Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Чабатарэвіч Віктар (1907, Новы Сьвержань Менскага пав., сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.— 07.10.1963, Нью-Ёрк). Скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю, школу падхарунжых. Настаўнічаў на Віленшчьіне і ў Заходняй Польшчы. У 1939-1941 гг. — у Стоўпцах. У 1941-1942 гг. працаваў у Галоўным школьным інспэктараце, сакратаром Цэнтралі БНС. У сакавіку 1944 г. узначаліў афіцэрскія курсы Беларускай краёвай абароны, затым — Афіцэрскую школу БКА. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1948 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся на Лонг-Айлэндзе (Нью-Ёрк), быў адным з арганізатараў ЗБАДК. Шмат спрычыніўся да перацягваньня ў ЗША беларускіх эмігрантаў. Ад 1951 г.— у БККА (быў яго віцэ-старшынём), карэктаваў газэту «Беларуская трыбуна», у 1955-1956 гт. — адзін з ініцыятараў стварэньня Камітэту незалежнай Беларусі.
Шостак Аляксандар, грамадзкі дзеяч. Паходзіў з Палесься. Быў камэндантам беларускага лягеру ў Остэргофэне. Прадстаўнік БККА на штат Дэлавер, жыў у г. Ўілмінгтан. Амаль штогод дамагаўся, каб у штаце Дэлавэр на афіцыйным узроўні адзначаўся Дзень 25 Сакавіка.
Шудзейка Аляксей (Аляксандар) (28.02.1913, Мітава (цяпер Елгава), Латвія— 21.12.1969, Ўолінгтан, ЗША). У 1923 г. сям’я Шудзейкаў пераехала ў Заходнюю Беларусь. Скончыў Варшаўскі ўнівэрсытэт. У 1939 г. быў мабілізаваны ў Польскую армію, трапіў у нямецкі палон. У 1941 г. вызвалены. Узначаліў Беларускае прадстаўніцтва ў Торуні, пазьней працаваў у Беларускай рэдакцыі радыё «Вінэта». Пасьля капітуляцыі Нямеччыны апынуўся ў францускай акупацыйнай зоне. У ЗША з 1949 г. Пасяліўся ў Ўолінгтане (Нью-Джэрзі), уваходзіў у ЗБАДК, браў удзел у структурах БККА, быў сакратаром II Кангрэсу беларусаў Амэрыкі й адным з распрацоўнікаў яго статуту. Належаў да арганізацыі «Амэрыканскія прыхільнікі БЦР», парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры.
Шчорс Барыс (26.06.1916, в. Новы Сьвержань, сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл. — 06.06.1975, Саўт-Рывэр, ЗША), грамадзка-культурны дзеяч. Брат Мікалая й Ігара Шчорсаў. Скончыў гімназію ў Стоўпцах (1937), настаўніцкі інстытут у Беластоку (1940). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Быў камэндантам беларускага лягеру ў Міхэльсдорфе. 3 1949 г. — у ЗША, жыў у Саўт-Рывэры. У 1951 г. узначаліў Беларускае выдавецкае таварыства пры ЗБАДК, a
потым БККА. Уваходзіў у склад рэдакцыі «Беларускай думкі», у кіраўнічыя органы БККА. Адзін з ініцыятараў узьвядзеньня асобнага будынку парафіі ў Саўт-Рывэры. Ініцыятар пабудовы Беларускага грамадзкага цэнтру ў Саўт-Рывэры. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Шчорс Ігар (25.08.1918, в. Новы Сьвержань, сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл. — 12.10.1992, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі — начальнік менскай паліцэйскае управы, у 1944 г. — камандзір 27-га батальёну БКА. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у лягеры ў Міхэльсдорфе, належаў да тэатральнай трупы «Жыве Беларусь!» Вячаслава Селяха-Качанскага. Ад 1949 г.— у ЗША. Жыў у Саўт-Рывэры. Браў актыўны ўдзел у жыцьці парафіі й грамадзка-
культурных арганізацыяў. Належаў да БККА. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Шчорс Мікалай (1913, Новы Свержань, сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл. — 22.12.1995, Даўнт-Мора, Фларыда, ЗША). Скончыў мэдыцынскі факультэт Віленскага ўнівэрсытэту імя Стафана Баторыя, займаўся актыўнай грамадзкай дзейнасьцю, у 1935-1937 гг. — старшыня Беларускага студэнцкага саюзу. У 1939 г. выехаў у Варшаву, з 1940 г.— старшыня Беларускага камітэту ў Варшаве. Кіраўнік г. зв. «групоўкі Шчорса», якая цесна супрацоўнічала зь нямецкім абвэрам і разглядала падзеі будучай акупацыі як магчымасьць стварыць беларускую дзяржаву пад нямецкім пратэктаратам. На пасяджэньні беларускага актыву ў Бэрліне 19чэрвеня 1941 г. выбраны старшынём Беларускага нацыянальнага цэнтру, які разглядаўся як урад будучай Беларусі. Аднак праз тры тыдні, пасьля наведаньня Беларусі, адмовіўся ад палітычнай дзейнасьці. Вярнуўся ў Варшаву, дзе цягам пяці гадоў узначальваў Беларускі камітэт. 3 восені 1944г.— у Нямеччыне. У 1946-1947 гг. узначальваў Беларускае праваслаўнае аб’яднаньне, падтрымаў аднаўленьне БЦР. 3 1949 г. жыў у ЗША, пасяліўся ў Нью-Ёрку. У 1950-1951 гг. узначальваў ЗБАДК, ініцыятар стварэкьня Беларускага кангрэсавага камітэту, яго першы старшыня (1951-1955). У 1955 г. падаў у адстаўку з пасады старшыні, разам зь Юр’ем Сабалеўскім, Міколам Паньковым, Іванам Касяком, Віктарам Чабатарэвічам, Лявонам Савёнкам, Леанідам Г аляком стварыў Камітэт незалежнай Беларусі. У 1958 г. — адзін са стваральнікаў Беларускаамэрыканскага зьвязу. У канцы 1950-х адышоў ад актыўнай грамадзкай дзейнасьці, зьехаў у Пляцбург (штат Нью-Ёрк), дзе меў клініку, зьяўляўся віцэ-прэзыдэнтам Амэрыканскай асацыяцыі хірургаў. Пасьля выхаду на пэнсію пераехаў у Фларыду.
Шчэцька Васіль (15.03.1923, в. Апечкі, сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.). Падчас нямецкай акупацыі навучаўся ў мэдыцынскай школе ў Баранавічах, належаў да СБМ. У 1944 г. выехаў у Нямеччыну, належаў да Працоўнай групы СБМ, потым знаходзіўся ў дывізіі «Беларусь». Пасьля сканчэньня вайны навучаўся ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. У 1948-1950 гг. у складзе «Дванаццаткі» выехаў у Англію, дзе працаваў на вугальных шахтах. У 1950 г. пераехаў у Бэльгію,
скончыў сацыяльна-палітычны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту. 3 1956 г. — у ЗША, жыў у Нью-Ёрку, працаваў у бібліятэцы Калюмбійскага ўнівэрсытэту. Быў сакратаром Галоўнай управы БАЗА, належаў да кіраўніцтва парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў НьюЁрку. У 1965 г. разам з Кастусём Мерляком і паплечнікамі заснаваў Беларуска-амэрыканскае аб’еднаньне ў Нью-Ёрку, а ў 1968 г. — прыход сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. Як сябра БАА й парафіі браў удзел у Кангрэсах беларусаў Амэрыкі, належаў да ўраду БККА,
у 1980-х — прадстаўнік БККА на штат Нью-Ёрк. Жыве ў Мэнэлэпэне (Manalapan), штат Нью-Джэрзі.
Шыбут Хведар (26.06.1901 (паводле інш. зьвестак — 14.04.1900), в. Дунайчыцы, сёньня Клецкі р-н Менскай вобл.— 18.12.1990, Норт-Плэйт, Нэбраска, ЗША). У 1920-х арганізоўваў беларускае культурнае жыцьцё, стварыў у Дунайчыцах тэатральны гурток. У 1924 г. далучыўся да палянафільскай Беларускай часовай рады, у 1925-1926 гг. — сябра Беларускага сялянскага саюзу, выбіраўся ў яго кіраўнічыя органы. Потым зноў у Беларускай часовай радзе. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай цывільнай адміністрацыі. Зь лета 1944г.— на эміграцыі. 3 1950 г.— у ЗША, пасяліўся ў штаце Каларада (г. Пуэбла). Падтрымліваў плятформу БЦР, быў прадстаўніком БККА на штат Каларада.
Юрцэвіч Васіль (25.10.1919, в. Азёрыца, сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл.— 29.10.1973, Нью-Ёрк, ЗША). Зь сялянскай сям’і. Падчас нямецкай акупацыі — кіраўнік каапэратыву закупу й збыту на Лунінецкі р-н. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У Чэхіі быў прымусова мабілізаваны ў Чырвоную Армію, але ўцёк (сям’я была вывезеная ў СССР). Па капітуляцыі Нямеччыны знаходзіўся ў лягеры Хохэнфэльц, потым працаваў на вугальных шахтах у Бэльгіі. У 1950 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся ў Нью-Ёрку, належаў да прыходу сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне й акруговага аддзелу БАЗА. У 1965-1968 гг. далучыўся да Беларуска-амэрыканскага аб’еднаньня й парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. У 1965-1968 гг. першы старшыня карпарацыі Белэр-Менск. Як дэлегат БАА й парафіі ў Рычманд-Гіле браў удзел у Кангрэсах беларусаў Амэрыкі, належаў да ўраду БККА. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Ясюк Эмануіл (1906, в. Жухавічы, сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл. — 10.12.1977, Пасэйк, НьюДжэрзі, ЗША). У 1930-х скончыў унівэрсытэт у Льежы (Бэльгія) з дьшлёмам інжынэра. Падчас нямецкай акупацыі — старшыня Стаўпецкага раёну, дэлегат Усебеларускага царкоўнага сабору (жнівень 1942 г.) і II Усебеларускага кангрэсу (чэрвень 1944). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1950 г. пераехаў у ЗША, жыў у Пасэйку (Нью-Джэрзі, ЗША);
быў суўласьнікам кампаніі «Крыс Электронікс». Займаўся грамадзкай дзейнасьцю, узначальваў арганізацыю Амэрыканскія прыхільнікі БЦР, быў заснавальнікам арганізацыі беларускіх вэтэранаў у Пасэйку, віцэ-старшынём Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, парафіянінам і фундатарам парафіі царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
ІМЕННЫ ПАКАЗЬНІК
Аблажэй, Макар 13, 170
Абрамава (Тэадаровіч), Надзея 89
Абрамчык, Мікола 19-23, 36,38, 87, 88,113,131,132,134,137, 205, 280, 282, 399
Абрэмскі, Юры, а. 138,140
Абуховіч 362
Абэцэдарскі, Лаўрэнці 356
Агійчук, Грыгоры, мітрапаліт 34, 172, 173
Адамік, Люіс 259
Адамовіч, Антон 21, 23, 89, 132, 133, 159, 205,210,212, 381
Адамовіч, Ганна 387
Адамушка (Адамушко), Уладзімер 14
Адзінец, Аляксандар 10,15,47, 55, 123, 132, 133, 174, 178, 179, 185, 191,249,265
Айзэнштат, Галіна 375
Акінчыц, Фабіян 378
Акула, Кастусь 355-360, 375, 380-386
Аладка, Алесь 389
Алданава, Марыя 376
Алехнік, Алесь 380
Альхоўскі, Іван 226
Альхоўскі, Ю., а. 37
Аляксандар II, расейскі імпэратар 328
Андрусішын, Юрка 214
Андрэй (Аляксандар Крыт), мітрапаліт 28, 35, 140, 310
Андэрс, Уладзіслаў 42, 72
Аланас, архіяпіскап 29-31, 33, 37, 162-167,297,300, 391,392
Апнне, Нлга 42
Арлоў, казак 302
Арашонак, Арцём 388
Армстраыг, К. 104
Арсеньнева, Натальля 32,47, 137, 354,381
Артымовіч, Надзея 374
Арцюх, Язэп 192-194,231,287, 290, 297,301,304, 305
Арцюшэнка, Васіль 54, 214
Арцюшэнка, Джэні 393
Арцюшэнка, Рыгор 54, 70, 125, 148, 151, 152, 196,388, 395
Арцюшэнка, Соня 70, 228 Арэхва, Аркадзь 9, 22, 102, 112, 118, 196, 200
Асіповіч, Ян 78
Асіпчык, Аляксандар 32, 78
Асташонак, Марыля 46, 258
Асташонак, Юзік 46, 258
Астроўскі, Вікгар 299,305
Астроўскі, Радаслаў 9, 18-21, 22-24, 26, 28, 35, 38, 39, 44, 68, 73,82, 83, 98, 101, 104, 105, 112, 114, 125, 128, 144, 145, 150, 154, 159, 176, 177, 185, 186, 191, 196, 209-212,214, 215,240, 263,264, 266, 278, 299, 303, 329, 357, 365, 402
Атэнагор, экзарх 165, 361
Аўдзей, Іван 78
Аўсяёнак, Тамаш 52, 259
Ахатэнка, Сяргей (сапр. Ягор), архіяпіскап 34, 35, 172, 399
Ачэсан 92
Бабкоўскі, Венядзікт, архіяпіскап
29,	37
Багданкевіч, Сьвятлана 376,377, 379
Багдановіч, Аляксандар 79, 368
Банкет, Аляксандар 148, 149, 152, 158, 167,222, 275