• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай: 8-ы кл Дапаможнік для настаўнікаў

    Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай: 8-ы кл

    Дапаможнік для настаўнікаў

    Выдавец: Асар
    Памер: 100с.
    Мінск 2010
    50.96 МБ
        17401760 гг.            тэма  «Развіццё   
        Стварэнне і дзейнасць         расійскай       
        Адукацыйнай камісіі.       культуры ў XVI    
        Пачатковая адукацыя.        XVIII стст.».     
    
    26
    
       Рэформа сярэдняй         Гісторыя Беларусі,   
       адукацыі на беларускіх     8 клас, тэма      
       землях.                     «Літаратура і     
       Арганізацыя першых           мастацтва».      
       прафесійных навучальных      Беларуская       
       устаноў.                 літаратура, 9 клас,  
       Вышэйшая адукацыя і            тэмы          
       навука.                     «Асветніцтва      
       Асаблівасці развіцця         (палемічная      
       беларускай літаратуры ў     літаратура)»,     
       другой палове XVIII ст.   «Рамантызм (Адам    
       Друк                         Міцкевіч)»       
       Архітэктура і мастацтва                       
       Палацавазамкавае        Гісторыя Беларусі,   
       будаўніцтва.               8 клас, тэма      
    31 Выяўленчае мастацтва.       «Літаратура і    1
       Віленская мастацкая          мастацтва»       
       школа.                                        
       Музычнае мастацтва                            
       Магнаты і Асветніцтва                         
       Магнацкія сядзібы як                          
    32 асяродкі культуры.                           1
       Прыгонны тэатр.                               
       Прыгонныя капэлы і                            
       аркестры                                      
       Народная культура                             
       Асаблівасці развіцця                          
       народнай культуры.                            
       Побыт сялян і мяшчан.                         
       Светапогляд і            Гісторыя Беларусі,   
    33 абраднасць жыхароў вёскі   8 клас, тэма     1
       і горада.                     «Народная       
       Адносіны народа да            культура»       
       рэлігіі і яе месца ў                          
       развіцці культуры.                            
       Фальклор.                                     
       Музыка                                        
    34 Практычная работа                            1
    35 Заключэнне                                   1
    
    27
    
    
    
                Метадычныя парады да правядзення факультатыўных заняткаў «Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай»
    
    
                РАЗДЗЕЛ I. Беларусь у другой палове XVI — першай палове XVII ст.
    
    
            Тэма 1. Унутраная і знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVI  першай палове
            XVII ст.
    
            Тэма: Утварэнне Рэчы Паспалітай
    
        План вывучэння тэмы:
    
          1.       Перадумовы аб’яднання Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага.
          2.             Прычыны ўтварэння Рэчы Паспалітай.
          3.             Люблінскі сейм. Акт 1 ліпеня 1569 г.
          4.       Умовы аб’яднання Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага.
    
           Мэты:
    
          •       вызначыць унутраныя і знешнія прычыны і значэнне аб’яднання ВКЛ і Каралеўства Польскага. Рэч Паспалітая як дзяржаўнапалітычнае ўтварэнне. Асноўныя вынікі і значэнне Лівонскай вайны;
          •              назваць умовы Люблінскай уніі.
    
           Асноўная праблема занятку: якія асноўныя прычыны выклікалі заключэнне Люблінскай уніі, і ці была гэтая падзея непазбежнай?
    
           Асноўныя паняцці: Люблінскі сойм, Люблінская ўнія, Рэч Паспалітая, федэратыўная дзяржава.
    
           Пры вывучэнні тэмы неабходна звярнуць увагу вучняў на тое, што з канца XV ст. ВКЛ было вымушана весці цяжкія войны супраць Маскоўскай дзяржавы, якая прэтэндавала на
    
    
    28
    
    ўсходнія землі ВКЛ. У выніку войнаў 14921494, 15001503, 15071508, 15121522, 15341537 гг. ВКЛ страціла частку сваіх тэрыторый. 8 верасня 1514 г. каля Оршы войскі ВКЛ на чале з гетманам К. Астрожскім ушчэнт разбілі большыя па колькасці войскі Маскоўскай дзяржавы, але поўнасцю скарыстаць вынікі перамогі вялікі князь не здолеў.
           У 1558 г. маскоўскі цар Іван IV распачаў вайну супраць Лівонскага ордэна, які звярнуўся за дапамогай да Вялікага Княства Літоўскага. У выніку ў канфлікт была ўцягнута і БеларускаЛітоўская дзяржава. Маскоўскае войска захапіла Полацк і большую частку Полацкага ваяводства, што стала цяжкай стратай для ВКЛ. Вайна знясіліла абодва бакі. Каб дамагчыся перамогі, шляхта ВКЛ пайшла на заключэнне дзяржаўнай уніі з Польшчай. Праз 10 гадоў намаганнямі абедзвюх дзяржаў Полацк удалося вызваліць, а вайну давесці да пераможнага канца. Аднак прынесеныя вайной разбурэнні і страты насельніцтва ў паўночнай Беларусі былі адчувальныя яшчэ вельмі доўга.
           Герберштэйн Жыгімонт фон (Жыгімонт фон Герберштэйн) (14861566)  барон, аўстрыйскі дыпламат, нарадзіўся ў сучаснай Славеніі (валодаў мясцовымі дыялектамі, што дапамагло яму ў Маскве), пісьменнік і гісторык. У 1499 г. паступіў у Венскі ўніверсітэт, у 1506 г. пачаў афіцэрскую кар’еру, удзельнічаў у некалькіх ваенных кампаніях. У 1508 г. быў прыняты ў рыцары, з 1515 г. пачаў дыпламатычную дзейнасць, у 1532 г. атрымаў званне барона. У 15151553 гг. Герберштэйн удзельнічаў у 69 пасольствах у розных краінах Еўропы, а таксама ў Турцыі. Знакаміты ў Расіі і за яе межамі сваімі працамі па геаграфіі, гісторыі і ўнутраным ладзе Вялікага Княства Маскоўскага.
    
    
    ?1. Вызначыце, пра якія войны ідзе размова.
         2. Назавіце гістарычных асоб, якія ўпамінаюцца ў дакуменце. Што вы пра іх ведаеце?
         •   3. Як знешнепалітычнае становішча ВКЛ паўплывала на
         ўтварэнне Рэчы Паспалітай?
    
    
    «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага»: леталісны звод з ліку беларуска
    1 \ X літоўскіх летапісаў. Звод быў складзены ў 1520ыя гг., V—1—Д магчыма, у Вільні, а яго аўтар быў набліжаным да магнатаў Гаштольдаў. У дакуменце апісваюцца
    
    29
    
    гістарычныя падзеі ў Вялікім Княстве Літоўскім з часоў легендарнага князя Палемона да часоў князя Гедыміна. У аснове летапісу ляжыць легенда пра паходжанне літоўскіх князёў ад рымскіх арыстакратаў.
    
           Флетчар Джыльс  аўтар апісання Маскоўскай дзяржавы ў XVI ст.
           Апісанне Флетчара аб Расіі складаецца з 28 раздзелаў. У 14 раздзелах змешчаны геаграфічны нарыс Расіі, у 513 звесткі пра суд, у 1520  пра арганізацыю войска і побыт чужынцаў, у 2125  пра царкоўны лад, у 2628 раздзелах пра прыватны побыт рускіх.
           Нягледзячы на змрочнасць фарбаў, якімі Флетчар апісвае кіраванне, грамадскі побыт і народныя норавы Расіі, дакумент утрымлівае ў сабе, пры некаторай аднабаковасці агульнага погляду, нямала важных звестак, якія характарызавалі саслоўны і адміністрацыйны лад Маскоўскай дзяржавы, зза чаго ён і лічыцца адной з галоўных крыніц па гісторыі Расіі XVI ст. Асобныя памылкі і недакладнасці, непазбежныя пад пяром іншаземца, мімаходам наведаўшага Расію, не змяншаюць агульнай каштоўнасці крыніцы.
    
        Тзма: Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
    
        План вывучэння тэмы:
    
          1.       Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады.
          2.       Сейм Рэчы Паспалітай.
          3.       Кароль Рэчы Паспалітай.
          4.       «Залатыя вольнасці» шляхты.
          5.       Судовая сістэма.
    
           Мэта:
    
          • ахарактарызаваць дзяржаўны і палітычны лад, сістэму кіравання і судовую сістэму ВКЛ.
    
           Асноўныя паняцці: Вялікі князь (гаспадар), Рада, сойм (сейм), гетман, падскарбі, маршалак, ваявода, кашталян.
    
           ВКЛ нараўне з каралеўствам Польскім у паслялюблінскі перыяд з'яўлялася раўнапраўным членам федэратыўнай дзяржавы Рэчы Паспалітай. Беларускалітоўская шляхта па
    
    
    30
    
    ранейшаму займала вядучыя пазіцыі ў княстве. Гэта было заканадаўча гарантавана Статутам 1588 г. Усялякія спробы польскага боку падпарадкаваць сабе ВКЛ, звесці яго на другарадныя ролі ў федэрацыі выклікалі рэзкі адпор ліцвінскіх палітыкаў, аж да спроб разрыву ўніі і аднаўлення поўнай самастойнасці сваёй дзяржавы. Уступкамі ліцвінам было рашэнне пра скліканне кожнага трэцяга сойма Рэчы Паспалітай у Гародні, атрыманне імі ў 1696 г. права кантролю над дзейнасцю вышэйшых службовых асоб, якім валодала польская шляхта.
           Далучэнне да «залатых шляхецкіх вольнасцей», падзел улады з заходнімі суседзямі абарочваўся для беларускай шляхты акаталічваннем і паланізацыяй. Аднак самасвядомасць большасці апалячанага мясцовага панства ў XVIIXVIII стст. заставалася ліцвінскай. У гістарычных крыніцах Рэч Паспалітая паўстае дзяржавай палякаў ды ліцвінаў. Апошніх, паводле сучасных этнічных уяўленняў, мы вызначаем як літоўцаў, беларусаў і ўкраінцаў. Названыя з'явы адлюстроўваюць Баркулабаўскі летапіс, дыпламатычныя і прававыя акты, юрыдычныя помнікі, соймавыя матэрыялы, пратэсты і патрабаваннні ліцвінскіх дзяржаўных мужоў і іх мемуары.
           Паводле дамовы 1569 г. стваралася федэратыўная дзяржава «абодвух народаў»  Рэч Паспалітая. На чале яе стаяў кароль (ён жа Вялікі князь). Кароль выбіраўся пажыццёва шляхтай. Ён мог быць толькі католікам. Ствараўся агульны вальны сойм, які складаўся з сената (у склад якога ўваходзілі буйныя магнаты, каталіцкія іерархі і прадстаўнікі караля) і дзвюх пасольскіх ізбаў, куды павятовыя соймікі накіроўвалі па 2 сваіх прадстаўніка. Мяшчане, сяляне, праваслаўныя і пратэстанцкія святары прадстаўніцтва ў сойме не мелі. У астатнім абедзве дзяржавы захоўвалі суверэнітэт: асобныя ўрады, войскі, мытні, скарбы, манетныя сістэмы, дзяржаўныя мовы і г. д.
    
    31
    
           Для палягчэння адказу можна неабходную інфармацыю прадставіць у выглядзе схемы:
    
    Сістэма кіравання ў Рэчы Паспалітай
    
      ?Дакажыце, што Рэч Паспалітая была федэратыўнай дзяржавай.
    
    
    Тэма: Палітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў апошняй трэці XVI — пачатку XVII ст.
    
        План вывучэння тэмы:
    
          1.        Рэакцыя ВКЛ на вынікі ўніі з Польшчай.
          2.        Захаванне агульнадзяржаўных соймаў ВКЛ.
          3.        Стварэнне Галоўнага Трыбунала ВКЛ.
          4.        III Статут ВКЛ 1588 г. і яго значэнне.
    
          Мэты:
    
          •        ахарактарызаваць унутрыпалітычнае становішча ВКЛ, адносіны паміж магнатамі і шляхтай;
          •               даць ацэнку дзейнасці палітычных дзеячаў ВКЛ.
    
          Асноўныя паняцці: Галоўны Трыбунал, Статут Вялікага Княства Літоўскага.