Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай: 8-ы кл
Дапаможнік для настаўнікаў
Выдавец: Асар
Памер: 100с.
Мінск 2010
В Волме 1 1 в Плнсе
В Дубровце 1 1 в Драчковен
В Городніце 1 1 в Волме
В Петровнчах 1 Аренды
В Слепнн не 1 Аренду в Богуслав Поля трымае еврей
забудованы Рубнн Нзоаелевнч од 15 (месяц?)
Сумма 10 року 1669
Пше лят тры плацнць повннен цо рок злотых 200.
Годовой доход з Мяста Богуслав Поля 550:24 '/2 злотых.
48
Крыжаванка «Прылады працы сялян»
Адказы: 1. Бойка. 2. Калаўрот. 3. Цэп. 4. Пранік.
5. Калёсы. 6. Качалкі. 7. Саха. 8. Серп. 9. Плуг. 10. Кросны.
Тэма: Сялянскія выступленні
План вывучэння тэмы:
1. Супраціўленне сялян узмацненню феадальнага прыгнёту.
2. Формы антыфеадальнай барацьбы.
3. Паўстанне сялян у Крычаўскім старостве.
4. Паўстанне на Каменшчыне.
Мэты:
• вызначыць прычыны, сацыяльны склад удзельнікаў, асноўныя вынікі і значэнне сялянскіх паўстанняў на беларускіх землях XVIII ст.;
49
• апісаць падзеі Крычаўскага паўстання і паўстання на Каменшчыне.
Асноўныя паняцці: арандатар, скарга, Крычаўскае паўстанне, паўстанне на Каменшчыне.
Пагаршэнне эканамічнага становішча ў выніку шматлікіх войнаў выклікала сялянскія хваляванні. Самае моцнае з іх адбылося ў 17401744 гг. у Крычаўскім старостве. Мясцовыя сяляне выступілі супраць адміністрацыі і арандатараў, якія, імкнучыся хутка ўзбагаціцца, няшчадна эксплуатавалі сялян. Адзін з кіраўнікоў паўстання, Васіль Вашчыла, называў сябе нашчадкам гетмана Багдана Хмяльніцкага. Паўстанцы спрабавалі дамовіцца з уладальнікам зямлі Г. Радзівілам. У 1743 г. яны рашыліся на адкрытае ўзброенае выступленне. Сяляне нападалі на шляхецкія маёнткі, дамы купцоў і ліхвяроў, палілі судовыя і даўгавыя кнігі. Іх падтрымлівалі бяднейшыя гараджане. Але ў 1744 г. войскі Г. Радзівіла разбілі паўстанцаў. Захопленыя ў палон сяляне былі жорстка пакараны. Пасля задушэння паўстання Г. Радзівіл пайшоў на некаторыя ўступкі. Але поўнасцю задаволіць патрабаванні сялян ён не жадаў.
Крычаўскае паўстанне 17401744 гг. было буйнейшым сялянскім выступленнем у Беларусі часоў Рэчы Паспалітай. Жорсткі феадальны ўціск, вымаганні арандатараў, адміністратараў, вайсковыя пагромы і інш. прымусілі сялян і гараджан Крычаўшчыны ўзняцца на барацьбу супраць прыгнятальнікаў. Першы ўзброены атрад узначаліў у 1740 г. Васіль Вашчыла. Паўстанцы выгналі са староства прыгнятальнікаўарандатараў і ўзялі ўладу ў свае рукі. Асаблівасць Крычаўскага паўстання заключаецца ў тым, што на працягу ажно 4 гадоў просты люд трымаў уладу на даволі значнай тэрыторыі. У студзені 1744 г. паўстанне было жорстка задушана ў выніку двух узброеных сутыкненняў радзівілаўскага прафесійнага войска і сялянскай грамады. Выступленне крычаўскіх сялян і гараджан не прайшло бясследна. Яно пэўным чынам атрымала працяг у Мазырскім павеце, на Каменшчыне. Вынік гэтага выступлення быў аналагічны крычаўскаму. Сведчанні аб перадумовах і падзеях, звязаных з сялянскімі паўстаннямі XVIII ст., знайшлі адлюстраванне ў гаспадарчаадміністрацыйных дакументах (інвентары, скаргі, справаздачы адміністрацыі), карэспандэнцыі службовых асоб Радзівілаў, судовых справах.
50
Тэма: Горад
План вывучэння тэмы:
1. Заняпад гарадоў у часы ваеннага ліхалецця.
2. Аднаўленне гарадскога жыцця.
3. Гарады ў першай палове XVIII ст. Гандаль у першай палове XVIII ст.
4. Першыя кірмашы.
5. З’яўленне мануфактурнай вытворчасці.
Мэты:
• ахарактарызаваць становішча гарадоў Беларусі ў другой палове XVII XVIII ст.;
• апісаць гаспадарчае жыццё гарадоў, сістэму кіравання, сацыяльную структуру гарадскога насельніцтва, іх падаткі і павіннасці;
• вызначыць прычыны ўзнікнення мануфактур, іх асаблівасці.
Асноўныя паняцці: кагал, мануфактура, шпалеры.
Спусташальныя войны сярэдзіны XVII пачатку XVIII ст. прывялі да разбурэння і заняпаду калісьці квітнеючых беларускіх гарадоў. Сітуацыя ўскладнялася яшчэ звязанымі з ваеннымі дзеяннямі голадам, эпідэміямі, самаўпраўствам службовых асоб і феадалаў, наступленнем на правы гарадскіх абшчын, умацаваннем у гарадах сваіх юрыдык. Напружанасць назіралася і ў мяшчанскім асяроддзі паміж заможнымі гараджанамі і беднатой. Вярхоўная ўлада прымала меры па ўпарадкаванні гарадскога жыцця праз палягчэнне падатковага ціску, a таксама ўмацаванне гарадскіх абшчын і абмежаванне свавольства духоўных і свецкіх феадалаў. Становішча гарадскога насельніцтва знайшло адлюстраванне ў пастановах соймаў, універсалах і лістах караля і Вялікага князя і інш. дакументах.
91. Узгадайце, калі горад Менск атрымаў Магдэбургскае права.
2. Растлумачце тэрміны: войт, магістрат, неаселыя ® людзі.
Карта «Эканоміка Беларусі ў XVIII ст.»
1. Параўнайце жыццё і заняткі жыхароў горада і вёскі.
2. Назавіце найбольш буйныя гандлёвыя гарады Беларусі ў XVIII ст.
3. Пералічыце гарады, дзе былі створаны мануфактуры.
51
4. Ахарактарызуйце ролю гарадоў як цэнтраў развіцця рамеснай, мануфактурнай вытворчасці і гандлю.
5. Вызначыце асноўныя накірункі спецыялізацыі прамысловасці на беларускіх землях у канцы XVIII ст.
6. Вызначце, якія тавары вывозілі з беларускіх зямель.
Тэма 5. Культура беларускіх зямель у другой палове XVII — першай палове XVIII ст.
Культура Беларусі сярэдзіны XVII XVIII ст., нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, звязаныя са спусташальнымі войнамі, захавала сваю самабытнасць і мела значныя здабыткі. Вялікім дасягненнем у галіне асветы стала стварэнне і дзейнасць у Рэчы Паспалітай у 1773 г. Адукацыйнай камісіі першага ў Еўропе Міністэрства адукацыі. Такія ўраджэнцы Беларусі, як Сімяон Полацкі, Казімір Семяновіч, Ілля Капіевіч, узбагацілі сусветную навуку і літаратуру сваімі думкамі і творамі. Агульны стан школьнай сістэмы і выхавання, культурныя каштоўнасці гэтага часу прадстаўлены ў соймавых наказах, лістах грамадскіх дзеячаў, творах дзеячаў культуры.
Тэма: Адукацыя і навука
План вывучэння тэмы:
1. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры.
2. Забарона на ўжыванне беларускай мовы ў справаводстве.
3. Праваслаўныя брацтвы і іх дзейнасць.
4. Сістэма адукацыі (каталіцкія, пратэстанцкія, праваслаўныя, уніяцкія школы). Навука.
Мэты:
• ахарактарызаваць развіццё адукацыі і навукі;
• прааналізаваць творчасць дзеячаў навукі і асветы.
Асноўныя паняцці: Адукацыйная камісія, Галоўная школа ВКЛ, Віленскі ўніверсітэт.
У другой палове XVII першай палове XVIII ст. усталяваліся трывалыя кантакты мясцовага грамадства з культурным і навуковым асяроддзем тагачаснай Заходняй Еўропы. У Рэч Паспалітую запрашаліся вядомыя еўрапейскія архітэктары, мастакі і скульптары. Вельмі частымі былі замежныя вандраванні айчыннай знаці, падчас якіх маладое пакаленне наведвала разнастайныя еўрапейскія навучальныя ўстановы.
52
У гэты перыяд адукацыя кантралявалася каталіцкай царквой. Яе школы падзяляліся на езуіцкія і піярскія калегіумы. Дзейнічалі таксама кальвінісцкія і брацкія (праваслаўныя) школы. У школах вучыліся толькі хлопчыкі, пераважна шляхецкія дзеці. Дзяўчынкі атрымлівалі хатнюю адукацыю.
Вядучае месца ў навучанні належала ордэну езуітаў. Прымалі ў езуіцкія калегіумы не толькі каталікоў, але і іншых вернікаў (пратэстантаў, праваслаўных), што адпавядала задачы ордэна езуітаў — пашыраць уплыў каталіцтва.
Вучэбны працэс складаўся з пяці класаў. Адукацыя ў калегіумах адпавядала заходнееўрапейскаму ўзору. Увага надавалася вывучэнню лацінскай мовы, старажытнагрэчаскай мовы і літаратуры, рыторыкі, паэтыкі, геаметрыі, астраноміі, філасофіі, музыцы. Вялікае значэнне надавалася ўменню весці дыспуты. Арганізоўваліся тэатральныя пастаноўкі.
Прывілеем караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя езуіцкі калегіум у Вільні быў пераўтвораны ў вышэйшую навучальную ўстанову акадэмію (універсітэт). Гэтае рашэнне ў 1579 г. зацвердзіў Папа Рымскі. Віленская акадэмія стала першай у ВКЛ вышэйшай навучальнай установай. Спачатку навучанне вялося на філасофскім і багаслоўскім факультэтах, пазней на прававым і медыцынскім (з 1641 г.).
У школах пры праваслаўных брацтвах (пачалі стварацца з другой паловы XVI ст.) вывучалі «трывіум»: граматыку, рыторыку, дыялектыку, затым «квадрывіум»: арыфметыку, геаметрыю, астраномію, музыку. Асаблівая ўвага надавалася вывучэнню царкоўнаславянскай мовы. Вучняў набіралі ў асноўным з непрывілеяваных саслоўяў: мяшчан і сялян. У навучальным працэсе выкарыстоўваліся элементы класнаўрочнай сістэмы.
У першай палове XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі пашыраюцца піярскія школы (калегіумы). У адрозненне ад езуітаў піяры сваю галоўную задачу бачылі ў навучанні і выхаванні моладзі, а не ў місіянерскай і палітычнай дзейнасці.
У піярскіх калегіумах вывучалі тыя ж прадметы, што і ў езуіцкіх. Але дысцыпліна была менш строгай. Таму гэтыя школы карысталіся большай папулярнасцю ў юнакоў. Вучні збяднелых бацькоў утрымліваліся за кошт ордэна, за што яны павінны былі працаваць на школьнай гаспадарцы.
Пасля заключэння ў 1596 г. Берасцейскай царкоўнай уніі пачалі адкрывацца ўніяцкія школы.
У сярэдзіне XVII пачатку XVIII ст. па прычыне войнаў і разгрому рэфармацыйнага руху склаліся неспрыяльныя ўмовы для навуковай дзейнасці. Матэматыка і медыцына не атрымалі
53
значнага развіцця. Тым не менш многія навуковыя адкрыцці паступова прабівалі сабе дарогу, у прыватнасці ў школах.
Выдатнымі дзеячамі навукі і культуры таго часу называюць уніяцкага пісьменніка Яна Дубовіча, картографаў Тамаша Макоўскага і Юзафа Наронскага, навукоўцаў Казіміра Семяновіча і Іллю Капіевіча.
?1. Пабудуйце структуру адукацыі ў ВКЛ.