Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай: 8-ы кл
Дапаможнік для настаўнікаў
Выдавец: Асар
Памер: 100с.
Мінск 2010
2. Параўнайце працэс навучання ў езуіцкіх, піярскіх, Ф кальвінісцкіх і брацкіх школах.
3. Які характар мелі езуіцкія калегіі?
Карта «Культура Беларусі ў другой палове XVIIXVIII ст.»
Вызначце гарады, у якіх былі адкрыты езуіцкія, брацкія, піярскія, кальвінісцкія школы, медыцынскія навучальныя ўстановы, вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Тэма: Літаратура і грамадскапалітычная думка
План вывучэння тэмы:
1. Мясцовае летапісанне.
2. Мемуарыстыі:а.
3. Палітычная сатыра.
4. Творчасць Сімяона Полацкага.
5. Грамадскапалітычная думка.
Мэты:
• ахарактарызаваць развіццё беларускай літаратуры і грамадскапалітычнай думкі;
• вызначыць асаблівасці развіцця беларускага мастацтва;
• прааналізаваць творчасць дзеячаў культуры Беларусі.
Для літаратуры XVI пачатку XVII ст. былі ўласцівы сцвярджэнне фізічнай і духоўнай магутнасці чалавека, імкненне да хараства і справядлівасці, цесная сувязь з прыродай, вера ў канчатковую перамогу дабра над злом. Прадстаўленыя ўрыўкі з літаратурных твораў даюць уяўленне пра развіццё літаратуры ў эпоху Адраджэння.
У беларускай літаратуры таго перыяду летапісны жанр саступае месца новым напрамкам: публіцыстыцы, палітычнай сатыры, паэзіі, гісторыкамемуарнай літаратуры. Пад уплывам
54
рэфармацыі і контррэфармацыі з’яўляюцца публіцыстычныя творы С. Буднага, В. Цяпінскага, П. Скаргі, I. Пацея, М. Сматрыцкага, Л. Карповіча, братоў Зізаніяў. Адметнымі ўзорамі мемуарнай літаратуры становяцца дыярыушы свецкія дзённікі. Прыкладам можа служыць «Дзённік» наваградскага падсудка Ф. Еўлашоўскага (15461616), «Дыярыуш» А. Філіповіча (1597(?)1648), якія ярка апісваюць скандальныя і трагічныя падзеі гісторыі Бацькаўшчыны.
Значны ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 15691795 гг. аказалі рэлігійныя працэсы (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная ўнія), пазнейшы эканамічны заняпад і палітычны крызіс.
У другой палове XVII XVIII ст. мемуарыстыка становіцца шматмоўнай. Вялікую цікавасць выклікаюць уласныя ўспаміны аб шматлікіх падарожжах наваградскай лекаркі Саламеі Пільштыновай (Русецкай). Да ранняй эпісталярнай спадчыны адносяцца «Допісы» аршанскага старасты Філона КмітыЧарнабыльскага (15301587), у якіх аўтар піша аб пагранічным жыцці, планах Івана IV у адносінах да ВКЛ.
Нельга не адзначыць дзейнасць таленавітага вучонага і публіцыста, грамадскапалітычнага дзеяча Мялеція Сматрыцкага (1577—1633), больш вядомага сваім сучаснікам як пісьменнікапалеміста, аўтара шматлікіх твораў, сярод якіх вылучаецца «Фрынас» (1610), дзе пісьменнік выступае супраць акаталічвання і прыняцця царкоўнай уніі (за выданне гэтага твора ён быў прыгавораны да турэмнага зняволення), а таксама другога пісьменнікапубліцыста, педагога, царкоўнага дзеяча, адметнага прадстаўніка аратарскай прозы Лявонція Карповіча (15801620).
3 канца XVI ст. у еўрапейскай літаратуры і мастацтве вылучаецца стыль барока, які бярэ сабе на ўзбраенне каталіцкая царква ў барацьбе з рэфармацыйнымі плынямі. Ён характарызуецца кантраснасцю, параднасцю, рухавасцю формы, апеляцыяй да пачуццяў, супярэчлівасцю, метафарычнасцю. У літаратуры гэта адлюстроўваецца ў з’яўленні «высокай» паэзіі, адметным прадстаўніком якой становіцца паэт і драматург, кнігавыдавец, асветнік і грамадскі дзеяч С. Полацкі (16291680). Найбольш значнымі яго літаратурнымі дасягненнямі сталі зборнікі паэтычных твораў «Ветроград многоцветный» і «Рнфмологнон». Новай для беларускай паэзіі стала палітычная сатыра («Прамова Мялешкі», «Ліст да Абуховіча»), якая высвятляла заганы тагачаснасга грамадства.
55
Работа ў групах.
Прааналізаваць творчасць дзеячаў культуры Беларусі па ўрыўках з іх твораў.
Тэма: Архітэктура і мастацтва
План вывучэння тэмы:
1. Барока ў архітэктуры Беларусі.
2. Віленскае барока. Партрэтны жанр.
3. Батлейка. Школьны тэатр.
4. Царкоўная музыка. Арганная музыка. Капэлы.
Мэты:
• ахарактарызаваць развіццё беларускай архітэктуры і мастацтва;
• вызначыць асаблівасці развіцця беларускага мастацтва;
• прааналізаваць творчасць дзеячаў культуры Беларусі.
Асноўныя паняцці: батлейка, інтэрмедыя, габелен.
Значную ролю ў культурным жыцці беларускага грамадства ў гэты час пачаў адыгрываць тэатр, у прыватнасці батлейка народны лялечны тэатр, вядомы яшчэ з XVI ст. Яе рэпертуар складаўся з 2 частак кананічнай і свецкай. Прадстаўленне гэтага своеасаблівага «тэатра аднаго акцёра» складалася з песень, танцаў, дыялогаў і маналогаў. У XVII ст. з развіццём школьнай адукацыі і драматургіі асобую ролю набывае школьны тэатр. У ім ставіліся п’есы як рэлігійнага і гістарычнага зместу, так і інтэрмедыі кароценькія п’ескі на беларускай ці польскай мове, пантамімы, танцы, што выконваліся паміж дзеямі спектакля. Вядомы 24 дэкламацыі С. Полацкага, напісаныя ім для тэатраў брацкіх школ. Галоўным героем інтэрмедый быў разумны і дасціпны беларускі селянін. У 1787 г. на змену традыцыйнай школьнай інтэрмедыі прыходзяць першыя драмы, напісаныя на беларускай народнай мове «Камедыя» К. Марашэўскага і «Доктар па прымусу» М. Цяцерскага.
У XVIII ст. адметнай з’явай культуры становіцца прыгонны тэатр, трупа якога складалася пераважна з залежных сялян. Рэпертуар першага з іх Нясвіжскага складаўся першапачаткова з 16 п’ес і оперных лібрэта Уршулі Францішкі Радзівіл. У другой палове XVIII ст. з’яўляюцца прыватныя тэатры ў Слоніме, Гародні, Шклове, Ружанах і інш. Пры іх утрымліваліся музычныя капэлы, аркестры. Для падрыхтоўкі
56
артыстаў оперы і балета ствараліся балетныя школы (у Слоніме, Слуцку). На сто гадоў раней, чым на Захадзе, на Беларусі пачалі скарыстоўваць у афармленні спектакляў павільёны. У 70ыя гг. XVIII ст. працаваў «плавучы тэатр» на Агінскім канале. Беларускія акцёры складалі аснову труп сталічных тэатраў, у тым ліку Варшаўскага.
У другой палове XVI ст. барочны стыль пачынае ўсталёўвацца ў беларускай архітэктуры. Першы ўзор гэтага стылю нясвіжскі касцёл езуітаў (архітэктар італьянец Я.М. Бернардоні (15541593)), прататыпам якога стаў рымскі храм Іль Джэзу. Увогуле стыль барока ў беларускай архітэктуры меў некалькі этапаў свайго развіцця.
Карта «Культура Беларусі ў другой палове XVII
XVIII ст.»
2.
1.
3.
Пералічыце палацавазамкавыя комплексы. Назавіце месцы, дзе яны былі пабудаваны.
Пакажыце гарады, дзе існавалі прыгонныя тэатры.
Вызначце, якім магнатам яны належалі.
Апішыце дзейнасць прыгонных тэатраў.
57
РАЗДЗЕЛ III. Беларусь у другой палове XVIII ст.
Тэма 6. Знешняя і ўнутраная палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст.
Тэма: Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай
План вывучэння тэмы:
1. Умяшальніцтва суседніх дзяржаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай.
2. Дысідэнцкае пытанне.
3. Барская канфедэрацыя.
4. Першы падзел Рэчы Паспалітай.
Мэты:
• ахарактарызаваць унутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове XVII XVIII ст.;
• вызначыць рысы палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай.
Асноўныя паняцці: палітычны крызіс, «ліберум вета», дысідэнт.
У XVIII ст. Рэч Паспалітая апынулася ў стане глыбокага эканамічнага і палітычнага крызісу. Яе гаспадарчае развіццё засталося недзе на ўзроўні канца XVI ст. Адсутнічала моцная цэнтральная ўлада. Сойм быў недзеяздольны, паралізаваны шляхецкім правам «ліберум вета», што ўрэшце перарасло ва ўсёдазволенасць і ўсеўладдзе шляхецтва. Рэформы 60ых пачатку 90ых гг. XVIII ст., якія маглі вывесці Рэч Паспалітую з тупіку і паставіць на шлях буржуазнага развіцця, ігнараваліся кансерватыўнай магнатэрыяй. Бязладдзе ў краіне «ахоўвалася» Расіяй і Прусіяй пад прыкрыццём клопату пра абарону правоў праваслаўных і пратэстантаў. Прадстаўленыя дакументы соймавыя і дыпламатычныя матэрыялы, перапіска, гістарычны анекдот паказваюць тагачаснае становішча федэрацыі і спробы прагрэсіўных палітычных сіл аднавіць моц Рэчы Паспалітай. Вяршыняй іх дзейнасці стала Канстытуцыя 3 мая 1791 г.
58
?1. Вызначце прычыны палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай.
2. Назавіце краіны, якія ініцыіравалі Першы падзел ф Рэчы Паспалітай.
3. Пры дапамозе карты вызначце, якія тэрыторыі Рэчы Паспалітай атрымалі замежныя краіны ў выніку Першага падзелу Рэчы Паспалітай.
Тэма: Дзяржаўныя рэформы Рэчы Паспалітай
План вывучэння тэмы:
1. «Чатырохгадовы сейм» (17881792) і значэнне яго рашэнняў для Беларусі.
2. Канстытуцыя 3 мая 1791 г.
3. Таргавіцкая канфедэрацыя.
4. Другі падзел Рэчы Паспалітай.
Мэта:
• прааналізаваць Канстытуцыю 3 мая 1791 г.
Асноўныя паняцці: Канстытуцыя 3 мая 1791 г., «Чатырохгадовы сейм».
Надзвычайны сейм павінен быў пачаць работу 19 красавіка 1773 г. у Варшаве. Паслы на яго ад беларускалітоўскіх зямель абіраліся на павятовых сейміках 22 сакавіка. У большасці пасольскіх інструкцый утрымлівалася пажаданне не пагаджацца на адлучэнне ад Рэчы Паспалітай яе тэрыторый. Але многія паслы на гэты сейм былі абраны ў сітуацыі непрыкрытага ціску з боку акупацыйнага расійскага войска, подкупу і шантажу з боку пасланнікаў Расіі, Прусіі і Аўстрыі.
Па залланаваным у Пецярбурзе сцэнарыі перад пачаткам работы сейма павінна была ўтварыцца канфедэрацыя з ліку лаяльных да падзелу паслоў і сенатараў на чале з кухмістрам каронным А. Панінскім. Гэта давала магчымасць прымаць рашэнні на сейме ў выпадку далучэння яго да канфедэрацыі большасцю галасоў. Так, магчыма, першы раз у гісторыі свайго існавання права «ліберум вета» магло адыграць станоўчую ролю ў жыцці дзяржавы. Але праз сеймавую канфедэрацыю, якая і ўтварылася 16 красавіка, яго дзеянне было заблакіравана.