• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай: 8-ы кл Дапаможнік для настаўнікаў

    Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай: 8-ы кл

    Дапаможнік для настаўнікаў

    Выдавец: Асар
    Памер: 100с.
    Мінск 2010
    50.96 МБ
    
          Традыцыі незалежнага існавання Вялікага Княства Літоўскага, з аднаго боку, і мэтанакіраваная палітыка ўрада Рэчы
    
    
    32
    
    Паспалітай па замацаванні лідэрства Кароны Польскай  з другога, выклікалі ў апошняй трэці XVI  пачатку XVII ст. абвастрэнне барацьбы за захаванне тэрытарыяльнай, палітычнай, культурнай самастойнасці княства. Барацьба гэта знайшла адлюстраванне ў лістах дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, паэтычных творах, публіцыстыцы (творах, прысвечаных тагачасным грамадскапалітычным праблемам), соймавых дакументах, дзяржаўных законах.
           У 1588 г. быў выдадзены Статут Вялікага Княства Літоўскага  выдатны помнік прававой культуры і юрыдычнай думкі перыяду Адраджэння. Як звод законаў феадальнага права і як своеасаблівая канстытуцыя феадальнаграмадскага права Статут плённа дзейнічаў на тэрыторыі ВКЛ з 1589 г. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ён захоўваў сваю правамоцнасць у Віцебскай і Магілёўскай губернях да 1831 г., a ў Віленскай, Мінскай і Гродзенскай  да 1840 г.
           Статут 1588 г. увянчаў вынікі даволі працяглай і грунтоўнай сістэматызацыі нормаў тагачаснага звычаёвага права, здабыткаў антычнай і сярэднявечнай юрыдычнай думкі. Палажэнні Статута ў многіх момантах апярэджвалі і пераўзыходзілі дасягненні юрыспрудэнцыі шэрагу еўралейскіх дзяржаў. Ен ствараўся пад уплывам рэнесанснагуманістычнай філасофіі эпохі Адраджэння, у ім даволі выразна прасочваюцца тэндэнцыі новай, раннебуржуазнай прававой свядомасці. Нормы Статута прасякнуты ідэяй усталявання прававой дзяржавы. Разам з тым Статут юрыдычна замацоўваў феадальны грамадскі лад.
    
    ?Дакажыце, што Статут 1588 г. заканадаўча замацоўваў самастойнасць ВКЛ.
    
    
    
    
    
    
    Тэма: Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у першай палове XVII ст.
    
        План вывучэння тэмы:
    
          1.       Барацьба Рэчы Паспалітай са Швецыяй.
          2.       Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Расійскую дзяржаву.
          3.       Дэўлінскае перамір’е.
          4.       «Смаленская» вайна. Паляноўскі мір.
    
    33
    
    
            Мэты:
    
          •        ахарактарызаваць адносіны Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавай у канцы XVI  першай палове XVII ст.;
          •        вызначыць прычыны, вынікі і значэнне ваеннай інтэрвенцыі Рэчы Паспалітай у Расію.
    
           Асноўныя паняцці: інтэрвенцыя, альянс, Паляноўскі мір.
    
          3        моманту падпісання Люблінскай уніі і да пачатку XVII ст. Вялікае Княства Літоўскае старалася зменшыць адмоўныя наступствы міждзяржаўнага саюзу з Польскім каралеўствам, адстаяць свой суверэнітэт. Гэта праяўлялася, у першую чаргу, у спробах магнатэрыі ВКЛ, насуперак рашэнням той жа Люблінскай уніі, праводзіць самастойную знешнюю палітыку ў дачыненні да Маскоўскай дзяржавы. Вялікі канцлер Леў Сапега, Радзівілы, каб не дапусціць празмернага вяршэнства Польшчы ў Рэчы Паспалітай, імкнуліся далучыць да ўніі і трэцяга ўдзельніка  Маскоўскую дзяржаву. Калі на гэтым шляху дыпламатычныя захады не далі выніку, беларускалітоўскія феадалы вымушаны былі падтрымаць рэалізацыю гэтай жа ідэі, але шляхам ваеннай інтэрвенцыі супраць Масквы ў 16041612 гг. Адным з самых напружаных момантаў у супрацьстаянні ВКЛ з усходнім суседам стала змаганне за Смаленск.
           Адначасова з ваеннымі дзеяннямі супраць Расіі Рэч Паспалітая вяла барацьбу са Швецыяй за панаванне на Балтыйскім моры. У 1605 г. адзін з нашых найвыдатнейшых военачальнікаў вялікі гетман Ян Кароль Хадкевіч атрымаў у гэтай вайне бліскучую перамогу над Юрхгольмам (непадалёку ад Рыгі). На чале 4тысячнага атрада Хадкевіч разграміў 14тысячную шведскую армію, якая страціла 9 тысяч жаўнераў.
    
    
            . Баркулабаўскі летапіс, Баркулабаўская хроніка:
    
       1 I Д летапіс з ліку беларускалітоўскіх летапісаў, адзін з I—L—1 мясцовых летапісаў ВКЛ. Твор быў складзены ў м. Баркулабава (сучасны Быхаўскі раён) у пачатку XVII ст. Аўтарам, магчыма, з'яўляецца мясцовы праваслаўны святар Фёдар Піліпавіч Магілёвец. Апісанне падзей пачынаецца з сойма ў Берасці (1545) і пабудовы Магілёўскага замка (1526). Больш сістэматызавана, пасля 11гадовага перапынку, выкладаюцца падзеі з 1563 г. (аблога Полацка) да 1608 г. У канцы летапісу ёсць пазнейшы дадатак невядомага аўтара аб
    
    
    34
    
    паходзе караля Уладзіслава IV на Смаленск у час вайны 16321634 гг.
          У твор уключаны ліст Івана IV да Стэфана Баторыя (1580), грамата Жыгімонта III (1592), тэкст «Універсала» рокашу (узброенага паўстання шляхты супраць караля) 1606 г. Разгорнута апісваецца Берасцейская царкоўная ўнія; магчыма, што аўтар удзельнічаў у Берасцейскім царкоўным саборы (1596) і абараняў інтарэсы праваслаўнага насельніцтва. Асноўнымі крыніцамі летапісу з’яўляюцца асабістыя назіранні і ўспаміны аўтара. Падзеі асвятляюцца з патрыятычных пазіцый. Так, асуджаюцца дзеянні ўкраінскіх казакаў, якія «вялікую шкоду чынілі... горш, чым злыя непрыяцелі».
    
    Тэма: Сацыяльнаэканамічнае развіццё ў другой палове XVI — першай палове XVII ст.
    
        План вывучэння тэмы:
    
          1.       Уплыў гаспадарчых працэсаў у краінах Заходняй Еўропы на эканоміку ВКЛ.
          2.             Аграрная рэформа 1557 г.
          3.             Феадальныя павіннасці і дзяржаўныя падаткі сялян.
    
    
          Мэты:
    
          •        ахарактарызаваць сацыяльныя адносіны ў вёсцы, феадальныя павіннасці сялян, асноўныя катэгорыі залежнага сялянства;
          •               апісаць працэс запрыгоньвання сялянства;
          •        вызначыць асноўныя формы барацьбы сялян за паляпшэнне свайго становішча.
    
          Асноўныя паняцці: фальварак, Устава на валокі («валочная памера»), валока, вольныя («пахожыя») сяляне, «непахожыя» сяляне, чэлядзь нявольная, паншчына, даніна, чынш.
    
          У XVIXVII стст. сялянства складала прыкладна 70 % насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. Асноўнымі заняткамі сялян былі земляробства, жывёлагадоўля, якія дапаўняліся промысламі (пчалярствам, рыбалоўствам, паляваннем) і рознымі рамёствамі (кавальскім, ганчарным, бандарскім, цяслярскім, шавецкім і інш.). Уладальнікамі зямлі з'яўляліся магнаты і шляхта, дзяржава і царква. У XVI  пачатку XVII ст. зацвердзілася фальваркавапаншчынная гаспадарка. У сярэдзіне
    
    35
    
    XVI ст. асноўная маса вясковага насельніцтва была запрыгонена. Асабістая залежнасць ад землеўласніка і павелічэнне павіннаснага прыгнёту, які назіраўся ў XVI  першай палове XVII ст., выклікалі ў сялян пратэст, які ўвасабляўся ў скаргах уладальнікам, уцёках, адмовах выканання павіннасцей, узброеных выступленнях.
          Асноўнымі крыніцамі, абапіраючыся на даныя якіх, можна ўявіць становішча і штодзённае жыццё сялянства, яго ўзаемаадносіны з уладай і іншымі саслоўямі, з'яўляюцца інвентары, у якіх апісваліся феадальныя ўладанні разам з насельніцтвам, зямлёй, гаспадаркай, павіннасцямі, а таксама сялянскія скаргі, разнастайная гаспадарчая дакументацыя (інструкцыі, распараджэнні землеўласнікаў сваёй адміністрацыі ў маёнтках).
          У XVI  першай палове XVII ст. у Беларусі інтэнсіўна адбываўся працэс росту колькасці гарадоў і іх насельніцтва. Яно папаўнялася, галоўным чынам, з ліку вясковых перасяленцаў, уцекачоў ад прыгону. Феадалы імкнуліся захаваць сваю ўладу над гарадамі шляхам стварэння юрыдык. Але ў гэты перыяд практычна ўсе большменш значныя гарадскія паселішчы атрымалі Магдэбургскае права. У іх квітнее рамяство, развіваецца ўнутраны і знешні гандаль з Польшчай, Прусіяй, Ліфляндыяй, Расіяй. Рамеснікі і купцы аб'ядноўваюцца па прафесійнай адзнацы ў свае арганізацыі  цэхі і брацтвы, якія абараняюць іх інтарэсы. Цэхавая арганізацыя мела сваю структуру: вучні  падмайстры  майстры  цэхмістры. Пераход на прыступку вышэй быў абумоўлены пэўнымі правіламі і патрабаваннямі. У гэты перыяд не спадала напружанасць паміж гарадской беднатой і багатай вярхушкай, якая сканцэнтравала ў сваіх руках усю ўладу. Часам яна вылівалася ў сацыяльныя канфлікты. Уяўленне пра сацыяльнаэканамічнае жыццё беларускіх гарадоў таго часу даюць велікакняжацкія і каралеўскія прывілеі, цэхавыя статуты, мытныя кнігі, скаргі, судоваследчыя матэрыялы, інвентары.
    
    ?Якія сацыяльныя вынікі мела станаўленне фальваркавапаншчыннай сістэмы гаспадаркі ў ВКЛ?
    
    36
    
    
        Карта «Эканоміка Беларусі ў XVI — першай палове XVII ст.»
    
    
         1.      Вызначце, якія формы вытворчасці былі больш развіты ў паўночным рэгіёне Беларусі, і параўнайце з заходнім і ўсходнім рэгіёнамі. Вызначце, якія воласці адносіліся да гэтых рэгіёнаў.
         2.      Вызначце, праз якія гарады праходзілі асноўныя гандлёвыя шляхі. Што па іх вывозілі?
    
    
        Карта «Гарады і мястэчкі Беларусі ў XVI — першай палове XVII ст.»
    
         1.      Падлічыце колькасць гарадоў, абазначаных на карце. Вызначце, колькі з іх атрымалі Магдэбургскае права да XVI ст.
         2.      Вызначце, колькі гарадоў, якія мелі права на самакіраванне, займаліся пераважна вытворчасцю кафлі, шкляных вырабаў, паперы, тканін і адзення.
         3.      Пакажыце на карце найбольш буйныя беларускія гарады (Брэст, Магілёў, Пінск, Віцебск).
         4.            Пакажыце на карце месцы будаўніцтва мануфактур.
         5.            Пакажыце на карце важнейшыя гандлёвыя шляхі.
    
           Рэарганізацыя сістэмы землеўладання шляхам падзелу зямлі на валокі (30 моргаў, або 21,36 га), вызначэння якасці глебы і ўвядзення валокі ў якасці асноўнай адзінкі падаткаабкладання ў крыніцах абазначаецца тэрмінам «памера валочная», а ў гістарычнай літаратуры  «аграрная рэформа». Упершыню аграрную рэформу ў сваіх уладаннях (ДавідГарадок, Пінск, Клецк і некаторыя іншыя) у 40  пачатку 50ых гг. XVI ст. правяла Бона  жонка караля польскага і Вялікага князя Літоўскага Жыгімонта. Рэформа праводзілася на аснове спецыяльных інструкцый (устаў). Амаль адначасова з Бонай на аснове асобнай уставы пачаў праводзіць аграрную рэформу ў гаспадарскіх уладаннях і яе сын Жыгімонт Аўгуст. Да 1557 г. валочная памера была завершана ў многіх гаспадарскіх уладаннях заходняй часткі ВКЛ. Але яе прынцыпы і іх рэалізацыя былі прызнаны нездавальняючымі. Таму ў 1557 г. была распрацавана новая інструкцыя  Устава на валокі, на аснове якой пачалася суцэльная рэвізія, г. зн. перагляд папярэдняй памеры. Яна, па сутнасці, стала новай памерай.