• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі пейзажны жывапіс

    Беларускі пейзажны жывапіс


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 172с.
    Мінск 1982
    171.62 МБ
    і асацыятыўнавобразнага рашэння. Метад ілюстравання асобных момантаў ці з’яў ужо не мог садзейнічаць стварэнню палотнаў філасофскага і манументальнаэпічнага гучання. Тэхнікавыканаўчыя пошукі ні ў якім разе не супярэчылі наватарству як у зместавай, так і ў знешнеканструктыўнай трактоўцы таго ці іншага твора.
    У далейшым развіцці беларускага пейзажнага жывапісу выключна важную ролю адыгралі такія жывапісцы, як В. К. Цвірка, В. А. Грамыка, М. В. Данцыг, П. А. Данелія, С. П. Каткоў, і маладыя мастакі, якія пасвойму вобразна пераасэнсавалі накоплены вопыт не толькі ў беларускім, але і ва ўсім выяўленчым мастацтве.
    Большасць пейзажаў Цвіркі, створаных у канцы 60х — пачатку 70х гадоў, адкрывае новую старонку ў пейзажным жывапісе Беларусі. Паэтычнасць работ ранняга перыяду змянілася строгай дэкаратыўнай умоўнасцю, разнастайнасцю плоскасных колеравых градацый. У кожным новым творы мастака так ці інакш прыкметна імкненне да філасофскага роздуму аб прыродзе, часе, аб важных і незабыўных падзеях. Вядомыя шырокаму колу гледачоў карціны «Сказ аб Палессі», «Беларусь мая», «Ганча — партызанская зямля», «На старой зямлі» вылучаюцца эмацыянальнасцю каларыстычнага і кампазіцыйнага ладу, рытмічнасцю, а іншы раз гратэскавасцю асобых, ярка акрэсленых нланаў, якія паступова адводзяць позірк да самага гарызонта. Большасці пейзаж
    4 0 р л о в a М. Нскусство Советской Белорусснн, с. 209.
    5 Советская жнвопнсь 74. Ежегоднпк. М., 1976, с. 180—181.
    8
    ных работ мастака ўласціва манументальнасць дзякуючы шыраце прастору, які арганічна сплятае ў сабе багатую разнастайнасць дэкаратыўнажывапісных плоскасцей і ліній. Беларускі ландшафт у творах В. Цвіркі і многіх іншых мастакоў паўстаў ва ўсім багацці і непаўторнасці. Ён стаў «...узгоркавым, а не толькі раўнінным, інтэнсіўна каляровым, гарачым, залатым, чырвоным, а не толькі стрыманым, шараватым»6.
    He менш важнай асаблівасцю беларускага пейзажу ў апошні час з’яўляецца эпічнае адлюстраванне найбольш характэрных і тыповых з’яў у прыродзе ці пэўных момантаў і дзеянняў, звязаных з прыродай. Прыкладам могуць служыць прывабныя і хвалюючыя творы В. Грамыкі («Чырвоныя землі Полаччыны», «Браслаўшчына», «Ільпы беларускія», «Глыбелька — сэрца Блакітных азёр Беларусі» і іншыя). Тут прырода нясе глыбокі філасофскі змест, багацце асацыяцый. Напрыклад, «Чырвоныя землі Полаччыны» не назавеш проста прыгожым у эстэтычным сэнсе пейзажам. Гэта глыбоказмястоўная карціна аб гераічнай беларускай зямлі, аб Полаччыне, краі, поўным велічнасці і прыгажосці. У мастацкай трактоўцы гэтага твора яскрава адчуваецца голас самога аўтара, які тут нарадзіўся, вырас і вызваляў гэты край у часы Вялікай Айчыннай вайны ад ворагаў.
    Большасць твораў Грамыкі выканана нібы з вышыні птушынага пачёту («Кастрычніцкі мажор», «Над возерам», «Жні
    вень»), Беларускія азёры, узгоркі, лясы, рэкі раскрываюцца ў іх перад гледачом багата і разнастайна. Некаторыя з іх акрамя велічнасці і ўрачыстасці насычаны мяккім лірызмам, паэтычнасцю, іншыя — высокім драматызмам, патэтыкай. I ва ўсіх вялікую ролю адыгрывае колер — жоўтазялёны, фіялетавы ці сіні, аранжавачырвоны ці вохрысты.
    Творчасць В. Грамыкі ў пейзажным жывапісе за апошнія дзесяць гадоў падымае гэты жанр на больш высокую ступень. Выкарыстоўваючы лепшыя дасягненні майстроў старэйшага пакалення, ён абагачае пейзаж новым зместам, новымі эмоцыямі, даводзіць яго да значэння карціны высокага мастацкага ўзроўню.
    У сярэдзіне 70х гадоў у пейзажным жывапісе прыкметна праявілася тэндэнцыя аналітычнага вобразнага раскрыцця тэмы карціны. Многія мастакі разгортваюць асноўную канву сюжэта не праз дэкларатыўную прамалінейнасць, а за кошт сімволікаалегарычнага адлюстравання канкрэтнай з’явы і самой сутнасці прыроды ў яе агульначалавечым разуменні. Бадай што кожны аўтар ставіць мэту не толькі паказаць знешнюю асаблівасць і прыгажосць маляўнічай мясціны роднага краю, але і закрануць больш глыбокія пытанні філасофскага вытлумачэння жыцця, яго вечных і бясконцых працэсаў нараджэння новага і знікнення старога.
    У гэты перыяд востра адчувалася цяга мастакоў да перадачы асабістага разважання. аналітычнага ўспрымання рэчаіснасці.
    6Пугачова Э. Свята, якое заўжды з табой.— Літ. і мастацтва, 1977, 27 мая, с. 12.
    9
    Пачуццёвыя моманты, уражанні сталі ўступаць месца інтэлектуальнаму рацыяналізму, даследчаму засваенню і пазнанню свету сродкамі выяўленчага мастацтва. Інфармацыйнасэнсавая нагрузка палатна раскрывалася не прадметнавізуальнай трактоўкай, а сродкамі апасрэдаванага, іншасказальнага вобраза.
    Мастак наўмысна прадстаўляе гледачу магчымасць самому дадумваць, уважліва асэнсоўваць, актыўна прачытваць твор, у якім акумуліруецца свет менавіта асабістых уяўленняў, асацыяцый і перажыванняў аўтара, пераходзячых у паняцці шырокамаштабныя, агульназначныя. Палатно атрымоўвала больш глыбокую мастацкую выразнасць і сэнсавую напоўненасць.
    Цікавыя, своеасаблівыя і непаўторныя рысы атрымаў пейзаж у творчасці многіх мастакоў Беларусі як сярэдняга, так і маладога пакалення. Сярод іх тыя, хто пачынаў творчую дзейнасць разам з ветэранамі жывапісу, і тыя, хто зусім нядаўна скончыў інстытут. Дарэчы, для многіх мастакоў жанр пейзажу не з’яўляецца асноўным, але дачыненне да яго мае бадай кожны. На мастацкіх выстаўках заўсёды можна бачыць цікавыя па тэме, кампазіцыйнаму вырашэнню, разнастайныя па каларыту творы. Ніколі не зблытаеш не падобныя па манеры пісьма і колеру пейзажы С. Каткова і Л. Шчамялёва, В. Су
    марава і Л, Дударэнкі, П. Масленікава і П. Данелія, Б. Аракчэева і А. Марачкіна. Змяніўся і сам беларускі пейзажны жывапіс. Дзесяткі гадоў лічылася, што ў ім павінны пераважаць нейкія стрыманыя, шараватыя колеры як найбольш характэрныя для ландшафту Беларусі, яе клімату. Сёння ўжо нікога не здзівіш нетрадыцыйнасцю і чысцінёй колеру ў работах Б. Аракчэева, святочнасцю і жыццярадаснасцю палотнаў Д. Алейніка, В. Кубарава, В. Сумарава, А. Марачкіна, В. Маркаўца і іншых мастакоў, кожны з якіх ідзе сваім шляхам і адкрывае новую, непаўторную старонку ў развіцці выяўленчага мастацтва нашай рэспублікі.
    У многіх жывапісцаў пейзаж выкарыстоўваецца ў значнай ступені ў тэматычных карцінах і нават партрэтах. У той ці іншай карціне пейзаж займае істотнае месца і служыць першачарговай, адпраўной дамінантай у раскрыцці яе асноўнага зместу. Што датычыцца «чыстага» пейзажу, то дасягненні мастакоў Беларусі ў гэтым жанры істотныя, значныя. Лепшыя творы беларускага пейзажнага жывапісу дастойна прадстаўляюць мастацтва рэспублікі не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Працэс засваення лепшых традыцый у мастацтве мінулых гадоў суправаджаецца пошукамі новых форм, новых напрамкаў.
    Ілюстрацыі Нллюстрацпп Illustrations Illustrations Abbildungen Ilustraciones
    1
    В. К. БялыніцкіБгруля
    Змярканне юнага мая. 1943 Палатно, масла. 90x80,3
    В. Н. БялынйцкййБйруля
    Сумеркп юного мая
    V.	К. BialynitskiBirulia
    Dusk in Early May
    V.	K. BialynitskyBiroula
    Les cr6puscules du jeune mai
    W. K. BjalynizkiBirulja Dammerung des jungen Mai
    V.	K. BialynitzkyBirulia
    Crepiisculos de mayo
    2
    В. К. БялынгцкіБіруля Паводка.
    Падмаскоўе. Эцюд. 1920
    Кардон, масла.
    45,2X56,9
    В.	Б. БялынйцкййБйруля. Половодье. Подмосковье
    V. К. BialynitshiBirulia FloodTime in Moscow Province V. K. BialynitskyBiroula
    Les grandes crues aux environs de Moscou
    W. K. BjalynizhiBirulia Hochwasser Moskauer Umgebung
    V.	K. BialynitzkyBirulia Riada.
    Alrededores de Mosco
    3
    В. К. БялынгцкгБіруля
    Блакітная часоўня.
    Да 1920
    Палатно, масла. 97X110
    В. Б. БялынйгікййБйруля
    Голубая часовня V. К. BialynitskiBirulia
    Blue Chapel
    V.	K. Bialynitsky
    Biroula
    Une Chapelle bleue
    W. K. Bjalynizki
    Birulja
    Blaue Kapelle
    V.	K. BialynitzkyBirulia
    La capilia celeste
    2*
    4
    М. Л. Тарасікаў Рыбакі на Дняпры. 1936
    Палатно, масла.
    50,5X64
    Н. Л. Тарасйков Рыбакн на Днепре N. L. Tarasikov Fishermen on the Dnieper
    N. L. Tarassihov Les pecheurs sur le Dniepr
    N. L. Tarassikow Fischer am Dnepr N. L. Tarasikov Pescadores en el Dnidpr
    5
    М. Л. Тарасгкаў Возера Нарач. 1946 Палатно, масла. 50x60
    Н. Л. Тарасйков Озеро Нарочь N. L. Tarasihov Lake Naroch N. L. Tarassikov Le lac Narotch N. L. Tarassikow Narotschsee N. L. Tardsikov El Iago Niroch
    6
    В. К. БялыніцкгБгруля
    Блакітнай вясной. 1943
    Палатно, масла. 100X131,5
    В. К. Бялынйцкйй
    Бйруля
    Голубой весной V. К. BialynitskiВггпііа
    Blue of Spring Time
    V. K. BialynitshyBiroula
    Au printemps
    W. K. BjalynizkiBirvlja
    Im blauen Friihling
    V. K. BialynitzkyBirulia
    La celeste primavera
    В. К. БялынгукгБгруля
    Зялёны май. 1947 Палатно, масла.
    99,7x130
    В. К. БялынйцкййБйруля
    Зеленый май
    V.	К. Bialynitski
    Birulia
    Green May
    V.	K. BialynitskyBiroula
    Le mai verdoyant
    W. K. BjalynizkiPirulja
    Der griine Mai
    V.	K. BialynitzkyBirulia
    El verde mayo
    8
    У. М. Кудрэвіч
    На рацэ Сож. 1945 Палатно, масла. 100X142,5
    В. Н. Кудреейч На реке Сож V. N. Kudrevich On the Sozh River V. N. Koudrevitch Sur le Soj W. N. Kudrewitsch Am FluB Sosh V. N. Kudrevich En el rio Sozh
    
    4 л^хч, i44
    9
    M. B. Дучыц Зіма. 1946 Кардон, масла. 32.5x39
    Н. В. Дучйц Знма
    N. V. Duchits
    Winter
    N. V. Doutchits
    L’hiver
    N. W. Dutschiz
    Winter
    N. V. Duchitz Invierno
    10
    М. Л. Тарасікаў Ускраіна Мінска. 1946. Фрагмент Кардон. тэмпера. 26,5X100
    Н. Л. Тарасйков Окранна Мпнска. Фрагмент
    N. L. Tarasikov Minsk Outskirts Detail
    N. L. Tarassikov Le faubourg de Minsk. Fragment 2V. L. Tarassikow Stadtrand von Minsk. Detail N. L. Tarasikov Afueras de Minsk. Fragmento del cuadio
    11
    B. B. Волкаў Марозны дзень. 1947 Палатно, масла.
    46X35,5
    В. В. Волксв Морозный день V. V. Volkov Frosty Day V. V. Volkov Le jour de gel W. W. Wolkow Ein frostiger Tag V. V. Volkov Dia trio
    12
    У. М. Кудрэвіч Бярозкі. 1948 Кардон, масла.
    43X57
    В. Н. Кудревйч Березкп
    V.	N. Kudrevich BirchTrees
    V.	N. Koudrevitch
    Les bouleaux
    W. N. Kudrewitsch
    Birken
    V.	N. Kudrёvгch Abedules
    13
    Б. Ф. Звінагродскг Баржы на Сожы.
    1954
    Палатно, масла.
    59,5X85
    Б. Ф. Звйногродскйй Баржн на Соже В. F. Zvinogrodski Barges on the Sozh B. F. Zvinogrodsky Les barques sur le Soj
    B.	F. Swinogrodski Lastkahne auf dem Sosh