Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
5 Відаць, размова пра Івана Калошу (1913 — 17.09.1980). У ЗША жыў у Пуэбла (Каларада), браў удзел у грамадзкім жыцьці дыяспары.
з прысланага Вамі ўжо напэўна атрымаў усе дакумэнты, зацьверджаныя ДП-камісіяй у Вашынгтоне.
1.	Юры Стукаліч. 2. Сільвановіч Мікола6. 3. Шудзейка Аляксей. 4. Найдзюк Часлаў. Гэтыя людзі ўжо ў парадку.
Што тычыцца іншых, то будзем рабіць у наступны спосаб. 1. Сабалеўскі Юры’. 2. Сабалеўская Анна8. 3. Качанскі Ўсевалад. 4. Куліковіч Мікалай9, няхай зьвяжуцца зь Віктарам Чабатарэвічам, які пражывае ў Нью-Ёрку. Ён мне казаў, што цікавіцца гэтымі асобамі, і што калі б яны напісалі да яго, ён выстараецца ім дакумэнты. Айца Лапіцкага абяцаў мне ўстроіць адзін добры наш беларус Філіповіч. Я яму паслаў дадзеныя Лапіцкага. Добра было б, каб Лапіцкі напісаў ліст. Ігнатовіча абяцаюць уладзіць дочкі Ермачэнкі, няхай ён да іх беспасярэдне напіша. Сяднёва ІДаніловіча ўзяўся ўладзіць Клішэвіч10. Няхай яны трымаюць зь ім кантакт.
Што тычыцца іншых асоб, то пастараемся патрошкі ўсіх перацягнуць сюды. Я спадзяюся, што хутка павінны пачаць прыяжджаць тыя асобы, якія раней палагодзіў. Я і тыя, што прыедуць сюды, усе супольнымі сіламі пастараемся перацягнуць усіх патрэбных нам людзей.
6 Магчыма, ідзецца пра Міколу Сільвановіча (псэўд. Вярба, 09.04.1917— 13.07.1975), грамадзкага дзеяча, пісьменьніка, што ў 1949 г. выехаў зь Нямеччыны ў Канаду (Вініпэг). Быў адным з заснавальнікаў Беларускага нацыянальнага камітэту й Беларуска-канадзкага нацыянальнага аб’яднаньня ў Вініпэгу— арганізацыяў, прыязных да БККА й БЦР.
7 Юры Сабалеўскі (24.04.1889— 30.12.1957), палітычны й грамадзкі дзеяч, пасол польскага сойму (1922-1926). Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у Нямеччыне, ЗША (Нью-Ёрк), ад жніўня 1957 г. зноў у Нямеччыне. У 1949-1952 гг. узначальваў прэзыдыюм БЦР, у 1955— 1957 гг. — Камітэт незалежнай Беларусі. Памёр пры нявысьветленых варунках на чыгуначнай станцыі Кірхгайм-Тэк у Нямеччыне.
8 Ганна (Аляксандра?) Сабалеўская (10.6.1917— ?), пляменьніца Юр’я Сабалеўскага. Ад 1950 г. жыла ў ЗША, па першым часе ўваходзіла ў прадстаўнічыя структуры БККА, належала да Арганізацыі беларускіх жанчын.
9 Мікола Шчаглоў (на эміграцыі Куліковіч, 04.04.1896 — 31.03.1969, Чыкага), кампазытар. Ад 1950 г. жыў у Чыкага.
10 Уладзімер Клішэвіч (27.02.1914— 14.11.1978), пісьменьнік. Ад 1950 г. жыў у Лос-Анджэлесе (Каліфорнія), стараўся трымацца далей як ад прыхільнікаў Рады БНР, так і БЦР. Урэшце навязаў кантакты з савецкім пасольствам, некалькі разоў наведаў БССР. У менскім выдавецтве «Бібліятэчка «Голасу Радзімы» выйшла ягоная кніга «Сьняцца дні мне залатыя».
Шкода, іншай рады мы ня маем. Ніякая арганізацыя не паможа, пакуль ня знойдуцца тут людзі, якія захочуць падпісаць кантракг на працу і памяшканьне, а такіх проста трэба шукаць, хадзіць прасіць або самому падпісваць.
Паважаны Аляксандар Іванавіч, вы бачыце, што я не магу адразу больш зрабіць у гэтай справе, аб якой Вы мне пішаце. Прыедзеце самі сюды, пераканаецеся, як справы тут палагоджваюцца.
Перадайце, калі ласка, усім гэтым людзям, сьпісак якіх Вы мне прыслалі, што мы будзем старацца і зробім усё, што залежыць ад нас, каб дапамагчы ім у пераезьдзе ў Амэрыку.
Што тычыцца пытаньняў перавозкі газэты" ў ЗША, я з свайго боку памагу, што толькі ў маіх сілах. Канкрэтна аб усім гэтым пытаньні можа паінфармаваць Чабатарэвіч, які атрымаў упаважненьне ад Калегіі БЦР рэпрэзэнтаваць гэтую газэту ў Амэрыцы і палагоджваць усе справы, зьвязаныя зь яе перавозкай у Амэрыку. Ён мне такое ўпаважненьне паказваў, падпісанае, здаецца, Касяком.
Пасылаю пры гэтым адрасы людзей, якіх успомніў Вам у лісьце.
На гэтым канчаю такі доўгі ліст і жадаю Вам пасьпеху ў грамадзкай працы і многа шчасьця ў асабістым жыцьці.
Жыве Беларусь!
Барыс Кіт
Саўт-Рывэр, 28 траўня 1949 г.
Вельмі Паважаны Аляксандар Іванавіч!
Абодва Вашы лісты я сягоньня атрымаў і сыіяшаюся з адказам. Перадусім справа гасп. Дэмшы12 ўжо некалькі тыдняў як палагоджана, і няхай ён спакойна чакае на выклік. Паперы аб памяшканьні і
11 Ідзецца пра газэту «Беларускае слова». Рэдактары: А. Русак, Ю. Стукаліч, Ю. Сабалеўскі. Заснаваная ў Нямеччыне (Міхэльсдорф) 17 сьнежня 1948 г. Напачатку выходзіла як дадатак да газэты «Ukrainian News», а з 25 сакавіка 1949 г. — як самастойнае выданьне. Неафіцыйны орган Беларускай Цэнтральнай Рады. Ад сакавіка 1950 г. да сакавіка 1954 г. не выдавалася. Адноўленая 25 сакавіка 1954 г., а з № 32 (сьнежань 1956 г.) выдавалася ў Саўт-Рывэры (рэдактар — Я. Кіпель). Апошні нумар, № 39, выйпіаў у сьнежні 1958 г.
12 Аўген Дэмша (03.07.1905 — 12.02.1987). У паваеннай Нямеччыне належаў да лягеру БЦР. У 1949-1950 гг. пераехаў у ЗША, жыў у СаўтРывэры. Належаў да беларускай парафіі царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры, але пахаваны на могілках парафіі Рускай праваслаўнай царквы сьв. Пятра й Паўла ў Саўт-Рывэры.
працы я сам падпісаў і аб усім напісаў ліст. Дзіўлюся, што ён да гэтага нічога не атрымаў, але магчыма, у гэты мамэнт ён мае мой ліст. Дык няхай будзе спакойны — з майго боку ўсё для гэтага зроблена.
Адносна выезду іншых буду старацца таксама, сколькі толькі змагу. Што тычыцца жаляў на мяне Калошы і [Анатоля] Плескачэўскага, то можа ў поўнасьці яны і ня маюць рацыі, бо тых людзей, якія я выслаў кантракты, я не ўважаю за крывічоў'3. Вадэйка14 і Родзька15 пісалі мне ў лістах, што не зьяўляюцца крывічамі. Калі і я сам цяпер няпэўны аднаго ці двух зь іх, дык я пэўны, што калі прыедуць сюды ў ЗША і пападуць у нашае асяродзішча, дык мы пастараемся адпаведна іх узгадаваць. Як відаць, яшчэ ўсе трываюць рэшты ўплыву крывічоў. 3 удзячнасьці нам яны будуць цалком на нашай старане. Па-мойму, нам трэба вучыцца ад крывічоў, як не належыць нам паступаць, г. зн. ня трэба нам рабіць тыя самыя памылкі, якія робяць крывічы. Тулейка16 прыехаў у ЗША не па майму кантракту. Яму кантракт дала Чорч Уорльд Сервіс [Church World Service], Ясная рэч, каб я меў ад самага пачатку лісту асоб, якую вы мне нядаўна надаслалі, то я дапамог бы ў першую чаргу гэтым людзям. Для поўнай інфармацыі і Вас у канцы дасылаю Вам сьпісак асоб, якія атрымалі ад нас за ўвесь час кантракты.
Шчыра цешуся, што справа Вайцяхоўскіх і Шыбутаў17 ужо палагоджана, тым больш што іх добра і цаню, а таксама цешуся, што можа яшчэ раз пачую надзвычай прыгожы, проста чароўны сьпеў гасп. Мяленьцевай18. Перадайце, калі ласка, ім усім ад мяне шчырае прывітаньне.
Вельмі цешуся таксама, што Вы навязалі кантакт з ЧУС [Church World Service], Да гэтае арганізацыі і маю асобныя сымпатыі і ўсім
13 Г. зн. прыхільнікаў Рады БНР.
14 Кастусь Вадэйка (1883-?), грамадзкі й вайсковы дзеяч. Афіцэр царскай арміі, падчас нямецкай акупацыі акруговы начальнік БКА ў Баранавічах.
15 Філарэт Родзька (27.01.1890— 05.03.1977), грамадзкі дзеяч, пэдагог. У ЗША ад 1949г. Напачатку жыў у Саўт-Рывэры, дзе паспрабаваў згуртаваць вакол сябе прыхільнікаў Рады БНР. Пераехаў потым у Самэрсэт, за некалькі кілямэтраў ад Саўт-Рывэру. Быў старшынём аддзелу БАЗА ў штаце Нью-Джэрзі, радным БНР. Пахаваны на беларускім могільніку ў Іст-Брансўіку.
16 Міхась Тулейка (1915-1998), у 1954-1957 гг. — старшыня Галоўнай управы БАЗА.
17 Апроч Хведара Шыбута (гл. біяграму ў канцы кнігі), маюцца на ўвазе Вольга Шыбут (у дзявоцтве Адарыч, 09.10.1900), іх дачка Люба Шыбут (20.05.1930) і Янка Шыбут (26.06.1933)— будучы прадстаўнік БККА на штат Нэбраска.
18 Жонка кампазытара й музыканта Алімпа Мяленьцева — Марыя Мяленьцева.
яе тут падтрымоўваю, бо дзякуючы выключна ёй і мне ўдалося пераехаць у сваім часе ў Амэрыку.
Што тычыцца справы др. Ермачэнкі, дык цяжка мне нешта яснае і канкрэтнае аб ім сказаць. Гэтыя закіды, якія ставіць яму няведамая асоба, можа часткова праўдзівыя, а часткова не. У кожным выпадку ён да мяне не зварачваўся ніколі, каб атрымаць ад мяне 150 даляраў за лёжу. Ён толькі жаліўся мне, што мы ня можам яе аплаціць, як гэта адразу зрабілі іншыя, напрыклад, украінцы. Якія ён вёў перамовы з Керанскім ці зь Мікалайчыкам19, дык ён ніколі мяне аб гэтым не інфармаваў. Тут мы лічым усе, што яго выступленьне на апошнім мітынгу Комон Коз, аб якім вы ўспамінаеце, гэта была ягоная «лебядзіная песьня». Як паводле яго слоў, ён выяжджае хутка зь Нью-Ёрку. Мы яго ўжо пакінулі ў супакоі, бо спадзяёмся новых перавыбараў у нядаўна заложаным і залегалізаваным беларускім дапамаговым камітэце, прыплыву новьех прыяжджаючых сілаў і далейшай актывізацыі работы камітэту. У кожным выпадку др. Ермачэнка ўсё нешта зрабіў у нашых першых кроках у Амэрыцы, і ў гэтым ляжыць яго заслуга. Апошні ўдзел беларусаў у антыкамуністычным сходзе быў арганізаваны выключна ім. Ён жа выступаў там з прамовай ад беларусаў (БЦР).
Вельмі Паважаны Аляксандр Іванавіч, дазвольце мне ад нашае групы беларусаў у Амэрыцы павіншаваць Вас у сувязі з зацьверджаньнем праз ІРО нашага прадстаўніцтва20. У сувязі зь вялікім посьпехам, які Вы атрымалі ў барацьбе з нашымі ворагамі. Мы часта тут гаварылі і абсэрвавалі Вас, падзіўляючы Ваш вялікі патрыятызм, Вашую ахвярнасьць і нязломную энэргію ў змаганьні за нашыя дэмакратычныя прынцыпы, за нашу грамадзкую справядлівасьць, за праўду. Праўда заўсёды ў канцы пераможа.
Перасылаю Вам нашыя найлепшыя пажаданьні посьпеху ў далейшай грамадзкай працы і многа шчасьця ў асабістым жыцьці.
Бывайце здаровы, Ваш Барыс Кіт
18.8.49 Вельмі пававажаны Спадар Кіт.
Дзякую Вам шчыра за Ваш ліст з дня 8.8.1949 і ветліва паведамляю, што прысланы мне пратакол я зараз жа перашлю ў адміністрацыю «Беларускага слова». Пратакол ёсьць найлепшым доказам, што час, праведзены Вамі ў Амэрыцы, быў надзвычай добра выкарыстаны, і
19 Аляксандар Керанскі ўзначальваў адну з плыняў эміграцыі, a Станіслаў Мікалайчык — польскі эміграцыйны ўрад.
20 Маецца на ўвазе Беларускае цэнтральнае прадстаўніцтва.
напраўду Вы ўлажылі масу працы ў грамадзкую справу. Апошняе Ваша паведамленьне аб высылцы 14 Ашуранс21 прынесла масу радасьці і задавальненьня як для асобаў беспасярэдне зацікаўленых, як і для мяне і цэласьці нашага Актыву. Гэта надзвычай вялікае і вартаснае дасягненьне з Вашага боку і з боку ўсіх сяброў, каторые прычыніліся да зрэалізаваньня так важнага для нас усіх заданьня. Дзякуючы гэтаму прадбачаны Эміграцыйны плян кіраўнічых установаў да ЗША можа быць зрэалізованы.