Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
38 Аддзел БАЗА (Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня) быў створаны ў Каліфорніі ў 1959 г.
Супрацоўнічаць зь імі можна ў адным выпадку, калі ў нас будзе свая арганізацыя. Бо БАЗ’у яны заснавалі, і гэтае супрацоўніцтва будзе як роўнага з роўным.
Найдзюк пайшоў сам, але ён прылажыў усе намаганьні, каб і тых, хто зь ім раней супрацоўнічаў, пацягнуць за сабою. I гэтага ён дабіўся. «Куды пайшоў пастух, туды пайшлі і авечкі», — так гаворыць другая прыказка.
Калі былы лідэр Дапам[аговага] Кам[ітэту] сам пайшоў, дык чаму не пайсьці тым, хто падпаў пад яго ўплыў.
Зараз ніякай рэчы і быць ня можа пра якую-небудзь арганізацыю. Людзі пайшлі за ім, і няма з кім працаваць.
Найдзюк і раней нічога не зрабіў, а зараз дашчэнту разбурыў тое, што сам некалі клеіў, і гэтым самым паказаў свой сапраўдны твар, твар не беларуса, а каталіка. Безумоўна, ён тут зрабіў паскудную справу, ён сваімі паводзінамі ўбіў нож у сьпіну астроўшчыкаў.
Але надта прыймацца гэтым ня варта. Ці мала такіх «малойчыкаў» скачуць з аднае палітычнае плыні да другое. Час—найлепшы доктар. Пачакаем і пабачым, што тут адбудзецца далей, бо я думаю, Найдзюка гладзілі, пакуль запраглі: «Кось, Кось, пакуль у аглоблі, а там і пугу пакажуць».
Дык вось мая кароткая інфармацыя справа. Калі ў Вас ёсьць у Лос-Анджэлесе свае людзі, напішэце ім ад сябе, а мне падайце іхныя адрасы.
3 пашанай да Вас,
Ул. Клішэвіч
25.X.1960
Беларускаму Кангрэсаваму Камітэту Амэрыкі
250 East 4th Street New York 9, N. Y.
Гэтым ахвотна паведамляю Bac, што згаджаюся прыняць на сябе абавязак прадстаўніка Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі на штат Каліфорнію, у каторым стала пражываю, згодна з просьбай III Кангрэсу беларусоў Амэрыкі39, атрыманай у Вашым паведамленьні з 12 лістапада 1960 г. За што шчыра дзякую.
Англійская транскрыпцыя майго імя і прозьвішча наступная: Cheslav Najdziuk.
Прашу ў Вашым фармальным упаўнаважаньні на маю вышэй азначаную функцыю прыслаць мне асноўныя інструкцыі і магчы-
39 Адбыўся 23 кастрычніка 1960 г. у Саўт-Рывэры.
масьць далучыць копію charter’y” і эвэнтуальна статуту Камітэту, a таксама фірмовыя блянкеты для афіцыйнай карэспандэнцыі.
Мясцовыя варункі будуць вымагаць ад мяне тут неадкладнай арганізацыі прадстаўніцтва Камітэту, як найменшай магчымай пачаткавай арганізацыйнай адзінкі, неабходнай дзеля навязаньня сувязяў і эвэнтуальна некаторых супольных выступленьняў зь мясцовым аддзелам апазыцыйнай БАЗА’ы41 ў вадносінах да амэрыканскіх іншанацыянальных арганізацыяў. Дасюлешняя практыка паказала, што без апазыцыйнай арганізацыі немагчыма абаперці супольныя грамадзкія высілкі на аснову пэўнага партнэрства.
Надзеюся, што сваёй працай апраўдаю Ваш давер і буду мець з Вашага боку поўнае зразуменьне і падтрыманьне ў нашым супрацоўніцтве на карысьць беларускіх нацыянальных інтарэсаў у найлепшым іх зразуменьні.
3 пашанаю,
Ч. Найдзюк
833 S N. Coronado str.
Los Angeles 26, Calif.
Ch. Najdziuk 10 красавіка 1961
Паважаны Спадар I. Касяк!
Дзякую за Вашае пісьмо і матэрыялы. Выбачайце, што не сьпяшаўся з адказам. Перадусім няма, як заўсёды, часу і, на жаль, няма спадзяваных праклямацыяў42. Усё ж у залучэньні перасылаю Вам атрыманыя мною адказы (копіі) ад губэрнатара43 і мэра, з каторых відаць, чаму няма пракламацыяў. На мэраўскім адказе няма і адрасу да мяне, бо ёсьць яшчэ правадная паперка, якая, як ні сьмешна, задрасавана на імя БАЗА, а канвэрт быў на маё імя. Ня ведаю, што тут атрымалі базаўцы. Пакуль што гэта я скрыў ад людзей.
Найгорш, аднак, выйшла, што і гэткіх афіцыйных адказаў не было каму чытаць. Крывічы44 мяне зыгнаравалі як прадстаўніка БККА і ня далі мне ніякага адказу на маю прапанову аб супрацоўніцтве і
40 Ад charter (анг.). Тут: дазвол уладаў на дзейнасьць арганізацыі.
41 Аддзел БАЗА быў арганізаваны ў Каліфорніі ў 1959 г.
42 Маюцца на ўвазе адозвы ад мэра Лос-Анджэлеса пра абвяшчэньне 25 сакавіка Беларускім Днём у горадзе.
43 У 1958-1966 г. губэрнатарам Каліфорніі быў прадстаўнік Дэмакратычнай партыі Эдмунд Браўн.
44 Прыхільнікі Рады БНР і прэзыдэнта Міколы Абрамчыка, але ў гэтым выпадку сябры каліфарнійскага аддзелу БАЗА.
маім удзеле ў супольным сьвяткаваньні дня 25-га Сакавіка, каторы яны ладзілі самі. Асабістыя запросіны яны мне прыслалі за тры дні да сьвяткаваньня. Безумоўна, я іх збайкатаваў і паведаміў аб гэтым другіх. За пару выняткамі, нябазаўцы на іхнае сьвяткаваньне не пайшлі. Было позна і немагчыма сабраць людзей, хоць я і пробаваў і прапанаваў ім. Найгорш мяне расчараваў Клішэвіч, які неспадзявана па тэлефоне заявіў мне, што ён увогуле адказваецца ад усялякага супрацоўніцтва са мною, нягледзячы на ўсе мае высілкі яго да супольных выступаў прыцягнуць. Другія не далажылі высілкаў, каб хоць прыйсьці да мяне ў хату і наладзіць хоць скромнае адзначэньне ўгодкаў 25 Сакавіка, якое я ўплянаваў і ім прапанаваў. Далейшых я не чапаў яшчэ. Пачатак, як бачыце, няважны. Але надзей на пэўную паправу не хачу траціць.
«Бел. думкі»45 ўсёй я яшчэ не распрадаў. Ня ведаю, ці прапанаваць яе пражываючым у Сан-Францыска, бо яны маюць ад Вас непасярэдне.
Вельмі дзякую за пажаданьні. Узаемна перасылаю і Вам найлепшыя пажаданьні і прывітаньні.
Буду старацца зрабіць больш і напісаць Вам пазьней. Усяго добрага.
3 пашанаю, Ч. Найдзюк
Бруклін, 20 траўня 1961
Паважаны спадар Ч. Найдзюк!
Дзякую за Ваш апошні ліст і далучаныя копіі лістоў ад мясцовых уладаў. Пастараемся апублікаваць у «Беларускай думцы», разам з пракламацыямі губэрнатараў, прысланае Вамі прывітаньне ад мэра Лос-Анджэлесу46.
Вельмі харакгэрна, што БАЗА па ўсіх мясцовасьцях адкідае супрацоўніцтва з БККА47. Прыпушчальна, нейкі вонкавы дзейнік націскае ў гэтым напрамку. Ня будзем праймацца, а будзем выконваць усё магчымае з нашага боку, для беларускае справы.
Вашы захады аб арганізаваньні хаця б і невялікага колькасна адзначэньня 43-га гадовага юбілею БНР былі добрым намерам. Калі
45 Тут размова ідзе пра першы нумар часопісу «Беларуская думка», які ад кастрычніка 1960 г. выдаваўся ў Саўт-Рывэры. № 2 выйшаў у чэрвені 1961 г.
46 Выдрукавана побач з праклямацыямі губэрнатараў штатаў Агаё й Нью-Ёрк у № 2 «Беларускай думкі» (чэрвень 1961).
47 Сябры БАЗА, у сваю чаргу, лічылі, што менавіта БККА не ідзе на супрацоўніцтва.
не ўдаліся цяпер, то ў будучыні могуць выпасьці лепш. Наагул належыць зьбіраць і арганізаваць расьцярушаных беларусаў пад грамадзкім кутом дзеяньня. Усюды ёсьць у нас людзі, якія не паддаюцца элемэнтарнай грамадзкай дысцыпліне, нават пры найбольшай магчымай кампрамісовасьці. Ня будзем дзеля гэтага вешаць галоваў, a будзем працаваць з тымі, якія прыкладваюцца да працы, стараючыся падцягнуць адстаючых. Падобна, сп. К[анстанцін] Вайцяхоўскі™ перастаў дзеяць на БАЗАўскім полі дзеля неспрыяльнае атмасфэры.
Як вам ведама, праца БККА дзеліцца на два асноўныя абсягі: нутраны і вонкавы. Будзем старацца рабіць магчымае ў абоіх, залежна ад мясцовых абставін.
Да Вас адумысловая просьба праяўляць болып актыўнай ініцыятывы ня толькі датычна Вашага штату, але і цэласьці дзейнасьці БККА. Калі Вы заўважыце пэўнае пытаньне, акгуальнае зараз для беларускае справы, зь якім трэба выступіць навонкі ад усёй нашай арганізацыі, то вельмі прашу неадкладна апрацаваць адпаведны матэрыял, паведаміць БККА аб патрэбным захадзе і г. д. Належыць болып уплываць на цэласьць працы БККА.
Належыць Вам, як і Вашым знаёмым, супрацоўнічаць у «Беларускай Думцы» па пытаньнях, якія будуць Вам адпавядаць: зь бягучага беларускага ці міжнароднага жыцьця, палітычнага, культурнага, з гістарычнае мінуўшчыньі і г. д. Нават кароткія матар’ялы, пісаныя рознымі асобамі, значна ажыўляюць публікацыі.
Кальпартажам «Бел. Думкі» займаецца сп. М[іхась] Сенька. Я пісаў яму аб паведамленьні Вас, каму непасрэдна ў Каліфорніі быў высыланы часапіс. Аб выніку ня ведаю.
У бліжэйшым часе вышлем Вам некаторыя акгуальныя справы да палагоджаньня і новыя фармуляры БККА.
Жадаю найлепшых посьпехаў.
3 пашанай, I. Касяк
Беларусы на балях у Лос-Анджэлесе49
Прадстаўнік Беларускага Кангрэсавага Камітэту на Каліфорнію Часлаў Найдзюк разам з супрацоўнікамі другіх мясцовых нацыянальных арганізацыяў прыняў удзел у наладжваньні Інтэрнацыянальным Інстытутам у Лос-Анджэлесе традыцыйнага гадавога вясеньняга балю, які адбыўся ў суботу 3-га чэрвеня 1961 г. (сёлета), арганізацыйны ўдзел прадстаўніка БКК падтрымала група беларусаў, у каторьіх выдзялялася сваім, уласнай работы, прыгожым нацыянальным касьцюмам спадарыня Сабіна Канановіч. Нацыянальная вопратка беларускіх
48 Кастусь Вайцяхоўскі (Кон Ворт), гл. біяграму ў адпаведным разьдзеле..
49 Тэкст быў далучаны да папярэдняга ліста.
прадстаўнікоў зьвярнула ўвагу філіпінцаў, каторыя запрасілі Сабіну Канановіч выступіць у беларускім касьцюме на іхным нацыянальным сьвяце незалежнасьці 4-га ліпеня сёл. у ведамай залі Palladium у Галівудзе.
Вечарам 4-га ліпеня сёл. з нагоды падвойнага сьвята — Дня незалежнасьці Філіпінаў50 і Злучаных Штатаў Амэрыкі — філіпінскае грамадзтва ў Лос-Анджэлесе (Filipino Community of Los Angeles Inc.) наладзіла вялікі каранацыйны баль у прыгожай галівудзкай залі Palladium. Каранацыя міс Філіпінаў на 1961 г. была адной з галоўных часткаў праграмы вечару. 27 рэпрэзэнтанткаў розных нацыянальнасьцяў пад воплескі перапоўненай вялікай з бальконамі залі прайшлі праз сымбалічную браму з надпісам Arch of International Friendship. Разам зь імі праходзіла і спадарыня Сабіна Канановіч у беларускім нацыянальным касьцюме, як міс Беларусі (была названа Miss Whiteruthenia). Побач зь ёю сядзела Miss Hollywood, як прадстаўнічка USA.
Беларускія прадстаўнікі займалі ганаровыя месцы за адным сталом з прадстаўнікамі ЗША, побач мясцоў зарэзэрваваных для консулярнага корпусу. [Матчына сэрца сп. Ф. Канановіч перажыло нямала радасьці і шчасьця, гледзячы з гордасьцю на сваю дачку Сабіну ў ганаровай асысьце падчас каранацыі міс Філіпінаў. Адзін із жвавых фатографаў зрабіў і індывідуальную здымку «Міс Беларусі». За суседнім сталом відаць было беларускім прадстаўнікам і маці Філіпінаў 1960 г.]51
Сярод інтэрнацыянальных гасьцёў у праграме-сувэніры, люксусовага выданьня, стаіць і Беларусь.
[Шкада, што ня шмат беларусаў змаглі бачыць, як філіпінцы вельмі гасьцінна прыймалі беларускіх гасьцёў, і як яны цэняць і любяць сваю нацыянальную незалежнасьць.]