Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Ня будуць пісаць аб тым, што Вам можа быць ведама аб нас з ra­sa™ «Беларус». Падам толькі дадаткова, што важнейшае. Вось жа, 28.IV купіў я ўжыванае аўта ў добрым стане на месца страчанага ў выпадку 18.XII. Ад гэтага крыху палягчэла. 23.VI старэйшая дачка Ядзя дастала права язды аўтам. Ад 6.ХІІ я ўсё яшчэ без работы. У наст[упны] панядзелак канчаю рэгулярны штатны засілак безработнага. За час безрабоцьця пашырыў карэспандэнцыю і меў шмат цікавых адказаў. Надзеюся, што Вам паводзіцца добра, і жадаю Вам добрага здароўя!
3 пашанаю, Ч. Найдзюк
Лос-Анджэлес, 5.II. 1978
Паважаны сп. Касяк!
Мусіць, скора будзе год, як я нічога не пісаў да Вас, хоць, праўда, і ад Вас амаль нічога за гэты час не было. Гэта не малы перарыў, але час страшна хутка праляцеў у надзвычайнай занятасьці. Толькі 27. XII дайшла да мяне вестка аб сьмерці сябры Э. Ясюка. Перасылаю Вам і ўсім нашым супольным сябрам шчырае спачуваньне з прычыны стра™ добрай памяці дарагога актыўнага змагара за незалежнасьць Беларусі сьв. памяці Эмануэля Ясюка. Спадзяюся, што памяць па ім будзе належна і адпаведна шанавана.
У сувязі з прыбліжэньнем угодкаў 25-га Сакавіка прашу прыслаць мне пару блянкетаў БККА і, ясна, узор да ліста да мэра і губэрнатара. Мы тут заказалі залю на сьвяткаваньне на 2.IV. Сям’я Вайцяхоўскіх абяцала прыехаць да нас на Сакавіковае сьвяткаваньне. Як заўсёды, яго наладзіць тут нялёгка з розных агульнаведамых прычынаў. Аднак неабходна зрабіць хоць магчымы мінімум. Праўда, у наш бок пры-
было крыху новых асоб, але значнейшай падтрымкі ад іх не відаць. Прыватна і індывідуальна-груповых беларускіх сьвяткаваньняў адбылося больш як звычайна.
Есьць ажыўленьне і ў міжнацыянальных спатканьнях рознага характару. Вядома, што на спатканьні ідзе шмат часу, але яны часамі бываюць прыемнымі, цікавымі і карыснымі. Да большага ажыўленьня прычынілася і савецкая выстава. Зь яе выслаў Вам крыху матар’ялу. Цікава, што некаторага прапаганднага матэрыялу хутка ня стала. Ёсьць падлік, што каля 100 тыс. друкаў было раздана супраць выставы. Адзін з нашых казаў нам, што памагаў расейцам нясьці сымбалічную труну ў дэманстрацыі супраць савецкай выставы, аб якой напісана ў «Новом русском слове». На жаль, лік дэманстрантаў ня быў вялікім. Жыды былі і ёсьць у гэтым актыўнейшымі.
У мін[улым] г[одзе] быў тут зь візытай сп. Яраслаў Стэцько105 з жонкай. Жонка выступала на спатканьні ў Украінскім Цэнтры. Аб гэтым мне гаварыў украінец на маім месцы работы. Запросінаў мне на гэта спатканьне не прыслалі: «Нядаўна, на міжнац[ыянальным] сходзе адзін сябра раздаваў лятучкі на ангельскай мове ABN з Брадфорд, England, dr. Andrija Ніс». У лістоўцы ўспомнены і беларусы. Пэўне, у Вас яна ёсьць. Гэта аб Белградзкай канфэрэнцыі. Ці атрымоўваеце Вы Весьнік баптысцкі, бел[арускі], выд[аваны] прапаведнікам Ясько'06? Брат Панцэвіч107 дае мне яго для распаўсюджваньня. Прасіў ён мяне пералажыць артыкул з расейскай мовы. На што ў мяне не хапае часу. Выбачце, што не пішу болып з гэтай самай прычыны. Усяго добрага!
3 пашанай,
Часлаў Найдзюк
Лос-Анджэлес, 3.XII.1978
Паважаны сп. Касяк!
Ліст да Цэнтру ў Claremont выслаў з датай 23.ІХ.78 і дагэтуль ад яго не было нічога. Зь некалькіх ня так даўных фактаў магу судзіць, што палякі сьведама нас ігнаруюць у публічных выступах за выняткам до-
105 Шматагадовы старшыня АБН.
106 Данііл Ясько, пратэстанцкі прапаведнік, ураджэнец Беларусі. Стварыў у ЗША Беларускае эвангельска-баптысцкае брацтва, выдаваў «Весьнік Беларускага эвангельска-баптысцкага брацтва».
107 Ян Панцэвіч (1907-1984), беларускі пастар царквы эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў. Да 1970-х гг. жыў у Польшчы, потым выехаў у ЗША. Разам з Д. Яськом выдаваў «Весьнік Беларускага эвангельскабаптысцкага брацтва», кіраваў Саюзам цэркваў эвангельска-баптысцкіх.
ктара Альгерда Клейнота, аб якім гавораць, што ён можа быць ня «чысты» паляк. Найбольшую ігнарацыю Беларусаў зрабіў цяперашні новы Папа108. Ён яшчэ два гады таму тут абмінуў Беларусаў у сваёй казані. Украінскі Кангрэсавы К-т яго павіншаваў з выбарам на Папу. Доўгі ліст ёсьць надрукаваны ў «Свободзе»109. Украінскі сьвятар (уніяцкі) служыў разам зь ім (Кардыналам Вайтылам) у польскім касьцёле, падчас ягонай візыты ў 1976 г. У кнізе «Polish Americans in Calif. 1827-1977 and Who’s who» пададзена i мая асоба як сябры International Heritage Bicentennial Subcommittee». Зь першага сходу 21. V.74 без паданьня нацыянальнасьці, праўда, і інш. таксама. У польскім радыёвым рэпартажы аб спатканьні з б[ылым] амэрыканскім амбасадарам у Польшчы ня ўспомнілі іншых прадстаўнікоў. Цікава, ці нашыя ў Рыме"0 змогуць штосьці асягнуць у новага Папы. Магчыма, ён залічае нас да rusinow, што без паясьненьня можа па-рознаму тлумачыцца. Палякі моцна рэклямуюць новага Папу. Тут рэдакгарам каталіцкага тыднёвіка The tidings ёсьць паляк, як відаць, з аднаго з далучнікаў пры гэтым. Даўно не было ніякіх вестак ад Вас ці з Вашага боку. Пэўне, вам ведама, што з жонкай купілі ахвотна кніжку, прысланую ад матушкі Лапіцкай111. Жонка мая нават напісала ёй ліст з гэтай нагоды, але дагэтуль няма ад яе ніякага рэха. Мы разумеем яе палажэньне і спачуваем"2.
Дайшлі да нас весткі, што там у Вас некаторыя адказаліся ад кніжкі, што мы ўважаем няправільным, хоць ня знаем, за які і чый кошт кніжка выдадзена. Брат мой моцна зацікавіўся магістарскай працай сьв. памяці айца Лапіцкага, але мы баімся яе пасылаць яму, можа, прыйдзецца агранічыцца да цытатаў. Мой брат з 1 .X перайшоў на эмэрытуру і цяжка яе перажывае. Хацеў бы ён напісаць свае ўспаміны, але думае, што ня хопіць яму сілаў для гэтага пры няпэўнасьці, ці яны пабачаць сьвет. Нядаўна чулі мы ад сп-ні Грэбень пахвальныя ўспаміны ад айцу Лапіцкім.
14.XI памёр тут Ул. Клішэвіч. На просьбу ўдавы былі з жонкай на паніхідзе ў расейскай царкве. 16.XI пахованы Нябожчык на сэрбскім могільніку. На паніхідзе каля царквы было якіх 20 асоб. Удава
108 Ян Павал II (Караль Вайтыла), абраны на папу ў 1978 г.
109 Газэта ўкраінскай дыяспары ў ЗША.
"° Тут, напэўна, маюцца на ўвазе наагул беларускія каталіцкія сьвятары, у прыватнасьці тыя, хто жыў на Захадзе: а. Часлаў Сіповіч, Аляксандар Надсан, а. Канстанцін Маскалік, Фэлікс Журня. Цэнтральная фігура беларусаў у Рыме, генэральны мадэратар для сьвятароў каталіцкага абраду для беларускай эміграцыі Пётра Татарыновіч памёр за тры месяцы да напісаньня ліста 3 верасьня 1978 г.
111 Ідзецца пра кнігу а. Мікалая Лапіцкага «Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім за часоў панаваньня УладыславаЯгайлы. Нью-Ёрк, 1978. — 152 с. [Выданьне магістарскай працы 1934 г.]. Да кнігі таксама прыкладалася рэклямная ўлётка з подпісам «Матушка Валянціна Лапіцкая».
112 Маецца на ўвазе сьмерць а. Мікалая Лапіцкага 9 жніўня 1976 г.
прывіталася з усімі каля царквы. Амаль усе прысутныя былі беларусы. Аб паховінах і памінках ведаем толькі з расказаў другіх. Памёр ён каля свайго дому, па дарозе да суседкі, калі яму раптам зрабілася нядобра, і ён упаў мёртвым. Перад гэтым ён адбыў дарогу аўтам да Сан-Францыска да свайго сына. Малодшы сын ягоны вельмі рослы і прыгожы хлопец. Усе тры сыны былі на паховінах.
Ці вы чыталі верш Клішэвіча аб Леніне? Я ня бачыўся зь ім ад савецкай тут выстаўкі, а зь ягонай жонкай нават даўжэй. На выстаўцы яго дыскрэдытаваў украінец М. Новак у супольнай гутарцы з саветчыкамі. Клішэвіч тады ня ведаў, што «Песьняры» былі адкліканыя.
Жонка падказала мне, каб я не забыўся павіншаваць Вас з сужэнствам. Жадаем Вам шмат шчасьця ў Вашым сужэнстве. Спадзяюся, што нешта напішаце да Каляд. Жадаем Вам і ўсім кругом Вас вясёлых Каляд і шчасьлівага Новага году.
У выбарчым часопісе, што Вам выслаў раней, маё прозьвішча пададзена памылкова пад адной здымкай.
3 пашанай, Ч. Найдзюк
Лос-А нджэлес, 14.XII. 1982
Паважаны сп. Касяк!
Хочацца мне пераслаць Вам пры гэтым неадкладна копію рэцэнзіі на кніжку Лофтуса аб беларусах з Los Angeles Times, якую даставіла мне дачка Ядзя ў мін[улую] суботу і якую прыпадкам яна мела, бо мы гэтай газэты не выпісвалі. Дачка назвала яе страшнай, а я да гэтага часу змог ужо пачытаць кніжку і пабачыць, як гадка яна напісана! Др. Запруднік113 пэўны, што дасьць адпаведны адказ — думаю, што і Вы не астанецеся ў даўгу. Некаторыя із нашых высказалі патрэбу байкатаваць кніжку і не купляць. Я ўважаю, каб усе яе ўважна прачыталі і прынялі яе як добрую навучку для сябе і «палітграмату». Цяпер я шкадую, што ня маю яшчэ кніжкі праф. Вакара"4 пра беларусаў і ня
113 Янка Запруднік (нар. 09.08.1926), гісторык, журналіст, грамадзкі дзеяч. Скончыў гістарычны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту (1954). У ЗША ад 1957 г. Аўтар некалькіх кніг, сотняў артыкулаў па гісторыі Беларусі. Жыве ў Самэрсэце (Нью-Джэрзі).
114 Нікалас Вакар (Мікалай Платонавіч Вакар, 1897, Кіеў — 1970), амэрыканскі гісторык расейскага паходжаньня. Удзельнік Першай сусьветнай вайны, браў удзел у белым руху. Ад 1920 г. — на эміграцыі. Жыў у Францыі, ад 1940-х — у ЗША. Выкладаў гісторыю ў каледжы г. Нортан, Гарвардзкім унівэрсытэце (штат Масачусэтс). Аўтар кніг «Імя — Беларусь» (1949), «Беларусь— фармаваньне нацыі: Byelorussia: The making of a Nation. A case study» (1956), абедзьве выйшлі на ангельскай мове. Падрыхтаваў «Біябібліяграфічны даведнік па Беларусі».
ведаю, ці можна будзе яе яшчэ купіць115. Дачка Карнэля казала, што прывязе яшчэ нешта пра беларусаў, што было ў газэтах.
На жаль, пэўне гэтыя газэты не захочуць надрукаваць беларускія адказы і папраўкі. Нягледзячы на гэта, нашыя далей судзяцца ў царкоўных адносінах116. Аднак была добрая вестка з Вашага боку, што ў Чыкага задзіночыліся сьпевакі і харыстыя з цэркваў для ўдзелу ў міжнацьіянальнай каляднай праграмы, і адна асоба думае, што, можа, Лофтус прычыняецца, што беларусы трохі збліжаюцца. На жаль, нашы сілы аслабляе сьмерць— нядаўна памёр Аркадзь Качан117 у Аўстраліі і айцец Журня118 ў Лёндане. Айцец Надсон119 маецца зае-
"’Размова пра кнігу «Беларусь— фармаваньне нацыі» (1956). У гэтай кнізе аўтар досыць крытычна ахарактарызаваў гісторыю Беларусі, зазначыўшы, што найбольшага росквіту край асягнуў падчас знаходжаньня ў складзе Расейскай імпэрыі. Кнігу М. Вакара (ня ўсе ведалі, што ён расеец) надта непрыхільна сустрэлі ў беларускім эмігранцкім асяродзьдзі.