпа] Мяленьцева на акардэоне. Праграма закончылася амэрыканскім і беларускім гімнамі. У сьвяточным сямейным настроі адбыўся і пачастунак. Агульнае ўражаньне са сьвята добрае. Найбольш вясёласьці праявілі дзеці, асабліва сваімі груповымі спантанічным скокамі.
Ч. Н.
Лос-Анджэлес, 26.VIII.63
Паважаны сп. I. Касяк!
Пасылаю Вам пры гэтым сваё пісьмо на Зьезд64. Ня гневайцеся, што так позна адказваю і што так доўга наагул Вам нічога не пісаў. I далей прычына гэтага ў маім асабістым палажэньні і самапачуцьці. Ад 25-га сакавіка ўвесь час працую, і жонка таксама. Нарэшце адкрыліся
62 Размова пра сумесныя захады Галоўнай управы БАЗА (К. Мерляк) і ўраду БККА (Іван Касяк) пра стварэньне Беларускай кангрэсовай рады.
63 Язэп Гэрмановіч (1890-1978), сьвятар і грамадзкі дзеяч. Пісаў вершы, байкі й п’есы пад псэўданімам Вінцук Адважны.
64 Размова пра Зьезд беларусаў ЗША й Канады, які прайшоў у 1963 г.
мне магчымасьці лепшай работы, за якую і для якой трэба пакладаць як найбольш сілаў і часу. Як ведаеце, бяз працы мне было ўжо ня вытрымаць далей. Дзеля таго неабходна так даражыць новаздабытай працай, каб ня страціць яе з сваёй віны і каб як найбольш навучыцца на будучыню.
Актыўнейшым быць цяжка і з угляду на другіх. Шмат хто з нашых мацней заабсарбаваны з прычыны натуральнага павелічэньня сваёй сям’і. I далей людзі наперагонкі стараюцца як найхутчэй разжыцца. Частыя перамены ў працы і інш. не спрыяюць для грамадзкай працы.
Прыватныя кантакты падтрымоўваювда пры розных нагодах, і тады ўдаецца трохі распаўсюдзіць друкаванае слова. Мяне, аднак, ніхто ня просіць яго. Усё трэба самому прапанаваць. Яшчэ ёсьць нумары «Бел. думкі» непрададзеныя, хоць грошы за яе высланы. Спадзяюся часьць зь іх яшчэ расходаваць пры спрыяльных нагодах.
Энтузіязму няма ніякага. Цяжка яго стварыць. Пэўныя, аднак, асновы для аптымізму можна лічыць. Можа, удасца з часам пачаць вучыць дзяцей бел. граматы, а пры гэтым падрыхтаваць якуюсь дзіцячую праграму.