• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі пейзажны жывапіс

    Беларускі пейзажны жывапіс


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 172с.
    Мінск 1982
    171.62 МБ
    Беларускі пейзажны жывапіс
    Беларускі пейзажны жывапіс
    Белорусская пейзажная жпвоппсь
    Byelorussian landscape painting
    Paysage bielorusse
    Belorussische Landschaftsmalerei
    Pintura de paisajes bielorrusa
    Беларускі пейзажны жывапіс
    МШСК «БЕЛАРУСЬ» 1982
    ББК 85.144(2Б)я 6 Б 43
    Аўтарскладальнік Р. Ф. ШАУРА
    8010.3 — 062
    М 301(05)—82
    215—79 4903020000
    Выдавецтпа «Беларусь», 1982
    У выяўленчым мастацтве Беларусі no634 з тэматычнай карцінай, партрэтам значнае месца займае пейзаж. Яго прызначэнне — не толькі адлюстраваць прыгажосць прыроды, але і — гэта галоўнае — выхоўваць вялікія патрыятычныя пачуцці ў кожным савецкім чалавеку.
    3 даўніх часоў прырода прыцягвала і хвалявала чалавека. У розныя эпохі яна знаходзіла самае непасрэднае месца ў выяўленчай творчасці. Ды гэта і зразумела, таму што ўсё матэрыяльнае і духоўнае жыццё звязана з прыродай. Кожнае пейзажнае палатно, напісанае ў розныя часы і перыяды, быццам спыняе ў пэўных рамках рух матэрыі, яе знешнюю і ўнутраную сутнасць. Яно нібы вяртае нас у мінулае, адлюстроўвае працэсы і з’явы сённяшнія ці заглядвае ў будучыню з рэальным або некалькі фантастычным прадстаўленнем жыццёва важных працэсаў грамадскага развіцця, надае душэўны ўздым, пашырае паўнату праяўлення духоўных магчымасцей, абуджае хваляванні ў гледача прыгажосцю навакольнай рэчаіснасці. Сапраўды, пейзаж дае мастаку магчымасць увасобіць у сваім творы разам з прыгажосцю вечных і непаўторных з’яў у прыродзе найбольш важныя падзеі свайго часу.
    Беларускі пейзажны жывапіс мае сваю гісторыю, пэўныя шляхі развіцця. У другой палавіне XIX стагоддзя ён паступова насычаецца глыбокім сацыяльным зместам. У большасці твораў такіх мастакоў, як А. Гараўскі, Н. Сілівановіч, Г. Вейсен
    гоф, С. Сестжэнцэвіч, прысутнічае не толькі беларуская прырода, але і гарады Беларусі з падмечанымі ў іх рысамі быту простага люду'. Любоў да сваёй Радзімы і разам з тым шчырае спачуванне абяздоленаму народу яскрава праяўляюцца ў многіх дарэвалюцыйных пейзажных творах з іх убогімі патрыярхальнымі вёскамі, пустымі палямі і вузкімі стужкамі дарог. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя гучныя ноткі выкрыцця тагачаснага ладу ўсё больш і больш адчуваліся ў цэлым шэрагу жывапісных палотнаў.
    Вялікі Кастрычнік стварыў самыя спрыяльныя ўмовы для развіцця ўсіх відаў выяўленчага мастацтва. Але неабходнасць хуткіх і карэнных пераўтварэнняў у краіне зрабіла галоўным напрамкам у мастацтве агітацыйнапрапагандысцкі. Гэтым тлумачыцца тое, што ў 20я — пачатку 30х гадоў жанр пейзажу не атрымоўвае дастаткова шырокага распаўсюджання. Асноўную ўвагу мастакоў прыцягвае тэматычная карціна, якая паказвае старонкі рэвалюцыйнай барацьбы, будаўніцтва сацыялізму ў СССР.
    У той час пейзаж у жывапісе нёс другарадныя функцыі. Папершае, у большасці выпадкаў ён служыў дапаможным матэрыялам у творчасці мастакоў і, як правіла, заставаўся на ўзроўні эцюда з натуры. Падругое, у пейзажы часта адлюстроўваліся матывы камернага характару — улюбёныя куткі беларускай прыроды ці гарадскія ўскраіны. Між тым нельга сказаць, што пейзаж быў пазбаўлены свайго
    1 0 р л о в a М. ІІскусство Советской Белорусспп. М., 1960, с. 23.
    5
    самастойнага значэння. Цікавыя па каляроваму і кампазіцыйнаму вырашэнню лірычныя пейзажныя творы У. Кудрэвіча «Раніца» (1924), «Над Свіслаччу» (1927), «Ля млына» (1927). Разам з тым пейзажыста хвалююць тэматыка сацыялістычнага будаўніцтва, вялікія сацыяльныя пераўтварэнні нашай рэспублікі. Такі яго пейзаж, як «Паглыбленне Арэсы» (1934), сугучны таму часу.
    У канцы 30х — пачатку 40х гадоў жанр пейзажу атрымоўвае далейшае развіццё ў творчасці М. Дучыца («Вялікі гідраторф», 1940), С. Лі («Калгасная электрастанцыя», 1935), Г. Ізергіной («Калгас «Новы шлях», 1939) і іншых мастакоў. Сучасная тэма ўпэўнена ўваходзіць у беларускі пейзажны жывапіс, тым самым пашыраючы і паглыбляючы яго змест.
    У гэты час выяўленчае мастацтва Беларусі папоўнілі дзесяткі новых імён мастакоў з рознымі почыркамі і стылямі. Менавіта ў іх карцінах у большай ступені прысутнічаў пейзаж, лірычны па зместу, хаця і некалькі аднастайны па мастацкай трактоўцы. Пейзажныя творы даваеннага перыяду характарызуюцца апавядальнасцю з прывязкай да часу і геаграфічнага месца. Гэта ў большасці належыць да тых палотнаў, у якіх у асноўным адлюстроўваліся індустрыяльныя матывы. Разам з тэматычнай карцінай, партрэтам у экспазіцыях выставак пейзаж займаў даволі значнае месца, але творы гэтага жанру паранейшаму заставаліся на ўзроўні натурнага эцюда. У гэтыя гады пейзаж знаходзіўся
    пеяк убаку адносна іншых жанраў выяўленчага мастацтва, што не заўсёды спрыяла яго далейшаму развіццю.
    Развіццё выяўленчага мастацтва Беларусі ў пасляваенны перыяд можна падзяліць на два найбольш характэрныя этапы: першы — 50я гады, другі — канец 60х і 70я гады. Першы перыяд у асноўным звязаны з творчасцю мастакоў старэйшага пакалення — В. Волкава, У. Кудрэвіча, Б. Звінагродскага, А. Шаўчэнкі. У 1947 годзе пераязджае ў Беларусь В. БялыніцкіБіруля, творчасць якога «...знітоўвае маладое мастацтва Савецкай Беларусі з рэалістычнымі традыцыямі рускага мастацтва XIX веку»2. В. БялыніцкіБіруля ў гэты час многа працуе над пейзажам, у выніку чаго з’явіліся выключныя па свежасці, глыбока эмацыянальныя, праўдзівыя па зместу жывапісныя палотны, апяваючыя беларускую прыроду. Такія работы, як «Беларусь. Зноў зацвіла вясна», «Зялёны май», «Зазелянелі беларускія бярозкі», «Лотаць зацвіла», «Дні юнага мая», «Вясна ідзе» і іншыя, увайшлі не толькі ў скарбніцу беларускага, але і ўсяго савецкага выяўленчага мастацтва.
    Вялікай любоўю да прыроды вылучаюцца лірычныя пейзажы У. Кудрэвіча — «Квітнеючы луг», «Перад навальніцай», «Вясенні матыў», «Вечар на возеры Палік», створаныя на рубяжы 50х гадоў. У рабоце над кожным творам мастак імкнецца выдзеліць найбольш істотныя дэталі пейзажу і давесці іх да вобразнага гучання. Творчасць У. Кудрэвіча, як і ін
    2БялыніцкіБіруля В. Альбомкаталог твораў народнага мастака РСФСР і БССР, правадзейнага члена Акадэміі мастацтваў. Мн., 1974, с. 5.
    6
    шых мастакоў старэйшага пакалення, аказала значны ўплыў на далейшае развіццё беларускага пейзажнага жывапісу.
    У канцы 40х — пачатку 50х гадоў выяўленчае мастацтва рэспублікі папоўнілася новым атрадам пейзажыстаў, якія яшчэ да вайны атрымалі спецыяльную прафесійную падрыхтоўку. Сярод іх — Г. Азгур, Н. Воранаў, Ф. Дарашэвіч, А. Гугель, М. Блішч, G. Каткоў, В. Цвірка і іншыя. Мастакі ўнеслі пэўны ўклад у развіццё гэтага жанру. На выстаўках таго часу можна было сустрэць мноства твораў, розных па манеры пісьма, стылю і почырку. Большасць пейзажных работ прыцягвала ўвагу сваёй знешняй відавой прыгажосцю, востраіі назіральнасцю. Амаль усе яны былі звязаны з жыццём рэспублікі. Але павялічаныя да памераў карціны эцюды яўна прайгравалі ў параўнанні з тэматычнымі работамі.
    Адной з характэрных асаблівасцей развіцця выяўленчага мастацтва Беларусі ў пасляваенныя гады з’яўляецца творчая актыўнасць мастакоў абласных цэнтраў рэспублікі. Цікавымі пейзажыстамі заявілі сябе віцябляне — В. Дзежыц, М. Міхайлаў, А. Каржанеўскі, У. Кухараў. Лірычныя пейзажы В. Дзежыца ў асноўным прысвечаны Віцебску, яго працоўнаму і культурнаму жыццю («Навадненне», «Вясеннія цені», «На Віцебскай прыстані», «Баржы на Дзвіне», «Віцебск»). Падобная тэма раскрывалася і А. Каржанеўскім («Віцебская прыстань», «Плошча Леніна ў Віцебску», «Заходняя Дзвіна»), Некаль
    кі пазней А. Каржанеўскі выконвае серыю індустрыяльных пейзажаў на тэму будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага камбіната.
    3 гомельскіх мастакоў, у творчасці якіх асноўнае месца займалі лірычныя і індустрыяльныя тэмы, вызначаліся: пейзажыст старэйшага пакалення Б. Звінагродскі («Сож. Вялікая вада», «Лёд прайшоў», «Зелень. Май»), В. Казачэнка («Вечар на Сожы», «Восень», «Гомельскі порт»), У. Рыкалін («Порт Гомеля»), «Новабудоўлі Гомеля», «Нафтаправод «Дружба»). Іх творы яскрава адлюстроўвалі новае аблічча пейзажу, пераўтворанага рукамі чалавека.
    На мастацкіх выстаўках усё часцей сталі з’яўляцца пранікнутыя тонкай назіральнасцю і душэўнай цеплынёй пейзажы П. Данелія з Брэста («Плывуць воблакі», «Лістападаўскі вецер»), М. Федарэнкі («Бераг Дняпра», «Беларускі пейзаж»), А. Шкляра («Новабудоўля») з Магілёва і В. Савіцкага з Гродна. Большасць работ неслі пленэрнае адценне, што сведчыла аб пастаяннай патрэбе мастакоў адзначыць на сваіх палотнах жывыя, тыповыя рысы ў абліччы нашай сучаснай Беларусі3.
    У 50я гады мацнее талент такіх пейзажыстаў, як В. Цвірка, Г. Азгур, М. Дучыц. Спачатку ў В. Цвіркі і М. Дучыца пераважалі тэматычныя работы, але пазней жанр пейзажу ў іх творчасці становіцца дамінуючым. У гэты перыяд у пейзажах Цвіркі «захоўваецца пачуццё непасрэднай блізкасці да прыроды, да прыроды менаві
    3 0 р л о в a М. ІІскусство Советской Белорусснн, с. 208.
    7
    та Беларусі з яе мяккімі ўзгоркамі, пералескамі, мноствам воблакаў і дёплымі вятрамі... Свет адкрываецца ў іх светлы, прасторны, багаты фарбамі: зямля, поўная непазбыўных сокаў, рассцілаецца як... шырокае поле дзейнасці для чалавека»4.
    В. Цвірка стварае шэраг пейзажаў, чыстых па колеру, радасных па настрою («Цішыня», «Ля млына», «Цёплы вечар», «Беларускі пейзаж»). Мастак умела выкарыстоўвае натуру, прыкмячае найбольш істотныя яе рысы і будуе агульную кампазіцыю з мэтай стварэння канкрэтнага вобраза прыроды. Яго пазнейшыя пейзажы адзначаны пошукамі новых форм і сродкаў вобразнай выразнасці.
    Пейзажы, створаныя Г. Азгур у 50я гады, вылучаюцца тонкім лірызмам, шчырасцю пачуццяў у апяванні непаўторнай прыгажосці беларускай прыроды («Лагойскія ўзгоркі», «Вечар», «Апошні снег» і іншыя), і гэтыя пачуцці мастачка і надалей зберагла ў сваёй творчасці.
    У другой палавіне 60х гадоў беларускі жывапіс, і ў прыватнасці пейзажны, характарызуецца новымі пошукамі і напрамкамі. На змену існаваўшаму не адзін дзесятак гадоў пейзажуэцюду паступова прыходзіць пейзажкарціна, дзе «сродкі колеравай, пластычнай, лінейнарытмічнай арганізацыі адлюстравання накіраваны... па эпічнае вытлумачэнне жыцця прыроды, на наданне дакладнаму віду важнай унутранай значнасці»5. Новы напрамак у пейзажным жывапісе патрабаваў ад мастакоў і новых сродкаў ідэйназместавага