Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
Ад імя Галоўнае ўправы БЦП і ўсяго Актыву выражаю Вам і ўсім сябром найшчырэйшую падзяку за выкананы Грамадзкі Абавязак.
Сьпісак галоўных артыстаў, якіх належыць пераправіць да U. S. А., я Вам перашлю ў найбліжэйшых днёх па атрыманьні з Бакнангу22, куды я зьвярнуся зараз пасьля атрыманьня Вашага ліста. Усе справы, парушаныя Вамі ў апошнім лісьце, пераданыя да выкананьня.
Незалежна ад сьпіску Артыстаў, каторы Вам вышлю, ветліва прашу старацца пераслаць яшчэ ашуранс, для наступных асобаў.
1. Др. Янушкоўскі Аляксандар і яго матка і сястра
2. Падлазьнік (даныя мае праф. Сьцяпанаў)
3. Плескачэўскі Барыс (Анатолі Плескачэўскі ўжэ мае)
4. Дэмша Аляксандар, Мозхам б. Рэгенсбург
5. Даніловіч Антон (даныя ў Мая23)
6. Каліноўска Лідзія24 (даныя ў Мая)
7. Жамойда Сымон (даныя ў Мая)
8. Банкет Аляксандар, Бакнанг б. Штутгарт (а)
Сьціплая магіла Аляксандра Русака на беларускіх могілкаху Саўт-Рывэры.
21 Запрашэньняў на прыезд у ЗША.
22 Беларускі Ды-Пі-лягер каля Штутгарту.
23 Маецца на ўвазе Эмануіл Ясюк (гл. біяграму ў асобным разьдзеле).
24 Лідзія Даніловіч (у першым замустве Каліноўская, 29.05.1910 — 07.02.1963), мастачка, жонка Янкі Золака (Антона Даніловіча).
Ежэлі ходзіць а пераказ сабраных ахвяраў на БЦП, гэтую справу парушаю дакладна ў іншым лісьце. Адносна справы Хмыза, зразумела, можа, я быў у пэўнай ступені да Вас троха нетактоўны, а ў гэтым выпадку вельмі Вас, сябра, перапрашаю, але Вы павінны зразумець і мяне, калі на кожным паседжаньні, гутарках зь сябрамі заўсёды спатыкаўся з закідамі пад Вашым адрасам, дзе быў вымушаны даказваць, што гэта Вашыя добрыя знаёмыя з францускай зоны. Зразумела, пасьля апошняга ліста, у тых асобаў, якія былі незадаволенымі, стварылася зусім іншае ўражаньне, і каб Вы цяпер знаходзіліся між намі, напэўна, яны мелі б слова ўдзячнасьці для Вас, бо трэба шчыра сказаць: з усіх, хто знаходзіцца ў ЗША, вы выканалі найбольшае заданьне.
Ежэлі ходзіць аба мне, то я чакаю каждага дня на камісію Сі-Сі25 і ежэлі ня хойдуць надзвычайныя перашкоды, то прыблізна за 4 тыдні пакіну Нямеччыну, а за 6 месяцаў буду разам з Вамі. Доктар Шчорс ёсьць у прыблізнай сытуацыі, і таксама інж. Касяк.
Я ўжэ прасіў Мая і вельмі прашу Вас пастарацца для мяне пакой, магчыма, блізка ад Вас, каб прыехаўшы, можна было супольнымі сіламі прыступіць яшчэ болей энэргічна да працы для дабра нашых Грамадзян.
Перасылаючы найлепшыя прывітаньні для Вас і Вашае сям’і, а таксама ўсіх знаёмых, а спэцыяльна для Мая.
Жыве Беларусь
[Аляксандар Русак]
25 Secret service (анг.). Тут: контравыведка, якая высьвятляла, ці не перабіраюцца ў ЗША нацысцкія злачынцы, камуністычныя агенты ці злачынцы.
ЛІСТАВАНЬНЕ
ЧАСЛАВА НАЙДЗЮКА 3 ІВАНАМ КАСЯКОМ
Іван Касяк ліставаўся зь дзеячамі ў ЗША, Канадзе, Францыі, Аўстраліі, Аргентыне. Дарэчы, ліставаньне зь дзеячамі ў Злучаных Штатах ня надта вялікае. 3 1950-га па 1978 г. Іван Касяк жыў у Нью-Ёрку і асаблівай патрэбы ў перапісцы не ўзьнікала — амаль штотыдзень беларускія дзеячы зьбіраліся на царкоўныя службы або на грамадзкія імпрэзы: у Нью-Ёрку ці Саўт-Рывэры, як, напрыклад, з Чаславам Найзюком — прадстаўніком БККА на штат Каліфорнія. Ліставаньне зболыыага падтрымлівалася з тымі, хто жыў ня ў межах дасягальнасьці.
Іван Касяк і Часлаў Найдзюк былі знаёмыя з 1930-х гг., часу навучаньня ў Віленскім унівэрсытэце. Кантакты працягнуліся падчас нямецкай акупацыі: Найдзюк пэўны час працаваў судзьдзём і ўзначальваў Беларускую народную самапомач на Вялейшчыне, дзе працавалі браты Івана Касяка — Лявон і Кастусь, а потым перабраўся ў Менск, дзе працаваў старэйшы з Касякоў.
Сяброўскія дачыненьні з Іванам Касяком захаваліся і пасьля 1944 г. Тым больш што яны мелі аднолькавыя палітычныя погляды: абодва былі прыхільнікамі плятформы БЦР.
Пасьля пераезду ў Лос-Анджэлес Часлаў Найдзюк узначаліў мясцовы аддзел ЗБАДК, а потым стаў прадстаўніком БККА на Каліфорнію. У Івану Касяку ён бачыў ня толькі свайго кіраўніка, але і старэйшага таварыша і сябра, зь якім можна было параіцііа.
Таму ліставаньне — гэта ня толькі справаздачы прадстаўніка БККА, але і штрыхі да жыцьця беларусаў у Лос-Анджэлесе, якія з прычыны малой колькасьці мусілі трымацца разам, нягледзячы на палітычныя разыходжаньні. Зь ліставаньня бачна, што вызначальнымі былі не палітычныя прыхільнасыр, а міжасабовыя дачыненьні.
Ліставаньне захоўваецца ў архіве Івана Касяка, што знаходзіцца ў Александрыйскай бібліятэцы Ратгерскага ўнівэрсытэту. Асобна лісты ня выдзеленыя, а параскіданыя па розных скрынях і тэчках. На 95% гэта лісты Часлава Найдзюка, лісты Івана Касяка, праў-
дападобна, захоўваюцца ў Каліфорніі ў дзяцей Ч. Н., але для некаторых сваіх адказаў Іван Касяк рабіў копіі й падшываў разам зь лістамі Часлава Найдзюка.
Друкуюцца ўпершыню.
Лос-Анджэлес, 26.1.1958
Паважаны спадар Касяк!
У адказ на апошнія афіцыйныя пісьмы ад Беларускага Кангрэсавага К-ту пішу Вам гэты прыватны ліст, што пакуль не магу даць здавальняючага фармальнага адказу ад імені Каліфарнійскага аддзелу ЗБАДК[амітэ]ту26, асабліва ў справе радных у найбліжэйшым часе.
Дэлегаты БЦР на зьезьдзе Ўкраінскага кангрэсу Амэрыкі: Іван Касяк, Эмануіл Ясюк, Часлаў Найдзюк, 1948 г.
На Вашае пісьмо, першае ў гэтай справе, ня даў Вам адказу таму, што:
1. не было ў мяне кандыдатаў, заінтэрэсаваных быць такімі раднымі27,
2. Аддзел [БККА] наш не зьяўляецца поўнасьцю актыўнай арганізацыяй, ня маючы пазытыўнага падтрыманьня яе з боку большасьці ейных сяброў, аб чым я ўжо заявіў у сваім лісьце да БЦР (Прэзыдэнту Астроўскаму28) на просьбу аб прысланьні дэлегата на пленум БЦР29.
26 Размова пра Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт.
27 Іван Касяк як старшыня БККА прапанаваў Чаславу Найдзюку назваць кандыдатуры радных у каліфарнійскі аддзел БККА.
28 Радаслаў Астроўскі (25.10.(06.11 .)1887 — 17.10.1976), грамадзкі дзеяч, пэдагог, публіцыст, прэзыдэнт БЦР у 1943-1976 гт.
29 Маецца на ўвазе XV Пленум БЦР, які прайіпоў у 1957 г. у СаўтРывэры.
3. He ўважаў, што пры такім арганізацыйным стане ў нас нашыя радныя мелі б нейкае практычнае значэньне для Вас.
У сувязі, аднак, з Вашым панаўленьнем просьбы, раблю яшчэ адну спробу, каб палагодзіць яе магчыма дадатна. Сягоньня высылаю прапанову да аднаго із сваіх сяброў. На другога кандыдата прапанаваў бы Вам сп. Б[арыса] Кіта, які пераехаў у [штат] Virginia і быў зь візытай у South River’w. Зь ім Вы маглі б зьвязацца нават беспасярэдне. У мяне яшчэ няма ягонага новага адрысу, і ягонае сяброўства ў нашым аддзеле яшчэ фармальна не разьвязанае. 3 свайго боку буду старацца навязаць зь ім кантакт церазь ягоную жонку [Ніну Корсак], хоць ён ранейшую маю прапанову не прыняў.
4. Умовы прыватнага жыцьця не пазваляюць мне праявіць большай энэргіі для скарэйшага і лепшага палагоджаньня абгаварванай справы.
Адносна пяці даляраў за дэлегата прышлю афіцыйнае выясьненьне. Цяпер толькі зазначаю, што аб іх павінна было нам быць ведама перад Кангрэсам30. Нашага фармальнага дэлегата не было, упаўнаважаньне было выслана на імя др. Шчорса, які, падобна, на Кангрэсе ня быў. Да таго ж ні ад д-ра Шчорса, ні ад Кангрэсавага К-ту не было ніякага рэха на ўдзел нашага аддзелу ў Кангрэсе.
Сп. Стасевіч К[астусь] ад Каліфорніі на Кангрэсе ня можа лічыцца нашым дэлегатам, бо ён не належыць да К-ту, а чым я паведамляў сп. Сеньку31 ў прыватным пісьме.
3 пашанаю, Ч. Найдзюк
1 кастрычніка 1959 г.
Паважаны I. Касяк!
«Як ты ваўка ні кармі, а ён у лес глядзіць»,—гаворыць прыказка. Такім ёсьць Ч[аслаў] Найдзюк. Найдзюк — каталік-фанатык. У яго справы рэлігійныя вышэй за нацыянальныя. Ен каталік болыпы нават за самога Папу Рымскага.
30 Маецца на ўвазе II Кангрэс беларусаў Амэрыкі, які прайшоў 30 чэрвеня 1957 г. у Саўт-Рывэры й дзе фармальна (завочна) свае паўнамоцтвы склаў старшыня БККА Мікалай ІІІчорс, а новым кіраўніком быў абраны Іван Касяк.
31 Маецца на ўвазе Міхась Сенька, доўгачасовы сакратар БККА (гл. адпаведную біяграму).
Доўгі час ён шукаў сабе жонку і толькі32 каталічку. Ажаніўся на беларусцы-каталічцы33, якая да прыезду ў Амэрыку працавала ў «Бацькаўшчыне»34. Па сваіх палітычных поглядах яна зьяўляецца заядлым абрамчыкаўцам35.
Хутка пасьля жаніцьбы (1956) Найдзюк пачаў выказваць крыўду на астроўшчыкаў за тое, што яны надта неталерантна адносяцца да каталіцызму і глыбока закранаюць рэлігійныя пачуцьці каталіка Найдзюка. Мне здаецца, што ён пісаў у Цэнтральнае кіраўніцтва скаргі на I. Касяка заягоную «Гісторыю праваслаўнай царквы беларускага народу»36, на нябожчыка [Юр’я] Сабалеўскага і на а. [Мікалая] Лапіцкага.
Тут яго пачалі падпякаць абрамчыкаўцы-каталікі: «Як гэта ты церпіш! Тваю веру так апаганілі, а тым маўчыш і працуеш разам зь імі. Сеў ты не ў свае сані»37.
Гэта яшчэ болей падліло масла ў агонь. Паступова на тармазох пачаў ён спускацца. Будучы старшынёй камітэту, ён ня мог пайсьці адразу на супрацоўніцтва, ды тады яшчэ аддзелу БАЗ’ы38 не было.
Цяпер у яго разьвязаныя рукі, і ён як прыватная асоба ідзе на супрацоўніцтва, і на якое?
32 Тут і далей падкрэсьліваньні Ўладзімера Клішэвіча.
33 Маецца на ўвазе Юзэфа Брэчка (у замустве Найдзюк, 01.02.1927, Мазуркі Ляхавіцкага пав.— 19.11.2004). Падчас нямецкай акупацыі вучылася ў гандлёва-адміністрацыйнай школе ў Баранавічах, належала да СБМ. 3 1944 г. — на эміграцыі скончыла курсы радыстаў. Скончыла Беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе. Брала ўдзел у скаўтынгу, дапамагала ў адміністраваньні газэты «Бацькаўшчына» і часопісу «Наперад», працавала на радыё «Вызваленьне». У верасьні 1956 г. пераехала ў ЗША. Некаторы час жыла ў Пуэбла (Каларада) у сям’і Хведара Шыбута, празь некаторы час узяла шлюб з Чаславам Найдзюком і пераехала ў Каліфорнію. Нарадзіла трох дзяцей: Карнэлю, Ядзю і Віктара. Пахаваная на могільніку «Форэст-Лоўн-Цэмэтэры» (Forest Lawn Cemetery) у Пасадэне (Каліфорнія).
34 Газэта «Бацькаўшчына» выдавалася ад 31 кастрычніка 1947 г. да сьнежня 1966 г. у Заходняй Нямеччыне: зь верасьня 1950 г.—у Мюнхэне. Падтрымлівала Раду БНР.
35 Г. зн. прыхільніцай прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка.
36 Кніга «3 гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу» выйшла ў 1956 г.
37 У кнізе ў рэзка нэгатыўнай форме ахарактарызаваная дзейнасьць рыма-каталіцкай і вуніяцкай цэркваў у Беларусі.