Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
He было ад Вас прывітаньня на сьвяткаваньне — чым гэта выклікана? Ці толькі штрайкам, ці проста непаразуменьнем? Прышліце мне крыху новых фірмовых блянкетаў, бо я яшчэ ўжываю апошні стары. Выглядае, што блянкет робіць уражаньне на зацікаўленых. Выбачайце, што нічога не памагаю Вам грашыма, але ў мяне хапае даволі расходаў на мясцовыя тут неабходныя патрэбы. Мне прыйдзецца заплаціць поўную гадавую складку ў міжнац. Арганізацыі, якую раней я падзяліў папалам з Бруцкім. Малады Леанід Вініцкі77 ад удзелу адказаўся. Ці знаёмыя Вы з кніжкай япіскапа Апанаса78, каторага мы тут спатыкалі, каб пазнаёміцца? Тады кніжкі ў мяне не было, але я пра яе даведаўся выпадкова з расейскай газэты.
3 пашанаю, Ч. Найдзюк.
Лос-Анджэлес, 12.III. 1970
Паважаны сп. Янка Касяк!
Вашае пісьмо з 17-га лютага атрымаў і пробаваў яго споўніць. Як бачыце з далучэньнем копіі адказу губэрнатара, Вашая просьба-пра-
74 Мікалай і Вольга Хмызы.
75 Беларуская бібліятэка-музэй імя Францішка Скарыны.
76 «Матэрыялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 19391951 гадах. Частка 1», «Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадах. Частка II: рэлігійныя справы», «Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 19391951 гадах. Частка III: арганізацыі».
77 Леанід (Лявон) Вініцкі (29.3.1924 — 15.10.1993), сын Аляксея Вініцкага.
78 Афанаснй, Архнепнскоп. Белорусь в нсторнческой государственной н церковной жнзнн. Буэнос-Айрес, 1966.
панова ня можа быць выкананая7’. 3 падняцьцем сьцягу на ратушы не лягчэй — такія вымогі, якім беларуская грамада ня можа адказаць. На пісьмо мэру няма яшчэ адказу, але, праўдападобна, ён адкажа пазытыўна БАЗА’е.
Пасьля выезду Янкі Бруцкага80 я прыняў ініцыятыву наладзіць сьвяткаваньне Дня 25-га Сакавіка. Гэта, відаць, спрычынілася да таго, што яны першы раз паставілі мяне ў супольных запросінах на першым месцы, як бачыце ў далучанай копіі. Яны прасілі мяне выслаць пісьмы губэрнатару і мэру незалежна ад іх, бо яны не былі пэўныя, ці зробяць гэта самі. Пару апошніх гадоў я не пасылаў пісьмаў губэрнатару і мэру дзеля розных меркаваньняў. У гэтым годзе было новае — пра год Леніна81. Апошні час Бруцкі жыў блізка ад мяне і сувязь зь ім была лёгкая.
Вініцкія і Арцюхі — аснова БАЗА’ы, тут жывуць далёка і сувязь ім цяжэйшая, і падтрымка зь іх боку была недастатковая. Гэта мала паправіцца і цяпер, бо Леанід Вініцкі заявіў, што ён моцна заняты ў міжнацыянальным супрацоўніцтве і ня бачыць важнасьці браць удзел. Клішэвіч затое зусім адказаўся ад падтрымкі і невядома, ці прыйдзе на сьвяткаваньне. Ягоныя матывы да гэтага не выдзержваюць ніякай крытыкі. Час пакажа, што зь ім будзе. Тыя, што езьдзілі ў Савецкі Саюз, могуць цяпер быць няпэўнымі, можа застрашанымі. Некаторыя пробуюць болып пазытыўна высказвацца аб жыцьці там. Можа хто зь іх са страху не прыйсьці на сьвяткаваньне. Зацемка аб Клішэвічавым вершы ў «Беларусе» вымагае выясьненьня, як магло такое стацца. Адзін супрацоўнік хацеў бы мець тэкст вершу. Гэта ўвядзе пэўнае замяшаньне, хоць Клішэвіч і раней ня быў лёгкім на супрацоўніцтва.
У мяне прадбачыцца перамена з работай, хоць, можа, ня скора, але яна мяне прытупляе. Занятасьць зусім моцная і далей. Хлопатаў шмат.
Прышліце крыху новых фармуляраў-блянкетаў.
Усяго найлепшага.
Ч. Найдзюк
79 Размова пра абвяшчэньне Беларускага Дня Незалежнасьці на ўзроўні штату. Між іншым, у 1966-1974 іт. губэрнатарам Каліфорніі быў будучы прэзыдэнт ЗША Роналд Рэйган, таму, відаць, ідзецца пра яго.
80 У 1969 г. Янка Бруцкі пераехаў у Кліўлэнд, дзе зь цягам часу зрабіў царкоўную кар’еру.
81 У 1970 г. сьвяткавалася стагодзьдзе з дня нараджэньня стваральніка савецкай дзяржавы Ўладзімера Леніна (1870-1924), у тым ліку й на ўзроўні ААН.
Лос-Анджэлес, 22.IV.72
Вельмі паважаны сп. Іван Касяк!
Учора атрымаў ад Вас ліст кангрэсмэна Хоўкінса (Hawkins) і шчыра за гэта дзякую. Перапрашаю Вас, што ён пайшоў на Ваш адрас — відаць, у посьпеху я забыўся падаць свой адрас. У будучыні буду аб гэтым помніць. Думаю, што ад Вас няма ліста да мяне, таму што ў Вас няма часу на яго. Я выслаў Вам свой ліст перад сьвятам 25-га Сакавіка. У ім я забыўся ўспомніць, што Вашыя блянкеты я атрымаў і дзякую за іх.
Вітаўт Кіпель прасіў мяне падтрымаць рэзалюцыю кангрэсмэна Заблоцкага (ці лепш прапанову), каб навязаць непасрэдную дыпляматычную сувязь з БССР. Мне ізноў цікава, чаму не было прывітаньня ад Вас на 25-га Сакавіка? У залучэньні перасылаю Вам фатакопіі праклямацыі мэра і лістох аб маім спатканьні і супольнай здымцы зь ім. Апісаньне сьвяткаваньне 25-га Сакавіка і здымкі я выслаў для публікацыі ў газэту «Беларус». Ад мяне ніякіх друкаў, і мне невядома, ці што выдаецца. Ад сына Астроўскага82 былі лісткі ад Хмары, але бяда... мяне ўсё не хапае аплачваць атрыманыя друкі.
У папярэднім лісьце я ўспамінаў Вам, што агульныя адносіны крыху паправіліся, але і далей шмат паасобных выпадкаў пагоршаньня адносінаў. Напрыклад, з Клішэвічам. Некаторыя ранейшыя ўдзельнікі сьвяткаваньня адпалі з розных прычынаў; некаторыя зь іх чакаюць выясьненьня. Прыватна людзі маюць шмат паважных цяжкасьцяў, асабліва хваробы. Калісьці Вы мне зазначалі, што трэба старацца рабіць што ёсьць магчымым. Вось гэтым я і кіруюся ўвесь час. Ёсьць шмат аказіяў спрыяючых, якія варта выкарыстоўваць. Я стараюся ўцягнуць сабе да помачы старэйшую дачку Ядзю, але і гэта даецца нялёгка, бо яна занята сваёй школьнай навукай, а рэшту часу імкнецца пасьвяціць на тэлевізію ды штось інш[ае] асабістае. Далей прадаўжаем суботнюю школку і гатовімся да выставы і праграмы рэспубліканцаў на пачатак чэрвеня з удзелам прэз[ыдэнта]
82 Віктар Астроўскі (1912-1975), грамадзкі дзеяч, публіцыст, сын Радаслава Астроўскага. Аўтар некалькіх публіцыстычных брашураў і артыкулаў, прысьвечаных гісторыі XX ст. і скіраваных у тым ліку й супраць Сяргея Хмары, якога абвінавачваў у тым, што ён у газэце «Беларускі голас» друкуе матэрыялы, якія потым ахвотна ў мэтах дыскрэдытацыі эміграцыі перадрукоўвае савецкая прэса.
Ніксана83. Мая жонка заўважыла, што Ўладыка Апанас84 выглядае лагаднейшым (прапала ранейшая гордасьць).
Прывітаньні і найлепшая пажаданьні ўсім.
3 пашанай, Часлаў Найдзюк
Р. S. Мой сын мне так мяшае пісаць, што раблю памылкі.
Лос-Анджэлес, 17.III. 1973
Паважаны спадар Іван Касяк!
Перасылаю Вам пры гэтым сваё Сакавіковае павіншаваньне, хоць ня пэўны, ці атрымаю падобнае ад Вас. Нашая сьвяточная праграма мае адбыцца ў нядзелю 25 Сакавіка. Заплянаваў я груповую здымку з мэрам і дзецьмі — ня ведаю, як выйдзе, бо гэта мусіць адбывда ў палудзень сярод тыдня. Пазапрошлы рабочы тыдзень быў у мяне вольны ад працы, бо замала было работы. Тры разы езьдзіў да дантысты і выдаў $67, бо пару гадоў занядбаў свае зубы зь нястачы грошай і часу. За «Бел[арускую] думку» перашлю грошы пры нагодзе. Пабольшаная актыўнасьць завязана з большымі расходамі.
Прышліце трохі фармуляраў і напішыце пра вынікі зьезду. Найлепшыя прывітаньні і пажаданьні ўсім!
3 пашанаю, Часлаў Найдзюк
83 Гаворка пра другую прэзыдэнцкую кампанію Рычарда Ніксана (1913-1994), якая й ішла ў 1972 г., калі Ніксан перамог у лістападзе 1972 г. на выбарах кандыдата ад дэмакратаў Джорджа МакГовэрна. Аднак у чэрвені 1972 г. разгарэўся г. зв. Ўотэргейцкі скандал, калі ў гатэлі Ўотэргейт (Вапіынгтон) 17 чэрвеня 1972 г. былі засьпетыя пяцёра ўзломшчыкаў з апаратурай для падслухоўваньня. Гэтую апаратуру меркавалася ўсталяваць над офісам Дэмакратычнай партыі. Высьветлілася, што да гэтага мае дачыненьне Рычард Ніксан, і пад ціскам грамадзкасьці й судовай сыстэмы 9 жніўня 1974 г. Ніксан перадаў паўнамоцтвы віцэ-прэзыдэнту Джэралду Форду.
84 Гаворка пра архіяпіскапа РЗПЦ, беларускага сьвятара Апанаса (Антона Мартаса).
Лос-Анджэлес, 15.Ш.74
Паважаны сп. Іван Касяк!
Перасылаю Вам пры гэтым прывітаньне з угодкамі 25-га Сакавіка і запросіны на нашае тут сьвяткаваньне (дзеля дакумэнтацыі). Вашыя лісты: адзін адносна адзначэньня ўгодкаў БЦР85, а другі адносна 25-га Сакавіка атрыманы. Да мэра напісаў я адпаведную просьбу. Есьць надзея, што ён праклямацыю выдасьць. Бо я быў сьведкам ягонай праклямацыі для ўкраінцаў. Як усё адбудзецца, час пакажа. Я. Арцюх [кіраўнік мясцовага аддзелу БАЗА] атрымаў ад губэрнатара [Роналда Рэйгана] прывітаньне ўжо даўно. Наша сьвяткаваньне будзе сьціплае з розных прычынаў. Некаторыя выехалі адсюль настала. Некаторыя хворыя. Усе маюць цяжкасьці з прычыны агульнага крызісу гаручага. Я сяджу дома без работы ўжо ад 25.1. Надзеюся на паварот да ранейшай працы ў наступным месяцы. Дзеля таго вельмі цяжка з грашмі, хоць жонка працуе. Трое дзяцей ходзяць у прыватную школу. 3 часам не лягчэй таксама, бо шмат патрэбаў і занядбаных рэчаў. Цяжка будзе наладзіць адзначэньне ўгодкаў БЦР, але аб гэтым пытаюся людзей і дагэтуль яшчэ маю малую падтрымку.
Заўтра маю прыняць удзел у рэспубліканскім палудні ў мясцовым прэсавым клюбе дзеля ўганараваньня новай управы, у каторую залічылі мяне галоўным дэлегагам ад беларусаў на зьмену Я. Арцюху, які гэту зьмену са.м запранаваў. Мы дзелімся ролямі дзеля практычных меркаваньняў. Ён бывае болып заняты, але зарабляе больш грошай і жыве далей ад цэнтру, блізка акіяну. Мне лягчэй у шмат месцах пабываць прадстаўніком, хоць і гэта мае свае граніцы. Нпр. да баўгараў ня мог паехаць нядаўна, бо трэба было адвесьці дачку на ігры. Жонка мая ня ўмее езьдзіць аўтам і ня хоча вучыцца, бо даволі баіцца. Старшая дачка яшчэ моцна занята навукай. Дзеля ашчаднасьці ўсяго я падаю весткі толькі ў газэту «Беларус». Пару вестак яны яшчэ чамусьці не памясьцілі. Часамі яны адкладаюць да інш. нумару. Па лініі міжнац. арганізацыі было спатканьне з прадстаўнікамі Freedom Leadership Foundation, каторая выдае газэту «The Rising Fide». Учора было чацьвертае спатканьне з Verheyem. Адчуваецца патрэба больш інфармацыйнага матэрыялу па-ангельску. Выбачце, што не апісваю ўсяго шырэй, можа, змагу гэта зрабіць інш. разам. Жадаю ўсім Вам усяго найлепшага.
Ч. Найдзюк
85 Загад аб стварэньні Беларускай Цэнтральнай Рады быў падпісаны в. а. генэральнага камісара Беларусі Куртам фон Готбэргам 21 сьнежня 1943 г., але толькі ў трэцяй дэкадзе студзеня БЦР стала набываць рэальныя абрысы: з аддзеламі й г. д. Таму 40-я ўгодкі й адзначаліся ў 1974 г. і часам супадалі з адначэньнем угодкаў Другога Ўсебеларускага Кангрэсу (чэрвень 1944-га).