• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай: 8-ы кл Дапаможнік для настаўнікаў

    Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай: 8-ы кл

    Дапаможнік для настаўнікаў

    Выдавец: Асар
    Памер: 100с.
    Мінск 2010
    50.96 МБ
    •   2. Вылучыце, дзе знаходзіліся асноўныя школы
         жывапісу. Паспрабуйце ахарактарызаваць асноўныя рысы гэтых школ.
    
           Пры рабоце з ілюстрацыямі з выявай Гродзенскага замка неабходна звярнуць увагу на змены, якія адбыліся ў архітэктурным абліччы замка.
    
           Гульня «Экскурсія». Клас дзеліцца на некалькі груп, кожная з якіх за 10 хвілін рыхтуе аповед«экскурсію» пра пэўны экспанат, але для розных груп экскурсантаў: 1) дзяцей старшай групы дзіцячага сада; 2) вучняў 5 класа; 3) студэнтаў ВНУ; 4) замежных турыстаў.
           Пасля заканчэння адведзенага часу ад кожнай групы выходзіць прадстаўнік, які «праводзіць» экскурсію. A 3—4 чалавекі з групы выконваюць ролю экскурсантаў.
           У гэтай гульні неабавязкова выкарыстоўваць групавую работу. Заданне можна выконваць і індывідуальна ў пісьмовым выглядзе.
    
    
    43
    
    
    
                РАЗДЗЕЛ II. Беларусь у другой палове XVII — першай палове XVIII ст.
    
    
            Тэма 3. Беларусь у час войнаў сярэдзіны XVII — першай палове XVIII ст.
    
    Тэма: Казацкасялянская вайна 1648—1651 гг. на беларускіх землях
    
        План вывучэння тэмы:
    
          1.       Прычыны казацкасялянскай вайны.
          2.       Казацкія «загоны» ў Беларусі. Баявыя дзеянні казацкасялянскіх атрадаў супраць шляхецкага войска на поўдні Беларусі.
          3.       Бітва пад Лоевам. Вынікі і наступствы казацкасялянскай вайны.
    
           Мэты:
    
          •       вызначыць прычыны, сацыяльны склад удзельнікаў, асноўныя вынікі і значэнне казацкасялянскай вайны 16481651 гг.;
          •              апісаць падзеі казацкасялянскай вайны 16481651 гг.
    
           Асноўныя паняцці: казацкасялянская вайна, загоны, бітва пад Лоевам.
    
           Паўстанне, узнятае гетманам Багданам Хмяльніцкім на Украіне, вельмі хутка ахапіла беларускія землі. Казацкі гетман засылаў сюды загоны (атрады) сваіх палкоўнікаў і ўніверсалы (адозвы да мірнага насельніцтва), у якіх заклікаў сялян да дзеянняў. Да восені 1648 г. казацкасялянскія атрады замацаваліся ў многіх гарадах ПаўднёваУсходняй Беларусі. Аднак зімой 16481649 гг. гетман Вялікага Княства Літоўскага Януш Радзівіл задушыў паўстанне, жорстка расправіўся з паўстаўшымі гарадамі, а потым разбіў вялікія казацкія сілы пад Лоевам. Вытрымкі з запісак і мемуараў, напісаных непасрэднымі ўдзельнікамі казацкасялянскай вайны, даюць яскравае ўяўленне пра тыя падзеі.
           Работа ў групах. Ахарактарызаваць казацкасялянскую вайну, яе ход, асноўныя падзеі на аснове дакументаў і малюнка «Лоеўская бітва 1651 г.» А. ван Вестэрфельда.
    
         1ая група. У выглядзе штодзённіка.
         2ая група. Як успаміны ўдзельніка.
    
    
    44
    
    
        Карта «Казацкасялянская вайна 1648—1651 гг. на Беларусі»
    
    
    Вызначце, якія беларускія гарады былі захоплены казакамі, а якія не здаліся.
    Як вы лічыце, чаму менавіта паўднёвая частка Беларусі апынулася ў стане ваенных дзеянняў і чаму менавіта тут было больш за ўсё сялянскіх хваляванняў?
    
    
        Тэма: Вайна Расіі і Рэчы Паспалітай 1654—1667 гг.
    
    
        План вывучэння тэмы:
    
          1.       Прычыны вайны і суадносіны сіл.
          2.       Пачатак баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі.
          3.       Палітыка цара Аляксея Міхайлавіча.
          4.       Кейданская ўнія 1655 г.
          5.       Баявыя дзеянні ў першай палове 1660ых гг.
          6.       Віленскае перамір’е. Вызваленне тэрыторыі Беларусі. Андросаўскае перамір’е.
    
           Мэты:
    
          •        вызначыць прычыны, асноўныя вынікі і значэнне вайны Расіі і Рэчы Паспалітай 16541667 гг.;
          •              апісаць падзеі вайны Расіі і Рэчы Паспалітай 16541667 гг.
           Асноўныя паняцці: «шышы», Андросаўскае перамір’е.
           У маі 1654 г. маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч распачаў вайну супраць Рэчы Паспалітай, накіраваўшы прыкладна 100тысячную армію на Вялікае Княства Літоўскае. Падабраныя вытрымкі з гістарычных дакументаў сведчаць пра суадносіны ваенных сіл і вялікія цяжкасці ў арганізацыі абароны, з якімі сутыкнуліся ўлады ВКЛ. Гарады Беларусі або здаваліся, не маючы дапамогі, або браліся штурмам. На першым этапе вайны царская армія заняла амаль усю Беларусь. Вядзенне вайны апраўдвалася ідэяй «вызвалення ад ляхаў» (палякаў).
    
        Карта «Вайна Расіі і Рэчы Паспалітай у 1654—1667 гг.»
    
      ?1. Вызначце, якія землі згубіла Рэч Паспалітая падчас вайны 16541667 гг.
          2.    Як вы лічыце, ці можна па карце вызначыць, якія ф гарады сталі найбольшымі ахвярамі гэтай вайны.
             Прывядзіце прыклады.
          3.          Назавіце асноўныя бітвы.
    
    
    45
    
    
        Тэма: Беларусь у Паўночнай вайне
        План вывучэння тэмы:
    
           1.       Перадумовы Паўночнай вайны і яе пачатак.
           2.       Абвастрэнне ўнутрыпалітычнага супрацьстаяння ў ВКЛ.
           3.       Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі.
           4.       Бедствы насельніцтва Беларусі.
           5.       Вынікі і наступствы вайны.
    
          Мэты:
    
          •       вызначыць прычыны, асноўныя вынікі і значэнне Паўночнай вайны;
          •              апісаць падзеі Паўночнай вайны.
    
           Асноўныя паняцці: Паўночная вайна, бітва пад Лясной.
           У 17001721 гг. Рэч Паспалітая ўступіла ў Паўночную вайну на баку Расіі і Даніі супраць Швецыі. Але ваенныя дзеянні праходзілі для яе няўдала. На тэрыторыі Беларусі актыўна дзейнічалі расійская і шведская арміі. У 1708 г. у бітве пад Лясной цар Пётр I знішчыў буйны шведскі корпус генерала А. Левенгаўпта. Працягваліся сутыкненні паміж магнацкімі групоўкамі. У вайне Беларусь зноў панесла цяжкія чалавечыя і эканамічныя страты. Пасля заканчэння вайны Рэч Паспалітая апынулася ў стане поўнай залежнасці ад магутных суседзяў Аўстрыі, Прусіі і Расіі. Соймы пастаянна зрываліся, што выклікала крызіс дзяржаўнага кіравання. У 1735 і 1764 гг. часткі расійскай арміі гвалтоўна ўрываліся на паўднёвы ўсход Беларусі. Расія і Прусія заключылі таемнае пагадненне аб нязменнасці палітычнай сітуацыі ў Рэчы Паспалітай.
    
        Карта «Беларусь у гады Паўночнай вайны 17001721 гг.»
    
    ?1. Вызначце асноўныя раёны канцэнтрацыі расійскіх і шведскіх войскаў. На якіх (чыіх) землях гэта адбывалася?
      ф 2. Пералічыце месцы бітваў, у адных з якіх перамаглі шведы, а ў іншых  рускія. Назавіце даты гэтых бітваў.
    
            Тэма 4. Унутрыпалітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVIII ст.
    
    Тэма: Барацьба магнацкіх груповак
    План вывучэння тэмы:
          1.       Пашырэнне шляхецкай анархіі. Канфлікты паміж магнацкімі родамі.
          2.             «Хатняя» вайна 16961700 гг.
    
    46
    
          3.             Сойм 1717 г. і яго значэнне.
          4.             Нарастанне расійскага ўплыву ў Рэчы Паспалітай.
          5.             Вайна за «Польскую спадчыну» (17331739 гг.).
    
             Мэты:
    
          •        ахарактарызаваць унутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове XVII ст.;
          •        вызначыць прычыны, якія прывялі да палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай.
    
           Асноўныя паняцці: шляхецкая рэспубліка, кліентэла, канфедэрацыя.
    
           Беларускалітоўскія магнаты Радзівілы, Чартарыйскія, Сапегі, Пацы, Агінскія і інш. традыцыйна сапернічалі паміж сабой за ўладу і ўплыў у ВКЛ. Дробная і нават сярэдняя шляхта выкарыстоўвалася магнатамі ў сваіх інтарэсах і фактычна не адыгрывала самастойнай ролі ў палітыцы. Сіла магнацтва абапіралася на велізарныя зямельныя багацці, прыгон дзясяткаў тысяч сялян. Фактычна толькі магнатам быў адкрыты доступ да вышэйшых дзяржаўных пасад  гетмана, канцлера, падскарбія. Гэта дазваляла кантраляваць войска, фінансы, а значыць, дыктаваць сваю волю і сілай прыводзіць да пакоры сваіх праціўнікаў. Той ці іншы магнацкі род, дабіўшыся вяршэнства ў ВКЛ, сустракаўся з неабходнасцю абароны дзяржаўных інтарэсаў княства. Пры гэтым справа часта даходзіла да спробы разрыву ўніі з Польскім каралеўствам. Першымі буйнымі канфліктамі на гэтай глебе сталі супярэчнасці паміж прыхільнікамі Сапегаў і групоўкай на чале з Агінскімі і Вішнявецкімі (другая палова 80ых гг. XVII ст.).
    
          Карта «Барацьба магнацкіх груповак у канцы XVII — пачатку XVIII ст.»
    
          1.     Якім магнатам належала больш за усё зямель? Назавіце цэнтры зямельных уладанняў буйных 7      магнатаў.
       *      2. Як вы лічыце, якія прычыны прывялі да палітыч
      *         нага крызісу Рэчы Паспалітай?
    
    
        Тэма: Сацыяльнаэканамічнае становіпіча беларускай вёскі
        План вывучэння тэмы:
    
          1.       Заняпад вёскі падчас войнаў другой паловы XVII пачатку XVIII ст.
          2.           Шляхі нармалізацыі гаспадарчага жыцця.
          3.           Аднаўленне сялянскай гаспадаркі.
          4.           Рост прыгонніцкай эксплуатацыі сялян.
    
    47
    
          5.            Сялянскія павіннасці і землеўладанне.
          6.            Юрыдычнае становішча сялянства.
    
          Мэты:
    
          •        ахарактарызаваць сацыяльныя адносіны ў вёсцы, феадальныя павіннасці сялян у другой палове XVIIXVIII ст.;
          •              апісаць становішча сялян.
    
          Асноўныя паняцці: пазанадзельная (прыёмная) зямля, адработачныя павіннасці, падымнае, дзякла.
    
          Адмоўны ўплыў на становішча сялянскай гаспадаркі, як і эканомікі Рэчы Паспалітай у цэлым, аказалі войны, якія ў сярэдзіне XVII  першай чвэрці XVIII ст. пранесліся па абшарах гэтай вялізнай дзяржавы. Землі Беларусі зведалі ўсе цяжкасці ваеннага ліхалецця. Колькасць насельніцтва пасля войнаў значна зменшылася. Пуставала больш за палову ворных зямель. Але паступова штодзённай руплівай працай беларускага селяніна за кошт стварэння спрыяльных умоў землекарыстання, ільгот у павіннасцях з боку землеўладальнікаў становішча сялянскай і феадальнай гаспадарак выпраўлялася, а ў асобных маёнтках даваенны ўзровень развіцця быў нават перавышаны.
          Пра сялянскае жыццё таго часу сведчаць розныя крыніцы: інвентары, скаргі, матэрыялы дзяржаўнага і феадальнагаспадарчага справаводства.
    
      ?Карыстаючыся фотаздымкам інвентара, зрабіце інвентар маёнтка «Смалявічы».
    
    
    
    
    
    Інвентар маёнтка «Смалявічы» на 1669 г. Млыны в маентасцн Смолевнцкой
    
    В Богуслав Полю 2  Карчмы         Незабудованые        
    В Плнсе         1  забудованы     карчмы               
    В Смолевнчах    1  1 в Смолевнчах 1 в Богуслав Полю    
    В Драчкове      1  1 в Городшце   1 в Слепнн